НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (зацкавана азіраецца, магчыма, думае, што яго прыйшлі забіраць). Что такое?
ПАЭТ I БАРД. Чаму гарсавет не выконвае пастанову Вярхоўнага Савету пра Дзяржаўны сьцяг?
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (відавочна супакойваючыся). Какой пастановы? Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе). Будет команда — будем выконваць.
ПАЭТ I БАРД. Сярод нас двое асуджаных за гэты сьцяг.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Я ничего не знаю. Не мешайте мне работать. (Робіць выгляд, нібыта нешта піша, а ў сапраўднасьці колькі разоў абводзіць на паперыне загадкавае слова «повысить».)
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. У вас свая праца, у нас — свая.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (у позірку, далікатна кажучы, нялюбасьць да візытантаў, а разам зь ёю — нямоглая злосьць: такога ў жыцьці тав. Камарова яшчэ не было). Кто вы такие?
ПАЭТ I БАРД. Я — сябра сойму БНФ Сокалаў-Воюш.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (адмахваецца). Кто вас не знает!
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (сувора). Спадар Камароў, нам трэба ключ ад выхаду на дах.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (падазрона пазіраючы на карэспандэнтку). Чем вы там будете заниматься?
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Уздымаць Дзяржаўны сьцяг.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Будет команда, тогда и вздымем.
АЎТАР (залішне патасна). Спадар Камароў, мы ведаем, што вы гэты сьцяг ненавідзіце, але празь дзесяць хвілінаў ён будзе вісець над вашым кабінэтам.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Кто вы такой?
Аўтар называе сябе, хоць тав. Камароў яго даўно ведае.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Вы вообще не полочанин и не имеете права здесь находиться.
АЎТАР (нахабна). А вы мяне дэпартуйце.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Вы — хулиганы!
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА (з адценьнем злараднасьці). А вы не выконваеце пастановы Вярхоўнага Савету.
Пяцёра візытантаў выходзяць. Тав. Камароў ліхаманкава хапаецца за тэлефон.
2-Я ДЗЕЯ
Загаджанае галубамі гарышча. Кавалак нейкага транспаранту са словамі «Дадим больше...»
Старшыня рады БНФ разам з паэтам і бардам вылазяць праз вакенца на дах. Паэтаў сябра і аўтар сядзяць, прыкрываючы тыл, на гарышчы. Карэспандэнтка застаецца ўнізе перад будынкам.
Бальшавіцкі сьцяг паўзе долу. Карэспандэнтка фіксуе гістарычную падзею ў нататніку. Пад’яжджае варанок з нарадам міліцыянтаў, якія кідаюцца да карэспандэнткі.
ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Где здесь поднимают фашистское знамя?
КАРЭСПАНДЭНТКА (з усьмешкай). Гэта не фашысцкае «знамя», а наш Дзяржаўны сьцяг. Яго прыняла сэсія Вярхоўнага Савету...
ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (яўна паўтараючы нечыя словы). Как приняла, так и отнимет.
З партатыўнае рацыі на плячы ў старшыны чуецца: «Доложите обстановку!»
ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (паглядзеўшы ўгару, усьцешана). Докладываю: их всего двое.