MoreKnig.org

Дзе скарб ваш: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Брыль Янка



Шрифт:

У брэсцкае «więzienie karne», дзе наш Міша з вясны трыццаць сёмага сядзеў, адмовіўшыся ў баранавіцкім пяхотным палку не толькі ўзяць зброю, але i надзець салдацкую форму, пісаць можна было толькі адзін раз у месяц. Таму мае пісьмы яму былі вялікія, пісаў я ix у свабодны ад работы час, на працягу двух-трох вечароў. Па-журналісцку кажучы, цэлая «хроніка бягучых падзеяў», прытым, для большай зручнасці для пана цэнзара, на рускай мове. Пісаў я свайму пакутніку, вядома, i пра расчараванне ў малёванцах, i пра тое, як я падзяліўся гэтым расчараваннем з Вігдорчыкам i як ён мне адказаў. Цытую ў перакладзе:

«Твае заўвагі пра «растайванне» рачканскай абшчыны, пэўна ж, правільныя. Ды гэта, відаць, i непазбежна, i патрэбна. I тое, што адбываецца ў ёй, мусіць, лепш, чым рабіцца чаму-небудзь штучнаму, з намерам утрымаць у цэласці «шкарлупіну» (абшчыну). Уся справа цяпер у тых нешматлікіх паасобных птушанятах, здольных выконваць свае прызначэнне, якія вылупіліся з яйка (абшчыны). Аднак пры гэтым нам не трэба забывацца, што Богава сіла дзейнічае ў людзях i не заўважна для нас».

Да такіх «птушанят» належаў i Пашка, пра якога я пісаў Мішу:

«Слаўна мы з ім гутарылі начамі ў яго каморцы, куды ён заходзіў «прысыпаць» мяне. Ён мяне любіць, што асабліва паказаў пры развітанні».

Дарэчы, у той каморцы, рана прачнуўшыся, я i запісваў пра сваё раечараванне.

Яшчэ адно «дарэчы» — пра рачканскую бібліятэку. Там былі не ат сабе выпадковыя кнігі, што трапілі, як у нашым Загоры, да паасобных сялян у «мікалаеўскую» вайну, пасля афіцэраўфрантавікоў, i не з маёнткавых пакояў у «свабоду» — кнігі малёванцам, асабліва выданні славутага «Посредника», з абедзвюх серыяў: для простага i для інтэлігентнага чытача, прысылаліся па пошце i дастаўляліся рачканскімі хадакамі з Масквы, магчыма, нават з Яснай Паляны, пачынаючы з гадоў далёка перадваенных i да першых савецкіх, з нейкай яшчэ свабодай кантактаў. У гэтым сэнсе з асаблівай павагай i чуласцю старэйшыя рачканскія малёванцы прыгадвалі імя жонкі Чарткова, Ганны Канстанцінаўны, ix апякункі i заступніцы, жанчыны высакароднай, таленавітай i ў слове, i ў музыцы. З тое іхняй, без перабольшання кажучы, бібліягэкі нам з Мішам, а потым ужо мне аднаму, таксама прыйшлося сім-тым пажывіцца. Між іншым, Касель падарыў мне тады, у трыццаць сёмым, пераплецены том нумароў часопіса «Голос Толстого и Единение» за 1918 год. Але ж, на жаль, наша загорская бібліятэка ўся вайны не прайшла...

Ці не назаўтра пасля майго запісу ў Пашкавай каморцы ён пазнаёміў мяне з яшчэ адным аднавяскоўцам, Янкам Патаповічам, рэвалюцыянерам i літаратарам, таварышам Максіма Танка на Вільні, пра што Максім згадвае ў сваіх «Лістках календара». Нe толькі ён адзін. У кнізе публіцыстычнай спадчыны вядомага журналіста Якуба Міско «Мае маўклівае сэрца» змешчана цёплае слова пра Патаповіча, «Хлопец з вёскі Рачканы». З ім Якуб Герасімавіч сябраваў i ў віленскай беларускай гімназіі, i ў рэвалюцыйным падполлі. Не надта моцны паэт з псеўданімам Янка Чабор, Патаповіч у самым пачатку 1934 года быў адказным рэдактарам першага i апошняга нумара часопіса «Літаратурная старонка», легальнага органа «Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў», з-за гэтага апынуўся на Лукішках, a ў роднай вёсцы, пакуль ён сядзеў, сёй-той i пасмейваўся: «За ўсё адказвае Янка Патаповіч». У трыццаць сёмым ён ужо быў на волі, не дасядзеўшы сваіх пяці гадоў да канца, дзякуючы амністыі, аб'яўленай пасля смерці Пілсудскага.

Вось як пісаў я Мішу ў вышэйзгаданым пісьме пра гэтае знаёмства:

«Пазнаёміўся ў Рачканах з выдатнай асобай — Янкам Патаповічам. Шчыры, просты, сімпатычны хлопец! Ён друг Максіма Танка па школе i па ідэі. Чытаў у яго нецэнзурныя Танкавы вершы i знайшоў у ix многа сапраўднай красы i сілы. Але правільных, ясных адносін да жыцця няма, штосьці неакрэсленае, што прызнае i Янка. Прагаварылі мы з ім ноч у Мішы Каселя, a ўдзень у канцылярыі іхняга кааператыва «Społem», у чыстым пакоі ў яблынях, дзе Янка жыве...»

Прачытаў я тады «На этапах», выратаваны з канфіскаванага тыражу экземпляр, падараваны Патаповічу з аўтографам. А наконт «чагосьці неакрэсленага» ў Танкавай паэзіі цяпер магу дадаць толькі тое, што i Максім у пазнейшых, мінскіх гутарках са мною пра Патаповіча гаварыў прыблізна таксама, намякаючы на тое, што сямейны, маляванскі, i шырэйшы, талстоўскі, уплыў на сябра яго маладосці быў усё-такі прыкметны.

Напрадвесні 1988 года мне давялося некалькі дзён пабыць у адной бальнічнай палаце разам з Крапівой. На сваім дзевяноста пятым годзе Кандрат Кандратавіч, зусім аслабелы, сляпы i глухі, любіў пагутарыць пра справу нашага жыцця, па-свойму павольна, удумліва, з яснай галавою. Тады ён мне сказаў: «Зайздрошчу вам, што вы ўсё запісвалі i цяпер запісваеце. А я не запісваў, i вось калі не ўсё, дык большасць усяго i забыўся...»

Запісваў я многа, нямала пісьмаў пісаў i ў юнацтве. Ды вось жа, як на тое, у трыццаць восьмым годзе i дзённік мой заглух, нейкія два-тры кароткія запісы, i пісьмы не захаваліся. Асабліва шкада тых штомесячна-вялікіх ды грунтоўных пісьмаў у брэсцкую турму... I не магу цяпер жыва ўспомніць сваю апошнюю перадваенную паездку ў Рачканы, таксама ў жніўні i на ровары. Каселя ўжо не было, Вінеля таксама, аднак жа былі i Пашка Болтуць, i Патаповіч, былі нашы гутаркі. Я прыязджаў да яго ca сваімі рукапісамі, мы ix, трэба думаць, чыталі, абмяркоўвалі маю задуму выдаць зборнік апавяданняў, у чым ён браўся мне дапамагчы, i рэдагаваннем, i віленскімі выдавецкімі знаёмствамі. Ад усяго гэтага ў мяне застаўся толькі рукапіс перакладу апавядання Гаршына «Чатыры дні», які я пасылаў яму i атрымаў, адрэдагаваны па маёй просьбе, з невялічкай рэцэнзіяй у канцы, якую хочацца працытаваць. Як сумна-цёплы напамін пра яшчэ адно сяброўства, абарванае лёсам.

«Паважаны сябра Брыль! Выбач, браток, што так доўга не даваў табе адказу на твой пераклад. Павер, што завалены па вушы рознай работай, ня маю ані хвіліны вольнага часу, проста збоку можна i не паверыць. Але, прачытаўшы тваю сёння паштоўку, адлажыў усё другое набок i перагледзеў твой пераклад, робячы сякіятакія папраўкі. Наогул пераклад нязгоршы. Цэлая бяда ў тым, што ты хацеў i хочаш «упростить» Гаршына, хацеў яго, як сам ты выражается, «апрацаваць». I вось іменна гэта выйшла не на карысць перакладу. Бо Гаршын такі просты i надзвычай удала апрацаваны, што кажды, хто бярэцца яго ўпрошчваць, толькі скрывіць простае. Найлепш было б для твайго перакладу, каб ты амаль даслоўна трымаўся арыгіналу. А тваё адыходжання ад арыгіналу было або лішнім, або i не дакладным. Таксама непатрэбна ты ўнікаў некаторых расійскіх слоў, каторыя ўжываюцца i ў беларускай мове, i заступаў тыя словы іншымі, часта горшымі з пункту гледжання таго, што аўтар хацеў імі выразіць. Аб дэталях не буду пісаць, бо на гэта трэба было б шмат часу зужыць. Пры першым спатканні захапі з сабой гэты пераклад, i мы яго абгаворым. На пунктуацыю не зварочваў асаблівае ўвагі з тым намерам, што ты i сам пры перапісцы на чыста — шмат чаго зменіш. Я хацеў бы толькі пачытаць пераклад тады, калі ты ўжо здэцыдуеш друкаваць, г. зн. у апошняй яго рэдакцыі.

Ну i на тым канчаю. Навін асаблівых няма. Пры аказіі перадай прывітанне Кату.

З пашанай

Р-ны, 10 сакавіка 1939 г. Янка Патаповіч».

Праз тыдзень пасля атрымання гэтага рукапісу з рэцэнзіяй-прыпіскай дробненькім почыркам я пайшоў у войска. Пішучы мне, Янка не ведаў, што якраз у адзін з тых дзён, калі ён мною займаўся, я атрымаў «kartę powołania». A ці пісаў я яму з казармаў — не памятаю.

Увосень сямідзесятага года мы з Уладзімірам Калеснікам ездзілі ў Рачканы на машыне,— шукаючы слядоў таго «шчырага, простага, сімпатычнага» хлопца. Пасля вайны я дачуўся, што ён быў вывезены з акулачанымі бацькамі i родзічамі ў саракавым ці сорак першым годзе на ўсход i там, у ссылцы, загадкава прапаў. З дзвюх сем'яў вярнуўся толькі ягоны дзядзька з жонкаю. У ix па-простаму, па-шчыраму гасціннай хаце з прыемным здзіўленнем пачулася, што яны, Патаповічы, на выгнанні пасябравалі сем'ямі з Алесем Пальчэўскім i яго Тамарай Цулукідзе. Хораша гаварылі добрыя, працавітыя людзі, Богу душой невінаватыя пакутнікі, пра іншых, таксама невінаватых, пакутнікаў — пісьменніка-беларуса i артыстку-грузінку. А потым у Мінску i ад Алеся Восіпавіча я пачуў пра гэтых былых малёванцаў словы прыязныя, з ягонай усмешкай належнага разумення. А вось пра Янку дзядзька ягоны, бацькаў брат, нічога асаблівага, не вядомага мне не расказаў.

У нуднаватых восеньскіх Рачканах, распытаўшы Патаповічаў пра рэшткі знаёмых, мне захацелася ўбачыць адну з найбольш мілых, пявучых рачканскіх дзяўчат, Пашкаву сваячку Настуню. Познім адвячоркам мы з Валодзем наведалi яе хутарок, дзе я з ёю, загараванай, запрацаванай удавой, трохі паўспаміналі. А цяпер вось зноў прыгадалася, як мы пад ручку з семнаццацігадовай Настуняй у гурце расспяванай моладзі ішлі з Вінелевага хутара ў вёску, палявой дарогай каля сцяны высокага ельніку, пад буйнымі зоркамі i нашай маладосці... Але вярнуся да здымка.

Пакуль ехаць у Парагвай, перад гэтым ажаніўшыся, разбагацеўшы на сына, Міша Касель некалькі дзён гасцяваў у нас зімою, на пачатку трыццаць шостага. Паспеў зрабіць хвацкі цабэрак, які яны майстравалі з Мішам удвух, больш гаворачы ды смеючыся, чым тыя клёпкі габлюючы ды складаючы ў абручы. Удвух яны i паспрачаліся з папом i дыяканам, якія прыехал i з Турца «па калядзе» i самі, похапкам адмаліўшыся ў нашай хаце, навязалі «заблудшим толстовчикам» спрэчку на рэлігійныя тэмы. Абодва гарачуны, бондар i памагаты, спрачаліся з бацямі без мяне,— я не любіў такога, тым больш i нашай набожнай маме сынава ды госцева задзірыстасць не спадабалася. «Ну, калi ўжо ты адзін з другім лоба перахрысціць не хочаш, дык хоць жа памаўчы, перачакай...» Так, мне здалося, думала яна на мяне, хоць i я не хрысціўся, крыўдуючы менш. Потым, калі маці, надарыўшы «каляднікаў», кудысьці сышла, мне лепш было пасмяяцца з таго, як наш Касель удала імітаваў то здаравеннага, вахлакаватага бацюшку, то танклявага прыгажуна дыякана з яго падкрэслена рускімі, частымі «допустим» ды «положим», у што мы, рагочучы над стружкамі, укладвалі іншы сэнс, з улікам папоўскіх, не ўсюды зручных, апранахаў...

Потым, калі сказаць карацей, мы некалькі гадоў перапісваліся, Касель пісаў нам i з Рачканаў, i з Парагвая, спачатку абодвум у Загора, потым, адзін раз, Мішу ў турму, калі я ўступіў яму свой месяц, а мне дахаты i ў войска, пакуль нягодніца-вайна не перашкодзіла, пакуль ён у той экзатычнай далечы без пары не памёр, пра што мы пачулі выпадкова i з вялікім спазненнем.

Цяпер, нарэшце, больш пра Пашку, які на здымку ва ўсёй сваёй шаснаццацігадовай сталасці. З Настуняй ён дваюрадны па матках, а па бацьку пляменнік таго Болтуця, з якога пачалася рачканская малёваншчына. На тры гады маладзейшы за мяне, светлы, шчыры хлапчына, якога, як i Каселя, воспавая падзюбанасць не рабіла брыдчэйшым. Мы перапісваліся, ён двойчы наведаў наша Загора, першы раз удвух з Вінелевым Казікам на веласіпедах, a другі раз адзін. На адным з фотаздымкаў, зробленым у Міры, Пашка бачыцца паміж мною i паэтам Алесем Мілюцём,— я рады быў ix пазнаёміць. У канцы сорак чацвёртага года Пашка ваенным трохкутнікам цераз Загора знайшоў мяне ў Мінску, пісаў мне зрэдку, як падпаручнік артылерыі Войска Польскага, а потым пісаў i з Польшчы, дзе застаўся. Напрадвесні семдзесят трэцяга года, гасцюючы ў Лодзі, у свайго польскага сябра, пісьменніка i перакладчыка Мацея Канановіча, я наведаў Пашку ў недалёкім Александрове. I тая наша сустрэча, праз трыццаць дзевяць гадоў, кажучы шчыра ды сумна, прыемнага ўражання на мяне не зрабіла. Ах, вайна,— скажам яшчэ раз,— колькі яна накруціла ды накарэжыла!.. Колішні весела адкрыты, сардэчны Пашка, ляхавіцкі паляшук, ушчэнт ды павярхоўна апалячаны, ператварыўся ў брава-банальнага камбатанта, бяздзетнага ветэрана-пенсіянера, якім яго ў тым гарадку, на той вуліцы ведалi ўсе, у чым мы пераканаліся, распытваючы па назве ды нумары.

Гады праз два мне напісалі пра яго смерць...

У тым самым пісьме, цераз Польшчу, упершыню праз мноства гадоў быў згаданы i той падлетак на фотаздымку, Казік Вінель, які ў Парагваі стаў заможным ранчаўладальнікам, з гордым зямляцкім пералікам раскарчаваных гектараў i багатага пагалоўя. Пра бацьку i дзядзьку Пятра з яго сям'ёю там не было напісана...

Яшчэ аднаго рачканца на здымку, ладнага з выгляду дзецюка, па-будзённаму босага i з прастадушнай усмешкай, не магу прыпомніць.

I вось, яшчэ раз — нарэшце, будзе ў мяне i той, з-за каго i захацелася пісаць гэты ўспамін,— дзевяцігадовы Вігдорчыкаў Уладзік, «плод грешной любви» Іосіфа з нашмат маладзейшай за яго, прыгожай i Miлай Нюсяй, машыністкай, што стала яго другою жонкай.

Уладзік, названы так па дружбе бацькі з Уладзімірам Катом, прыгожанькі па маме. Галоўку нахіліў, прыкленчыўшы спераду на адно калена. У нашай хаце з ім спачатку быў клопат — зусім няежны. Пакуль пытанне не вырашылася вельмі проста — славутымі наваградскімі аладкамі (згадаем «Новую зямлю»), якія так прыйшліся гарадскому адзінцу даспадобы, што ён прасіў ix у «бабушки» кожны дзень. Да мяне ён лашчыўся — i цяпер вось жыва адчуліся яго малечыя пацалункі.

У студзені трыццаць восьмага я гасцяваў у Вігдорчыкаў, з Брэста, пасля спаткання з Мішам у турме, «заглянуўшы» ў Беласток. Некалькі дзён зачытваўся то ў Іосіфавым рукапісным архіве, то каля кніжных паліцаў. Гутарыў з ім, ужо ляжачым, глыбока ў душы, шчасліва i сцішнавата ганаручыся тым, што вось жа i не баюся яго туберкулёзу. Удзень Нюся была на працы, Уладзік на вучобе. Калі яны вярталіся, мы ўтраіх пазнавата i сціпла абедалі, а потым гаспадыня пасылала нас удвух прайсціся так сабе або ў кiно. Ён ужо быў першакласнікам-гімназістам, у акуратнай сіняй форме, прыемна i цікава шчабятлівы. I маме дапамагаў. Падмятаючы неяк у суседнім пакоі, ён памалечы крыкліва спяваў: «И кто со щеткой по квартире шагает, тот никогда и нигде не пропадет!..» I ў Польшчы моднае тады, савецкае «Легко на сердце от песни веселой». На слове «квартире» спявак, як сёння чую, спатыкнуўся i крыкнуў маме ў кухню, спытаўся, як па-руску «mieszkanie», на што пачуў спакойны адказ сваёй нястомнай, мужнай мамусі. Дома ў ix мова была руская, але ж i польская школа рабіла сваё.

Тры дробязі з дзён іхняга гасцявання ў Загоры.

Калі я адвозіў гасцей на станцыю Гародзей, мы з Іосіфам «восседали» на чорнацыратавым сядзенні з металічнымі парэнчыкамі, a Уладзік прымасціўся ў перадку, на сене, засланым святочнай дзяругай перабіранкай. Каля павароткі на гасцінец былі тады старыя глінішчы, парослыя нізенькай густой травою, дзе наша палавіна вёскі пасвіла свіней, з чаго, калі напісаць па-анкетнаму, i я пачынаў сваю працоўную дзейнасць. Убачыўшы статачак, белы, чорны, рабы i розных узростаў, а тым больш тое, як адзін з пастушкоў, нібы спецыяльна, каб пахваліцца перад намі, з'ехаў на сваёй, не задаволенай гэтым, дзюдзі з зялёнага ўзгорачка верхам, Іосіф расчуліўся: «Какая прелесть! Как в сказке братьев Гримм!..» Праз чвэртку веку, пазней, калi ўжо я купіў сваім дачушкам тоўсты грымаўскі том, казкі той не знайшоў, дый не надта шукаў, а расчуленасць помніцца.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0