47
Ну, годзе, мудрая Сівіла. — Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.
48
Сцэна напісана да 1775 г.
49
Хачу красуню папрасіць/Паненцы праважатым быць. — Паненка (ням. Fräulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе, мяшчанку, паненкай.
50
Сцэна напісана да 1775 г.
51
…Уладца Фулы слаўнай. — Раманс баладнага тыпу напісаны ў 1774 г. незалежна ад «Фаўста». Фула (Uitima Thule) — рымская назва нейкай краіны на поўнач ад Брытаніі, магчыма, Ісландыі.
52
Сцэна напісана да 1775 г.
53
Лыкнула, дзякаваць, паўсвету./А колькі, колькі яшчэ можа! — Сатырычны намёк на прэтэнзіі царквы.
54
Сцэна напісана да 1775 г.
55
У Падуі паклаў ён голаў…/І з храма ўгодніка Антона… — Падуанскі сабор св. Антонія, пабудаваны Нікола Пізані ў XІІІ ст.
56
Яго ў Неапалі страчала…/Прыйшла, бадай што, ранавата. — Пасля крыжацкіх паходаў у Еўропе пашырыўся сіфіліс, які ў той час называўся «неапалітанскай хваробай».
57
Каб некралогі, выразкі з газет… — Таксама як і іншыя згадкі пра газеты: у XVІ ст. у Еўропе яшчэ не было ні метрык, ні газет, ні пасведчанняў пра смерць.
58
Праўда — гэта ж тое/За што выказваюцца двое. — Царкоўны догмат, паводле якога прызнавалася праўдзівай любая заява, пацверджаная двума сведкамі.
59
Сцэна напісана да 1775 г.
60
Sancta simplicitas! (лац.) — святая прастата! — Словы чэшскага рэфарматара Яна Гуса (1369–1415), сказаныя на вогнішчы, калі нейкая бабуля падкінула ў агонь дроў, думаючы, што робіць богаспадобную справу.
61
Сцэна напісана да 1775 г.