MoreKnig.org

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Саверчанка Іван, Санько Зьміцер



Шрифт:

У 3-й Устаўной грамаце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года, якая абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай, тэрытарыяльныя межы БНР вызначаліся ў агульнай форме. «Беларуская Народная Рэспубліка, — гаворыцца ў дакуменце, — павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае колькасную перавагу беларускі народ, а менавіта: Магілеўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гарадзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, населеных беларусамі». Гэтыя межы былі дакладна акрэсленыя на карце Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзенай у 1918 годзе і прадстаўленай Надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

У пастанове І з'езда Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі ад 30 снежня 1918 года «асноўным ядром» Беларускай рэспублікі абвяшчаліся губерні Менская, Смаленская, Магілеўская, Віцебская і Гарадзенская «з часткай прылеглых да іх мясцовасцяў суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі». Такімі прызнаваліся частка Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, Вілейскі павет, частка Свянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай губерні, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губерні. З'езд адзначыў, што са складу Смаленскай губерні «могуць быць выключаны» паветы Гжацкі, Сычоўскі, Вяземскі і Юхноўскі, а з Віцебскай губерні — часткі Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў. У пастанове гаварылася, што ў тых частках Віцебскай і Віленскай губерняў, дзе «мяжа носіць спрэчны характар з прычыны населенасці ў аднолькавай ступені некалькімі народнасцямі», пытанне аб ёй павінны былі развязаць спецыяльныя камісіі, складзеныя ўрадамі зацікаўленых савецкіх рэспублік.

У складзе БССР пастановай з'езда прадугледжвалася стварэнне 7 раёнаў (замест губерняў) і 54 «падраёнаў»: Менскі раён — падраёны Менскі, Барысаўскі, Вілейскі, Свянцянскі, Ашмянскі, Ігуменскі, Бабруйскі і Слуцкі; Смаленскі раён — падраёны Смаленскі, Бельскі, Духаўшчынскі, Парэцкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Красненскі і Рослаўскі; Віцебскі раён — падраёны Віцебскі, Вяліжскі, Невельскі, Гарадоцкі, Себежскі, Дрысенскі, Дзісенскі, Сенненскі, Лепельскі і Полацкі; Магілеўскі раён — падраёны Магілеўскі, Аршанскі, Горацкі, Амсціслаўскі, Быхаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі; Гомельскі раён — падраёны Гомельскі, Клімавіцкі, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі і Мазырскі; Гарадзенскі раён — падраёны Гарадзенскі, Лідскі, Аўгустоўскі, Сакольскі, Беластоцкі, Ваўкавыскі; Баранавіцкі раён — падраёны Баранавіцкі, Слонімскі, Пружанскі, Наваградскі, Берасцейскі, Кобрынскі і Пінскі.

109. Ці была ў Беларусі Грамадзянская вайна?

Грамадзянскай вайны ў той «класічнай» форме, у якой яна адбывалася ў Расеі ў 1918–1920 гадах, у Беларусі не было. Гэта і зразумела. Бо савецкая ўлада ў нашым краі ўсталявалася не ў выніку нутраных працэсаў, а была навязаная звонку, расейскімі бальшавікамі. Мясцовае насельніцтва імкнулася трымацца ўбаку і ад «белых», і ад «чырвоных» расейцаў. Пра гэта сведчыла велізарная колькасць дэзерціраў з абедзвюх арміяў. Заклікі чырвоных да сусветнай рэвалюцыі не натхнялі беларусаў, гэтак жа як не натхняла іх і мэта белага руху — «единая и неделимая матушка Россия».

Сапраўдная гісторыя гэтае вайны схаваная ў савецкай гістарыяграфіі за крымінальнымі штампамі — «палітычны бандытызм» і «кулацка-шляхоцкая контррэвалюцыя». На самой жа справе гэта быў шырокі рух супраціву, перадусім беларускага сялянства; супраціву чужой «савецка-маскавецкай» уладзе, яе жорсткай палітыцы прымусу і рабаўніцтва, эканамічнага авантурызму і нацыянальнага нігілізму. Найбольшы ўздым руху быў з восені 1920 года і на працягу ўсяго 1921 года.

Сяляне паўсталі, каб бараніць свой дом, гаспадарку і сваю вялікую бацькаўшчыну — Беларусь — ад гвалту, здзеку і беззаконня бальшавіцкіх камісараў. Вайна гэтая мела ў Беларусі каласальны размах, як антонаўшчына ў Расеі, махноўшчына ва Ўкраіне, басмацтва ў Сярэдняй Азіі. Вось гэты аспект доўгія гады замоўчваўся ці фальсіфікаваўся савецкімі гісторыкамі да такой ступені, што ў «бандыты» залічвалася большая частка вясковага насельніцтва, а ваенныя падзеі таго перыяду зводзіліся да барацьбы з белагвардзейцамі і інтэрвентамі.

Для азначэння сутнасці тагачасных падзеяў у Беларусі, на наш погляд, найлепей карыстацца тэрмінамі Рэзістэнцыя або Супраціў, якія дакладна адлюстроўваюць характар гэтай з'явы — супраціўленне ўладзе чужынцаў.

110. Хто такая Палута Бадунова?

Сярод дзеячоў нацыянальна-вызвольнага руху ХХ стагоддзя імя Палуты Бадуновай — адно з сама легендарных. Самаахвярнасцю, мужнасцю, самаадданасцю справе адраджэння Бацькаўшчыны яна заслужыла вялікі аўтарытэт у тых, хто хацеў бачыць Беларусь вольнай і незалежнай.

Палута Бадунова нарадзілася 7 верасня 1885 года ў мястэчку Навабеліца (цяпер адзін з раёнаў Гомеля) у сям'і арандатара. Скончыла Вышэйшыя гістарычна-літаратурныя курсы ў Петраградзе. Яе вабіла паэзія, але вірлівае жыццё распарадзілася іначай. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі яна была абраная дэпутатам Петраградскага савета, а ў чэрвені 1917 года сакратаром ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

У снежні 1917 года П.Бадунова брала ўдзел ў працы Ўсебеларускага кангрэса, разагнанага бальшавікамі. У лютым 1918 года ўвайшла ў склад урада Беларускай Народнай Рэспублікі ў якасці народнага сакратара апекі (паводле сучаснай тэрміналогіі — міністра сацыяльнага забеспячэння). Удзельнічала ў адкрыцці дзіцячых прытулкаў і школ, была старшынёю дабрачыннага таварыства «Цётка» (названага ў гонар нашай славутай паэткі), якое мела на мэце дапамогу бедным.

У часе польскай акупацыі П.Бадунова абіраецца таварышам (г. зн. намеснікам) старшыні кабінета міністраў БНР. За актыўную антыпольскую дзейнасць у 1920 годзе арыштавана польскімі акупацыйнымі ўладамі, утрымлівалася ў адзіночцы Менскай турмы. Выпусцілі Палуту з прычыны эпідэміі тыфу — пад нагляд. «Па выхадзе з турмы, пасля страшных умоваў холаду, ад якога я замярзала смяртэльна, і пагрозы тыфусу, ад якога памерла палова арыштаваных, я ўцякла з-пад нагляду польскай жандармерыі ў Смаленск, а адтуль у Маскву», — успамінала пазней П.Бадунова.

У Маскве П.Бадунова прадстаўляла Партыю беларускіх эсэраў, якую яна разам з Тамашом Грыбам стварыла пасля расколу Грамады. Але бальшавіцкі ўрад не пажадаў супрацоўнічаць з эсэрамі. 3 сакавіка 1921 года ў Менску П.Бадунову з сябрамі па партыі арыштавала ВЧК. Палуту перавезлі ў Маскву і пасадзілі і сумна вядомую Бутырскую турму, адкуль праз паўгода амаль непрытомную яе прывезла ў Менск сястра Марыя.

У 1923 годзе П.Бадунова нелегальна выехала ў Прагу, пачала актыўную дзейнасць разам з Т.Грыбам. Чэкісты, якія пільна сачылі за ёю, называлі яе «стаўпом эсэраўскага беларускага руху». У 1924 годзе Палута цяжка захварэла і на пачатку 1926 года, паверыўшы абяцанням савецкіх уладаў аб адраджэнні Беларусі, вярнулася на Бацькаўшчыну.

У пачатку 1930 года, калі ГПУ пачало арышты «нацдэмаў», Палута Бадунова па парадзе сяброў ад'ехала да брата ў Навабеліцу. Працавала там настаўніцай, а таксама на курсах беларусазнаўства ў Гомелі. За хворай жанчынай быў наладжаны таемны нагляд, а ў верасні 1937 года яе арыштавалі і засудзілі на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Тым часам НКВД пачало маштабную аперацыю — вынішчэнне «антысавецкага падполля». На ролю кіраўніка эсэраўскай групы «прызначылі» П.Бадунову. 25 траўня 1938 года яе судзілі другім разам і прыгаварылі да расстрэлу.

Але пакуты мужнай жанчыны на гэтым не скончыліся. Пяць месяцаў знаходзілася яна ў гэтак званым «особом корпусе», куды следчыя накіроўвалі прысуджаных да смерці, якія, на іх думку, не далі дастаткова праўдзівых паказанняў. Катавалі тут бязлітасна, бо юрыдычна гэтых людзей ужо не існавала. Палута Бадунова была расстраляная 29 кастрычніка 1938 года ў Менску, магчыма ў Курапатах. У пэўным сэнсе яе жыццёвы шлях увасабляе ўзнёсласць і трагізм нацыянальна-вызвольнага руху, цяжкі шлях нашае краіны да незалежнасці.

111. Хто такі Кастусь Езавітаў?

Кастусь Езавітаў нарадзіўся 5 лістапада 1893 года ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс у Латвіі) у сям'і кадравага афіцэра. Скончыў у 1916 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскую вайсковую навучальню. Яшчэ ў 1913 годзе свядома звязаў свой лёс з беларускай справай: стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

У Першую сусветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэса і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 года быў арыштаваны ВЧК, але неўзабаве здолеў уцячы з астрогу. Пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендантам Менска і Менскага гарнізона.

25 сакавіка 1918 года Кастусь Езавітаў удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі, уваходзіў у склад яе Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (г. зн. міністра абароны).

У 1919–1920 гадах быў кіраўніком Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі ды Эстоніі. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўрада з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі ды Фінляндыі, звяртаўся з просьбай аб ваеннай дапамозе да ўрада ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С.Булак-Балаховіча. У траўні 1920 года «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званне генерал-маёра.

У 1921–1944 гадах жыў у Латвіі. Дзякуючы К.Езавітаву беларуская супольнасць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, ачольваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Пражскай і Берлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі: у 1924, 1930, 1933 і 1935 гадах.

Выпрабаванні лёсу не вымусілі мужнага генерала здрадзіць абраным ідэалам. У Другую сусветную вайну ён знаходзіўся сярод тых, хто спрабаваў выкарыстаць барацьбу імперыяў-монстраў дзеля адраджэння сапраўды незалежнай беларускай дзяржавы. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Рабіў усё, каб не ператварыць жаўнераў-беларусаў у гарматнае мяса.

Схоплены савецкай вайсковай контрразведкай ў красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў 23 траўня 1946 года пад час следства. Ёсць, аднак, звесткі, што яго пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. Па ўспамінах Лявона Случчаніна, які сядзеў тым часам у менскай «амерыканцы», аднаго разу ўначы яго разбудзіў гучны голас: «Вядуць на расстрэл беларускага генерала Езавітава!»

Кастусь Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызвольнага руху, беларусазнаўстве, ён аўтар арыгінальных пачуццёвых вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча. Па сведчаннях сучаснікаў, быў чалавекам надзвычай высокай асабістай маралі, духоўнай чысціні і нацыянальнага гонару.

112. Як дзялілі Беларусь у Берасці, Маскве і Рызе?

Адразу пасля прыходу да ўлады бальшавікі пачалі сепаратныя перамовы з немцамі аб міры. Месцам іх правядзення было абранае Берасце. Паколькі лінія фронту праходзіла па тэрыторыі Беларусі, расейска-германскія перамовы не маглі не турбаваць беларускіх патрыётаў. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на Ўсебеларускім кангрэсе, што праходзіў у снежні 1917 года. Быў зроблены запыт кіраўніку расейскай дэлегацыі Л.Троцкаму, які ў адказ запэўніў, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без згоды беларусаў. Як мы ведаем, гэта была хлусня.

Бальшавікі несумленна паводзілі сябе на перамовах, выкарыстоўвалі іх для прапаганды, падбухторвалі нямецкіх салдатаў на «рэвалюцыйныя дзеянні». Урэшце 18 лютага 1918 года немцы пачалі наступленне. Бальшавікам, якія развалілі старую армію, нічога не заставалася, як шукаць замірэння. На пачатку сакавіка ў Берасці быў падпісаны мірны трактат, у выніку чаго пад немцамі апынулася большая частка нашай зямлі. Урад Леніна абавязаўся выплаціць Германіі 6 мільярдаў рублёў кантрыбуцыі, і Беларусь (акупацыйная зона) разглядалася як заклад пад гэтую кантрыбуцыю. Немцы ж паабяцалі бальшавікам, што не прызнаюць новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Абодва бакі «шчыра» выконвалі ўзятыя на сябе абавязкі: бальшавікі абдзіралі сялян і ў лік кантрыбуцыі вывозілі ў Нямеччыну збожжа, а ўрад Нямеччыны не прызнаваў Беларускай Народнай Рэспублікі і не даваў ёй арганізаваць сваё войска.

Другі раз нашу краіну бальшавікі падзялілі з Летувою, якая, дарэчы, сама толькі што выйшла з-пад каланіяльнай залежнасці. Гэта было 12 ліпеня 1920 года. Рыхтуючы наступленне на польскія войскі, што акупавалі Беларусь да Дзвіны і Бярэзіны, урад Леніна падпісаў у Маскве дамову, паводле якой пад юрысдыкцыю Летувіскай рэспублікі перадаваліся нашыя паўночна-заходнія землі: значная частка сучасных Віцебскай, Менскай ды Гарадзенскай абласцей, а таксама Беласточчына і ўся Віленшчына.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Тыквенная невеста
Тыквенная невеста
[Классическое фэнтези]
«Шрек» встречает «Принцессу-невесту» в этой уютной романтической фантази с низкими ставками. «Тыквенная невеста» подарит вам осеннее настроение, капельку пикантности и гарантированный счастливый
0
Под железным небом
Под железным небом
[Эротика, Секс / Любовная фантастика]
Павшая империя. Воительница, готовая на всё ради защиты своего народа. И безжалостный солдат в маске, захвативший её в плен в тылу врага. Первый роман мрачной, чувственной и всепоглощающей трилогии о
0
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
СМЕРШ: Бронзовый черт. Марафон длиной в неделю. Сейф
[Боевик / О войне / Приключения: прочее]
Трилогия Ростислава Самбука «СМЕРШ» посвящена героическому подвигу сотрудников советской военной контрразведки в финальной фазе Великой Отечественной войны. Военные чекисты майор Бобренков и капитан
0
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
Обратная сторона Луны: Заметки о Японии
[Философия / Психология / Культурология]
Книга классика современной социологии и антропологии Клода Леви-Стросса (1908–2009) посвящена Японии — удивительной стране, сумевшей сохранить равновесие между верностью прошлому и обновлением,
0
Третий ковчег
Третий ковчег
[Повесть / Фантастика: прочее / Космическая фантастика / Научная фантастика / Самиздат]
Год 2376-й. Земля перенаселена, истощена и медленно умирает. У человечества осталась последняя Надежда – чистая плодородная планета, путь к которой займет тысячу лет. Единственный способ достичь
0
Ночной аукцион. Том 2
Ночной аукцион. Том 2
[Городское фэнтези / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
На Большие торги я выношу три вещи. Сундук, который за ночь возвращает сломанное целым. Арифмометр, на котором никого не обсчитаешь. И гармонь, под которую у людей проходит боль. Зарок у гармони
0
Кощей. Дикий бармен
Кощей. Дикий бармен
[Боевая фантастика / Космическая фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Анкира позади. Только после освобождения из оков корпорации “Светлый мир” легче жить не стало. Теперь необходимо найти пропавших товарищей и как-то обустроиться на новой планете. Но не стоит смешить
0
Дипломатичный Дуся
Дипломатичный Дуся
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Генерал-губернатор, который мечтал пустить Дусю на опыты, теперь сам потерял память. Дуся нашёл своё место, и может считать колонию домом. Только метрополия не дремлет. Авалон вот-вот обратит свой
0
Неукротимый Бастард 7
Неукротимый Бастард 7
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Сначала попал в сына кузнеца в магическом мире, потом выяснил, что обладаю магией. Внезапно меня признали бастардом князя и сделали наследником. А теперь передо мной открыто больше дверей, чем я в
1
На все руки доктор 2
На все руки доктор 2
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Судьба закинула меня, заслуженного врача, в другой мир. Теперь я девица из рода опальных целителей. На моем попечении беспомощные родственники и старый замок, а жадные соседи мечтают отнять наши
0
Мой лифт - Моя крепость 5
Мой лифт - Моя крепость 5
[Боевая фантастика / Постапокалипсис / РеалРПГ (RealRPG) / Самиздат]
Ну вот, наконец-то я дома! Казалось бы, можно спокойно выдохнуть, забраться в любимый лифтик и хотя бы немного отдохнуть. Ага, размечтался! Пока я отсутствовал, на моих Тихих этажах поселилась
0
"Зарубежный детектив 2026-36". Компиляция. Книги 1-24
[Криминальный детектив / Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
9
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Ревизор: возвращение в СССР 65
Ревизор: возвращение в СССР 65
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Продолжение приключений московского аудитора, попавшего из нашего времени в 1971 год. Павел Ивлев буквально завален работой по уши, но его все устраивает. Ведь он видит, как понемножку, но его усилия
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
38

Прямо сейчас читают

Вой и реликвии
Вой и реликвии
[Любовная фантастика]
Вы приглашены на Бал Всех Святых. *Оборотням вход воспрещен. Пока Клемени Лувель занята выслеживанием вороватых вервольфов в Лондоне, её застает врасплох просьба Эдвина возглавить новое дело
0
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
На выручку юному Гасси. Этот неподражаемый Дживс. Вперед, Дживс! Посоветуйтесь с Дживсом
[Классическая проза / Юмор: прочее / Юмористическая проза / Старинная литература: прочее]
Сборник известный, самый популярный, самый любимый читателями всего мира вот уже много десятилетий британский юмористический цикл. Цикл, каждое из произведений которого, будь оно романом, повестью
0
Хулиганские стихи и неправильные сказки
Хулиганские стихи и неправильные сказки
[Детские стихи / Детская литература: прочее / Юмористические стихи]
Новый, дерзкий взгляд на старые сказки от мастеров детской литературы. «Детям до 5 лет читать не рекомендуется!» Но если с традиционными сюжетами вы уже знакомы и обладаете чувством юмора, этот
0
Грани Игры. Искушение
Грани Игры. Искушение
[Современные любовные романы]
Москва, весна, роскошные автомобили, ночные вечеринки и горечь утраты. Жизнь Игоря Покровского разрушена: сестра погибла, любимая предала, а единственное, что осталось — его компания — продана отцом
1
Больше не кукла
Больше не кукла
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Очнувшись от комы после удара молнии, Женя с трудом пытается вернуться к нормальной жизни. Но несчастный случай отнял у неё не только здоровье и с таким трудом отвоёванную самостоятельность от
3
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
Золотая лихорадка. Урал. 19 век. Книга 2
[Самиздат / Попаданцы / Альтернативная история]
Победа над Рябовым вызвала месть: бандитские налеты, интриги, суеверия. Андрей ответит прогрессорством — зимней добычей, передовыми машинами, амальгамацией, казачьей охраной. Станет ли он "Золотым
0
Огненные Близнецы
Огненные Близнецы
[Детская проза / Современные любовные романы]
Юля дружила с Колей Ежовым, несмотря на недовольство Марины и косые взгляды учителей, вопреки, казалось, здравому смыслу, который твердил ей, умнице и отличнице, что двоечник и хулиган Колька совсем
1
Маскарад сердец
Маскарад сердец
[Любовная фантастика]
Разрушительница проклятий Марлоу Бриггс вынуждена разбираться с последствиями её фальшивого романа с одним из самых могущественных дворян в прославленном — и смертельно опасном — обществе
0
Сахар
Сахар
[Современная проза / Социальная фантастика]
Алексей Колмогоров – прозаик, автор романа «ОТМ А. Спасение Романовых» (шорт-лист премии «Большая книга»). Кинорежиссер, сценарист, лауреат профессиональных премий в области кино. «Сахар» – это
1
Истинные через века
Истинные через века
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы]
Каким будет моё двадцатое рождество? Без опекунов, в новой академии и с целой кучей проблем. Он элита, золотой дракон, победитель турнира сильнейших драконов. Я простая девушка, не знающая свой
0
Порочная луна
Порочная луна
[Любовная фантастика]
Обычно я танцую на брусьях, а не обнаруживаю, что просыпаюсь за ними. Я нахожусь в камере, захваченная врагом, который охотился на мой вид последние десять лет. Они держат меня в заложниках, чтобы
2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
Рихард Феникс. Остров. Книга 2
[Приключения: прочее / Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Во второй книге приключения юного Рихарда продолжаются. Он, изгнанный из родного города, разделённый со спутниками, оказывается в плену на корабле врага. Примет мальчик это или сбежит в открытый
0