MoreKnig.org

Зорны спеў: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Калеснік Уладзімір



Шрифт:

У Скарыны ключавы вобраз-сімвал — пчала. Яна ўвасабляе не проста рупную працавітасць, а ідэю калектывізму, грамадскасць у шырокім сэнсе слова, пчала — гэта ўзорны грамадзянін. Скарына прагне, каб народ яго стаў рупным і дбайным, свядомым у сваіх дзеяннях пчаліным роем. Пчолы Скарыны ўмеюць не толькі дружна збіраць мёд, яны ўмеюць і дружна джаліць, баронячы вуллі свае. Такім чынам, герой Скарыны — зборны пчаліны рой-калектыў, а індывідуальнасці, якімі б несамавітымі яны ні былі,— толькі члены калектыву, падобныя на члены чалавечага арганізма. Гэта надзвычай важна.

Эпоха барока абыдзецца бязлітасна з сімваламі Гусоўскага і Скарыны. Барокавыя польскія паэты пераселяць пчолку ў любоўныя вершы. Збігнеў Морштын пабудуе верш «Аб пчаліным уджаленні» на мілым свецкім кампліменце: пчала, маўляў, зблытала румяную шчочку красуні з пялёсткамі ружы, таму ўджаліла. Велічная эпапея палявання, як яе маляваў Гусоўскі, пад пяром барокавага паэта Данеля Набароўскага таксама ператворыцца ў пацешную алегорыю любоўных прыгод: Купідон-паляўнічы хібіць у лань, ды падстрэльвае сэрца лоўчага.

Скарына і Гусоўскі маральна дысцыплінаваныя людзі. Першы не рашаецца заглянуць у інтымна-псіхалагічную падаплёку подзвігу Юдзіфі. Яму імпануе ідэальны подзвіг і ўзнятая над чалавечымі слабасцямі падзвіжніца. Можна ўявіць, як бы адхрышчваўся Скарына, калі б прачытаў, скажам, верш Межэйлайціса «Юднфь», дзе яе адносіны да Алаферна — раман з трагічным зыходам:

Напэўна, і Гусоўскі не зразумеў бы ўсёй трагедыйнасці і глыбіні гэтага маналога. I ён прыкрыўся б крысом мантыі свайго мецэната, калі б давялося апісаць прыгоду і подзвіг Юдзіфі. Беларускіл пісьменнікі ў тую пару яшчэ не заглыбляліся ў інтымнае жыццё герояў. Нават у Полыпчы паэтаў абавязвала стрыманасць. У каралеўскім замку ўзнік быў гурток вясёлых «братоў і сясцёр», члены якога, пераважна паэты, дазвалялі сабе непрыстойныя жарты пра духавенства, але Сігізмунд, дачуўшыся пра гэта, тупнуў нагою і забараніў наогул на сваім двары спрачацца пра рэлігію. Каралева Бона дазволіла акцёрам паставіць на замку п'есу «Суд Парыса», але паставіла ўмову, каб усе ролі ў спектаклі выконвалі мужчыны. На ўсход ад Буга панавалі яшчэ больш строгія норавы. Часы Гусоўскага і Скарыны патрабавалі ад пісьменнікаў дыстанцыі ў паказе асабістага жыцця.

Мікола Гусоўскі захоплена апісаў свята Венеры ў зуброў, юрнае рыканне ён назваў музыкай, што мілейшая сэрцу, чым гукі літаўраў і ліры. У карціне палявання аднойчы з’явіўся нават амур на сасне, але гэты жэўжык ледзь не нарабіў бяды каралеўству, бо раз'юшаны зубр паламаў памост, на якім сядзела каралева з дамамі. Матыў з амурам на сасне, мажліва, узяты, з карцін Тыцыяна, каб прыблізіць жывапіс паэмы да рэнесансавых густаў. Паэзія эпохі Адраджэння знаходзілася пад эстэтычным уплывам жывапісу, захаплялася апісаннямі і зрокавымі ўражаннямі, высока цаніла назіральнасць. Наш паэт, відавочна, стараўся згладзіць тыцыянаўскімі штрыхамі лішне жорсткі каларыт усяго твора, дзе суровы лавец выдае толькі адну чалавечую слабасць, ды і то пад уплывам такой небяспекі, калі ўжо застацца рыцарам проста немажліва. Паэт ставіцца да гэтых рэдкіх зрываў велікадушна. Скарына яшчэ больш суровы, ён мараліст непахісны: вышукоўвае ў бібліі строгія правілы, «абы люде чистоту заховали во случении телесном» і верыць у «зача-тие... Исус Христа без семени от непорушное девицы Марии», а пра вершы славутае «Песні песняў» кажа, што яны «трудны суть ко разумению». Скарына паблажліва ставіцца толькі да маладых удоў, падшукоўвае ім апостальскую параду «замуж да идуть».

Абодва нашы гуманісты глядзяць на чалавека выключна як на асобу грамадскую, і тут яны сходзяцца паміж сабою. Глыбіня разумення сутнасці чалавека абумоўлена ў абодвух эпохай, падабенствам і розніцаю ў поглядах і ў прыродзе іх творчага дару. Але важна тое, што Гусоўскі і Скарына пераадольваюць сярэдневяковую традыцыю, якая абвяшчала чалавека паслухмянаю забаўкай у руках бога. Пры ўсіх адрозненнях абодва гуманісты ўхваляюць чалавека як асобу паводле карыснасці грамадству. Іх ідэал — культываваны чалавек, прыдатны для здзяйснення высокай мэты росквіту грамадства і радзімы.

Структура «Песні пра зубра» нагадвае аздобны ланцуг паляўнічых турніраў, упрыгожаны брэлокамі аўтарскіх адступленняў, роздумаў і разваг. Зіхцяць усё новымі гранямі звенні ювелірнага ланцуга, дапаўняецца паляўнічая эпапея новымі дзівоснымі і жахлівымі сцэнамі, узбагачаецца змест скразных метафар, паралеляў і алегорый: страла — пяро, паляванне — творчасць, зубр — рыцар, гурт — грамадства, важак — князь, кароль. І з'яўляюцца новыя: аблава — вайна, лавец — воін, паляўнічы клопат — пакута айчыны. Апошнія вобразы ўваходзяць у самую сарцавіну ідэі, Тэма радзімы гучыць у паэме драматычна: гледзячы здаля на родную старану, паэт уражаны кантрастамі і супярэчлівасцямі яе жыцця. Яе мінулае грыміць славай, будучыня здаецца няпэўнай і трывожнай. Родны край дзівосна багаты і прыгожы: усяго дала яму шчодрая прырода — бары карабельнай сасны і гаі векавечных дубоў, поўныя звярыны, зубрынага рыку, птушынага спеву і пчалінага гуду, палі, на якіх буяе збажына, лугі, усланыя дыванамі траў, рыбныя рэкі і азёры. Апісанне красы і багацця радзімы, зробленае ў стылі Гесіёда, паступова вычэрпваецца, інтанацыя высокага захаплення пераходзіць у недаўменне: поруч з гэтым даступным багаццем і красой жыве ў яго краі нешта таемнае: «Край наш — дзівосны прыстанак загадак і цудаў». Загадкай з'яўляецца само суседства рэальнага і цудоўнага, мройнага, забабоннага, аўтара здзіўляе наяўнасць неспазнаных сіл у глушцовым мясе, у травах і заклінальным слове. Жахлівымі загадкамі ўстаюць перад вачыма паляўнічага сцэны патаплення ведзьмакоў і ведзьмаў, калі «бедны тапельнік» б'ецца ў вірах, а натоўп на беразе «галёкае, свішча, плача і стогне і кленічы шле ў паднябессе». У такія моманты чуеш, «як сэрца з жаху мярцвее». Хто стварыў гэта суседства дабра і зла? Вопыт паляўнічага не можа адказаць на гэта пытанне: ён схільны бачыць тут водгалас адвечнай наканаванасці, неспазнаны цяжар лёсу:

Паэт вярнуўся да паляўнічай эпапеі, нібыта баючыся, што еўрапейскаму чытачу не спадабаюцца яго скаргі на лёс далёкага і малазнаёмага краю. Толькі за новым захадам дазволіў сабе паэт роздум шырэйшы. Ён не хоча, каб яго народ і радзіму недаацэньвалі, таму сцвярджае, што фанатызм гэты зыходзіць ад царквы і афіцыйнай улады, паэту ж асабіста здаецца жахлівым, але гэча чыстая праўда: «У Літве ўсё гэта адбываецца на вачах». Не знайшоўшы адказу на пытанне, чаму так дзеецца, ён адкладвае гаворку.

Інтрыгуючы чытача адцяжкаю, Гусоўскі падрыхтаваў яго да разумення галоўнага цяжару тэмы. Пасля таго як была закончана карціна гераічных часоў Вітаўта і закрыта паляўнічая эпапея, паэт пад занавес рашыў сказаць пра тое, што набалела на сэрцы. Заключнае аўтарскае адступленне пабудавана ў выглядзе пропаведзі і малітвы. Нібыта натхнёны з неба прарок, шыбануў ён маланкі і громы на ўладароў свету:

Па сутнасці, тут ідзе гаворка не пра міжусобіцы на радзіме паэта, а пра звадкі і бойкі за ўладу паміж каранаванымі галовамі хрысціянскіх краін. Гусоўскі ўстрывожаны тым, што «свет хрысціянскі... трэснуў даўно, і расколіна вельмі глыбока ў стрыжань пайшла». За гэтымі радкамі можна падразумяваць падзел царквы на праваслаўную і каталіцкую, гусіцкі рух, агрэсіўныя войны, якія вялі з Літвою і Польшчаю крыжакі, але, перш за ўсё, рэфармацыю, якая была жывою расколінай каталіцкага касцёла і пайшла ў стрыжань.

Ці не наракае наш паэт на тое, што разбурылася сярэдневяковая канцэпцыя, згодна з якою ўвесь хрысціянскі свет — адзіцая дзяржава? Адраджэнне ж, як вядома, суправаджалася нацыянальна-вызваленчым рухам у Еўропе, а правадыры рэфармацыі Кальвін і Лютар сталі першымі дзеячамі на ніве нацыянальных культур. Як жа растлумачыць шкадаванне Гусоўскага аб расколе хрысціянскага свету? Каб даць належную ацэнку выказванням паэта, трэба дакладна ўявіць тагачасную палітычную сітуацыю і памятаць, што Гусоўскі не проста паэт, а ўдзельнік пасольства польскай Кароны.

Еўрапейскі кантынент раздзяляла тады барацьба караля Іспаніі Карла V і караля Францыі Францыска I. Карл, адзеўшы ў 19 год карону кесара Рымскай імперыі, распаліў у сабе прагнасць уладарнічаць над усёй Еўропай. Францыск сказаў яму «не» і, заключыўшы ў 1521 годзе саюз з Турцыяй, пачаў ваяваць Карла. У часе гэтай вайны двух прэтэндэнтаў на ўладарніцтва ў Еўропе войскі іспанскага караля занялі Італію і апусташылі Рым.

Пасольства Эразма Цёлка сустрэла шмат цяжкасцей у сваёй місіі схіліць папу на арганізацыю барацьбы супраць турак. Лявон X быў заняты іншымі праблемамі. Гадунец слаўнага роду Медычаў, шаляніца, любімчык фартуны, якая зрабіла яго кардыналам на 13 годзе жыцця, папа цураўся рэлігійнай дагматыкі, аддаваў перавагу палітыцы, а захапляўся святочнымі праявамі жыцця — мастацтвамі, паляваннямі і баляваннямі. Каталіцкі клер, гледзячы на такога папу, разбэсціўся неверагодна. Палетанскі сабор, што засядаў ажно пяць гадоў, з 1512 па 1517, так і не здолеў рашыць пытання пра рэформу царквы. Папа заключыў у 1516 годзе канкардат з Францыскам I, аддаўшы яму права вызначаць усіх вышэйшых духоўнікаў у Францыі. За гэта кароль абвясціў, што слова папы вышэйшае за пастановы сабораў. Аслеплены зарукай караля папа загадаў ксяндзам адпускаць грахі кожнаму, хто ахвяруе грошы на будаўніцтва базылікі святога Пятра ў Рыме. Гэта перабрала меру цярплівасці царкоўнай апазіцыі.

Доктар тэалогіі Вюртэнбергскага універсітэта Марцін Лютар (абараняў дыплом у тым жа годзе, што і доктар лекарскіх навук Скарына) абвясціў 31 кастрычніка 1517 года славутыя 95 тэзісаў апраўдання і разбурыў адзінства каталіцкага свету. Шаснаццаць дзён у Лейпцыгу вёў Лютар спрэчку з прыхільнікам папы Экам і перамог. Большасць удзельнікаў выказалася за яго тэзісы і прапанову адкінуць догмы аб непагрэшнасці папы і нават сабораў. Лявон X, гуманіст па духу, недаацаніў небяспекі, якая навісла над Ватыканам. У 1520 годзе ён выдаў булу, у якой асудзіў толькі 41 тэзіс Лютара, а той так увабраўся ў амбіцыю, што публічна спаліў папскую булу і пачаў друкаваць адну за адною палемічныя кнігі супраць папы і каталіцкага клеру. Ажно ў 1521 годзе паслаў Лявон X на збунтаванага манаха-аўгусцінца Лютара свой праклён і дабіўся пастановы Варнацкага сейма аб выгнанні Лютара з радзімы. Ды было ўжо позна, бунтаўшчык здабыў магутных мецэнатаў. Схаваўшыся ў Вартбургскі замак пад апеку саксонскага герцага Фрыдрыха Мудрага, ён пераклаў на нямецкую мову ўсю біблію і, высмейваючы саборы, пап, каталіцкіх багасловаў як фалыпывых інтэрпрэтатараў святога пісання, заахвочваў усіх веруючых самастойна вывучаць і асэнсоўваць тэксты святых кніг. Адраджаючы традыцыі раннехрысціянскіх абшчын, Лютар адкінуў царкоўную іерархію, увёў на месца ксяндзоў, якія лічыліся прадстаўнікамі бога на зямлі, звычайных пастараў, якім даручыў адкрьіваць школы і навучаць прыхаджан, упрасціў царкоўную службу да публічнага чытання бібліі, спявання псалмоў — усё на роднай мове прыхаджан — і каменціравання прачытанага ў казаннях, асудзіў інстытут манашанства, сам скінуў габіт аўгусцінца і ажаніўся з былою манашкаю Кацярынай фон Бора. Свае палемічныя творы супраць Лявона X Лютар адрасуе, аднак, не ніжэйшым саслоўям, а цару, шляхце і мяшчанам. Ён падтрымаў нямецкіх князёў у іх барацьбе супраць рыцарства, якое ў 1523 годзе падняло паўстанне пад кіраўніцтвам Франца фон Зікінгена, каб устанавіць шляхецкую рэспубліку накшталт польскай Рэчы Паспалітай. Лютар дапамог князям патапіць у крыві сялянскія хваляванні 1525 года, яго публіцыстычная кніга так і называлася: «Напамін аб міры супраць крывавых і разбойніцкіх бандаў мужыкоў».

Такім чынам, рэфармацыя была з'явай складанай, і непрыязныя адносіны да яе Міколы Гусоўскага не азначаюць, што ён быў за кансерватыўнае для таго часу разуменне свету як адзінай хрысціянскай дзяржавы. Гусоўскі робіць ацэнкі палітычнай сітуацыі з пазіцый дыпламата, які абавязаны адстойваць інтарэсы сваёй радзімы, што апынулася ў крытычнай сітуацыі. Чытаючы твор далей, лёгка пераканацца, што Гусоўскі добра разумее нацыянальныя інтарэсы краіны. Яго выкрывальная пропаведзь канчаецца вострай, як удар шаблі, ацэнкай унутранага становішча. Дэспатызм князёў, сваркі і бойкі паміж імі ды слабое супраціўленне нізоў влльмоЖнаму самавольстзу — зось дзе галоўны корань зла:

Гэтыя радкі не пакідаюць сумніву, што Гусоўскі, як ужо гаварылася, лічыць, што ратунак і збавенне можа прынесці толькі шляхта, па яго разуменню — народ. Цяжка дакладна сказаць, якія канкрэтныя падзеі меў ён на ўвазе, апісваючы крызіс грамадскага жыццл. Падзей, што маглі навесці на горкія думкі, было шмат. Не выключана, што паэт меў на ўвазе нядаўнюю міжусобіцу паміж тураўскім князем Міхаілам Глінскім і троцкім ваяводаю Юрыем Забярэзінскім. Прэстыжная сварка магнатаў вылілася ў палітычны інцыдэнт. Здольны палкаводзец, праслаўлены перамогамі ў бітвах супраць татар, Міхаіл Глінскі выкарыстаў незадаволенасць беларускай праваслаўнай шляхты, якую зацірала прывілеяваная літоўска-каталіцкая знаць, і, сабраўшы ў 1508 годзе атрад, зрабіў наезд на рэзідэнцыю ваяводы. Адсекшы галаву саперніку, каралеўскаму фаварыту, інтрыгану, прыхільнікі Глінскага ўваткнулі яе на дзіду і паехалі па ваколіцах Гродна, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў. Паўстанцы апусташалі ўладанні караля і яго фаварыта. Міжусобіца набыла рысы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Сігізмунд сам рушыў пакараць мяцежнага князя, але той перайшоў на службу да цара Васіля III і дапамог яму ўзяць Смаленск, Здача Смаленска ў 1514 годзе рускаму цару выклікала шок у каралеўстве, не дапамагло пакаранне смерцю былога кашталяна Салагуба, на дварах еўрапейскіх манархаў загаварылі пра пачатак канца Рэчы Паспалітай. У межы аслабленага Вялікага княства Літоўскага рынуліся татары і туркі. Калі ў 1506 годзе Міхаіл Глінскі дашчэнту разбіў войскі перакопскага хана пад Клецкам, дык улетку 1519 года яго пераемнік, на пасадзе літоўскага гетмана, Астрожскі пацярпеў поўнае паражэнне пад Сокалем. У 1523 годзе татарскія «галастры» без бою ўгналі з Падолі 9 тысяч бранцаў, а летам наступнага года туркі захапілі 20 тысяч. Зацятая сварка паміж літоўскім канцлерам Радзівілам, гетманам Астрожскім і новым троцкім ваяводаю Гашталдам да рэшты абяссіліла край. Вяльможных буянаў мірыла сама каралева Бона, а Сігізмунд мусіў абкласці ў 1523 годзе чопным падаткам кракаўскую зямлю, каб выплаціць «падарунак» татарам. Кароль настойваў у сейме

Гэтыя падзеі праліваюць новае святло і дапамагаюць вытлумачыць, чаму Мікола Гусоўскі назваў сваю радзіму краем «загадак і цудаў», а роздум пра яе напоўніў трывогай. Як ні цяжка было слузе біскупа і каралеўскага дыпламата гаварыць пра ўнутраныя балячкі радзімы, але ён сказаў сваё слова. Гусоўскі на баку тых, хто здольны «пастаяць за закон», падтрымліваць галасы абурэння ў народзе.

Ацэнкі Гусоўскага — выклік прыдворным польска-лацінскім паэтам таго часу. Андрэй Кшыцкі і Ян Дантышэк ва ўсім гучна падтрымлівалі караля, асуджалі барацьбу шляхты за грамадзянскія правы як пагрозу дзяржаве. У публіцыстычнай паэме «Скарга рэлігіі і Рэчы Паспалітай», якую напісаў Кшыцкі ў адзін год з «Песняй пра зубра», праводзіцца думка, быццам нерашучасць і мяккасць цэнтральнай улады асмельвае крыкуноў, спараджае «шум і гаману паспольства, разруху і бунты». У «Эпіталаміі» Дантышка, напісанай з выпадку шлюбу караля з Бонай, імя Міхаіла Глінскага прыведзена ў дакор і на навуку патэнцыяльным бунтаўшчыкам: зрсь, маўляў, «пагубіў сваім самаўпраўствам сябе і родзічаў, страціў усю маёмасць», так яму і трэба, хай ведае, як «самавольна абвяшчаць сябе незалежным князем Літвы». Гусоўскі глядзеў на сучасныя грамадскія падзеі глыбей і перажываў супярэчлівасці жыцця больш напружана. Паратунак ён бачыў не ў каралеўскім дэспатызме, а ў адраджэнні гераічных традыцый часоў Вітаўта, які ўмеў зацікавіць грамадскімі справамі шляхту і даваў доступ да спраў і пасад не радавітым, а здольным і здатным. Звяртаючыся ў канцы паэмы да дзевы Марыі, паэт на манер старых летапісцаў малітоўна просіць яе:

Талент і эпоха ўсклалі на плечы Гусоўскага цяжкую ношу. Ён першы ў беларускай літаратуры адчуў і выказаў надыход крызісу ў феадальным укладзе жыцця ў сябе на радзіме, крызісу, які даў парасткі новага ладу ў еўрапейскіх краінах. Гусоўскі не мог яшчэ ведаць, што новае можа прыйсці толькі з пакутай.

У сярэдзіне стагоддзя тое, што Гусоўскаму здавалася загадкай, стане адкрытаю драмай. Канфлікт гэтай драмы напоўніць творы публіцыстаў, лёс краю стане трывожнаю тэмай беларускай літаратуры XVII стагоддзя.

Гэта будзе карціна шукання сродкаў абновы грамадства і змагання за абнову. Нашчадкі Скарыны і Гусоўскага трывожна задумаюцца над тым, як аздаравіць жыццё роднага краю, як асвяціць і ўзвысіць свой народ, вярнуць да гістарычнай славы. Сымон Будны і Васіль Цяпінскі запрапануюць як радыкальнейшы сродак — абнавіць веру і царкву, ахапіць сацыніянскім рухам увесь край. Тады ім здавалася — бясконцыя багацці, што сабраліся ў руках знатных марнатраўцаў, будуць добраахвотна павернуты на асвету і культуру. Народ наш, які, па словах публіцыста, «был зацный, славный, острый, довстнпный народ», цяпер падупаў, стаў пагарджаць навукамі і занядбаў родную мову. Гэты ўпадак напаўняе сэрца асветніка болем і рашучасцю змагацца за былую славу народа і радзімы.

Цыпрыян Камуняка ў «Прамове Мялешкі», «Лісце да Абуховіча» літаральна паўторыць заклік Міколы Гусоўскага: вярнуцца з гэтага аблуднага веку назад у век гераічны, адмовіцца ад раскошы, моды і любоўных брэдняў, што завозяць немцы ці ляхі, застацца сабою, захаваць суровую патрыярхальную прастату. Іван Мялешка выступіць як старамодны дзівак, але на справе ён разумны і смелы грамадзянін, праўдалюб, які самому каралю не збаіцца старым звычаем кінуць праўду, як соль у вочы.

Аршанскі кашталян Філон Кміта Чарнабыльскі таксама выкажацца ў сваіх «Отпісах» за прастату адносін, за давер і парадак у дзяржаве. Горка насміхаючыся з сучаснасці, дзе «вольнасці шляхецкія з'елі парадак», стары служака засумуе па былінных гераічных часах.

Дабіўшыся прывілеяў, за якія ішла барацьба ў часы Гусоўскага, шляхецкае «паспольства» не набыло патрэбнай грамадзянскай адказнасці, пачало злоўжываць свабодамі. Былыя паляўнічыя і воіны цяпер сталі буянымі палітыканамі, прыдворнымі спрытнягамі, абжорамі — кім хочаш, толькі не дысцыплінаванымі грамадзянамі. Кміта быў нават гатовы паклікаць на каралеўскі трон Івана Грознага, каб той навёў парадак сярод разбэшчанай знаці. 3 горыччу адказвае Чарнабыльскі сваім праціўнікам, якія захочуць абазваць яго здраднікам, што не пойдзе цар у гэткую дзяржаўную развалюху, з якое ўцёк назад у Францыю Генрых Валуа, нядаўна абраны каралём.

У перыяд прыбліжэння гістарычнай развязкі езуіты будуць прапаноўваць свае паслугі — увесці ўвесь край у рэчышча каталіцкай веры і культуры. Яны аблытаюць сеткай школ усю Беларусь і перавараць у сваім катле ўсё маладое пакаленне беларускай шляхты. Уніяты падтрымаюць езуітаў, выпрасяць толькі нейкую бачнасць нацыянальнай адрознасці ў формах царкоўнай службы. Пісьменнікі-палемісты з праваслаўнага лагера будуць упарта стаяць за старую веру, але без гераічнай традыцыі. Сарказмам і гневам прагучыць гэтая тэма ў трактаце Васіля Суражскага «О вере единой», крыкам адчаю ў «Фрынасе» Мялеція Сматрыцкага і «Дыярыушы» Афанасія Філіповіча. У цэлым гэта будзе малюнак пакутлівай дэградацыі ўсяго феадальнага саслоўя ад магнатаў мяча і крыжа да шляхты і радавога духавенства. Пануючае саслоўе не зможа годна кіраваць грамадствам, але захавае сілу і лютасць, каб падаўляць народную нязгоду. Так і не выпрацуе феадальная Беларусь радыкальнага сродку супраць крызісу. Распылепасць намаганняў так абяесіліць край, што перадавыя людзі будуць спадзявацца толькі на збавенне з-за мяжы. Цёплы вугельчык нацыянальнага духу захавае адна дрымотная патрыярхальная вёска.

Лёс «Песні пра зубра» і яе аўтара склаўся так непамысна, што вельмі цяжка гаварыць аб яе прамым уздзеянні на аўтараў і творы беларускай літаратуры. З упэўненасцю можна весці гаворку толькі пра сугучнасць ідэалаў і тэм. Гэта мы прасачылі ў публіцыстыцы і ў паэзіі XVII стагоддзя.

Варта яшчэ адзначыць, што цераз творчасць Адама Міцкевіча пранік адбіты прамень святла гэтае дзіўнае зоркі ў XIX стагоддзе, у творы пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Давялося чакаць цэлыя вякі, покуль беларуская літаратура набярэцца сілы кантынентальнага прыцяжэння каб блукаючая зорка, запаленая Гусоўскім, сышла на родную арбіту. Гэта здарылася тады, калі беларусы сталі сацыялістычнаю нацыяй, а іх літаратура састаўной часткай літаратуры новага свету, для якога блізка і родна ўсё лепшае ў культурнай скарбніцы чалавецтва.

Пасля смерці папы Лявона X і Эразма Цёлка ў часе эпідэміі 1521—1522 гадоў Мікалай Гусоўскі вярнуўся ў Кракаў, дапісаў там і надрукаваў паэму, звяртаючыся ўжо да новага папы Адрыяна. Аднак, відаць, не дагадзіў гэты твор густам духоўных і свецкіх вяльможаў, бо старасць сваю паэт скаратаў у галечы. Не ўдалося яму знайсці новага мецэната. Яго калегі па пяру Ян Дантышэк і Андрэй Кшыцкі зрабілі бліскучыя кар'еры, а ён застаўся белай варонай, адзінокім дзіваком, старамодным «літвінам». Да ролі прыдворнага паэта гэты самабытны чалавек падыходзіў так, як зубр да карэты. Цяжка было яму спаборнічаць у паэтычным рамястве з начытанымі і вымуштраванымі дваракамі. Вярнуцца ж у родныя мясціны Гусоўскаму, відаць, не дазваляў той самы халодны яшчэ клімат, ад якога вымушаны быў выехаць у Прагу Францыск Скарына, каб «даканаць жывата» на пасадзе каралеўскага батаніка.

Рускі і першая часопісная рэдакцыя беларускага перакладу паэмы значна адрозніваюцца паміж сабою. Па задуме перакладчыкаў Якава Парэцкага і Язэпа Семяжона, рускі тэкст максімальна набліжаны да арыгінала паводле зместу і мае нейкія рысачкі падрадкоўніка. Гэта відаць у грувасткасці стылю, у кніжнай цяжкаватасці сказаў і выразаў. Але найбольш дынамічныя карціны і ўсхваляваныя маналогі паэта атрымаліся пераканаўчымі і хвалюючымі. Перакладчыкі добра выкарысталі багацце ўзнёслага стылёвага пласта ў рускай мове і дабіліся ўрачыстага гучання адпаведных мясцін. «Песня пра зубра» гучыць у рускім перакладзе больш узнёсла, чым у беларускім, але ў гутаркова-бытавых сцэнах адчуваецца пэўная сухаватасць і штучнасць.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Для мира на земле
Для мира на земле
[Попаданцы / Магический реализм]
Продолжение истории Риана из Беззвёздного Неба. Юный воин-чародей вылез из теней андердарка обратно под свет солнца, но жизнь легче как будто бы и не стала. Не все предатели получили по заслугам,
0
Один год дочери Сталина
Один год дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Книга дочери Сталина – Светланы Аллилуевой «Только один год», была написана в эмиграции и издана в США по-русски и в английском переводе в 1970 г. В центре мемуаров стоят политические проблемы и
0
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
Борьба Сталина за власть. Воспоминания бывшего секретаря Сталина
[Биографии и Мемуары / История]
Воспоминания Бориса Бажанова — одна из первых мемуарных книг, характеризующих Сталина как диктатора и его окружение изнутри. Особая ценность этой книги, изданной впервые за рубежом, заключается в её
0
Далекая музыка дочери Сталина
Далекая музыка дочери Сталина
[Биографии и Мемуары]
Эта книга – повествование Светланы Аллилуевой о пятнадцати годах ее жизни в США, история женщины, порвавшей с родиной своего отца Иосифа Сталина, поисков и обретения после многих лет одиночества и
0
Путь писателя 1 том
Путь писателя 1 том
[Ужасы / Проза / Современная проза]
Неудачливый писатель погибает и попадает в собственную книгу. Теперь ему предстоит избежать смерти в теле второстепенного персонажа, которого он сам же и убил. Он знакомится со своими персонажами,
0
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
В поисках алмаза. Приключение робота Бинома в Петербурге
[Детские приключения / Детские остросюжетные / Детская литература: прочее]
Бином берётся за самое загадочное дело в Петербурге! После успешного расследования в Москве робот-корги Бином получает новое задание: отправиться в Санкт-Петербург 21-го века и найти уникальный
0
972520914e014543c976fcb1008045a9
972520914e014543c976fcb1008045a9
[Старинная литература: прочее]
Новогодний трактир
Новогодний трактир
[Самиздат / Классическое фэнтези]
Оригинальная новогодняя история по миру Марэлл. Она: Я — неудачница! Родиться в семье сильных магов и иметь спящий дар — что может быть хуже? Когда эта семья — королевская. Ещё и женихи один
0
(Не) удачная покупка леди Эвелин
(Не) удачная покупка леди Эвелин
[Любовная фантастика]
Как избежать навязанного брака? Правильно – выйти замуж! И нет, я не сошла с ума. Просто пытаюсь спасти своё наследство от загребущих рук дальних родственничков, решивших отнять у меня не только
0
Бегущий по лезвию бритвы
Бегущий по лезвию бритвы
[Научная фантастика]
После ядерной войны Земля превратилась в выжженную, умирающую пустыню. Вымерли почти все животные. Большинство людей давно перебрались на другие колонизированные планеты Солнечной системы. Те же, кто
0
Мне можно всё. Приквел
Мне можно всё. Приквел
[Детективы / Триллер / Ужасы / Современная проза]
Вы никогда не задумывались над тем всегда ли злодей был злодеем? Был ли он таким с детства или что-то надломило и направило на плохой путь, хорошего изначально человека? А может ли он исправиться?
0
Генеральная уборка для одинокого дракона с ребенком
Генеральная уборка для одинокого дракона с ребенком
[Любовная фантастика / Попаданцы / Юмористическая фантастика]
Устроила генеральную уборку — попала в другой мир! Теперь навожу порядок в драконьем особняке, хожу в волшебный лес и воспитываю маленькую драконочку Лиарру. А ее отец, суровый генерал Тригор,
0

Самые популярные книги

Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3
Солдат Отечества 6
Солдат Отечества 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения / Самиздат]
«Мы долго молча отступали…» Для него это были строки из стихотворения. Теперь — его реальность, его война. Офицер из 2026 года приходит в себя летом 1812-го в теле солдата Платона Белавина. Он
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
8
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Сказка о сердце города
Сказка о сердце города
[Любовная фантастика / Городское фэнтези]
Ева работает в старой часовой мастерской в центре Петербурга. Она чинит механизмы, но на самом деле слышит то, чего не слышат другие — Шепоты. Голоса камней, стен, каналов, которые помнят всё: от
0
Первая любовь моего мужа
Первая любовь моего мужа
[Современные любовные романы / Самиздат]
— Оля приезжала к своим родителям. Машина премиум класса. Сама за рулём. Фигурка совсем не поменялась. Выглядит роскошно. — свекровь продолжала подробно рассказывать о совсем незнакомой мне женщине.
1
Босс и его пышное недоразумение
Босс и его пышное недоразумение
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы / Самиздат]
Она неунывающая оптимистка с острым языком и пышными формами, которая верит, что смех лечит любые беды. Он властный босс, привыкший всё контролировать и не признающий слабости. Их встреча как
0
Левая рука ангела
Левая рука ангела
[Боевик / Исторический детектив]
Расследуя серию убийств с отрубленными руками в Москве 1952 года, майор МГБ обнаруживает зловещую тетрадь нацистского врача – и понимает, что охотится не на маньяка, а на того, кто создаёт маньяков.
1
Знахарь IV
Знахарь IV
[Попаданцы / Книги про волшебников / Боевое фэнтези]
Александр Самойлов был гением сосудистой хирургии, пока его собственное сердце не остановилось прямо во время операции. Но смерть стала лишь началом. Он очнулся в теле истощённого подростка, в мире,
5
Коридор кривых зеркал
Коридор кривых зеркал
[Самиздат / Юмористическая фантастика / Социальная фантастика / Космическая фантастика]
Земля далёкого будущего. Золотой век в лучших традициях утопистов прошлых времён. Человечество вышло в дальний космос. И он оказался полон братьями по разуму. Притом в прямом смысле слова. На
0
Жена для Тирана
Жена для Тирана
[Современные любовные романы / Эротика, Секс / Самиздат]
Мирослава молода, свободна и уверена, что ее жизнь принадлежит только ей. Но мир рушится в одночасье, когда она обнаруживает себя жертвой сделки между отцом и влиятельным бизнесменом Владом
1
Дорогой Монстр-Клаус (ЛП)
Дорогой Монстр-Клаус (ЛП)
[Эротика, Секс / Современные любовные романы]
«Дорогой Монстр-Клаус» — это мрачная зимняя фэнтези-история о том, как одинокое сердце пишет письма таинственному существу, которого называет Монстр-Клаусом — наполовину легенда, наполовину ночной
0
Пока ты не полюбишь меня
Пока ты не полюбишь меня
[Детская литература: прочее / Мистика]
Я всегда мечтала сбежать из Эш-Спрингс – крошечного городка, затерянного посреди Невады. Моя душа жаждала приключений, свободы и острых ощущений. Все изменилось в тот день, когда в национальном парке
0
Бракованная Землянка для Легенды
Бракованная Землянка для Легенды
[Любовная фантастика / Самиздат / Юмористическая фантастика / Космическая фантастика]
Всё произошло в одно мгновение. Мы просто проснулись однажды утром и увидели перед глазами голографические символы. Время, показатели здоровья, уровень.Меня бросил парень. Как последняя
7
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Новое производство, новый статус... новые враги и завистники... Продолжение истории Егора Воронцова.
2
Искатель 10
Искатель 10
[Попаданцы / Самиздат]
Умереть, эпично взорвавшись? Могу, умею, практикую. Заинтересовать то ли богиню, то ли непонятно кого любовью к играм? Не вопрос. Попасть в новый мир, где можно встретить как опасности, так и
0