MoreKnig.org

Паляўнічы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Олдрыдж Джэймс



Шрифт:

Скоці Малькольм быў ідэаліст, ён верыў, што існуе агульнаабавязковы для ўсіх прынцып дабра і зла, што дабро і зло існуюць на свеце, проста існуюць, існуюць як вышэйшы закон. Для Скоці ўвесь жывёльны свет быў страшным асяроддзем, жорсткім і злачынным кругаваротам: забі, каб не быць забітым; працэсам, які па самой сваёй сутнасці заганны, заганны ў цэлым і ва ўсіх сваіх частках. Кожны раз, калі гэтага патрабавала яго пачуццё дабра і зла, Скоці ўмешваўся ў гэты працэс. Ён забіваў саву, калі бачыў, што яна нападае на зайца; ён вызваляў муху з павуціны і забіваў павука; ён забіў ласку, бо яна палявала за дробнымі мышамі. Ён не задумваючыся караў вінаватых, бо дакладна ведаў, што добра і што дрэнна. Ён гэта ведаў, пакуль не сутыкнуўся з супярэчнасцямі, якія ўзрушвалі яго. Сёння ён мусіў забіць ласку, бо яна напала на мышэй, але ж заўтра ён, магчыма, будзе вымушаны забіць лісу, якая пагоніцца за ласкай.

Рой не пераставаў выкрываць гэтае слабае месца ў яго тэорыях, але Скоці заўсёды пачынаў талкаваць пра жорсткасць, апраўданую і неапраўданую. Ён сцвярджаў, што некаторыя жывёлы горшыя за іншых і таму іх трэба вучыць. Гэта прыводзіла Скоці да прызнання, што некаторых жывёл ён ненавідзіць і пагарджае, а іншых паважае як узор прыстойнасці і добрых паводзін. Ён усіх лясных звяроў надзяляў чалавечымі якасцямі: жорсткасцю, вернасцю, ахайнасцю, стараннем альбо знарочыстай подласцю. Жывёл, якія яму падабаліся, ён забіваў неахвотна. Тых, якіх ненавідзеў, забіваў з задавальненнем. Ён ненавідзеў норку, таму што норка, гэтаксама як і ласка, была сама пражорлівым з маленькіх драпежнікаў лесу. Скунс яму падабаўся сваёй храбрасцю, мядзведзь тым, што ён прасцяк, янот тым, што ён чысцюля, бабёр — як выключны разумнік; але лісой ён грэбаваў за яе хітрыкі, ваўка не любіў за бязлітаснасць, вавёрку за надакучлівасць, куніцу за тое, што яна абкрадвала яго пасткі. У яго была тэорыя, што сама пакорлівыя насельнікі лесу — сама жывучыя і таму яны перажывуць драпежнікаў і заселяць зямлю. Ён сцвярджаў, што дзікабраз, які толькі тым і ўмее ўратавацца, што згортвацца ў калючы клубок, — цар лесу таму, што выйграваў барацьбу з праціўнікам. З ім не маглі справіцца нават пражэрлівасць і жорсткасць сама мацёрага забойцы лесу — расамахі. Расамаха магла забіць і з'есці дзікабраза, нягледзячы на яго іголкі, але адразу пасля гэтага яна і сама здыхала, вельмі пакутліва, бо іголкі з'едзенага дзікабраза раздзіралі ёй горла, лёгкія і страўнік. Для Скоці ў гэтым была паэзія справядлівай адплаты і зарука таго, што пакорлівыя ўзвысяцца і што пасіўная абарона адзіна правільная абарона. Ён дастасаваў гэта і да скунса, спрачаўся з Роем, што скунс ідэал жывёльнага свету. Скунс бясшкодны, адважны, усе ў лесе пазбягаюць яго проста таму, што баяцца, каб ён не абліў іх смярдзючым струменем з хваставой залозы; скунс своеасаблівы і незалежны, жыве адзін і не кантактуе нават са сваімі родзічамі, ён ахайны, надзейны, дужы. Скунсу прызначана было стаць ідэальным узорам дабра, як ваўку альбо норцы — узорам зла. Усё прадвызначана — каму наканавана нарадзіцца забойцам, а каму — яго ахвярай; і барацьба паміж імі — гэта барацьба зла з дабром. Вера Скоці ў дзікабраза і скунса прыводзіла яго да высновы, што пакорлівыя перамогуць, хоць і з яго дапамогай.

Вось у чым была розніца паміж імі, вось сэнс іхняй маўклівай спрэчкі.

Гэта была маўклівая спрэчка, бо ніхто з іх не ўмеў выказаць сваіх аргументаў словамі. Яны ніколі не маглі дайсці да сутнасці справы. Яны разумелі, пра што спрачаюцца, але спрачацца маглі толькі фактамі, прыкладамі. Яны і зараз спрачаліся ўсё пра тое ж, хоць і былі моцна п'яныя.

Рой адказваў, што Скоці паступіў жорстка, калі забіваў ласку.

Скоці адмаўляў гэта, кажучы, што забойцаў трэба знішчаць.

Рой пытаўся, чаму Скоці не заб'е свайго ўлюбёнца скунса? Скунс знішчае мышэй, знішчае ўдвая больш, чым цэлы вывадак ласак, і з'ядае іх, нават калі наеты.

Скоці пярэчыў, што скунс — іншая справа, ён знішчае дзеля харчавання, а не таму, што любіць забіваць. Акрамя таго, у скунса шмат іншых прыстойнасцяў, і ён зноў пералічыў іх, хоць Рой адразу ж заявіў, што гэтыя прыстойнасці ёсць і ў ласкі, і ў лісы, і ў норкі. Рой сцвярджаў, што такія ж прыстойнасці маюць і іншыя драпежнікі. Норка, напрыклад, клапатлівая маці, яна сама заморыць сябе голадам, каб толькі накарміць дзяцей. Расамаха адводзіць людзей і сабак ад сваіх дзяцей, рызыкуючы ўласным жыццём, а любімец Скоці, паважаны дзікабраз — баязлівы і плаксівы, падчас нават невялікай небяспекі забіваецца ў нару з дзецьмі, бурчыць, плача і плюецца, а часам нават пакідае дзяцей. А наконт таго, што дзікабраз наследуе зямлю, Рой даказваў, што мядзведзь (якім Скоці захапляецца) можа без асаблівай для сябе шкоды забіць і з'есці дзікабраза, як, зрэшты, і куніца-рыбачка. Але гэты довад толькі ўзмацніў захапленне Скоці мядзведзем, бо, маўляў, ён і есці ўмее разумна, культурна, не абжыраецца да смерці.

Спрэчка працягвалася доўга і закончылася, як канчаецца заўсёды; закончылася ў той самы момант, калі яны зачапілі сутнасць пытання. Калі Рой спытаў, як можна вырашыць, як звер мае рацыю, а які не, Скоці запярэчыў, што тут і рашаць няма чаго. Адны спрадвечна маюць рацыю, іншыя вінаватыя таксама спрадвечна, і ўсе жывёліны падпарадкоўваюцца пэўнаму закону. Тут Рой спытаў — калі ёсць набор чыстых і нячыстых, то як чалавек можа прывучыць ваўка мірна суіснаваць з зайцам, ласку з мышшу, льва з авечкай, сабаку з катом.

І вось тут абодва пачыналі блытацца, і іхняя спрэчка пераходзіла ў маўклівую нязгоду, нязгоду па галоўных поглядах на жыццё — невырашальных, бо яны не ўмелі яе вырашыць.

— Ладна, — сказаў Самсон, злазячы з ложка. — Пайду пакупаюся ў возеры. Пайшлі, Сахаты! Няхай яны перагрызуць адзін аднаму горла, вышукваючы кожны сваю праўду. А я пайду пакупаюся ў возеры.

Мэрэй устаў таксама. Ён мог назіраць за ўсім, што б чалавек ні рабіў.

Рой стаў іх стрымліваць.

— Толькі цябе ў гэтым возеры і не хапала, — казаў ён Самсону. — Яно толькі і чакала, што ты п'яны ў яго боўтнешся.

— Я яго злаўлю, калі ён уваліцца, — сказаў Мэрэй.

— Ведаю я цябе, будзеш стаяць і любавацца, як ён тоне, — сказаў яму Рой.

Аб'яднанымі намаганнямі Скоці і Рою ўдалося ўтрымаць Самсона і Мэрэя ў хаціне. Скоці спакусіў іх рэшткамі гарэлкі, а Рой дашкандыбаў да дзвярэй і замкнуў іх. Калі яны як-кольвек размясціліся на ложках на начлег, Рой зрабіў апошняе наступленне на сілы прыроды. Ён цалкам загрузіў печ бярозавымі цуркамі, і тады, калі ён стомлена ўпаў на ложак побач са Скоці, чырвонае полымя зацьміла слабое святло лямпы, і Рой, яшчэ да таго, як заснуць, адчуў чароўную нязручнасць нясцерпнай гарачыні ім жа напаленай печы. Хоць у гэтай бітве ён заўсёды мог застацца пераможцам! І з пачуццём атрыманай перамогі ён хутка заснуў.

Раздзел шосты

Ранкам Рой сабраўся і пайшоў, не чакаючы, пакуль прачнуцца іншыя.

Яму хацелася схавацца ад вынікаў учарашняй п'янкі, незалежна ад таго, якія яны мусілі быць. Ён цьмяна помніў, што абяцаў Мэрэю перабавіць для яго човен праз хрыбет Белых Гор у заказнік. Яму не хацелася выконваць сваё абяцанне, не хацелася адчуваць тую няёмкасць, якая авалодвае кожным пры сустрэчы з учарашнімі сабутэльнікамі.

Калі ён плыў па возеры, вада, здавалася, храбусцела пад дном лодкі. Неба было халоднае, цёмнае, але гэта была напружанаа цемра, гатовая імгненна саступіць ранішняму ззянню. Лес заціх і, неверагодна сцішаны, здаваўся закінутым, мёртвым. Але недзе ў цішыні быў чуцен кволы капеж і больш востры гук вады, якая бегла па схіле. А пасля, калі ён вывеў човен на сярэдзіну возера, калі на навакольных хрыбтах успыхнулі першыя водбліскі світання, разам з раніцай нарадзіліся і першыя гукі ляснога жыцця. Снегавая сава — апошні голас ночы — загукала, пралятаючы над яго галавой. Пасля аднекуль здалёку данеслася цяўканне ліса. Затым птушкі: чорнагаловая сінічка зачырыкала чык-а-дзі-дзі-дзі-дзі; засвісталі, заверашчалі, зацмокалі вавёркі; засакаталі сойкі; пачулася «бзт», «бзт» курапатак. Гэта былі слабыя гукі, якія ледзь даносіліся да сярэдзіны возера, але ён чуў іх і ўсе адрозніваў. А да таго часу, як святло разлілося на ўсё неба, сам лес пачаў падміргваць, патрэскваць і пакрэктваць незразумелымі гукамі свайго маруднага абуджэння.

Рой ведаў: нішто на свеце не магло параўнацца з тым задавальненнем, якое ён адчуваў зараз, у першы дзень сваёй чарговай бітвы з вераломнымі хітрыкамі прыроды, зараз, калі ён плыў у цяжка нагружаным чоўне па галоўнай артэрыі свайго лесу, ужо адчуваючы прыемны здаровы голад. Ён ведаў, што на гэты раз чакаецца бітва і за самога сябе: быць яму траперам ці валацугай, п'яніцай ці фермерам, чалавекам ці зверам. Але ў яго быў план; нейкія абрысы плана, з дапамогай якога ён павінен усё і назаўсёды ўладзіць, і ён збіраўся гэты план апрабаваць.

Ланцуг пастак Роя знаходзіўся па вялізным крузе працягласцю пяцьдзесят міль. Паўднёвай асновай яго і пачаткам маршруту было возера Т. Звычайна ён пачынаў абход пастак, праплываючы да самага канца возера Т і правяраючы ўзбярэжныя норы. Затым пакідаў човен на тым беразе і ішоў на поўдзень, праз хрыбты да Чатырох Азёр: гэта была яго галоўная паляўнічая гаспадарка, багатая на бабра і андатру. На Чатырох Азёрах у яго была невялікая хаціна, з якой ён, перш чым ісці на захад да Літл-Рывер, як правіла, за тры-чатыры дні абыходзіў усе пасткі на рэках, якія ўпадалі ў возера. Часам да адыходу на захад ён паляваў на лася на балотах паміж Чатырох Азёр, але часцей здавальняўся аленем, якога забіваў на хрыбтах па дарозе на Літл-Рывер. Гэта быў хуткі вузкі ручай, на якім вадзіліся норкі, і тут праходзіла заходняя мяжа ўчастка Роя. На другім беразе пачыналася гаспадарка Скоці і Самсона, тут яны часам сустракаліся. Па гэтым ручаі Рой спускаўся на поўдзень да свайго апошняга возера, якое ён назваў Піт-Піт, згодна са своеасаблівым гукам, з якім рэчка ўлівалася ў азёрную ваду. Адсюль, каб дабрацца да хаціны, яму заставалася пераадолець яшчэ адзін хрыбет, тым самым замкнуўшы круг ці квадрат маршруту на ўсход, поўнач, захад, поўдзень і зноў на ўсход. Як правіла, абыход усяго ланцуга пастак займаў пяць-шэсць дзён. На гэты раз ён вырашыў зрабіць інакш. Для пачатку ён праплыў як звычайна да ўсходняга канца возера Т, правяраючы пасткі на норак, некаторыя здымаючы, іншыя нанава зараджаючы, — як і тыя, што напярэдадні паставіў са Скоці. У самым канцы возера Т ён зацягнуў човен пад вялізную ўпалую сасну, прыкрыў яго галінкамі, а затым расклаў цяпельца, каб згатаваць сняданак. Наеўшыся хлеба са свінінай і запіўшы салодкім чаем, ён закінуў за спіну важкі мех і пайшоў не на поўнач, а на ўсход і ішоў на ўсход амаль паўдня, пакуль не дасягнуў плыткай, з парогамі, рачулкі. На тым беразе яе была хаціна, і калі Рой уброд перабраўся да яе, яго сустрэла браханне сабак, кудахтанне перапалоханых курэй і, нарэшце, высокі худы індзеец.

— Хэло, Рой, — сказаў індзеец.

— Хэло, Боб, — сказаў Рой.

Індзеец Боб: яго назвалі так таму, што сапраўднае імя было занадта складанае. Рой ведаў яго і ахвотна называў бы Боба па імені, радуючыся таму, як яно гучыць — Хома-Хомані: першая хмурынка на небе, — але гэтае імя Боба было не для белага, няхай сабе і для Роя.

Бо нават маленькая бронзаватварая індыянка — яго жонка — зараз называла яго Боб. Адзенне Боба таксама было адзеннем белага: шапка з зайца, скураная куртка, сінія палатняныя штаны, але індзейскія макасіны з аленя. Усё гэта сядзела на высокім худым, спакутаваным целе сухотнага чарнавокага, бледнага чалавека, які нагадваў Рою засохлы клён, з якога выцадзілі занадта шмат соку.

— Добра, што ты тут, — сказаў Рой.

— Я толькі што збіраўся ў Сент-Элен па муку і правіянт, — сказаў Боб.

— Хіба не позна? — спытаў Рой.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
Несчастная адептка, или Личный дизайнер для Верховного мага
[Ужасы / Современная проза / Фэнтези]
В прошлой жизни я делала интерьеры, в этой — пытаюсь не спалиться перед кучкой магов, которые считают мой дар «мусором». Подумаешь, восстановила магический щит с помощью кухонного заклинания и пары
0
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
Развод на горячих источниках, или Аптека для бывшего
[Современная проза / Историческая проза / Приключения / Исторические приключения]
Вчера я закрывала смену в собственной аптеке, а сегодня очнулась в трясущейся карете у ржавых ворот. На коленях — разводная грамота от столичного мужа-мага, в руках — скудное отступное, а впереди —
0
Москва - Питер - Москва
Москва - Питер - Москва
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Восемь лет назад я сбежала от него, не оглянувшись. Теперь у нас общий контракт — и одна ночь в отеле, где потолок зеркальный. Ирина давно научилась жить аккуратно: свой бизнес, свой отель, свой
0
По праву сильного 3
По праву сильного 3
[Военное дело, спецслужбы / Проза / Современная проза / Роман]
Заключительная часть приключений Стефана Буревестника. Смутные времена наступили в Империи Теней. Заговор в столице Империи набирает силу, и выясняется, что замешаны в нём столь высокие персоны,
0
Демонический культиватор 7
Демонический культиватор 7
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Фантастика / Фэнтези]
ФИНАЛ Нет пути назад. Цена уже известна. Наследие достанется лишь одному.
0
Обморок в новую жизнь 4
Обморок в новую жизнь 4
[Любовные романы / Современная проза / Космическая фантастика / Попаданцы]
Землянка Елизавета стала Владычицей Империи нагов или как они себя называют шанхар. Пришло время лететь в свою новую державу и знакомится с подданными. Но не все дела в Федерации закончены, вредная
0
Астры расцветают осенью
Астры расцветают осенью
[Наука и образование / Приключения / Фэнтези]
Мечтала о любимом деле? Будь готова переехать в другой мир. Навсегда! Хотела настоящую семью? Получи и распишись! Вот тебе вредный дракон и его неугомонное дитя. Желаешь сохранить все это? Будь
0
Пышка. Запретная практика
Пышка. Запретная практика
[Любовные романы / Эротика, Секс / Современная проза]
Я пришла на практику в больницу обычной девственницей: пышной, закомплексованной и уверенной, что такие, как я, не нужны мужчинам вроде Мирона Власова.А он ведущий хирург, главный красавчик и бабник
0
Горец. Брачная ночь с братом мужа
Горец. Брачная ночь с братом мужа
[Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
— Я бесплоден, — спокойно говорит мой муж.В нашу брачную ночь.Смотрю на Рустама и не верю собственным ушам.— У меня не может быть детей, — повторяет он, — Но мне нужен наследник. Ты ляжешь в постель
0
Следопыт из Нью-Аламарка
Следопыт из Нью-Аламарка
[Детективы / Триллер / Приключения / Фэнтези]
Шон Грей — молодой следопыт на службе закона, обладающий магическим даром. Он способен видеть следы, недоступные обычному сыщику. Но у каждого одаренного есть изъян — плата за особые способности.
0
Здесь начинается Навь
Здесь начинается Навь
[Ужасы / Исторические приключения / Фэнтези]
Однажды княгиня Эльга получила весть, что Ута, ее сестра, жившая в их родных краях, бесследно исчезла. Поиски ничего не дали. Никто не узнал о том, как глухой осенней ночью за Утой явился посланец
0
Пыль Веков и Радуга Опала
Пыль Веков и Радуга Опала
[Любовное фэнтези / Современная проза / Фэнтези]
КНИГА ВРЕМЕННО НА РЕДАКТУРЕ За гранями привычного мира, где время - не просто течение, а могущественная сила, дремлет нечто, скованное веками. Лишь Избранный может пробудить его, но плата за это -
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Хороша ли для вас эта песня без слов?
Хороша ли для вас эта песня без слов?
[Детская проза]
Повесть о шестикласснике Егоре и его друзьях. О сложных взаимоотношениях героя с приятелями, когда ему впервые приходится сталкиваться с важными жизненными проблемами.
0
Водный барон. Том 2
Водный барон. Том 2
[Классическое фэнтези]
Он выжил в ледяной воде, чтобы стать легендой. Он построил империю на руинах, чтобы спасти семью. Но враг не дремлет: клан Авиновых готов на всё, чтобы уничтожить выскочку. Теперь Мирон стоит
3
Ты моё наваждение.
Ты моё наваждение.
[Современные любовные романы]
Как выжить в современном мире, если даже родные люди готовы тебя продать за гроши?
0
Мой Истинный Дракон – Монстр!
Мой Истинный Дракон – Монстр!
[Эротика, Секс / Любовная фантастика / Детективная фантастика]
– Уже уходишь?.. – низко прорычал мужской голос, от которого у меня вдоль позвоночника пробежали мурашки. Всё тело коротко окатило жаром, внизу живота разлилось пульсирующее тепло.Широкоплечий
0
Черный Маг Императора 21
Черный Маг Императора 21
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Юмористическое фэнтези]
Я Максим Темников. Мне пятнадцать лет и во мне живет дух некроманта. Я учусь в магической школе и регулярно попадаю в кабинет директора за всякую ерунду. А еще я обладаю Темным даром и могу…
6
Сломанный мир
Сломанный мир
[Альтернативная история / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Где-то во Вселенной корабль-мир завершает своё длительное путешествие. Начинается подготовка планеты, пригодной для жизни людей. Искусственный разум, управляющий кораблём, пробуждает первых
1
Месть демона. Тебе меня не сломать
Месть демона. Тебе меня не сломать
[Классическое фэнтези]
Когда-то мы были без ума друг от друга и мечтали провести вместе всю жизнь. Но судьба распорядилась иначе. Я не предавала своего демона, но он уверен в обратном и спустя десять лет появился, чтобы
0
Базальтовая Венеция
Базальтовая Венеция
[Исторические приключения / Морские приключения / Детские приключения / Детская литература: прочее]
«Путешествия капитана Александра» – это сборники приключенческих рассказов для детей и подростков. Их герой, будучи юнгой, участвовал в Синопском сражении и в обороне Севастополя. Кумирами капитана
0
Проект: Граф Брюс 2
Проект: Граф Брюс 2
[Боевое фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников]
Строго по существу: История профессионального попаданца, который занимается тем, что спасает людей из своего гибнущего мира. Боярка. Неторопливо, банально, шаблонно. Есть пес и лиса-оборотень. А там
0
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
Закаливание часто болеющих детей и взрослых
[Медицина]
В этой книжке Вы узнаете, как, когда и с чего начинать закаливание часто болеющего ребенка. Прочитаете, как обойтись без уколов и таблеток при таких заболеваниях как ОРВИ, грипп, бронхит и т. д.
1
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
Путь внимательности. Вишуддхи-марга с комментариями Свами Вишнудевананда Гири
[Религиозная литература: прочее]
Учение изначального буддизма «Трипитака» («Три корзины») содержит Сутру – поучения Будды, Винаю – дисциплинарные правила для монахов и Абхидхарму – теорию пути Пробуждения. В 5 веке н.э.
0
Среди гроз и теней
Среди гроз и теней
[Любовное фэнтези]
Короли и маги, люди и тролли плетут интриги, борются за власть, любят, но всё больше предают. Законы магии пошатнулись. Мальта продолжает видеть, что творится в королевстве туманов и землях людей, но
3