MoreKnig.org

Ланцуг: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Федарэнка Андрэй



Шрифт:

— Што ж, прыемна, калі і медыцына далучаецца да такой важнай справы, як культурны адпачынак, — пажартаваў Сымон і шчоўкнуў пальцам па вострым загарэлым кадыку — акурат як Васіль нядаўна, на могілках.

На стале стаяла пустая шклянка і ляжаў акрайчык хлеба, а на сурвэтцы — шчопаць солі. Сымон перахапіў позірк Вінярскага, уздыхнуў:

— Не ў пашане цяпер пісьменнікі… А калісь і я гудзеў. На адзін ганарар мог купіць паўмашыны або паўкватэры. А цяпер — паў-шклянкі гэтай вось гадасці, — ён падманіў Вінярскага пальцам, і, калі той нагнуўся, прашаптаў яму ў вуха, дыхаючы гарэлкаю, паказваючы на бялявага, які каля стойкі гаварыў з барменам: — Васіль — во хто! Талент на мяжы з геніяльнасцю. Во хто верне нашай роднай літаратуры яе былую пашану і веліч! Я хоць намнога старэйшы, але я яму самы блізкі сябар…

Вінярскаму ўспомніўся нябожчык Стэльмах, які таксама яго, маладзейшага за сябе, лічыў самым блізкім сябрам, і на душы зрабілася неяк нудна, абыякава; захацелася хутчэй аддаць бяляваму гэтыя грошы і сысці адсюль…

Васіль між тым вярнуўся, паставіў на стол графін з гарэлкаю, талерку бутэрбродаў, пабег зноў, прынёс шклянкі, колу, мінералку… Стары хуценька ўхапіўся памагаць: разліў па шклянках гарэлку, расклаў перад кожным бутэрброд на сурвэтцы… Вочы ў яго адразу ж засвяціліся.

— Прапаную тост! — сказаў ён, высока падняўшы руку са шклянкаю, з захапленнем гледзячы на Васіля. — За будучы гонар нашай роднай літаратуры!..

— Перастань, — Васіль прафесійна выпіў, дастаў з пачкі цыгарэту і закурыў; цыгарэты навучаны Вінярскі адразу ж, як сеў, выклаў перад сабою на стол.

— Сціпласць — адзнака таленту, — сказаў стары, выцадзіў сваю порцыю паволі, урачыста; тады скалануўся ўвесь, уздыхнуў, узяў з бутэр-брода кавалачак салёнага агурка і з асалодай пачаў жаваць. Закусіўшы, звярнуўся зноў да Васіля:

— Як твая другая кніжка?

Бялявы скрывіўся і пацягнуў бокам рота паветра, быццам яму балеў зуб. Відаць, стары закрануў штосьці не вельмі прыемнае, але важнае для іх. Дакурыўшы, Васіль прытушыў аб сподак недакурак і пачаў гаварыць старому — хутка, так, што Вінярскі не разбіраў і палавіны слоў — нешта пра паперу, мільёны, тыражы… Стары з усім згаджаўся.

Вінярскі глядзеў на іх і слухаў, ледзь не раскрыўшы рот. Гарэлка адразу расслабіла яго, усё вакол успрымалася як нейкая нерэальнасць; вельмі ўжо хутка і нечакана ён патрапіў з карабля на баль — з могілак у гэтае кафэ, у кампанію дзіўных людзей, якія — Вінярскі ўпершыню ў жыцці сутыкаўся з гэтым — і ў побыце, і ў час выпіўкі, і, відаць, паўсюль і заўсёды гаварылі па-беларуску. На яго вялікае здзіўленне, гэтая мова і людзі, што на ёй размаўлялі, ніколькі не раздражнялі яго. Ён прыслухоўваўся да свайго ўнутранага голасу, звыкла чакаў, калі голас скажа яму, што гэтыя людзі — «ніжэйшая раса», такія ж, як і любыя п’яніцы, і імі трэба пагарджаць; але нечакана голас сказаў яму, што людзі гэтыя — на дзесяць галоў вышэйшыя за яго, супермэна, чыстаплюя Вінярскага, што ёсць у іх за душою нешта такое, пра што Вінярскаму і не здагадацца, каля чаго ён не стаяў і блізка, і не пагарджаць яму імі трэба, а, самае разумнае, рабіць тое, што ён і робіць: слухаць, раскрыўшы рот, і старацца нешта зразумець.

Васіль з Сымонам замаўчалі. Яшчэ выпілі. Вінярскаму яшчэ больш паспакайнела.

— Васіль, а дзе можна прачытаць тваі… праізведзенія? — упершыню ў жыцці па-беларуску, з натугай падбіраючы словы, спытаў Вінярскі. Ён не пазнаў свайго голасу — быццам нехта чужы спытаўся.

— Зайдзі ў любую кнігарню, стаіць кніжка, — неахвотна адказаў Васіль.

Сымон хіхікнуў, але ў той жа момант сагнаў усмешку, сказаў з прытворным жалем, уздыхнуўшы:

— Народ не цэніць сваіх прарокаў. Мала купляецца беларускіх кніжак!

— Дык ты ўспомніў мяне? — павярнуўся Васіль да Вінярскага, гледзячы на яго сваімі дзявоча-сінімі п’янаватымі вачыма; цяпер валасы ў яго абсохлі і ўжо не былі падобныя на буклі, а ляжалі акуратнай «футбольнай» прычоскай, зачэсаныя з ілба назад і з бакоў і з патыліцы падрэзаныя роўным «гаршком».

Вінярскі кіўнуў; ён адчуў, што зараз пачнецца тое, для чаго бялявы яго сюды і прывёў.

Сымон, відаць, ад таго, што так захацелася Васілю, таксама адразу ж пераключыўся на Вінярскага.

— Сябра твой, Васіль? — спытаў ён тым строгім, спаважным голасам, якім чамусьці лічыў патрэбным гаварыць кожны раз, калі звяртаўся да Вінярскага.

— Сябра. Блізкі. А ведаеш, Сымон, як мы пасябравалі? (Далей бялявы расказваў толькі Сымону і знарок ні разу не глянуў на Вінярскага.) Год назад, Сымон, у Мінску быў май месяц. Уяві сабе ціхі, цёплы, густы вечар канца мая, «шарую гадзіну», як піша Адамчык, зялёнае Завакзалле, бэз цвіце, і грушы, і вішні, уяві маладога чалавека, які нядаўна здаў апошні экзамен універсітэта, знайшоў сабе працу карэктара ў газеце, што давала яму магчымасць застацца ў любімым горадзе, наняў танна пакойчык у адной з хат у тым самым Завакзаллі… Акно нізкае, адчыняецца ў агарод, з агарода пахне расою, травой, бэзам, верабей у кусце бэзу шчабеча, жаба скача ў роснай траве пад самым акном… Столік, на якім стос белых, чыстых аркушыкаў, аловак, пачак цыгарэт; а за акном, за агародам, недзе далёка ў горадзе, у адным з інтэрнатаў чакае дзяўчынка-першакурсніца… Карацей, я палез, сарваўся з балкона і зламаў нагу. Апамятаўся толькі ў машыне, што везла мяне вось да іх, да гэтага Вінярскага… Да ночы праляжаў у прыёмным пакоі — то не маглі знайсці рэнтгенолага, то не было каму накласці гіпс, — але ўрэшце сяк-так наклалі, прывезлі ў палату, скінулі, як калоду, на ложак. I дзверы зачыніліся. Ні ўколу, ні таблеткі, і каго зваць, каго прасіць?.. Боль люты, вачэй не самкнуў да самай раніцы, трэсла ўсяго, як малярыйнага. Пад раніцу прачынаецца палата, — акрамя мяне, яшчэ сем чалавек, хто на выцяжках, хто трохі з мыліцамі соўгаецца. У палаце смурод, бруд, усе кураць. Заходзіць санітарка — маленькая, неахайная жанчынка гадоў пад семдзесят (пасля даведаўся, што ёй трыццаць), вітаецца: «Што, забулдыгі, прачнуліся?» Ёй адказваюць радасна: «Ага! Прынесла?» Прынесла. Літровую пляшку спірту. Тут жа адзін устае, клыпае да ўмывальніка, з-пад крана разбаўляе спірт, тут жа разам з санітаркаю пахмяляюцца, падносяць тым, хто ляжыць… Закурваюць і сядаюць гуляць у карты. Карты ляпаюць, спірт булькае, дым плыве, рогат стаіць — а я ляжу, галаву пад падушку. Перад абходам трохі прыбраліся, выкінулі «бычкі», схавалі шклянкі, леглі ў ложкі. Заходзіць вось гэты, з касічкаю, Вінярскі. Моўчкі запісвае нешта ў сшытак і паварочваецца ісці. Крычу ўслед: «Доктар, колькі мне ляжаць?!» — «Сколько нужно». Я рвуся, ледзь не падаю з ложка, каб хоць на секунду затрымаць: «Я не спаў ноч, дайце, калі ласка, укол!..» — «Папрасіце сястру». Дзе яна, тая сястра, хоць бы пабачыць яе!.. Не столькі хачу ўколу, колькі таго, каб чалавек з касічкаю хоць на міг прысеў побач, зразумеў, што яшчэ ўчора быў вечар і бэз пад акном, стос белых лістоў і пахі расы — а сёння смурод ад невынесеных суднаў, страшная санітарка, спірт… Толькі б гэта неяк зразумеў чалавек у белым халаце і сказаў бы пару слоў: «Усё мінецца, праз дзень, ці праз тыдзень, ці праз месяц зноў будзе ў цябе і вечар, і бэз пад акном…» Але не прысеў, не сказаў — і след прастыў чалавека ў белым халаце, з касічкаю… Ажыўляецца палата. Скідваюць грошы. З’яўляецца санітарка: «Вот, б…, мая любімая палата!» Абед — і разводзіцца спірт пад кранам, карты, цыгарэты… Увечары ўпершыню ўбачыў сястру, прыйшла рабіць мне ўкол — злая, хамка, як і ўсе яны ў той клініцы; буркнула: «Больше уколов не будет» — «А як быць, я спаць не магу…» — «Ну и что?! Пусть родственники приносят уколы!» — «Скажыце, а хто можа судна вынесці?» — «У нас санитарок не хватает, приходят родственники и выносят!» I каму сказаць, што дзе ўзяць гэтых «родственников», калі іх проста няма ў Мінску?.. Толькі прыплюснуў вочы, задрамаў на міг — бух! праляцела мыліца, стукнула ў сцяну над галавою… Крыкнуў голас: «Нож, нож схавай…» — валтузня, крыкі… Нечага не падзялілі карцёжнікі. Але вось супакоіліся, памірыліся, заспявалі песню. Нехта ўпаў — загрымелі мыліцы… Другая бяссонная ноч. Другая раніца — з санітаркаю, пахмелкай спіртам, другі абход, Вінярскі — з касічкаю, у бялюткім халаце, чаравікі блішчаць, малады, свежы, недаступны… Ізноў ледзь не кідаюся з ложка, бо ізноў Вінярскі, ледзь спатыкнуўшыся на парог, паварочваецца сыходзіць, — прашу: «Доктар, пазваніце на працу, скажыце там, дзе я!» Просьба разбіваецца аб зачыненыя дзверы… Мною пачынаюць цікавіцца: чаму з імі не п’ю? Падсаджваецца да мяне на ложак сусед — былы зэк, цяпер бомж, ляжыць тут паўгода. Адседзеў пятнаццаць гадоў за згвалтаванне і забойства. Нажом забіў чалавека. Гэтая палата для яго, відаць, — камера, і ён тут — «пахан». Гэта на яго ўчора крычалі «схавай нож». Вось і нож, ляжыць зверху на тумбачцы. Шклянка разбаўленага спірту, прыкрытая лустачкай хлеба, стаіць побач, каля нажа. Жыві не хачу. «Будуць выпісваць, дык я сам сабе ўсе косці паламаю, — кажа мой сусед. — Начорта мне выпісвацца, што мне там, на вуліцы рабіць, зноў у турму сядаць?» Вечар, карты, санітарка прывяла сяброўку, ціскаюць іх, качаюць па ложку, перакулілі судна — смурод… Вінярскі, вось мы з табою сядзім, выпіваем, звычайныя, роўныя людзі. Вось цяпер скажы мне: няўжо табе цяжка было даць мне таблетку дымедролу? Пазваніць да мяне на працу? Няўжо гэта так цяжка?

Вінярскі маўчаў, сядзеў як аглушаны. Усё, што гаварыў бялявы, была праўда, але Вінярскі не чакаў, што гэтую праўду можна так падаць.

— Прабач, Васіль!.. — ледзь выціснуў ён з сябе.

— Ды што — я адходлівы. Усё перакіпела. А тады ратаваўся тым, што ляжаў і ўяўляў, як забіваю цябе, таплю ў прыбіральні, цаглінаю перабіваю табе нагу і кладу на сваё месца… Трохі памагала. Не ведаю, чым бы ўсё скончылася, — пасля трох бяссонных начэй я быў на мяжы вар’яцтва (Вінярскі ўспомніў пра свае бяссонныя ночы і ўздрыгнуў) — калі б, на маё шчасце, не вярнуўся з адпачынку Стэльмах. Што ён убачыў у маіх вачах — не ведаю, бо я не казаў ані слова, ляжаў, да ўсяго атупелы, але мяне раптам перавялі ў палату на два месцы, прыбегла сястра, зрабіла ўкол, я праспаў цэлыя суткі, а тады, пад вечар, прыехалі хлопцы таксоўкаю і завезлі мяне дамоў. Гэта Стэльмах глянуў на запіс, зроблены ў прыёмным пакоі, даведаўся тэлефон рэдакцыі і пазваніў. Усяго толькі, Вінярскі, усе праблемы… Дома, я помню, хадзіць не мог, поўзаў па падлозе, як дзіця, але ніколі ў жыцці, здаецца, не быў больш шчаслівы, чым калі вырваўся ад вас.

— Скажы, Вінярскі, — зноў спытаў Васіль, — дык якія павінны быць дактары? Ды які б я ні быў: п’яны, дурны, несімпатычны табе — я ж перш за ўсё хворы, бездапаможны, аддаюся пад тваю ўладу! Ты ж даваў нейкую клятву Гіпакрата! Ды хоць зірні ты інакш, скажы хоць адно добрае слова, абнадзей — гэта будзе ў сто разоў лепш за любыя лекі. Я магу зразумець жорсткасць наглядчыкаў у турме, але жорсткасць, нелюдзімасць урачоў — вышэй усялякага разумення. Вашая клініка — гэта ж зона, турма, у якой няшчасныя людзі мучаюцца, самі не ведаючы за што, а вы — наглядчыкі — спакойна ходзіце па вуліцах, глядзіце тэлевізары, спакойна ядзіце, п’яце…

— Прабач, — паўтарыў Вінярскі, не падымаючы вачэй.

— Што ты апраўдваешся? Я ж сказаў, перакіпела. Я вось сяджу, выпіваю з табою, а сотні выпісаных з вашай клінікі так ніколі і не сустрэнуцца з Вінярскім, і не скажуць яму, што хацелі б сказаць, — як і тыя, што ляжаць у вас цяпер, на якіх ты ўвагі не звяртаеш…

Васіль памаўчаў, разліў па шклянках рэштку гарэлкі:

— Прапаную выпіць за светлую памяць Івана Змітравіча Стэльмаха. Якога толькі што пахавалі, — сказаў ён, гледзячы ў стол, ці то Сымону, ці то проста так, сам сабе. Усе ўтрох усталі і выпілі.

«Ён не ведае! Нічога не ведае пра грошы! — падумаў Вінярскі. — Ён зацягнуў мяне сюды, толькі каб выгаварыцца!»

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Гремячая башня
Гремячая башня
[Детские приключения / Детские остросюжетные]
«Когда оживают Тени» – мистический детектив для детей и их родителей, где чувства и переживания принимают облик таинственных существ. Здесь загадки соседствуют с юмором, а каждое новое дело знакомит
0
Неверный. Свадьба моего мужа
Неверный. Свадьба моего мужа
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная проза]
– Мне нужно, чтобы ты сделала тест на беременность. – Муж протягивает мне упаковку. – Зачем? Я недавно делала… – Сделай ещё раз! Я собираюсь жениться на другой женщине. Если ты не беременна, то
0
Престолы и господства
Престолы и господства
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Собрание в Колоссах Павел никогда не видел: его основал Епафрас, и от него Павел узнал, что там учат почитать посланников и жить по азбуке мира. В ответ Павел поёт песнь о Первенце, Которым
0
Встреча в облаках
Встреча в облаках
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Из Коринфа Павел с Силуаном и Тимофеем пишет молодому собранию в Фессалонике, откуда ему пришлось уйти ночью. Тимофей вернулся с доброй вестью: они стоят. Павел вспоминает, как жил у них, работая
0
Удерживающий
Удерживающий
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Несколько месяцев спустя Павел снова пишет в Фессалонику: там говорят, будто день Господень уже настал, и, может быть, ходит письмо, будто бы от него. Прежде должен открыться человек беззакония,
0
Добрый подвиг. I
Добрый подвиг. I
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел, снова свободный, оставил Тимофея в Ефесе, а сам ушёл в Македонию. Теперь он пишет ему, как держать собрание: кого ставить надзирающими и служителями, как быть со вдовами, с богатыми, с теми,
0
Добрый подвиг. II
Добрый подвиг. II
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Павел снова в узах, в Риме, и знает, что конец близко. Из прежних спутников при нём остался один Лука; Димас ушёл, а на первой защите не пришёл никто. Он зовёт Тимофея прийти до зимы и захватить
0
Критское поручение
Критское поручение
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Тита Павел оставил на Крите — довершить недоконченное и поставить старейшин по городам. Критяне, по слову их же провидца, всегда лжецы, а тем, кто учит за корысть, надо заграждать уста. Чистым всё
0
Мелхиседек
Мелхиседек
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Длинное письмо без имени и без привета тем из евреев, кто пошёл за Помазанником. Пишущий не видел Его сам — весть он принял от слышавших; но старые книги знает так, как священник знает Дом. Сын
0
Царский закон
Царский закон
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Иаков, брат Господень, старший у старейшин Иерусалима, пишет на праздник седмиц двенадцати коленам в рассеянии: всякий добрый дар — свыше, от Отца светов, у Которого нет перемены. Слушать мало —
0
Очевидцы
Очевидцы
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Второе письмо Петра — тем же, кому и первое. Он знает, что скоро оставит свой шатёр, и спешит напомнить: не басням они поверили — они сами видели Его величие и слышали голос на святой горе.
0
Бог есть любовь
Бог есть любовь
[Научная фантастика / Альтернативная история]
Письмо без подписи и без привета. Пишет один из тех, кто видел Его своими глазами и касался Его руками, — пишет «детям»: о свете, в котором нет никакой тьмы, о любви, которая выгоняет страх, о Каине,
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
12

Прямо сейчас читают

Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
Динозавры на званом обеде. Как человечество открыло дверь в затерянный мир
[Исторические приключения / Биология / Документалистика / Научпоп]
В XIX веке мир казался людям уютным, предсказуемым и вполне понятным местом. Но все изменилось, когда в Массачусетсе 12-летний мальчик случайно наткнулся на цепочку окаменелых следов размером с
0
Джейн Эйр (другой перевод)
Джейн Эйр (другой перевод)
[Классическая проза]
Это – одна из самых знаменитых книг всех времен и народов. Книга, на которой выросли поколения и поколения читательниц. Книга, которая не стареет и не теряет своего обаяния. Книга, которая
0
Двадцать два несчастья. Том 13
Двадцать два несчастья. Том 13
[Самиздат / Попаданцы]
Итак, новогодняя богемная рапсодия в моркинском санатории близится к концу. Работа налажена, приятели устроены, враги посрамлены и наказаны. Теперь Сергея снова ждет Москва, а вот там еще куча
2
Безмолвие не для него
Безмолвие не для него
[Неотсортированное (Жанр неизвестен)]
Конец XXI века. На территории бывшего СССР возникает сверхмощная Евразийская. Конфедерация, научным флагманом которой становится корпорация «Перерождение». В её лабораториях создают кибер-клонов
0
Князь Серебряный
Князь Серебряный
[Русская классическая проза]
Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) остался бы в истории русской поэзии и литературы благодаря одному только лирическому шедевру «Средь шумного бала…». А ведь им создано могучее
0
Ноктюрн для капитана
Ноктюрн для капитана
[Любовная фантастика / Космическая фантастика]
На этой далекой планете ее называют Осой. Юная и самоотверженная, она прилетела защищать самых необычных существ во Вселенной. А он – разжалованный начальник по безопасности – категорически против
0
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
Детективное агентство по особо не важным делам. Степные волки
[Детективная фантастика / Самиздат]
Ладжи нашел себе место по душе. Теперь он помогает простым людям и защищает их от преступников, а вторых от своего напарника Рока. Как бы ни было сложно молодому офицеру это признать, но мир нельзя
0
Притчи
Притчи
[Религиозная литература: прочее]
Любовь к жизни, доверие к себе, доброе и активное отношение к окружающим — вот основные уроки притч, сообщенные Крайоном проповеднику и писателю Ли Кэрроллу. Истории Крайона, как и комментарии к ним,
0
Колёса Жадности
Колёса Жадности
[Космическая фантастика / Самиздат]
Это история о Жадности, в хорошем и плохом смыслах слова... ну и слегка о колёсах*. Одна из авантюр, в которую вляпался межзвёздный дальнобойщик, оверлункс Твин Чернокотов, связавшись с ОЖиРом -
0
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
Feel Good. Книга для хорошего самочувствия
[Современная проза]
Томас Гунциг, бельгийский писатель, лауреат многих литературных премий, рассказывает о нелегкой жизни матери-одиночки, которая героически сражается с превратностями судьбы. Пытаясь выбраться из
0
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
Наедине с драконом. Выпускной экзамен для вредной парочки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Говорят, если на выпускной экзамен девушке достался парень в напарники – то им суждено стать парой, а если же девушка – то крепче дружеских уз больше ни с кем не будет. Но мне жребий выбрал самого
5
За волю вольную!
За волю вольную!
[Образовательная литература / Детская проза / История]
⠀⠀ Рассказы о Степане Разине. Для младшего школьного возраста. ⠀⠀
0