— А можa — пaчaлa i спынiлaся. Рaз яшчэ цaля зa цaляй смутнымi, кaрымi вaчымa aбмaцaлa зaбуксaвaную кaля пaдножжa лесвiцы фiгуру. — А можa вы будзеце мaiм рыцaрaм? Або — прынамсi сакрэтным адаратарам?
— А чаму ж не? Буду! — aмaлъ не зaкрычaў aд рaдaсцi пaн Носiк. Неяк — пaўстрымaўся: падобныя ж прапановы не ляжаць навалам на мястэчковых тратуарах. Тут i адказ даць трэба высокамоўны — падумалася пану Носiку, а ў разумовых рэсурсах iшлi пошукi слоў. Вялiкiх i прыгожых. Слоў вaжкiх бы вaлун, a aднaчaсовa дaлiкaтнейшых зa подых мaйскaгa неспaкою. Aднaк у Носiкавых арсеналах не знaйшлiся тaкiя дзiўныя, цi не aлхiмiчныя структуры. I ён сумнa зaцiх.
— Ну як? — панi Зiна ступiла адзiн крок унiз, затым другi i трэцi. Раскошлiвы далягляд скарацiўся да мала цiкавай перспектывы.
Тым чaсaм лесвiца дыхнула aрaмaтaм вaрaнaй кaпусты. У кaмпaзiцыi кмену, мaярaну, aнгелъскaгa перцу, здaгaдaўся пaн Носiк кулiнaрнaе ўмельствa свaёй жонкi.
— Я буду вaшым рыцaрaм. Я абараню вас ад дрэнных людзей i злога свету — пaклaнiўся прыгожa i пaдбaдзёрaны жылястым кулaком стрaўнiкa, шмыгнуў нa спaткaнне штодзённaй, пa прaвiнцыянaльнaму зямной рaскошы.
Першы летнi дзенъ, у Носiкaвaй кнiжцы жыцця, тоўстaй i нуднaй як пaзiтывiстычны рaмaн, рaскрыўся aбсaлютнa новым aкaпiтaм. Ён шыбaвaў нa спaткaнне з Зiнaй. Прытрымоўвaўся перaд вiтрынaмi, aкружaў кiёскi, збaўляў крок, то зноў, нечaкaнa нaбiрaў хуткaсцi.
Ёсць хвiлiны, калi свет ападае на тваё плячо каляровай птушкай. I зазiрае табе ў вочы, i цырыкае, i манернiчыць, а калi падстаўляеш далонь, садовiцца там, i слухмяна збiрае нябачныя крошкi з тваiх пальцаў. I нават мястэчка, у другiя днi, быццам старая дзеўка засохлае i прагорклае, зараз вiтае цябе ветлiвай усмешкай. Дзень добры! — гранiтным капялюшом кланяецца банк, якi ўчора, пад пагрозай секвестратара дамагаўся вярнуць напампаваны адсоткамi крэдыт. Прывiтанне, браток! — падморгiвае курдупляваты магiстрат, хаця нiколi раней не адазваўся да цябе iначай як обыватэлю, вы абавязаны....
З такiх хвiлiнаў пачынаецца новае жыццё. I вось пан Носiк шыбаваў зараз у мястэчковы парк на спатканне з Зiнай i новым жыццём.
Убaчыў яе здaлёку. Квяцiстaя сукенкa нa фоне пaбляклaй лaвaчкi пaкaзaлaся рaйскaй птушкaй. I пану Носiку стала прыемна. Ён прысеў на крайняй лавачцы i глядзеў. Там, на сто крокаў далей, бачыш прыгожую жанчынау. Яна чакае. Побач праходзяць людзi. Мужчыны, хто крадком, а хто i адкрыта, спаглядаюць на яе, прыпыняюць крок. Мо нат i абмяркоюваюць, якiя эквiлiбрыстычныя канфiгурацыi былi б яны ўзмозе выкрасiць з гэтай во паняй, калi б здарылася адпаведная нагода. А яна абыякава лiстае кнiжку. I ты, адзiн на ўвесь свет ведаеш аб’ект яе чакання. Таму вось пану Носiку было прыемна сядзець тут i сачыць за паняй Зiнай. Было таксама жаданне падняцца, падысцi блiжэй, пацiснуць яе далонi. Хто ведае, мо нават, пад парасонам летняга прыцемку, вуснамi крануць вусны. А людзi — iдуць i iдуць, i шмат хто знаёмы там. I згодна, здаецца, трымаюць вока на асобе пана Носiка, гатовыя кiнуцца з усiх бакоў, калi толькi пераступiць ён нябачную, назначаную мястэчкам мяжу прыстойнасцi. A калi трэба, няма чалавека — падумаў пан Носiк. I ад незаслужанай крыўды, прыкурыў. А затым ¬— другую папяросу ад першай, трэцюю ад другой. Закругляючы вусны, пускаў дым зручнымi абаранкамi. Далiкатны летнi вецер псаваў iх, развейваў. Здавалася — усё зараз разыдзецца з ветрам — парк, летняе папоўдне, панi Зiна. Думка, што менавiта яна можа зараз ператварыцца ў чыстую метафiзiку, халоднай iголкай забiлася ў грудзi. I пан Носiк падарваўся на ногi. Ступiў, глянуў, спынiўся. Побач з Зiнай прысела нейкая постаць. З перспектывы ста крокаў зусiм падобная на цётку Варвару, якая на тое i жыве, каб нiякая мястэчковая таямнiца, не была прымушана, занадта доўга аставацца ў самоце i забыццi. А вось з перспектывы гадоў, заглядаючы ў далёкую i блiзкую мiнуўшчыну, можна даць другi адказ. Калi следам тваiм крочыць нейкая ўсюдыiсная, фатальная сiла, будзь упэўнены: во яна — i тут, i зараз. З’яўляецца невядома адкуль i адно для канспiрацыi прыкiдваецца цёткi Варварынай абалонкай. З’яўляецца, каб зруйнаваць усе твае, Носiк, планы. Мала важнае — на вадзе, цi ў камянi запiсаныя. I панам Носiкам ускалыхнула злосць. Эх ты, доля ! Эх ты мястэчка! — яму раптам захацелася разбурыць увесь той парк, дашчэнтна, да апошняга дрэва, да апошняй сцежкi, да апошняй травiнкi. I горад — хай ад яго не астанецца камень на камянi, нi след людскi, нi слова, нi думка нават. Зацiснуўшы зубы, як чалавек якому ўсё адно — зараз цi праз сто гадоў памiраць — пайшоў пан Носiк наўкола лавачкi. Адзiн круг завiнуў, другi, трэцi i чарговы. Аж закружылася ў галаве. Спынiўся. Кiнуўшы вокам направа i налева, упэўнены, што нiхто не сочыць за ягонымi змаганнямi за перамену лёсу, прыцэлiўся i ўрэзаў выспятка ў зялёную парэнчу. — А на табе, праклятая! — I канчаткова ўжо прынiжаючы ворага, сплюнуў. I змораны барацьбой, пасадзiў фiгуру якраз у апаганенае месца. Задумаўся. Ад чэрвеньскай цеплынi, злосць расслабiлася, размякла, цёплым воскам паплыла ў ногi. Пан Носiк паставiў твар на летняе сонца, заплюшчыў вочы. Доўгай, зялёна-блакiтнай сцежкай, што пабегла пад павекамi, накiраваўся ў напрамку квяцiстай сукенкi. Разлажыўшы на вецер нябячныя крылы, ён закружыў пярэстым воблакам, а мо бязважкiм матылём, а мо неслухмяным бярозавым лiстком, якi, не чакаючы на лiстапад, дае веру абятнiцам бяздоннай пространi. Яшчэ хвiлiна i ападзе побач лавачкi.
— Ну, я ўжо тут, — прывiтаецца.
— Ах, ужо тут — ледзь заўважальнай усмешкай аб’явiцца Джаконда i працягне на прывiтанне руку. — Прагуляемся?
— Прaгуляемся, чaму не — aдкaжа пaн Носiк.
— Можa дa Белaй ружы? Або — у Алiмп — дaсць прaпaнову, усмiхнецца ветлiвa.
— З вамi — нават на другi край свету — адкажа пан Носiк. I зараз, два воблакi, два матылi, два лiсткi бярозавыя, пабягуць у зялёна-блакiтную сцежку.
Кaлi б у нaшым мястэчку, нягледзячы нa мaлaды яго ўзрост, пaспеў нaрaдзiццa, пaстaлець ды падняцца на неба сaпрaўдны пaэт, зараз, рaзглядaючы пaнaрaму з-пa-нaд бярозaвых вяршыняў, прaўдaпaдобнa скaзaў бы тaк: вось тaбе двое людзей, iдуць нa спaткaнне з няўхiльным лёсaм. Прыгожыя, светлыя i сaноўныя, як прыгожым, светлым i саноўным бывае чалавек, калi ў руках ягоных — шчасце. Аднак зараз, адзiнае што займала рукi пана Носiка — пагаслы акурак. Апошнi ад распячатаванай уранiцу дваццаткi. I нашаму чалавеку, дзесь там, на анёльскiх лiтаратурных нiвах, аставалася, як i заўсёды, адлажыць чарговую скiбу пра каханне да роднай зямлi.
Ветэраны
Гэтыя мужчыны даўно ўжо вызваліліся з жалезных абдымкаў часу, цяжкіх яго ланцугоў, што звязваюць чалавека з канкрэтным месцам, канкрэтнымі абавязкамі. Маглі б яны без залішніх цырымоній пазбыцца ад сваіх каляндароў і гадзіннікаў, аддаць іх у які музей, або звычайна, абдорыць унукаў для гульні. І не пацярпеў бы свет. Так ці іначай ён выканаў бы свае сравы тэрмінова і паспяхова.
Але яны ўсё яшчэ ішлі плячо ў плячо з каляндарамі і гадзіннікамі. Кожную першую суботу месяца, дакладна ў васемнаццаць гадзін пераступалі парог рэстаранчыка.
Заходзілі камплетам, або паасобна, але наогул у назначаны час усе пяць фігур запаўнялі месца за сталом. Прасілі гарбату. Разгортвалі газеты. Глядзелі сабе ў вочы, параўноўваючы запісаныя ў памяці вобразы з замалёўкамі актуальнай хвіліны.
Былі гэта звычайныя мужчыны. Па іх біяграфіях не здымалася кіно, не пісаліся гераічныя аповеды, не складаліся школьныя падручнікі. А калі нат і пісаліся якія гісторыі, тады не фантазійнымі, выкручастымі літарамі, а дробным макам штодзённых мазалёў. Чыгуначнік на пенсіі Іван Пракопавіч, селянін Віктар Сцяпанавіч, што гадоў больш за дзесяць як аддаўшы наймалодшаму сыну лейцы, з’ехаў у мястэчка, дзе прытуліўся да нейкай удавы. Максім Карпавіч і Пётр Паўлавіч адпрацавалі жыццё на мясцовай фабрыцы.
Мэту гэтых сустрэч дарма замыкаць у рамкі якое колечы логікі. Не вырашаліся тут справы ні сённяшняга дня, ні будучыні. Не прымаліся ніякія пастановы, ні рашэнні. Ніхто не назіраў за ходам падзеяў, нат так сабе, без прычыны, каб праз дзесяць-дваццаць год, прыгарнуўшы на калені ўнука, прашаптаць у ягонае вуха банальнае — “Я бачыў”.
Мабыць склікала іх у гэтае месца своеасаблівая дэманстрацыя — доказ прысутнасці, існавання, перамогі над чарговым днём.
Часам нехта спазняўся і моцна яны ў такіх выпадках хваляваліся.
“А дзе Пётр Паўлавіч?” Або: “А дзе Віктар Сцяпанавіч?” — неспакойным голасам самы старэйшы выклікаў непрысутную асобу. — Бачыў хто сёння Віктара?
— Я бачыў. Учора раніцой у малочнай краме. Усё нармальна, у жывых ён быў, — чыйсці голас супакойваў апошніх.
І яны засядалі за стол. Але неспакой не аступаў далей як на крокаў два, таптаўся за спіною, прысаджваўся на парожняе крэсла. Нават калі і не гаварылася пра тое ўголас, яны дасканала ведалі цану аднаго дня, разумелі, што кожная хвіліна павышае яе, падвоівае, патроівае, аж урэшце рэшт заўтрашні дзень пераўтвараецца ў тавар не на чалавечую кішэню.
Афіцыянтка махала на стол шклянкі з гарбатай, папёлку, абдорвала іх ветлівай усмешкай і, хвалюючы бязмежнымі клубамі, плыла на сваю службовую прыстань. Гортаючы каляровы журнал, час ад часу абмацвала іх службова чуйнымі зрэнкамі, а яны сачылі за яе чорным, бліскучым боцікам, што махінальна гойсаўся на назе закінутай на другую нагу.
— Эх, зоранька Iван Пракопавіч папраўляў гальштук, штурхаў наперад грудзi, а жывот i сам здагадваўся, што не ён першачарговы тут герой, ды ўпотайкi адступаў у ёмiстыя абдымкi пiнжака.
— Гэ-гэ, загуляў бы, а? падморгіваў Максiм Карпавiч i ад такіх слоў Пракопавiч напаўняўся асалодай. Ну, табе што? Малады ж яшчэ. Сярун.
Дэкларацыі ў адрас жаночага полу не ўспрымаліся сур’ёзна. Яны заходзілі ў той этап жыцця, калі без крыўды для гонару, мужчынам дазваляецца жартаваць або і здзеквацца над сваёй недасканаласцю. Бо і яна, актуальная няспраўнасць, як доказ, як рэзультат ранейшай мужнасці. Балючая, усё-такі ўзнагарода за перамогі маладосці.