«На маіх сустрэчах часта задаю слухачам такую ці то загадку, ці то пытанне: што гэта такое — твор, напісаны пісьменнікам, які паходзіць з паланізаванай сям'і па крьші беларуска-жыдоўскай, а пачынаецца словамі (тут ужо лепш у арыгінале): «Litwo, ojczyzno moja!..»
Пра кроў жыдоўскую апошнімі гадамі ў палякаў чыталася, а вось пра спалучэнне яе з беларускай — дагэтуль не спатыкаў.
* * *
На паседжанні рады Саюза пісьменнікаў, паколькі прынялі ў Саюз адразу двух піцерцаў, Ba лянціна Грыцкевіча i Анатоля Кірвеля, жартавалася так, што можна ўжо там, у «горадзе над Нявой», адкрываць не проста аддзяленне нашага Саюза, але зноў суполку «Загляне сонца i ў наша ваконца»,— каб зноў закручваць справу сваю ад пачатку.
* * *
Рэрыха думаў чытаць усё падрад, але пацягнула на выбарачнае чытанне, дзе менш — як гэта ні дзіўна для яго, для гэтай выдатнай сям'і — рускага звышпатрыятызму. З Пмалаяў расчульвацца тым, што рускія, маўляў, ніколі не был i шавіністамі... Такога нельш дараваць i Рэрыху. Або i такога таксама — у вялікія сыны Расіі амаль з аднолькавым пафасам уключаць i Талстога, i Суворава?..
Тэарэтычнае абгрунтоўванне агульналюдскай, сусветнай патрэбы, неабходнасці міру, чалавечнасці, свабоды часта ў яго кнізе «Зажигайте сердца» зануджвае публіцыстычнаабстрактнай публіцыстычнасцю.
Яшчэ раз пераконваюся, што так яно было, ёсць i будзе — абсалготна бездакорных людзей не бы вас.
* * *
У Міры, на «замкавым свяце», калі адшумелі прамовы наверсе i тосты ў адрэстаўраваным падзямеллі, калі схлынула спёка i ў розных месцах навокал замка забушавалі танцы, пастаяў каля дашчанай сцэны, на якой грымеў спевамі i музыкай чарговы самадзейны ансамбль, a ніжэй — на вытаптанай траве, дзе ўжо i пыл завёўся,— моладзь танцавала.
Асабліва хораша лютавала адна, крыху дзябёлаватая, бялявая, босая красуня ў міні-спадніцы,— то сола, то ў пары з агністым чарнявым дзецюком, хораша задрапіраваным у палотнішча бел-чырвона-белага сцяга.
* * *
Ранак быў учора, як i ўвесь дзень пасл£, прыемна i здорава прахалодны, часамі зусім на грані дажджу.
Да снедання, на праходцы каля гасцініцы не вытрымаў — спытаўся ў дзвюх жанчын, якія ішлі з букетам! півоняў у бок белай царквы на ўзгорку, што ж гэта за свята сёння, апроч нядзелі? Бо мы з сябрам ледзь не паспрачаліся, што гэта сёмуха. Але адна з жанчын здзівілася бяззуба-весела: «Як якое? А шасцьсот гадоў Карэлічамі»
I нечакана спыталася, ці ж гэта я, i здзівіла расказам, што яна — выпускніца Валеўскай школы з лета пяцьдзесяг восьмага, калі я з сям'ёю летаваў у свіцязанскім лясніцтве i сустракаўся з імі, найстарэйшымі школьнікамі.
«Памятаеце, вы ж нас, дзяўчат, пыталіся, ці ёсць у нас па хлопцу, з кім сябруем?..»
Падзівіліся разам, як даўно гэта было. I не спь:таўся, як жа яна так апрасцілася, да бабскай бяззубасці, дзе жыве i што робіць
На леташнім свяце пяцідзесяцігоддзя вызваленні нашага раёна з-пад акупацыі мы з сябрам не бачылі аніводнага бел-чырвона-белага сцяга, а тут — i на адкрыцці памягнага знака, i на мітынгу на плошчы перад домам райвыканкома,— яны былі. Яшчэ, здаецца, больш, чым учора ў Міры.
Адзін юнак, калі адкрывалі ды асвячалі знак-валун, стаў са сцягам за мною, i прыемна падумаласг, ці не ведае ён мяне, ці не спецыяльна так зрабіў.
Выступаючы, я гаварыў пра наш цудоўны куток Беларусі, пра Стотысячную Грамаду, як мой першы ўспамін пра змаганне за родную мову, i пра тое, як мы, вясковая моладзь, змагаліся за гэта потым, у трыццатых, спектаклямі, кнігамі, песнямі, i пра партызанскія дні, калі наш падпольны друк быў на роднай мове. Пажадаў настаўнікам i дзецям родных мясцін поспехаў у родным слове, «каб жыла i квітнела наша мілая Беларусь!».
Глядзелі ў парку выстаўку народнай творчасці. Аплікацыі, рознакаляровыя, узорыстыя дзяругі-перабіранкі, разьбу па дрэву, жывапіс ды малюнкі. Цікава ўсё гэта, аднак зашмат яго на адзін раз ды мімаходзь аглядаючы.
Там разануў па душы з эстрады ў засені высокіх дрэў бойкі голас вядучага выступление мастацкай самадзейнасці:
«А цяпер будзе выканана песня, як выдаць замуж гарбатую дачку!»
Фальклорнае жорсткае хамства, калі падумаць, што i ў гэтым шматлюддзі на паркавых схілах i ў даліне можа быць хоць адна такая няшчасная або хтосьці з родных такое...
* * *
Летась, на святкаванні вызвалення раёна, наваградскі партызан, яўрэй Гарэлік, расказваў мне пра сваю дружбу з Гаўрыілам Шутэнкам, пра тое, як тэты пакутнік i пры сваёй слепаце займаецца майстраваннем. Сказаў нават, што ён што-небудзь са зробленага прышле мне. Думалася потым: ну, пагаварылася. A ўчора мне ў Карэлічах перадалі пакуначак. Там разгарачкакалодачка i ўбітая ў яе малюсенькая сякера. А на паперыне, пяць на пяць сантыметраў, на адным баку паэтаў адрас, а на другім малюнак: сякера ў калодцы, паміж двума чатырохрадкоўямі:
Так вось у навобмацнай вечнай цемры былога франтавіка-разведчыка.
A вераб'ёў мне захацелася падкрэсліць.
* * *
Ружы на шырокім кусце не толькі дружна расцвілі, але яшчэ i хораша памыліся пад спорным дажджом. Якое свежае, перадвячэрняе свята!