MoreKnig.org

Званы Нямігі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Бутэвіч Анатоль



Шрифт:

Ды з часам заблудзіліся мядзведзі ў вусцішных хадах-лёхах. Пылам забыцця пакрыліся цудоўныя скарбы. Нябачнымі сталі ўваходы ў падземнае царства. Толькі показкі пра тое і да сённяшняга дня не даюць спакою апантаным скарбашукальнікам.

З асяроддзя сваіх суродзічаў Мірскі замак вылучаецца тым, што гэта ледзь не самы старадаўні і першы буйны помнік прыватнага мураванага будаўніцтва. Калі Новагародскі, Гарадзенскі, Крэўскі замкі з’яўляліся дзяржаўнымі пабудовамі, дык Мірскі ўзведзены выключна на сродкі ягоных гаспадароў.

Ад спічастых, халодных і суровых збудаванняў ранейшага часу замак адрозніваецца большай цеплынёй, мастацкай аздобай і сваёй шматфункцыянальнасцю. Ён пабудаваны пасля 1510 года надворным маршалкам Вялікага княства Літоўскага берасцейскім старастам і ці не першым мецэнатам на беларускай зямлі  Юрыем Іллінічам.

Галоўная адметнасць сярэдневяковых замкаў выяўлялася ў тым, каб не прывячаць пашаноўных гасцей, а адваджваць няпрошаных. Мірскі ж палацава-замкавы комплекс удала паяднаў абедзве гэтыя функцыі. Хоць, вядома,  найперш замак быў  абарончым збудаваннем. Гэта  падкрэслівалі 4 вуглавыя вежы вышынёй 25—27 метраў.  Яшчэ вышэйшая, пятая, уваходная вежа размяшчалася ў цэнтры заходняй сцяны. Уваход у замак зачынялі  двое дубовых варот. Дадаткова яго пільнавала герса – каваная рашотка з заточанымі ўнізе палосамі. У выпадку небяспекі яна імгненна падала зверху, перакрываючы шлях. Пазней перад варотамі  галоўнай вежы на італьянскі манер была дадаткова збудавана ахоўная падковападобная сцяна -- барбакан.

Замак меў тры баявыя ярусы, адзіныя ў Вялікім княстве Літоўскім машыкулі (навясныя байніцы), “варавыя вокны”, адкуль на галовы ворагаў ляцелі камяні, лілася гарачая смала. Сцены і вежы былі густа прарэзаны гарматнымі і ружэйнымі байніцамі.

Прыкметай адыходу ад суровых гатычных традыцый у абарончых збудаваннях стала наданне замку  статусу загараднай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў на замкавым двары быў збудаваны трохпавярховы палац. Пазней у ім месцілася гаспода Мірскага графства. Узведзены ў стылі рэнесансу, ён меў больш за 40 выдатна аздобленых пакояў. Паркетныя  падлогі, цудоўныя печы з рэльефнай кафлі, каваныя з медзі падсвечнікі, скульптуры, разьба, габелены, карціны, дарагая зброя, каляровае шкло і вітражы ў вокнах, знакамітыя карэліцкія шпалеры – усё гэта мусіла сведчыць пра багацце ўладальнікаў.

 На галоўнай вежы сваімі званамі адбіваў мірскі час вялікі гадзіннік.

Шматлікім еўрапейскім навацыям спрыяў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Наведаўшы падчас падарожжа ў Ерусалім Італію, ён “захварэў” на італьянскія манеры. Увасобіў іх не толькі ў самім замку. За знешнім  валам быў закладзены багаты на рэдкія расліны “італьянскі сад”. Адных толькі цеплалюбівых дрэў з розных куткоў свету расло тут больш за 400. Былі збудаваны аранжарэя, каналы, ставы, млыны. Непадалёк з’явіўся звярынец.

У 1553 годзе здзейснілася запаветная мара першага замкавага фундатара – ягоны ўнук, таксама Юрый Іллініч, атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі на Міры.  Замак на некалькі стагоддзяў  набыў статус цэнтра Мірскага графства. Пазней граф пераказаў уладанні сыну свайго апекуна Мікалаю Радзівілу Сіротку, які і закончыў трэці этап будаўніцтва палаца.

Хоць замак стаяў не на ваенных скразняках, ды зведаў ён і гады ліхалецця, і аблогі, і горкі прысмак ваенных сутычак. Шведскі кароль Карл ХІІ у 1706 годзе ўзяў яго штурмам, спаліў. Яшчэ і дагэтуль чорная сажа сям-там нагадвае пра той “шведскі” пажар. У час Айчыннай вайны 1812 года былі разрабаваны замкавыя багацці, узбраенне. Ад выбуху парахавога склада трэснула адна з вежаў. Замак пачаў губляць сваё баявое значэнне і прывабнасць.

Калі ў 1853 годзе яго пабачыў Уладзіслаў Сыракомля, ён сумна пісаў: “…устае ва ўсёй велічы сваіх руінаў Мірскі замак… Руіны з чырвонай цэглы прыгожа глядзяцца на зялёным фоне даўніх валоў і блізкага саду. Гнёзды буслоў на вежах па-асабліваму і вельмі добра аздабляюць тое, што засталося ад замка, -- яму, нягледзячы на моцныя яшчэ сцены, ужо ніколі, мусіць, не ўваскрэснуць”.

Аднак памыліўся знаны літаратар і даследчык даўніны. У 1891 годзе князь Мікалай Святаполк-Мірскі купіў замак у князя Л. Вітгенштэйна. Пачалося яго аднаўленне. У 1904 годзе ў парку была збудавана капліца-пахавальня, на якой дагэтуль захавалася маляўнічае пано з выявай Спаса.

Для аднаўлення гэтага гняздоўя беларускай славы шмат намаганняў прыклаў апошні ўладальнік замка сівабароды Міхаіл Святаполк-Мірскі. Так было ў 1922 -- 38 гадах. Так яно дзеецца і зараз, калі стараннямі беларускай дзяржавы шмат што ў замку адноўлена, адбудавана і зноў здзіўляе сваёй першаснай красой і магутнасцю.

КІТАБЫ

Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скарбы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя схроны. Відаць, не мелі яны чароўнай папараць-кветкі ў руках, якая паказвае шлях да тых падземных сховаў.

А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назоў гэтым скарбам – духоўнае заможжа нашых далёкіх і больш блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую і размаітую беларускую культуру.

Каму з нас не даводзілася трымаць у руках кнігі, захапляцца іхнім мастацкім аздабленнем. Але заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, напісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю. Яны заўсёды здаваліся недаступнымі і загадкавымі. І ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.

Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісторыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. І называюцца яны Кітабы, або Аль-Кітабы, Ай-Кітабы. Аўтары іх – беларускія татары, якія звязалі свой лёс з нашай зямлёй яшчэ ў далёкім ХІV стагоддзі і цягам 600 гадоў годна і дбайна шчыравалі ў агульнай супольнасці. За гэты час змяніўся іхні быт, з’іначыўся  фальклор, песні, прымаўкі, загадкі. Нават  мова стала такой жа, як у беларусаў. Аднак і сваю адметнасць, найперш у рэлігійным жыцці, яны не страцілі.

Пра тое ж сведчаць і Кітабы, гэтыя рукапісныя зборнікі рэлігійнага характару. Ёсць нават беларускі Каран, ці, як завуць яго самі татары, Кур’ан. Гэта самая галоўная свяшчэнная кніга мусульман, дзе сабраны рэлігійныя запаветы, міфы, прававыя асновы ісламу. Таму вытрымкі з яго першачаргова і перакладалі на беларускую мову.

З’яўленне татар на беларускіх землях звязваецца з часам княжання  ў Вялікім княстве Літоўскім Гедыміна. У 1319 годзе ў час бітвы з Тэўтонскім ордэнам татары складалі ягонае перадавое войска. Але асабліва спрыяльны час наступіў пры Вітаўце Вялікім. Ён, шчыры апякун татар, прыхільнік хана Залатой Арды Тахтамыша, запачаткаваў татарскія пасяленні на беларускіх землях, ухваляў і падтрымліваў іхняе перасяленне ў Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь надзяляў татар ільготамі і прывілеямі. Ён  прыраўняў іхніх вядомых людзей да паноў і шляхты, аддаў у спадчыннае карыстанне землі, вызваліў ад падаткаў, спрыяў незалежнасці рэлігійнага жыцця. Дазволіў нават жаніцца з мясцовымі дзяўчатамі.  Праўда, мець можна было толькі адну жонку. На гэткія ласкі татары адказвалі ўзаемнасцю, любілі Вітаўта і называлі яго Ваттад, што азначае наймагутны. Яны ахвотна перасяляліся на землі ВКЛ і храбра змагаліся пад штандарамі вялікага князя.

Шмат татарскіх перасяленцаў з’явілася на беларускіх землях пасля паходу ў 1397 годзе Вітаўта за Дон, супраць Азоўскай Арды. А праз два гады ў Лідзе знайшоў прытулак з дваром і дружынай хан Залатой Арды Тахтамыш. Разам з беларускімі харугвамі ў знакамітай Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе адваджвалі крыжакоў ад звычкі хадзіць паходамі на славян і воіны татарскія.

Аднак беларускія татары былі не толькі ваярамі. Яны аралі зямлю, станавіліся рамеснікамі, гандлявалі, займаліся тымі справамі, што і тутэйшае насельніцтва. Таму ад самага пачатку ўзнікла між імі прыязнасць і ўзаемаразуменне, згода і талерантнасць. Яшчэ і да гэтага часу месцамі буйнейшых аседлішчаў татар лічацца Іўе, Мір, Навагрудак, Слонім, Ляхавічы, Мядзел.

Пасяліўшыся на беларускіх землях, татары аказаліся адлучанымі ад мацярынскіх традыцый, паступова страцілі сваю мову. Але ў іх захоўваліся кнігі, выдадзеныя па-арабску. Каб далучаць да гэтай духоўнай скарбніцы моладзь, патрабавалася нейкае выйсце.

І яно было знойдзена. Арабскія кнігі сталі перакладаць на беларускую мову. Але не беларускімі літарамі, а арабскім пісьмом і, як правіла, рукапісным спосабам. Часам беларускі пераклад рабіўся проста на старонках друкаваных кніг.

У Кітабах захаваны найперш тлумачэнні малітваў, пастоў, апавяданні з жыцця Магамета і яго прарокаў, апісанні рэлігійных абрадаў і звычаяў. Як і ў іншых арабскіх кнігах, тэкст у Кітабах напісаны і чытаецца справа налева, пачынаецца ў нізе старонкі і ў самым канцы нашых звыклых кніг. Тэкст не мае падзелу на словы, знакаў прыпынку, вялікай літары, прабелаў між асобнымі творамі – суцэльная арабская вязь.

Найбольш багатым на Кітабы было ХVІ стагоддзе, якое, дарэчы, і для беларускай літаратуры сталася асабліва плённым. А вось з ХVІІІ стагоддзя пачала адчувацца паланізацыя грамадскага жыцця. Кітабы сталі пісацца лацінкай. Аднак  і ў гэтых умовах татары не паддаваліся асіміляцыі. Не маючы мажлівасці ствараць новыя кнігі, яны  актыўна перапісвалі даўнія. Тыя, што сталіся звыклымі ў кожнай сям’і. Бо ў іх былі знаёмыя легенды і казкі, паэмы і замовы, рэцэпты лекаў і парады, у іх жыў дух далёкай і ўжо незваротнай першарадзімы. Кнігі захоўвалі маральна-этычныя павучанні для моладзі, вучылі шанаваць бацькоў, гасцей, бедных. Яны мелі матэрыял, прыдатны  на кожны дзень. Такія кнігі называліся Хамаіл – тое, што носіцца з сабой. Хамаіл быў самай папулярнай кнігай у беларускіх татар. А яшчэ існаваў Далавар – папяровы скрутак малітваў, які  часта клалі ў магілу памерлым.

Тое, што мусульманскія пісьменнікі і перапісчыкі карысталіся беларускай мовай, сведчыць пра яе вялікія магчымасці. Арабскім шрыфтам было найбольш латва перадаваць асаблівасці нашай мовы. Калі ў афіцыйных дакументах Вялікага княства Літоўскага ўжывалася старабеларуская літаратурная мова, то ў Кітабах яна была жывой, мясцовай, размоўнай. Аднак ніякіх падручнікаў не існавала. Навыкі перадаваліся ад бацькі да сына. Паколькі агульных правілаў таксама не было, то розныя аўтары адно і тое ж слова маглі пісаць па-рознаму.

Так вось у беларускай культуры загадкава перапляліся татарскія матывы.

СМАРГОНСКАЯ МЯДЗВЕДЖАЯ АКАДЭМІЯ

Якіх толькі навучальных устаноў не сустрэнеш на свеце. Але сярод іх была адна – ці не адзіная і самая знакамітая на ўсю Еўропу. Месцілася яна ў беларускім горадзе Смаргонь і называлася мядзведжай акадэміяй.  “Акадэмікамі” ў ёй былі, вядома ж, касалапыя мішкі з навакольных лясоў.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
К вознесению
К вознесению
[Научная фантастика / Зарубежная фантастика]
Роттердам будущего окружен сложной системой дамб, призванной сдерживать поднимающийся уровень моря. И хотя вода в теории должна представлять угрозу, для юной Ли она становится утешением – к воде она
0
Две таблетки плацебо
Две таблетки плацебо
[Социальная фантастика / Современная проза]
Здесь порядок превыше всего, и каждый начинает свой день с составления личного плана. Но когда лаборанту Филиппу попадает в руки лекарство, в условиях эпидемии способное спасти тысячи жизней,
0
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
[История / Военная история / Документалистика]
С успешных набегов в 1545 г. судовой рати князя С.И. Микулинского на Казань начался новый этап в русской военной и дипломатической истории времен Ивана IV. Постепенная стабилизация
0
Как помочь голодному оборотню
Как помочь голодному оборотню
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Как-то раз оборотень и ведьма заключили сделку… Когда Кассандра Кэмберуэлл возвращается в свой родной город Холлоу-Брук, чтобы навести порядок в ветхом доме покойной бабушки, последнее, чего она
0
Ключница для зверинца проклятого принца
Ключница для зверинца проклятого принца
[Попаданцы]
Горбунья, кривоножка, кривошея... как там еще меня обзывает местная шантрапа? И угораздило же меня попасть именно в это тело! Принцев вокруг аж три, но на личную жизнь рассчитывать не приходится.
0
Эхо Алитеры
Эхо Алитеры
[Эпическая фантастика]
Однажды меня призвала Истинная Земля — мир, который медленно погибает из-за Серой смерти. В этом мире есть магия и бессмертные, но нет места людям из Алитеры — таким, как я. Теперь я заложница в
0
Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Поймать мать
Поймать мать
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Проза]
Кто был рядом с нами, когда мы росли, и кто остался, когда мы выросли? Одни авторы создают объемный материнский портрет, другие размышляют о детских травмах, а некоторые ищут родительскую фигуру в
0
Зомби из трущоб. Освобождение
Зомби из трущоб. Освобождение
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фантастика / Фэнтези]
Энджел Кроуфорд наконец-то собрала себя по кусочкам. В буквальном смысле. Теперь можно вернуться к работе в морге, продолжить учёбу и попытаться разобраться в своих отношениях с Ником. Но с каких это
0
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
[Сказка / Публицистика / Кулинария / Хобби и ремесла]
Переиздание «Книги Нового года и Рождества». Что может быть лучше под Новый год, чем дни, проведенные в кругу семьи с хорошей книгой. Это богато иллюстрированное подарочное издание рассказывает о
0
Надеюсь, ты это прочтешь
Надеюсь, ты это прочтешь
[Современные любовные романы]
Новый роман автора бестселлеров «Невидимая Элис Сун» и «В этот раз по-настоящему» Сэйди Вэнь идеальна во всех отношениях: староста, отличница, активный участник внеклассной жизни школы.
0
The Griffin Sisters: главные хиты
The Griffin Sisters: главные хиты
[Музыка / Проза / Современная проза]
Это история о музыке, вдохновении, амбициях, оглушительном успехе, любви, семье и разрушенных жизнях. Когда-то сестры Кэсси и Зои были музыкальной сенсацией, сердцем группы, покорившей молодежь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

(Не)Падай
(Не)Падай
[Современные любовные романы]
Когда-то Нора Фирс была обыкновенной фанаткой. Она знала наизусть цитаты из интервью со своим кумиром, взахлёб пересматривала фильмы с его участием и не думала, что через пару лет станет его близкой
0
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
[Детская проза]
В сборник вошли весёлые рассказы о школе лучших отечественных писателей — В. Драгунского, И. Пивоваровой, С. Махотина, А. Гиваргизова и других. Из книги дети узнают, как действуют на школьников
0
Люблю. Целую. Босс
Люблю. Целую. Босс
[Современные любовные романы]
Правило первое: никогда не давайте обещаний, которые не сможете выполнить. Правило второе: никогда не становитесь участником чужих отношений. Правило третье: не устраивайтесь на работу, если
0
Ошибка сценария
Ошибка сценария
[Криминальный детектив]
Большую часть жизни главный герой романа проводит в Интернете: там он легко находит все что только может пожелать, и только чудо способно вырвать его из виртуального мира. Чудо не заставляет себя
0
Бухта Скорби
Бухта Скорби
[Детективы / Триллер]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ. ОТ
2
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
[Кино / Руководства]
Когда мы смотрим кино, что запоминается больше всего? Операторская работа? Сюжетные повороты? Изящество диалогов? Нет! В первую очередь в нашу память врезаются персонажи! Ведь если нет героя – нет и
0
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
[Музыка / Биографии и Мемуары / Театр]
У журналиста и телеведущего Вадима Верника было всего несколько встреч с Галиной Вишневской и Мстиславом Ростроповичем. Но все они связаны с очень яркими и насыщенными впечатлениями. В основе книги —
0
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
[Альтернативная история / Боевая фантастика / Социальная фантастика / Самиздат]
События в мире закручиваются всё быстрее. Враждующие стороны наглеют и огрызаются, стремясь переделать мир. А сам Азраил при поддержке своей новой семьи и вездесущего Омикрона вступает в эту
0
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
[Юриспруденция / Детективы / Домоводство / Биографии и Мемуары]
Что такого страшного могли совершить юные преступники, что их приговорили к столь суровому наказанию? Не всегда это убийство. Хорошо, что во многих странах действуют моратории на подобные казни
0
Путь Воли. Часть вторая.
Путь Воли. Часть вторая.
[Фанфик / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Вторая часть фанфика по One Piece (Ван Пис) Турнир завершён блистательной победой, условия договора на крови выполнены, но это только начало... Мировое правительство выжидает где-то рядом и
0
Лондонский туман
Лондонский туман
[Классический детектив]
Лондонский туман London Particular 1952 Перевод В. ТИРДАТОВА © Составление, художественное оформление, редакция произведений. Издательство «Артикул-принт», 2005 Одна из, вероятно,
0