MoreKnig.org

Навелы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ман Томас, Цвэйг Штэфан



Шрифт:

— Не, мама не вельмі строгая. Цяпер, пасля хваробы, яна ўсё мне дазваляе. Можа, яна нават дазволіць узяць сабаку.

— Хочаш, я папрашу яе?

— Ага, калі ласка, папрасіце, — узрадаваўся хлопчык. — Тады мама, напэўна, дазволіць. А які ў вас сабака? У яго белыя вушы, праўда? Умее ён насіць?

— Так, ён усё ўмее. — Барон усміхнуўся, заўважыўшы, як ад ягоных слоў у хлопчыка разгарэліся вочы. Адразу знікла сарамлівасць, і гарачнасць, якую дагэтуль стрымліваў страх, вырвалася наверх. Баязлівае, запалоханае дзіця з маланкаваю хуткасцю ператварылася ў гарэзу. «Каб у яго мацеры за стрыманасцю хавалася такая ж гарачнасць!» — міжволі падумаў барон. Але хлопчык ужо засыпаў яго пытаннямі:

— Як завуць вашага сабаку?

— Каро.

— Каро! — захапляўся хлопчык. Ён смяяўся і радаваўся кожнаму слову, ап’янёны тым, што нехта нечакана паставіўся да яго гэтак прыязна. Барон сам здзіўляўся хуткаму поспеху і вырашыў каваць жалеза, пакуль гарачае. Ён прапанаваў хлопчыку пайсці пагуляць, і беднае дзіця, згаладалае за доўгія тыдні па чалавеку, які хацеў яго выслухаць, было ў вялікім захапленні. Яно бесклапотна выбалботвала тое, на што яго наводзіў новы сябар пры дапамозе бяскрыўдных, як бы выпадковых пытанняў. Неўзабаве барон трапнымі пытаннямі ўжо даведаўся ўсё пра яго сям’ю: што Эдгар — адзіны сын венскага адваката, які належаў, відаць, да заможнай жыдоўскай буржуазіі, што мама не ў захапленні ад Зэмерынга і скардзіцца на адсутнасць прыемнай кампаніі. З ухілістага Эдгаравага адказу на пытанне, ці вельмі мама кахае тату, ён улавіў, што тут не ўсё добра. Яму было амаль сорамна за тую лёгкасць, з якою ён выпытаў у даверлівага хлопчыка ўсе гэтыя маленькія сямейныя таямніцы. Эдгар вельмі ганарыўся, што хтосьці ўважліва слухае яго, і ледзь не навязваў новаму сябру сваю шчырасць. Яго дзіцячае сэрца перапаўняла гордасць — барон гуляў з ім, абнімаў за плечы, і Эдгар ад думкі, што ўсе могуць бачыць яго ў сяброўскай гутарцы з дарослым, паступова забыўся аб розніцы ў гадах і балбатаў лёгка і вольна, як са сваім равеснікам. Эдгар быў, мяркуючы па гаворцы, вельмі разумны, не на ўзрост развіты, як амаль усе хваравітыя дзеці, якія праводзяць больш часу з дарослымі, чым з таварышамі ў школе, і вызначаўся незвычайна абвостраным пачуццём любові і нянавісці. Ні да чаго ён не ставіўся спакойна; пра кожнага чалавека, пра кожную рэч ён гаварыў або з захапленнем, або з такою агідаю, што твар яго крывіўся і рабіўся злым і непрыгожым. У гарачнасці, з якою ён гаварыў, было нешта дзікае, парывістае; можа, у гэтым выяўляліся вынікі нядаўна перанесенай хваробы; здавалася, яго нехлямяжасць не што іншае, як з цяжкасцю заглушаны страх перад сваёю гарачнасцю.

Барон без усякіх намаганняў здабыў яго давер. Усяго паўгадзіны спатрэбілася на тое, каб авалодаць палкім, неспакойным сэрцам. Як бясконца лёгка можна падманваць дзяцей, прастадушных істот, любві якіх рэдка хто дамагаецца. Яму варта было толькі перанесціся ў мінулае — і ён так натуральна і проста ўвайшоў у тон дзіцячай балбатні, што хлопчыку здавалася, быццам ён размаўляе з роўным, і ўжо праз некалькі хвілін ад яго нясмеласці не засталося і следу. Ён быў шчаслівым, што тут, на гэтым пустэльным месцы, нечакана знайшоў сябра — і якога сябра! Забыліся венскія аднагодкі з іх тоненькімі галасамі і наіўнай балбатнёй, выкрэслены з памяці пачынаючы з гэтай знамянальнай гадзіны! Уся яго ўзнёслая сімпатыя належала цяпер новаму, даросламу сябру. Сэрца поўнілася гордасцю, калі барон, развітваючыся, прапанаваў яму заўтра раніцаю зноў пагуляць разам і ўжо здалёк яшчэ раз кіўнуў яму, як брату. Гэта была, мусіць, самая лепшая хвіліна ў яго жыцці. Нічога няма лягчэй, як падманваць дзяцей.

Барон, усміхаючыся, глядзеў услед хлопчыку, які імчаўся да ўвахода. Пасрэднік быў знойдзены. Ён ведаў, што хлопчык замучыць цяпер маці расказамі, перадасць ёй кожнае слова, — і ён з задавальненнем прыгадаў, як трапна ўставіў у размову некалькі кампліментаў у адрас маці, нязменна называючы яе «твая прыгожая мама». Можна не сумнявацца, што гаваркі хлопчык не супакоіцца, пакуль не пазнаёміць яго з маці. Яму самому болей не трэба будзе варушыць і пальцам, каб скараціць адлегласць паміж сабою і прыгожаю незнаёмкаю; ён можа спакойна цешыцца цудоўнымі краявідамі і марыць: ён ведае, што гарачыя дзіцячыя рукі пракладваюць яму мост да яе сэрца.

Трыо

Баронаў план, як высветлілася праз некалькі гадзін, аказаўся выдатным і ўдаўся на ўсе сто працэнтаў. Калі малады барон — наўмысна з некаторым спазненнем — увайшоў у сталовую, Эдгар ускочыў з крэсла, старанна прывітаўся і са шчасліваю ўсмешкаю памахаў яму рукою. Потым ён пацягнуў маці за рукаў, пачаў хутка і ўсхвалявана штосьці шаптаць ёй і ківаць на барона. Яна чырванела і саромелася, дакарала яго за празмерна шумныя паводзіны, але была вымушана ўступіць настойліваму хлопчыкаваму жаданню і зірнуць у бок барона, які адразу выкарыстаў гэта, каб пачціва пакланіцца. Знаёмства адбылося. Ёй прыйшлося адказаць на яго паклон, але потым яна нагнулася над талеркаю і праз увесь абед больш ні разу не паглядзела на барона. Іначай паводзіў сябе Эдгар, які ўвесь час паглядваў на яго і раз нават паспрабаваў загаварыць з ім цераз стол, але гэта была ўжо яўная непрыстойнасць, і маці зараз жа зрабіла яму строгае ўнушэнне. Пасля вячэры яна загадала хлопчыку ісці спаць, але ён пачаў шаптацца з ёю, відаць, горача прасіў дазволу падысці да суседняга століка, каб развітацца са сваім сябрам, і нарэшце атрымаў яго. Барон сказаў яму некалькі ласкавых слоў, ад якіх хлопчыкавы вочы зноў заззялі, і хвіліны дзве балбатаў з ім. Раптам барон устаў і, павярнуўшыся зграбным рухам да суседняга стала, павіншаваў крыху збянтэжаную маці з такім разумным, развітым сынам, упамянуў аб задавальненні, якое прынесла яму ранішняя прагулка — Эдгар стаяў тут жа, увесь чырвоны ад гордасці і шчасця, — і ў заключэнне пачаў распытваць пра яго здароўе так клапатліва і падрабязна, што яна не магла не адказваць. Непрыкметна распачалася доўгая гутарка, да якой хлопчык прыслухоўваўся неяк пачціва, ззяючы ад шчасця. Барон адрэкамендаваўся, і яму здалося, што яго прозвішча і тытул пацешылі яе самалюбства. Ва ўсякім разе, яна была вельмі ласкавая з ім, хоць і стрыманая, і нават рана развіталася, ветліва спаслаўшыся на тое, што хлопчыку пара спаць.

Эдгар запратэставаў, ён горача запэўніваў, што зусім не стаміўся і гатовы прасядзець усю ноч, але маці ўжо працягнула барону руку; той пачціва пацалаваў яе.

Хлопчык дрэнна спаў у гэтую ноч. Дзесьці ў глыбіні душы радасць пераблыталася з дзіцячаю роспаччу. Нешта новае ўвайшло сёння ў яго жыццё. Упершыню ён далучыўся да жыцця дарослых. У паўсне ён забываў свой узрост, і яму здавалася, што ён і сам ужо не хлопчык. Дагэтуль ён рос адзінокім, хваравітым дзіцём, сяброў у яго было мала. Каб задаволіць патрэбу ў ласцы, ён мог звяртацца толькі да бацькоў, якія мала ім цікавіліся, ды яшчэ да слуг. Сілу пачуцця нельга вымераць толькі яго непасрэднаю прычынаю і не браць пад увагу тую змрочную паласу тугі і адзіноты, якая папярэднічае ўсім вялікім падзеям у жыцці сэрца. Хлопчыка даўно мучыў вялізны цяжар нерастрачаных пачуццяў, і цяпер ён стрымгалоў кінуўся ў абдымкі першаму, хто здаўся яму вартым гэтага пачуцця. Эдгар ляжаў у цемры, усхваляваны, шчаслівы, яму хацелася смяяцца, але з вачэй цяклі слёзы, бо ён любіў гэтага чалавека, як ніколі не любіў ні сябра, ні таты, ні мамы, ні нават бога. Усім сваім дзіцячым, недасведчаным сэрцам ён імкнуўся да таго, чыё імя ўпершыню пачуў дзве гадзіны таму назад.

Але хлопчык ён быў разумны, і яго не збянтэжыла нечаканасць гэтага дзіўнага новага сяброўства. Мучыла яго другое: усведамленне ўласнай нікчэмнасці. «Ці варты я яго, я, дванаццацігадовы хлопчык, якому яшчэ доўга хадзіць у школу, якога раней усіх адсылаюць спаць? — пакутліва дапытваўся ён у самога сябе. — Кім я магу быць яму, што я магу яму даць?» Менавіта гэтае пакутліва ўспрынятае ім пачуццё непаўнацэннасці, бяссілле паказаць сваю любоў даводзіла яго да роспачы. Звычайна, калі яму падабаўся хто-небудзь з таварышаў, ён перш за ўсё дзяліўся з ім скарбамі, схаванымі ў парце: паштовымі маркамі або каменьчыкамі, але ўсе гэтыя дзіцячыя каштоўнасці, якія яшчэ ўчора здаваліся яму прывабна-неацэннымі, цяпер адразу пабляклі, пацьмянелі і страцілі сваю цікавасць у яго вачах. Ці мог ён прапанаваць іх новаму сябру, да якога нават не асмельваўся звяртацца на «ты»? Ці ёсць шлях, ці ёсць магчымасць выказаць яму свае пачуцці? Усё мацней пакутаваў ён ад усведамлення ўласнае нясталасці, усведамлення таго, што ён яшчэ толькі паўчалавека, толькі дванаццацігадовае дзіця; ніколі не праклінаў ён гэтак бурна свой дзіцячы ўзрост, ніколі не адчуваў такой прагі прачнуцца другім, такім, якім бачыў сябе ў марах: вялікім і моцным, мужчынам, такім, як і ўсе дарослыя.

У гэтыя трывожныя думкі ўпляталіся хуценька першыя светлыя мары аб новым свеце дарослага мужчыны. Эдгар нарэшце заснуў з усмешкаю на вуснах, але ўспамін аб заўтрашнім спатканні рабіў яго сон неспакойным. Ён баяўся спазніцца і ўскочыў з ложка ўжо ў сем гадзін, хуценька адзеўся, зайшоў павітацца з мамаю ў яе пакой, чаму яна вельмі здзівілася, бо звычайна ёй з цяжкасцю ўдавалася падняць яго з ложка, і, не даўшы ёй магчымасці папытацца яшчэ пра што-небудзь, пабег уніз. Да дзевяці гадзін ён сноўдаўся там, поўны нецярпення, забыўся пра снеданне; яго займала адна думка — каб толькі ён не прымусіў чакаць свайго сябра.

А палове дзесятай барон, нарэшце, паволі, з бесклапотным выглядам спусціўся ў вестыбюль. Ён, вядома, даўно забыўся пра сваё абяцанне, але калі Эдгар імкліва кінуўся да яго, ён усміхнуўся гэтаму палкаму парыву і выказаў гатоўнасць стрымаць сваё слова. Ён узяў хлопчыка пад руку, прагуляўся крыху са сваім юным, ззяючым ад шчасця спадарожнікам, але адмовіўся — мякка, але рашуча — пайсці цяпер куды-небудзь пагуляць далей. Ён як быццам чагосьці чакаў, мяркуючы па нецярплівых позірках, якія ён кідаў на дзверы. Раптам барон насцярожыўся. Эдгарава маці ўвайшла ў вестыбюль і, ветліва адказаўшы на баронава прывітанне, павярнула да іх. Яна ўхвальна ўсміхнулася, пачуўшы пра запланаваную прагулку, пра якую Эдгар не расказваў ёй, раўніва захоўваючы запаветную таямніцу, і адказала згодаю на баронава запрашэнне прыняць у ёй удзел.

Эдгар адразу насупіўся, закусіў губы. Як прыкра, што яна ўвайшла якраз у гэтую хвіліну! Прагулка ж цалкам належала яму; калі ён і пазнаёміў свайго сябра з мамаю, то гэта была толькі яго добрая ласка, але дзяліць сябра з ёю ён не мае намеру. Заўважыўшы галантнае абыходжанне барона з мамаю, ён ужо адчуваў нешта накшталт рэўнасці.

Яны пайшлі на прагулку ўсе, і надта яўная ўвага, якую абое дарослыя спадарожнікі звярталі на дзіця, узмацняла ў ім небяспечнае ўсведамленне сваёй значнасці. Эдгар быў амаль адзіным прадметам іхняй размовы: маці з крыху перабольшанай трывогаю гаварыла, які ён бледны і нервовы, а барон з усмешкаю пярэчыў ёй і рассыпаўся ў пахвалах свайму «сябру», як ён яго зваў. Ніколі Эдгар не быў такі шчаслівы. Упершыню ён атрымаў правы, якіх увесь час быў пазбаўлены. Ён удзельнічаў у размове, і ніхто не спыняў яго; ён нават выказваў дзёрзкія просьбы, і яму даравалі гэта. І нядзіўна, што ў ім з кожнаю хвілінаю расло падманлівае пачуццё, што ён ужо дарослы. Ён цешыў сябе думкаю, што дзяцінства засталося за ім, як застаецца скінутае адзенне, з якога ты ўжо вырас.

У абед, па запрашэнні Эдгаравай маці, якая рабілася ўсё больш ласкавай, барон сядзеў за іх сталом. Візаві ператварыўся ў суседа, знаёмы — у сябра. Трыа наладзілася, і тры галасы — жаночы, мужчынскі і дзіцячы — гучалі ва ўнісон.

Атака

Нецярплівы паляўнічы вырашыў, што настаў час падкрасціся да здабычы. Сямейны ансамбль з трох чалавек надакучыў яму. Вельмі хораша быць разам усім і балбатаць, але, зрэшты, не балбатня ж была ягоная мэта. А ён ведаў, што салонны тон, які патрабаваў маскіроўкі жаданняў, заўсёды ў адносінах паміж мужчынам і жанчынаю ставіць на задні план эратычнае, пазбаўляе словы пачуцця, а націск — палу. Трэба зрабіць так, каб за свецкаю гутаркаю яна не забывалася пра яго сапраўдныя намеры, якія — у гэтым ён не сумняваўся — яна ўжо разгадала.

Было нямала шанцаў, што яго заляцанні да гэтай жанчыны ўвянчаюцца поспехам. Яна дасягнула таго крытычнага ўзросту, калі жанчына пачынае раскайвацца, што ўсё жыццё захоўвала вернасць мужу, якога, зрэшты, ніколі не кахала, і калі закат знікаючай прыгажосці яшчэ дазваляе зрабіць выбар: быць толькі маці або яшчэ раз, апошні, пабыць жанчынаю. Жыццё, здавалася, даўно ўжо адказала на ўсе пытанні, але тут яно яшчэ раз ставіць новае пытанне, апошні раз магнітная стрэлка волі вагаецца паміж надзеяй на эратычнае пачуццё і канчатковым самаадрачэннем. Жанчына тады стаіць перад рашаючым выбарам — або жыць уласным жыццём, або жыццём сваіх дзяцей, быць маці або быць жанчынаю. І барон, дасведчаны ў такога роду справах, заўважыў у Эдгаравай маці адзнакі гэтага небяспечнага вагання. Яна ніколі не ўспамінала ў размове пра мужа і амаль не ведала ўнутранага жыцця дзіцяці. Цень нуды, завуаляваны меланхоліяй, ляжаў на яе міндалепадобных вачах і толькі крыху прыглушаў захаванае ў іх палкае пачуццё. Барон вырашыў ісці да мэты імкліва і разам з тым не выказваць ніякай паспешнасці. Наадварот, як рыбак, што прынаджвае здабычу і адпускае лёску, ён разыгрываў абыякавасць, каб прымусіць яе імкнуцца да збліжэння, хоць сапраўды імкнуўся да яго сам. Ён вырашыў паводзіць сябе крыху высакамерна, падкрэсліваць адрозненне ў грамадскім становішчы; яго спакушала думка авалодаць гэтай пышнай спелай прыгажуняй, разлічваючы толькі на свой выгляд, гучнае арыстакратычнае імя і халоднае абыходжанне.

Гульня пачала ўжо не на жарт хваляваць яго, і таму ён прымусіў сябе быць больш асцярожным. Рэшту дня ён правёў у сваім пакоі, з прыемнасцю ўсведамляючы, што яго чакаюць і шкадуюць аб яго адсутнасці. Але яго адсутнасць не зрабіла асабліва моцнага ўражання на таго, у каго цэліў барон, затое бедны хлопчык зусім змучыўся. Эдгар адчуваў сябе цэлы дзень бясконца няшчасным, быў сам не свой; з упартаю, уласціваю яго ўзросту вернасцю ён усе гэтыя доўгія гадзіны нястомна чакаў сябра. Пайсці гуляць ці заняцца чым-небудзь у адзіноце здавалася яму здрадаю. Ён бадзяўся як непрыкаяны па калідорах, і з кожнаю гадзінаю гора яго расло; у думках ён ужо не раз гаварыў сабе, што з баронам здарылася няшчасце ці што ён выпадкова пакрыўдзіў яго, і хлопчык ледзь не плакаў ад нецярпення і страху.

Калі барон з’явіўся ўвечары да стала, ён быў сустрэты з вялізнаю радасцю. Эдгар, нягледзячы на строгі мацерын вокрык і здзіўленыя позіркі прысутных, кінуўся яму насустрач і парывіста абхапіў яго худзенькімі ручкамі.

— Дзе вы былі? Куды вы хадзілі? — усхвалявана пытаўся ён. — Мы ўсюды шукалі вас.

Пачуўшы гэтае «мы», Эдгарава маці пачырванела і сказала даволі сярдзіта:

— Sois sage, Edgar. Assieds toi![46] — Яна заўсёды гаварыла з ім па-французску, хоць валодала гэтаю моваю далёка не дасканала і таму часта садзілася на мель, калі трэба было сказаць што-небудзь больш складанае.

Эдгар паслухаўся, але ўсё прыставаў да барона з пытаннямі.

— Ты забываешся, Эдгар. Барон можа рабіць усё, што яму хочацца. Можа, яму нецікава з намі. — На гэты раз яна гаварыла і ад свайго імя, і барон з радасцю адчуў, што гэтым папрокам яна напрошваецца на камплімент.

Паляўнічы настрой авалодаў ім, п’яніла хваляванне — як хутка ён натрапіў на след, і здабыча ўжо на адлегласці стрэлу. Вочы ў яго блішчалі, кроў кіпела, словы ліліся з вуснаў лёгка і вольна. Як усякі пажадлівы мужчына, ён рабіўся ўдвайне добрым, удвайне самім сабою, ледзь толькі заўважаў, што падабаецца жанчынам; так многія акцёры іграюць з натхненнем толькі тады, калі адчуваюць, што ўся глядзельная зала пакорана імі. Ён заўсёды лічыўся выдатным апавядальнікам, умеў гаварыць ярка і вобразна, але сёння — ён выпіў некалькі келіхаў шампанскага, заказанага ў гонар новага сяброўства, — ён перасягнуў самога сябе. Ён расказваў пра паляванне ў Індыі, у якім прымаў удзел, калі гасцяваў у сябра — знатнага ангельца; ён наўмысна выбраў такую бяспечную тэму; акрамя таго, ён здагадваўся, што гэтую жанчыну павінна хваляваць недасягальная для яе экзотыка. Але каго ён зачараваў канчаткова, дык гэта Эдгара: хлопчыкавы вочы ззялі ад захаплення. Ён забыўся пра яду і пітво і прагна лавіў кожнае слова. Яму і ў сне не снілася, што ён калі-небудзь на свае вочы ўбачыць чалавека, які сапраўды перажыў усе гэтыя неверагодныя прыгоды, пра якія ён чытаў у кніжках: паляванне на тыграў, цемнаскурыя індыйцы, і Джагернаўт — страшэнная свяшчэнная калясніца, якая душыла сваімі коламі тысячы людзей. Дагэтуль ён не верыў, што ёсць на свеце такія людзі, як не верыў у існаванне казачных краін, і з баронавых расказаў перад ім раптоўна адкрыўся вялізны невядомы свет. Ён не зводзіў вачэй з сябра; затаіўшы дыханне, глядзеў на яго рукі, якія забілі тыгра. Ён ледзь асмельваўся дрыготкім голасам задаваць пытанні; жывое ўяўленне малявала яму яркія карціны: вось яго сябар верхам на слане, накрытым пурпуроваю гунькаю, справа і злева цемнаскурыя людзі ў раскошных турбанах, і раптам з джунгляў выскоквае тыгр і б’е цяжкаю лапаю па слановым хобаце. Цяпер барон расказваў яшчэ цікавейшыя рэчы — пра хітрасці, якія ўжываюць, калі палююць на сланоў: як выкарыстоўваюць старых прыручаных жывёлін, каб завабіць у загарадзь маладых, дзікіх і гарэзлівых. Хлопчыкавы вочы гарэлі ліхаманкавым агнём. І раптам яго як аблілі халоднаю вадою — мама сказала, зірнуўшы на гадзіннік:

[46] Паводзь сябе прыстойна, Эдгар. Сядзь на месца! (фр.)

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
АРЕТ 2056. Нейротриллер о свободной воле, древнем мозге и цене суверенитета
[Научная фантастика / Киберпанк / Альтернативная история / Социальная фантастика / Триллер]
Слова и буквы не спасут тебя, когда в пятницу вечером из подвала поднимется Зверь. 2056 год. После краха индустрии ИИ люди не получили цифрового бога — вместо него двадцать миллионов горожан
0
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
Сказки, незнакомые с детства. Семиглазая коза, волшебный груздь и Кот Бессмертный
[История / Иностранные языки / Культурология]
«Колобка», «Репку», «Теремок», «Снегурочку» сегодня издают многотысячными тиражами и считают народными сказками, хотя это не вполне верно. Большинство русских сказок читатель знает в литературной
0
Объект 132. Ошибка системы
Объект 132. Ошибка системы
[Детективы / Триллер / Боевик / Приключения]
Первое время после установки нейроимплантов я был в восторге. Работу оплачивали в разы выше, чем прежде. Мои возможности росли день ото дня. Рядом были красивые девушки, а опасные задания я
0
Роковые встречи
Роковые встречи
[Музыка / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
История о том, как найти любовь на рок-концерте и тут же потерять ее в толпе. Но если у судьбы на вас особые планы (и отличный музыкальный вкус), то она просто так не отступится.
0
Развод. За месяц до свадьбы дочери
Развод. За месяц до свадьбы дочери
[Секс и семейная психология / Любовные романы / Современная проза]
За месяц до свадьбы дочери Лариса сидит в ресторане и помогает рассадить гостей. Муж передвигает бумажку со своим именем поближе к матери жениха. Лариса возвращает её на место. Он передвигает снова.
0
Любимая пышка сурового горца
Любимая пышка сурового горца
[Психология / Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Проза]
Я детский психолог. Полная, неудобная для чужих стандартов и слишком принципиальная, чтобы продаваться за деньги. Он — опасный мужчина, привыкший получать всё силой. Его маленький сын
0
????Мой дикий русал
????Мой дикий русал
[Любовное фэнтези]
????АРТЫ!???? Я умирала. Лекари давно махнули рукой, но дядя не сдавался: поил меня микстурой, которая лишь прятала правду. Я рисовала море и делала вид, что ещё поправлюсь. Пока однажды ночью не
0
Тёмный артефактор. Книга 1
Тёмный артефактор. Книга 1
[Книги про волшебников / Попаданцы / РеалРПГ (RealRPG) / Боевое фэнтези / Самиздат]
Руины вместо дома. Каторжники вместо слуг. Монстры за порогом и Дети Змея, которые пришли за чужими жизнями. Тёмного мага Рейва Альтара отправили на край мира умирать вместе с прибывшим из другого
0
Лекарь может выжить
Лекарь может выжить
[Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Я, великий Архимаг и Лекарь, был в шаге от того, чтобы навсегда исцелить мир от безумия — но безумие нанесло удар первым. Вместо смерти я оказался в чужом теле и чужом мире, где магия скудна и
0
Империя искр
Империя искр
[Альтернативная история / Попаданцы / Книги про волшебников / Любовное фэнтези / Самиздат]
Как упоительны в России вечера! Начало ХХ века, Российская империя, бал дебютанток... На первый взгляд я удачно попала - в тело младшей дочери княгини Вяземской. Титул, юность, красота, и главное
0
Ты не должен был возвращаться
Ты не должен был возвращаться
[Детективы / Триллер / Проза / Современная проза]
— Мам. Где Алина? Она медленно ставит на плиту сковородку и садится. — Зачем тебе? — Я спросил, где она. — Андрей, шесть лет прошло. — Я умею считать. — Я с ней не здороваюсь с
0
Оригами из протоколов
Оригами из протоколов
[Детективы / Проза / Современная проза]
Убийство военврача в маленьком районном городке Акшинске по горячим следам не раскрылось. В уголовном деле, переданном следователю Анне Чернышовой, нет ни подозреваемых, ни мотивов, ни перспективных
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Некромант для эльфийки
Некромант для эльфийки
[Любовная фантастика / Самиздат]
Эльфийская принцесса учится в Академии Магии из-за предсказания оракула, что именно там она найдет своего единственного, того, кто предназначен ей судьбой. И она действительно встречает его, но в
0
В разводе
В разводе
[Современные любовные романы]
Его обвиняли в покушении на моего отца, но он чудом избежал наказания, вовремя сбежав из страны со своей любовницей. Похороны отца, разваливающаяся корпорация и внезапная беременность — все это
0
Открывая двери
Открывая двери
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Они нами пользовались, как хотели. Один меня шантажирует, второй заставил тебя подписать идиотский контракт. Нам нужно, как минимум поиздеваться над ними. Отомстить! — сжимаю ладонь в кулак и
0
Наследница для миллиардера
Наследница для миллиардера
[Современные любовные романы / Самиздат]
Меня зовут Виктория, мне тридцать лет, и я очень хотела стать мамой. Мой муж оказался бесплоден, и мы вместе решились на серьезный шаг. Так на свет появилась долгожданная дочка. Но, как только
0
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
Воля Неба и судьба человека. Труды и переводы
[Философия / Научная литература: прочее]
Серия «Российское китаеведение: избранное» продолжает ранее выходившую серию «Corpus sericum», в которой публикуются избранные труды, статьи и переводы известных отечественных ученых-синологов.
0
После измены счастье есть
После измены счастье есть
[Современные любовные романы / Самиздат]
– Умеешь ты трагедию из ерунды сделать, – бросает муж. – Измена законной супруге и секс с замужней женщиной, по-твоему, это ерунда? – Ну что ты в бутылку лезешь? Что изменилось со вчерашнего
2
Госпожа Бовари
Госпожа Бовари
[Классическая проза / Старинная литература: прочее]
Роман Флобера «Госпожа Бовари» (1856) – одно из ключевых произведений литературы реализма и безоговорочный шедевр европейской литературы. Лаконичный, простой, но трагичный сюжет супружеской жизни
0
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
Великий посад Москвы. Подлинная история Китай-города
[Архитектура / Культурология]
Китай-город – это второй по значимости и по возрасту исторический центр Москвы. В XVII веке, во время своего расцвета, он обустраивался величественными храмами и великолепными каменными особняками,
0
Славянский мир
Славянский мир
[История]
В книге публикуется главное произведение выдающегося русского мыслителя, этнографа, картографа Александра Федоровича Риттиха «Славянский мир», ставшее своего рода манифестом славянского движения. В
0
Понтий Пилат
Понтий Пилат
[Исторические приключения / Биографии и Мемуары / Современная проза / Историческая проза]
Что значит быть человеком, на плечах которого лежит судьба истории? Понтий Пилат, прокуратор Иудеи, вынесший смертельный приговор Иисусу Христу, знал это как никто другой. Его образ нашел
0
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
Общества Обмен Личность. Труды по социальной антропологии
[Обществознание]
Избранные труды выдающегося представителя Французской социологической школы, получившие мировое научное признание и имеющие важное значение для развития социологии, социальной антропологии и
0
Клятва на крови
Клятва на крови
[О любви / Современные любовные романы]
Он — наследник мафиозного клана. Она — разменная пешка в сделке между семьями. Но никто не ожидал, что пешка научится делать ходы. Алиса отправлена в Сицилию по приказу отца — как часть договора с
0