MoreKnig.org

Выбранае: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Василь Быков



Шрифт:

I вось тут, павінен табе сказаць, і ўсчалася тая шарада, якая нарабіла столькі блытаніны з эпілогам усёй гэтай трагедыі. Я так думаю, што менавіта праз яе Мароза столькі гадоў марынавалі і столькі ўсё гэта вымагала турботаў. Сталася так, што калі ў сорак чацвёртым турнулі нарэшце адсюль немчуру, у мястэчку і ў Гродні знайшлі сякія-такія паперы: дакументы паліцыі, СД. Усё гэта, вядома, было падабрана, распрацавана кім трэба. I вось сярод іншых аказалася адна паперка адносна Алеся Іванавіча Мароза. Сам бачыў: звычайная паперка са школьнага сшытка ў клетку, напісаная па-беларуску — рапарт старшага паліцэйскага Гагуна Хведара, таго самага Каіна, свайму начальству. Маўляў, такога-та чысла красавіка сорак другога года каманда паліцэйскіх пад яго началам захапіла ў часе аперацыі праследавання завадатара мясцовай партызанскай банды Алеся Мароза. Ведама, спрэс хлусня. Але Каіну гэта было выгадна, мусіць, таксама, як і ягонаму начальству. Узялі хлопцаў, а праз тры дні злавілі і завадатара банды — было за што пахваліць старшага паліцая. I ўзнагародзіць. I ні ў кога ніякага сумнення наконт праўдзівасці рапарта.

Як ні дзіўна атрымалася, але і мы ненаўмысля пацвердзілі гэты дурацкі міф паліцая. Аказалася во як. Ужо ўлетку, калі насталі для нас гарачыя дзянёчкі і набралася нямала забітых і параненых, патрэбавалі неяк у брыгаду даныя аб стратах за зіму і вясну. Кузняцоў склаў спіс, прынёс сам з Селязнёвым на подпіс і пытаецца: «Як будзем паказваць Мароза? Можа, лепей зусім не паказваць? Падумаеш, два дні ўсяго ў партызанах пабыў». Тут, ведама, я запярэчыў. «Як гэта не паказваць? Што ж ён тады, седзячы на печы памёр?» Селязнёў, памятаю, нахмурыўся — ён не любіў успамінаць тую гісторыю з Марозам. Падумаў і кажа Кузняцову: «А што круціць! Так і напішы: папаў у палон. А далей не наша дзела». Так і напісалі. Прызнацца, я тады прамаўчаў. Ды і што б я сказаў. Што сам здаўся? Хто б гэта зразумеў? Так да нямецкага дадаўся яшчэ і наш дакумент. I паспрабуй цяпер абвергнуць гэтыя дзве паперкі. Лягчэй аказалася Волгу з Донам злучыць, чым да гэтае ісціны дакапацца. Дзякуй вот нашаму Міклашэвічу. Ён усё ж дакапаўся.

Да. А ў Сяльцы тады што ж? Аказаліся ўсе ў зборы, можна было адпраўляць у паліцэйскі ўчастак. Пад вечар вывелі ўсіх семярых са свірна, усе стаялі на сваіх нагах, апроч Бародзіча. Той быў збіты да крыві, і два паліцаі ўзялі яго пад пахі. Астатніх пастроілі па два і пад канвоем пагналі да шашы.

Вось тут ужо блізка фінал, і што і як было далей, мне расказваў сам Міклашэвіч.

Хлопцы яшчэ ў свірне дужа апанурыліся, як пачулі ў двары голас Алеся Іванавіча. Рашылі — схапілі і яго. Дарэчы, да самага іх канца так ніхто і не падумаў інакш — лічылі, не ўбярогся настаўнік, папаўся немцам. I ён ім нічога не сказаў пра сябе. Толькі падбадзёрваў. Сам стараўся вясёлым быць, наколькі, вядома, гэта яму ўдавалася. Казаў, што жыццё чалавечае надта несувымернае з вечнасцю і што ці пятнаццаць гадоў, ці шэсцьдзесят — усё не болей чымсьці імгненне ў вечнасці часу. Яшчэ казаў, што тысячы людзей хоць бы ў тым жа Сяльцы нарадзіліся і адышлі ў нябыт за вякі, і ніхто іх не ведае, не памятае. А вось іх будуць памятаць, і ўжо ў тым іхняя ўзнагарода. Найвялікшая з усіх магчымых у свеце ўзнагарод.

Мусіць, гэта тады ўсё ж мала іх суцяшала. Але тое, што з імі быў іхні настаўнік, іх заўсёдны Алесь Іванавіч, вядома, аблягчала незайздросны іх лёс. Хоць, пэўна, яны б тады шмат далі, каб ён уратаваўся — яны-то яго шанавалі, як бога.

Расказвалі, як вывелі іх на вуліцу ад старасты — збеглася ўся вёска. Паліцаі пачалі адганяць. I тады старэйшы брат гэтых блізнятаў Кажаноў — Іван вылез наперад і да нейкага немца: «Як жа так, маўляў, вы ж казалі: калі прыйдзе Мароз, дык хлопцаў адцусціце. Пусціце ж цяпер». Немец яму парабелумам у зубы, а Іван яму ботам у жывот. Ну той і стрэліў. Іван так і скорчыўся ў гразі. Што там усчалося тады: гвалт, слёзы, праклёны. Ну але ім што — павялі хлопцаў.

Вялі па той самай дарозе цераз масток. Масток направілі трохі, пешкі можна было прайсці, а фурманкі яшчэ не ездзілі. Ішлі, як я ўжо гаварыў, парамі: наперадзе Мароз з Паўлікам, за імі блізняты Кажаны — Астап і Цімка, потым аднафамільцы — Смурны Яўген і Смурны Коля. Ззаду два паліцаі вялі пад рукі Бародзіча. Паліцаяў, казалі, было чалавек сем і чатыры немцы.

Ішлі моўчкі, гаварыць не давалі. Ды і не хацелася, мусіць, гаварыць. Зналі ж, вядуць на смерць. Бо што іх яшчэ магло чакаць у мястэчку. Рукі ва ўсіх былі звязаны ззаду. А наўкола разлегліся палі, знаёмыя ад маленства мясціны. Прырода ўжо дружна кіравала к вясне, на дрэўцах парастрэскаліся пупышкі. Вербіны стаялі бухматыя, абвешаныя жоўтымі махрамі ў голлі. Казаў Міклашэвіч, такая журба напала на яго, што хоць крычы. Яно і зразумела. Каб хоць пажылі, а то па чатырнаццаць–шаснаццаць гадоў хлопцам. Што яны бачылі?

Так падышлі да ляска з тым мастком. Мароз усё маўчаў, а тут ціха так пытаецца ў Паўліка: «Бегчы можаш?» Той не зразумеў спярша, паглядзеў на настаўніка: пра што гэта ён? А той зноў: «Бегчы можаш? Як крыкну, бяжы па кустах». Павел здагадаўся. Наогул, бегацьто ён быў вялікі мастак, але за гэтыя тры дні ў свірне без ежы, у пакутах і катаваннях умельства яго, мусіць, убавілася. Але ўсё ж гэтыя словы Алеся Іванавіча далі надзею. Паўлік захваляваўся, казаў, аж ногі задрыжэлі. Здалося тады, што Мароз нешта знае. Калі так кажа, дык пэўна ж можна ўратавацца.

I хлопец пачаў чакаць.

А лясок — ужо во ён, побач. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Праўда, не дужа густа, але ўсё ж схоўна. Паўлік тут ведаў кожны кусток, кожную сцяжынку, паваротку, кожны пянёк. Толькі б паболей сілы. Такое напружанне ўзяло хлопца, што, казаў, здавалася,сэрца лопне ад хвалявання. Да першага кусціка заставалася ўжо крокаў з дваццаць, пасля дзесяць, пяць. Во ўжо і кусток. Але Мароз чамусьці маўчыць. Во ўжо і лясок абапал — алешнік, елачкі. Направа нізінка, тут, вядома, бегчы лягчэй. Тады Паўлік здагадаўся, што, мусіць, менавіта гэтую мясціну і меў на ўвазе Мароз. Дарога вузенькая, на фурманку, не болей, два паліцаі ідуць спераду, па два абапал. У полі яны трымаліся крыху далей, за канавай, а тут ідуць поруч, рукой ухапіць можна. I, ведама, усё чуюць. Мусіць, таму Мароз нічога не сказаў болей. Маўчаў, маўчаў ды як крыкне ўбок: «Во ён, во — глядзіце!» I сам улева ад дарогі зыркае, плячом ды галавой паказвае, быццам там убачыў каго. Вядома, хітрасць не бог ведае якая, але так гэта натуральна ў яго атрымалася, што нават і Паўлік туды зірнуў. Але зірнуў толькі раз, ды як скочыць, бы заяц, у другі бок, у кусты да нізінкі, праз голле, цераз карчы — у лес.

Некалькі секунд ён усё ж урваў для сябе, паліцаі празявалі той самы першы, самы галоўны міг. Але секунды праз тры нехта ўжо бухнуў з вінтоўкі, затым яшчэ. Двое кінуліся ў кусты наўздагон, пачалі біць раз за разам.

Бедны, няшчасны Паўлік! Казаў, ён не адразу і сцяміў, што папалі. Ён толькі здзівіўся ад неразумення, што гэтак пякотна ўдарыла яго ззаду паміж лапатак. I чаго так не ў пару падламаліся ногі. Гэта найбольш яго ўразіла, падумаў: можа спатыкнуўся. Але ўстаць ужо не мог, ды так і выцягнуўся на леташняй калючай траве ў малінніку.

Пасля ўжо расказвалі людзі — чулі, мусіць, ад паліцаяў, бо ніхто болей нічога не бачыў, а тыя, што бачылі, ужо не раскажуць. Даганятыя прывалаклі хлопчыка на дарогу. З-пад кашулі з грудзей лілася кроў, хлопец не варушыўся і быў як мёртвы. Кінулі яго ў гразь і ўзяліся за Мароза, Павалілі, білі нагамі, прыкладамі. Пабілі так, што і Алесь Іванавіч ужо не падняўся. Але на смерць забіць яго было нельга — настаўніка трэба было даставіць жывым. Двое ўзяліся яго цягнуць у мястэчка. I тады Каін падышоў да Паўліка, ботам перавярнуў яго тварам угору, бачыць — мярцвяк. Для пэўнасці яшчэ стукнуў прыкладам па галаве і спіхнуў у канаву з вадой.

Там яго і падабралі ўночы. Кажуць, тая самая бабка, у якой Мароз жыў. I што ёй там трэба было? У прыцемках знайшла, вывалакла на сухое, думала, нежывы і нават рукі на грудзях склала, па-хрысціянску каб. Ды чуе, сэрца нібыта стукае. Ціхенька так, ледзь-ледзь. Ну, бабка ў вёску да суседа, Антона Аднавокага. Той нічога не кажучы запрог падводу, усклаў хлопца ды да бацькі. I тут, скажу табе, бацька аказаўся малайцом, не глядзі, што біў некалі. Прывёз доктара з горада, лячыў, хаваў, сам колькі нацярпеўся, а сына выняньчыў. Апошнім часам на хутары ў далёкай радні хавалі. Уратаваў ад пагібелі.

А тых шасцярых давялі да мястэчка і патрымалі яшчэ дзён пяць. Скатавалі ўсіх — не пазнаць. У нядзелю, якраз на вялікадня, вешалі. На тэлефонным слупе ля пошты прымацавалі перакладзіну — тоўсты такі брус, атрымалася накшталт крыжа, і па трое з кожнага боку. Спярша, вядома, Мароза і Бародзіча. Пасля іншых — то з таго, то з другога боку. Дзеля раўнавагі. Так і стаяла гэта карамысла некалькі дзён. Як знялі — закапалі ў кар'еры за цагельняй. Пасля ўжо, мусіць, у сорак шостым, калі вайна скончылася, перахавалі бліжэй да Сяльца.

З сямёх гэткім вось цудам уцалеў адзін Міклашэвіч. Толькі здароўя так і не было ў чалавека. Малады быў — усё хварэў, пасталеў — хварэў. Прыкінуліся сухоты. Ведама, мала што такая рана ў грудзях, дык яшчэ столькі ў вясновай вадзе праляжаць. Амаль кожны год у бальніцах лячыўся, усе курорты аб'ездзіў. Але што тыя курорты! Калі свайго здароўя няма, дык ніхто ўжо не дасць. Праўда, апошнім часам яму стала лепей, здаецца, няблага сябе адчуваў. Ды во знянацку стукнула. З таго боку, адкуль не чакаў. Сэрца! Пакуль лячылі лёгкія, сэрца і падпала. Як ні ратаваўся ад праклятай, а праз дваццаць год усё ж дагнала. Даканала нашага Паўла Іванавіча.

Во якая, браце, гісторыя.

— Да, невясёлая гісторыя,— сказаў я.

— Невясёлая — што! Гераічная гісторыя, во! А ты думаў?

— Можа быць.

— Не можа быць, а пэўна. Ці ты не згодзен? — утаропіў у мяне позірк Ткачук. Ён нечакана загаварыў гучна, расчырванелы твар яго стаў гняўлівы, як там, у Сяльцы за сталом. Буфетчыца з пагардлівай падазронасцю паглядзела на нас цераз галовы двух падлеткаў з транзістарам, што куплялі там цыгарэты. Тыя таксама азірнуліся. Ткачук заўважыў на сабе чужую ўвагу і нахмурыўся.

— Ладна, пайшлі адсюль.

Мы выйшлі на ганак. Ноч, здаецца, яшчэ пацямнела, ці толькі здалося так пасля светлага. Рыжы лапавухі сабачка дапытлівым позіркам акінуў нашыя твары і асцярожна прынюхаўся да Ткачуковых ботаў. Той спыніўся і з нечаканай для яго ціхай добрасцю загаварыў да сабакі:

— Што, есці? Нічога няма. Няма, брат. Пашукай дзе яшчэ.

I па тым, як ён хістка і грузна сышоў з прыступкаў, таксама як і па яго нечаканай злосці на мяне, я здагадаўся, што ўсё ж, мабыць, ён перабольшваў свае сілы. Не трэба было нам заходзіць у гэтую чайную. Тым болей па такім часе. Цяпер ужо была палова дзесятай, аўтобус, пэўна, даўно прайшоў, чым дабірацца ўначы да горада — было невядома. Але гэты клопат толькі слізгануў паціху ў вяршках свядомасці, ледзь крануўшы яе,— думкамі ж цалкам валодала тое даўняе здарэнне ў Сяльцы, да якога сёння далучыўся і я. Так многа і рознага пераплялося тут у адзін зблытаны клубок узаемаадносін, што цяжка было адразу правільна вызначыць да яго свае ў многім супярэчлівыя адносіны. Тым не менш логіка гэтага здарэння вымушала на нейкую пэўнасць у адносінах да яго прычын і вынікаў, хацелася ўсё абдумаць і дакапацца да ўсіх тонкасцяў, дайсці розумам да іх складанае сутнасці. Што ж да пачуццяў, дык яны незалежна ад розуму былі нагатове прыняць сэнс гэтай гісторыі з усёй яе супярэчлівасцю — мусіць, пачуцці падрыхтаваў за вечар і падначаліў сваім расказам гэты чалавек, мой неспадзяваны сённяшні спадарожнік.

Здаецца, ён зноў закрыўдаваў на мяне і ціха ішоў, як і там, па алеі ў Сяльцы, наперадзе, і я моўчкі цягнуўся ўслед. Мы сышлі з асветленага месца каля чайнай, па чорным гладкім асфальце пайшлі краем вуліцы. Я не ведаў, дзе быў аўтобусны прыпынак і ці можна было яшчэ чакаць якога аўтобуса, але цяпер гэта не здавалася мне важным. Пашанцуе — пад'едзем, а не — дык будзем тупаць да горада, засталося нямнога.

Але мы не прайшлі, мусіць, і палавіны вуліцы, як ззаду з'явілася машына. Шырокія плечы Ткачука засвяціліся ў змроку ад яе далёкіх яшчэ фараў. Неўзабаве два нашы цені стромна пабеглі ўдалячынь па зашарэлым асфальце. Машына хутка набліжалася, пасоўваючы гэтыя цені ўбок і ломячы іх у канаве, на платах, шалёваных сценах і шыферных, бляшаных паддашках дамоў.

— Мо прагаласуем? — сказаў я, беручы ўбок з асфальту.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
Начальник 3. Или как наш завод перерос забор
[Фэнтези / Попаданцы / Технофэнтези]
Утро после свадьбы начальник встречает на драконьем насесте, на двадцати двух метрах, в одном ботинке. На левой руке у него строчка эльфийских букв, которую колол кто-то трезвый, и кривой дракон,
0
Мое рыжее счастье
Мое рыжее счастье
[Проза / Современная проза / Приключения / Домашние животные]
Никогда не верила в чудеса, но, тем не менее, они случаются. Теперь я это точно знаю. Все началось с того, что, получив в наследство домик в деревне, я отправилась его осмотреть, и в один миг вся
0
Узы доверия
Узы доверия
[Любовное фэнтези / Современная проза / Роман / Фэнтези]
Только мы решили, что битва окончена, как на горизонте замаячила новая война. Последнее сражение завершилось нашей победой — мы одолели одного из врагов. Но вместе с этим открыли дверь куда более
0
Тарзан. Сборник рассказов
Тарзан. Сборник рассказов
[Классическая проза]
По лесной тропе бесшумно двигался бронзовотелый человек-гигант, почти полностью обнаженный, если не считать набедренной повязки. Это был Тарзан, обходивший ранним бодряще-прохладным утром свои
0
Маг на районе. Карты, деньги, магия
Маг на районе. Карты, деньги, магия
[Триллер / Ужасы / Проза / Современная проза]
Я снова влип в неприятности. Трещина, которую я создал много лет назад, напоминает о себе всё настойчивее, старые друзья возвращаются, а прошлое, как водится, выставляет счёт именно мне. Видимо, мало
0
Последний маг воздуха
Последний маг воздуха
[Боевик / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Я добрался до этой мрази и наконец убил его. Пусть и ценой собственной жизни. На этом всё и должно было закончиться, но даже на том свете он нашёл лазейку и сумел сбежать. Пришлось отправиться
0
Моя любовь всегда с тобой
Моя любовь всегда с тобой
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза / Роман]
Марселя Де Ли - черноволосая девушка с твердым характером. С мечтой в душе и с ранами на сердце. Потеря отца. Предательство матери. Что ждет Марселю дальше. Прошло несколько лет, и вот несчастье
0
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
Принцесса Марса. Боги Марса. Владыка Марса
[Зарубежная фантастика]
Межпланетные опасности и невероятные приключения на красной планете ждут вас на страницах знаменитой трилогии научно-фантастических романов Эдгара Райса Берроуза! Берроуз недаром считается
0
Алтарь богини Руато -1
Алтарь богини Руато -1 "Объявлена вне закона"
[Приключения / Фэнтези / ЛитРПГ (LitRPG)]
Квест, по призыву богини Руато-наль-хо стартовал! И если ты решил стать спасителем израненной девушки, то будь готов разделить с нею и все трудности этого непростого задания!
0
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
Все чего я хотела, - стать ученым. Но теперь у меня появился парень-инопланетянин
[Любовная фантастика / Эротика, Секс]
«Иногда мне кажется, что всё было бы гораздо проще, если бы я не согласилась бесплатно принять душ в квартире сексуального инопланетянина». ☆ ДЖЕССИ Последние несколько лет моя жизнь летит к
0
Не иди за ним
Не иди за ним
[Детективы / Триллер / Современная проза]
Мне тридцать два года, ни мужа ни детей, есть только своя ветеринарная клиника, квартира, машина. Бизнесвумен как ни как. Все же думаю что хочеться женского счастья. Банально даже думаю, о то чтобы
0
Похититель даров
Похититель даров
[Современная проза / Приключения / Фэнтези / Попаданцы]
За шестьсот с лишним лет я успел повоевать, собрать сотни даров и привыкнуть к тому, что могу за себя постоять. А потом пришлось начинать заново. Теперь я Макар Соколов. Тело слабое, Источник
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Подводный отель
Подводный отель
[Сказка / Детская литература: прочее]
Невероятная удача: Изадора выиграла в конкурсе рисунков, и в качестве приза ей досталась семейная поездка на море! Сколько чудес ждёт девочку и её родных! Они впервые летят на самолёте, живут в отеле
0
Как стать звездой
Как стать звездой
[Детские приключения / Детская фантастика]
Я думал, что в средней школе для мобов всё наконец станет нормально… ха-ха, конечно же, нет! Стоило объявить конкурс талантов – и началось. Скелеты вдруг оказываются крутыми музыкантами, лучший
0
Доклад без правил
Доклад без правил
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Юмористическая фантастика]
В академии Талисман готовятся к научной конференции. Лейси Кэрролл, одна из лучших студенток на факультете, почти уверена в победе. Пока не появляется Грей Элмерз и не забирает её книги! А вместе
1
Власть отчаяния
Власть отчаяния
[Историческое фэнтези / Попаданцы]
Быть одиннадцатилетним принцем – великая удача. Десятки слуг, на лету схватывающих твои желания, лучшие учителя, всеобщее обожание. Сказочная жизнь, данная только за то, что ты изволил родиться. А
1
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
Призванная с Земли. Меняю судьбы. Воспитываю мужей 2
[Любовная фантастика / Юмористическая фантастика]
Мир Арильяна призвал меня после смерти. Дал новое прекрасное тело и надежду на счастье, которого я уже не ждала. Что мне может угрожать в новом мире? Мне просто нужно принять условия и применить свой
0
Год победы
Год победы
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Продолжение книг «Повторение пройденного», «Маршал северных направлений» «Январский гром», «Сумерки войны», «Под напором стали и огня», «Возмездие былого», «В трех шагах», «Право победителя», «На
4
Козельск
Козельск
[Документалистика / История]
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
Утопленная книга. Размышления Бахауддина, отца Руми, о небесном и земном
[Фольклор: прочее / Старинная литература: прочее / Современная проза / Философия]
Эта книга знакомит читателя с рукописью, известной как «Маариф». Она написана Бахауддином Валадом (1152—1231), отцом поэта-мистика Руми. «Маариф» – это собрание духовных наитий, вопросов и ответов,
0
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
Доґґерланд. Сніговерть. Книга 2
[Старинная литература: прочее]
Детектив-інспекторка Карен Ейкен Горнбі на лікарняному після поранення під час виконання обов’язків. А ще сьогодні Різдво. Та все ж доведеться негайно повернутися до роботи, адже на острові Нооре у
0
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
Психология трейдинга. Метод холодного мышления для принятия решений
[Личные финансы / Бизнес / Религиозная литература: прочее / Деловая литература: прочее]
90 % трейдеров теряют деньги из-за собственного эго. Излишняя уверенность в себе, импульсивность, упрямство – вот главные причины провалов на бирже. Как же изменить свое мышление, чтобы наконец
0
Моя ужасная квартирантка
Моя ужасная квартирантка
[Любовная фантастика / Самиздат]
Омолаживающий крем с добавлением слюны вампира? Скраб для тела с пыльцой плотоядных растений? А что вы хотели, если некромант решил выпустить собственную линию косметики? И у Николь вполне могло всё
0
DooM: Эндшпиль
DooM: Эндшпиль
[Боевая фантастика]
Ради путешествия к звездам они оставили позади все, что было важно для них - друзей, любовь, свою страну. Вскоре морпехи Флинн Таггарт по прозвищу Флай и Арлин Сандерс достигли пути назначения -
0