MoreKnig.org

Сотнікаў: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Быкаў Васіль



Шрифт:

«Чакай, пабачым, што далей».

«Хіба не ясна што?»

Сотнікаў ціха скасіў позірк — той самы лейтэнант даставаў з-пад бінта на назе ножык — звычайны кішэнны складанчык велічынёй з палец, і ў ягоных вачах была такая роспачная рашучасць, што Сотнікаў падумаў: такога не ўтрымаеш! Мусіць, выскачыць і наробіць глупства, бо што ён яшчэ мог зрабіць тым складанчыкам? Той, да каго ён звяртаўся, — пажылы чалавек у камсастаўскай без пятліц гімнасцёрцы, — засцярожліва паглядваў на канваіраў — двое, паблізу сышоўшыся разам, прыкурвалі жоўтыя цыгарэты, адзін на кані трохі зводдаль пільна азіраў калону.

Яны яшчэ пасядзелі на сонцы, можа, хвілін пятнаццаць, пакуль ад пагоркаў не падалі каманду, і немцы пачалі паднімаць палонных. Сотнікаў ужо ведаў, на што наважыўся ягоны сусед, які цяпер пачаў неўпрыкмет забіраць з сярэдзіны калоны ўбок, бліжэй да канваіра. Канваір гэты быў дужы прыземісты немец, як і ўсе, з аўтаматам на грудзях, у прапацелым пад пахамі кіцелі; з-пад макраватай ад нізу суконнай пілоткі выбіваўся зусім не арыйскі — чорны, амаль смаляны чуб. Ён спехам дакурыў цыгарэту, цвыркнуў праз зубы і прыкрыкнуў на кагось у калоне, хто аслабела гробся, стараючыся падняцца з долу. Мусіць, ён хацеў падагнаць або выцяць палоннага і ступіў бліжэй. Якраз у той час лейтэнант, бы каршун, уссеў на яго ззаду і па самыя тронкі ўвагнаў складанчык у яго загарэлую шыю.

Немец коратка вякнуў і асеў на зямлю, нехта ў калоне крыкнуў: «Палундра!» — ці не той пажылы ў камсастаўскай гімнасцёрцы — і некалькі чалавек, бы іх хто спружынаю кінуў з калоны, пусціліся ў поле. Сотнікаў ад нечаканасці на імгненне нібы змярцвеў, а потым, падпарадкуючыся бязладнаму інстынкту самазахавання, не разбіраючы дарогі, таксама кінуўся прэч. Тады ж ён ледзь не наскочыў на лейтэнанта, які спярша таксама пабег, ды раптам спатыкнуўся, упаў на бок пад самыя ногі Сотнікаву і тут жа нажом шырока разануў сябе ўпоперак жывата. Сотнікаў пераскочыў цераз яго цела, ледзь не наступіўшы на яго сутаргава скурчаную руку, з якой, коратка бліснуўшы мокрым лязом, выпаў у пясок маленькі, з палец, ножык.

Можа, якія тры секунды цягнулася замяшанне, потым у некалькіх месцах разам пырснулі чэргі, немцы крычалі, але ён бег. Здаецца, ніколі ў жыцці ён не імчаўся з такім шалёным імпэтам — за некалькі скачкоў дасяг выспачкі з сасонкамі. Кулі густа прашывалі голле, з усіх бакоў на яго сыпала ігліцай, але ён шыбаваў наўпрост як мага далей і праз кожную секунду з радасным жахам цвердзіў сабе: «Жыў!», «Жыў»…

На жаль, выспачка аказалася зусім невялічкай, праз сотню крокаў яна нечакана абарвалася: скончыўся сасоннічак, наперадзе было зжатае, у бабках, поле збажыны. Падавацца яму, аднак, не было куды, і ён шыбануў далей — па ржышчы цераз поле, туды, дзе непадалёк кучаравіўся зялёны шнурок алешын.

Тут яго хутка згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах, прасекла пусты партабак у кішэні — Сотнікаў надта добра адчуў гэты ўдар і азірнуўся. За ім імчаў конны. З потным азвярэлым тварам той угнуўся па-над вараной конскай грывай, трымаючы напагатове правую, з пісталетам руку. Ад каня, вядома, не ўцячэш. Сотнікаў сказаў сабе «амба!» і павярнуўся тварам да даганятага. Конь ледзь не збіў яго з ног; з апошнім спрытам ён неяк вывернуўся з-пад капытоў і шаснуў за бабку. Немец крутануўся ў сядле, адкінуў убок руку — стрэл перабіў на верхнім снапе перавясла, салома, пырснуўшы, асыпалася па баках. Але Сотнікаў уцалеў і, каб як бараніцца, схапіў з-пад ног звычайны, з кулак, палявы камень. Зноў неяк ухіліўшыся ад каня, ён спрытна, аднак, ударыў немцу ў сківіцу, той торапка стрэліў, але і гэты раз міма. Адчуўшы нейкую сілу ў гэтых камянях, Сотнікаў пачаў хапаць іх з іржышча і біць па немцу, які круціўся з канём навакол, усё тыркаючы ў яго пісталетам. Яшчэ два стрэлы прагрымелі ў полі, але і яны не зачапілі ўцекача, які, акрыяўшы ад свае ўдачы, кінуўся па другі бок бабак.

Пакуль немец упраўляўся з канём, ён прабег, можа, пяць крокаў, а потым спыніўся і зноў замахнуўся камянём, каб ударыць насустрач. ён выпусціў запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў, Сотнікаў круціўся доле, бы ўюн, — і ад куль і ад капытоў, на шчасце, яму пасаблялі бабкі, і ён скакаў вакол іх, нібы заяц. Тады немец скіраваў каня проста на бабку, конь высока сігануў цераз яго, Сотнікаў упаў на калені і неяк вывернуўся з-пад капытоў — конь толькі балюча сцебануў хвастом па яго твары. Бабка, аднак, забурылася, снапы паваліліся, і немец амаль ва ўпор тыцнуў у яго парабелумам. Але Сотнікаў раптам унутрана войкнуў ад радаснага здзіўлення — парабелум яго крута выгнуў затвор: скончылася абойма. Немец зразумеў сваю няўдачу, рэзка асадзіў каня, той стаў на дыбкі, а Сотнікаў з усіх ног ірвануў па полі наперад, да кусцікаў.

Немец страціў некалькі надта важных секунд, пакуль перазараджаў пісталет — дзеля таго трэба было прытрымаць каня, і Сотнікаў за той час якраз дабег да алешнічку. Тут ужо конь яму быў не страшны. Не зважаючы на стрэлы і голле, якое драпала яго па твары, ён бег, пакуль не трапілася імшарына, потым улез у нейкую твань і ўжо не мог з яе выбрацца. Там ён, аднак, зразумеў, што калі не ўтопіцца, дык можа лічыць сябе выратаваным. І ён стаіўся, каб не хлюпаць, па вушы ў багне, трымаючыся рукой за тоненькую лазовую галінку, і думаў: вытрымае галінка ці не? Калі б не вытрымала, ён бы ўжо не выкараскаўся, сілы ў яго не асталося. Але галінка не дала яму з галавой схавацца ў той прорве, спакваля ён адышоў ад стомы і, калі воддаль сціхлі стрэлы, як-колечы выбраўся на цвярдзейшае.

Была ўжо ноч, ён знайшоў у небе Палярную і, амаль не верачы ў сваё выратаванне, пайшоў на ўсход.

9

Сотнікаў знерухомеў на лаўцы, мусіць, заснуў, а Рыбак перасеў у куток ля акна і стаў пазіраць з-за вушака на сцежку, каб адразу ўбачыць, калі хто будзе ісці на падворак. Ён трохі перабіў бульбай голад, рабіць яму тут ужо не было чаго, але і ісці не выпадала — трэба было чакаць. Мусіць, таму, ці яшчэ па якой прычыне, у ім пачала нарастаць прыкрасць, якая з цягам часу пераходзіла ў злосць, хоць злавацца быццам і не было на каго. Хіба на Сотнікава, які так вось прывязаў яго да сябе, што не адвяжашся: не мог жа ён пакінуць яго на гэтых дзяцей. Гаспадыня ж усё не вярталася, паслаць па яе ён не наважваўся — як было ў такой справе спадзявацца на нейкае дзевяцігадовае дзяўчо?

І ён сядзеў у кутку ля акна, невядома чаго чакаючы, прыслухоўваючыся да выпадковых гукаў знадворку. Па той бок загародкі паўставалі дзеці, чулася іх стоеная валтузня на ложку — часам на дзвярах адхіналася шырмачка, і ў шчыліну прасоўваўся мурзаты цікаўны тварык, але тут жа хаваўся зноў. Дзяўчынка крыкліва камандавала там імі, нікога не пускаючы з-за перагародкі.

Рыбак ужо да драбніц вывучыў сцежку за акном, рэшту разламанага плота пры ёй, ускраек неагароджаных могілак з калючым галлём хмызняку на мяжы. Выбітая і заткнутая шыбка ў акенцы няблага затуляла яго знадворку. На сырым гнілаватым падаконніку побач стаяла некалькі пустых брудных бутэлечак ад лякарства, валяўся клубок зрэбных нітак і змайстраваная з рыззя лялька, вочы і рот якой былі старанна намаляваны хімічным алоўкам. Побач за сталом задышліва стагнаў у сне Сотнікаў, якога трэба было ўладкаваць болей надзейна, але на тое патрэбна была гаспадыня. Усё болей нервуючыся ў няпэўным чаканні, Рыбак амаль з непрыязнасцю слухаў хваравітае дыханне таварыша і каторы раз думаў, што з напарнікам яму не пашэнціла. Рыбак быў нязлы чалавек, але, маючы неблагое здароўе, ставіўся да хворых трохі безуважна, часам проста не мог уявіць сабе, як гэта можна прастудзіцца, занемагчы, захварэць. Сапраўды, думаў ён, больш недарэчнага на вайне, як хварэць, нельга сабе і прыдумаць.

За час службы ў ім з'явілася грэблівае пачуццё да слабакоў, хварліўцаў, розных няўдак, якія па тых ці іншых прычынах чагось не маглі, не ўмелі, не выконвалі. Ён стараўся ўмець і выконваць усё. Праўда, да вайны ў чым-колечы было і цяжкавата, асабліва што датычыла палітпадрыхтоўкі — бракавала адукацыі, а галоўнае — ён не любіў кніжнай навукі, для якой патрэбны былі трыванне, стараннасць. Рыбаку болей па душы была жывая рэальная справа з усімі ўласцівымі ёй няўвязкамі і клопатамі. Відаць, таму ён тры гады праслужыў старшыной роты — характарам яго Бог не пакрыўдзіў, энергіі таксама хапала. У нейкім сэнсе на вайне яму аказалася лёгка, прынамсі проста: мэта барацьбы была відочная, а над іншымі тонкасцямі ён не шмат разважаў, бо ведаў — чым болей фашыстам шкоды, тым лепш. Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы яго міналі; ён разумеў, што галоўнае ў іх партызанскай вайне — не разгубіцца, не спудлаваць, у час прыняць рашэнне. Калі лічыць правільным, што вялікі сэнс барацьбы ў тым, каб, змагаючыся за сваё жыццё, чыніць страты ворагу, дык ён меў усе падставы лічыць сябе ўдачлівым партызанскім байцом. Ва ўсякім разе, не горшым за іншых.

— Мамка, мамка ідзе! — раптам радасна завішчала дзятва за перагародкай, і ён убачыў на сцежцы жанчыну, якая хуценька бегла да хаты.

Даўгаватая спадніца, кажушок і хустка, якая таўставата абкручвала яе галаву, сведчылі пра не першую ўжо маладосць гаспадыні, але, мусіць, была яна яшчэ і не старая. Цікуючы за ёй, Рыбак трохі захінуўся за шула. Ад дзіцячага крыку за сталом прахапіўся Сотнікаў, чырвонымі са сну вачыма зірнуў на хату, але, згледзеўшы побач таварыша, зноў лёг на лаву.

Калі ў сенцах грукнулі дзверы, Рыбак адсунуўся ад акна на канец лаўкі і з робленым спакоем знерухомеў ля міскі. Трэба было як мага добразычлівей сустрэць яе, не напалохаць, не пакрыўдзіць чым — з ёй трэба было дамовіцца наконт Сотнікава.

Яна яшчэ не адчыніла ў хату дзвярэй, як з-за перагародкі сунулася дзятва: дзве дзяўчынкі асталіся пад адхінутаю шырмачкай, а гадоў пяці хлопчык, босы, у падраных, на шлейцы штоніках, кінуўся насустрач.

— Мамка, а ў нас палцізаны! Палцізаны во!

Яна памкнулася ўзяць яго, ды раптам выпрасталася — з недаўменным спалохам зірнула на незнаёмага за сталом.

— Здраствуй, хазяйка, — як мага прыветлівей сказаў Рыбак.

Але яна ўжо сагнала з твару здзіўленне, хуценька зыркнула на стол з пустой міскай, і ў яе позірку штось нездаволена перасмыкнулася.

— Здраствуйце, — холадна адказала яна, адхінаючы ад сябе малога. — Парцізаны!

— Ды во, як бачыце. Вас чакаем.

— Гэта якая ж у вас да мяне патрэба?

Не, тут штосьці не ладзілася, жанчына была яўна не настроена на той лад, які ёй прапаноўваў Рыбак, — нешта суровае, зласнаватае і нават сварлівае прабівалася ў яе голасе.

Ён пакуль што прамаўчаў, а яна тым часам расшпіліла старэнькі лаплены кажушок, сцягнула з галавы хустку. Рыбак уважліва паглядзеў на яе — зваляныя, нячэсаныя валасы, запыленыя мочкі вушэй, змораны, не надта стары твар з рэзкімі заўчаснымі зморшчынамі ля вачэй і рота, якія красамоўна сведчылі пра горыч турботнага жыцця жанчыны.

— Якая яшчэ патрэба? — Яна кінула хустку на шасток ля печы, косым позіркам матлянула па канцы стала з міскай гуркоў. — Хлеба? Сала? Ці, можа, яек на яешню захацелася?

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Лунтик. Сладких снов!
Лунтик. Сладких снов!
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Сказки на ночь – с советами от любимого пушистика! На лес опускается тихий вечер, в небе загораются первые звёзды, а значит, Лунтику и его друзьям пора готовиться ко сну. Но прежде, чем закрыть
0
Три вектора вины
Три вектора вины
[Современная проза]
Треугольник Карпмана, популяция психологических паттернов поведения человека, объясняющий скрытые механизмы созависимых межличностных отношений, внутренних манипуляций и токсичное давление
0
Измена. Ты не становишься моложе
Измена. Ты не становишься моложе
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
— Посмотри на себя, Марин. Нет, серьёзно. Подойди к зеркалу и посмотри. Не хочу. Не пойду. Я знаю, что там. — У тебя безлимит на карте! — он разводит руками. — Безлимит, Марин! Лучшие клиники
0
Бывший, вы опять мой пациент
Бывший, вы опять мой пациент
[Современные любовные романы / Роман]
Двенадцать лет назад он ушёл из моей жизни. Жестоко, без объяснений и возможности что-либо исправить. Сказал, что больше не любит, и оставил меня собирать осколки собственного сердца. Я
0
Орел Центурии I
Орел Центурии I
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Попаданцы]
«Игры затягивают» – говорила мне мама, а я не слушал. Кто ж знал, что затягивают буквально… Еще вчера я был студентом в благополучном XXI веке, а сегодня – легионер первой шеренги Центурии, которую
0
Руководство для леди по этикету и убийству
Руководство для леди по этикету и убийству
[Исторический детектив / Иронический детектив / Детективы]
Остроумный исторический детектив в атмосфере сериалов «Аббатство Даунтон», «Позолоченный век» и «Белгравия». Окунитесь в водоворот балов и интриг высшего общества, где очаровательная графиня
0
Встречи в пути
Встречи в пути
[Документалистика / Проза]
Ключи к счастью
Ключи к счастью
[Советская классическая проза / Публицистика]
В сборник «Ключи к счастью» вошли документально-художественные очерки. Герои повествования — это бывшие участники Великой Отечественной войны, люди интересной боевой судьбы, ставшие в мирное время
0
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
[Ужасы / Космическая фантастика]
Планеты-тюрьмы, превращённые в свалки целых галактик, где шанс на спасение оборачивается новым приговором. Мёртвые миры, в чьей тишине скрывается нечто, что не должно было выжить. Сознание, выросшее
0
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
[Ужасы / Социальная фантастика]
Мертвые не всегда уходят, а прошлое не всегда остается позади. Оно возвращается знакомым голосом, случайной встречей, забытым воспоминанием или ночным стуком в дверь. Оно живет в старых домах и
0
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
[Биографии и Мемуары / Современная проза]
Повесть Светланы Замлеловой – это лаконичная и в то же время всеобъемлющая биография Александра Сергеевича Пушкина. Одна за другой перелистываются самые яркие страницы жизни Поэта, наполненные
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Дерзкий. Любовь без правил
Дерзкий. Любовь без правил
[Любовные детективы]
Мой отец — бывший криминальный авторитет. Он оставил прошлое позади, но прошлое не отпустило его. Расплачиваться пришлось мне: меня похитили, чтобы заставить отца отказаться от сделки.Я думала, самое
0
Инженер из будущего. Книга пятая
Инженер из будущего. Книга пятая
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
1935 год. Красноярск. Сюда, в глухую сибирскую деревню, судьба забрасывает инженера Максима из 2026. Он выжил после чудовищного разряда на секретном заводе, чтобы очнуться в мире, где нет
2
Второй шанс начать все с начала
Второй шанс начать все с начала
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Попаданцы]
Мне был дан второй шанс, который нельзя упустить. Очнувшись в полуразрушенном доме, я поняла, что все это не сон. Старик-отец, пустые амбары и прячущийся на сеновале каторжник-беглец. Одним словом
0
Зацепила меня
Зацепила меня
[Современные любовные романы]
— Эй-эй, отлипни от меня уже! — упираюсь в грудь этому мажору-переростку. — Ммм, — мычит что-то бессвязно в ответ и продолжает тянуться к моим губам. — Сказала же, отвянь, а?! — закрываю ему
1
Адский Ангел
Адский Ангел
[Ужасы]
Добро пожаловать на вторую экскурсию в Ад!!! В этой части, признанной критиками серии ужасов от мастера экстремального хоррора Эдварда Ли "Инферно", вы присоединитесь к демонам, мутантам,
0
Десерт из тайн для Скорпиона
Десерт из тайн для Скорпиона
[Детективы / Любовные детективы / Самиздат]
Даниэла Гримальди думала, что жизнь – как десерт: сладкая, предсказуемая, с привкусом счастья. Пока не попробовала тот, что приготовила для неё судьба. В тихой тосканской деревне, где запах ванили
0
Метод Макаренко
Метод Макаренко
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Следователь из девяностых погибает, а потом приходит в себя уже в нашем времени, в теле молодого школьного учителя. Теперь вместо преступников — наглые подростки, вместо начальства —
2
Наташа Славина. Повесть для юношества
Наташа Славина. Повесть для юношества
[Детская проза / Русская классическая проза]
После смерти матери шестнадцатилетняя Наташа Славина вынуждена жить в доме Дмитрия Сольского — молодого врача и друга детства. И если сам Дмитрий относится к Наташе ласково и искренне, то его сестра
0
Учитель. Назад в СССР 6
Учитель. Назад в СССР 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Не успел выпустить одних учеников из школы, как стал классным руководителем у самого шебутного седьмого класса. Впереди - летние каникулы, позади - будущее, в котором я прожил развал великой страны.
0
Деловое предложение. Том 2
Деловое предложение. Том 2
[Современные любовные романы]
Син Хари снова соглашается на безумную авантюру и ввязывается в опасную игру с чувствами. На этот раз ей предстоит играть роль девушки своего начальника Кан Тхэму, чтобы навязчивый дед-председатель
0
Архимаг с пеленок. Том 6
Архимаг с пеленок. Том 6
[Боевое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Попасть в другой мир после смерти от предательства? Ха! Оставьте это слабакам! Я умер сам, отправившись на перерождение. Ибо после века поисков я наконец создал Универсальное Заклинание,
0