MoreKnig.org

Воляй абраны. Дамова на спакусу: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Бароўскі Анатоль



Шрифт:

Цяпер час вельмі позні, можа ты і спіш ужо.

Памятаеш, мы з табой дамовіліся – калі будзе цяжка на душы, ды яшчэ сярод ночы, то будзем глядзець неадрыўна на Вялікую Мядзьведзіцу – на крайнія дзве зоркі “чарпака”, якія скіраваны на Палярную зорку. Я цяпер гляджу туды, чакаю, калі сустрэнуцца там нашыя позіркі. І гэта шчасце, што з майго акенца бачу Мядзьведзіцу. А праз яе бачу і цябе.

Прызнаюся яшчэ, мая чарнабрыўка, што ты кожную ноч праведваеш мяне. А пазамінулай ноччу ты звязала мне белыя, з авечай воўны, шкарпэткі і сама надзела мне на ногі. Прымусіла прайсціся ў іх па хаце... Не па камеры, а па драўлянай падлозе шляхціца Нікіцкага. Ты глядзіш, як я ступаю па падлозе, і смяешся, весела гаворыш: “Ну, як белы мядзьведзь ходзіш па крыгах!..”

Раніцай я прачынаюся, а на губах гарыць, не аціхае твой пацалунак, і на плячах не можа астыць жар ад тваіх лебядзіных рук, якімі ты абдымала мяне. Я так яскрава адчуваю цябе побач, што нават чую тваё дыханне. Нехта збоку можа падумаць, што я звар’яцеў... Мо яно і так, а мо проста мае пачуцці абвостраны да такой ступені, што я перастаў быць чалавекам...

І снішся ты мне яшчэ – спрэс сатканай з лугавых кветак. На галаве ў цябе вянок з кветак, і сукенка у цябе з кветак, і вочы, як тыя кветкі... Ты злілася з лугам, растварылася ў колерах неба, дрэў, паветра...

Я палохаюся ўжо, што магу прайсці паўз цябе, праз цябе, і згублю назаўсёды, але ты нечакана з мроіва суквецця хапаеш мяне за руку. Хочаш, каб і я, разам з табою, растварыўся, зліўся з наваколлем і з табой, – і тады ніводныя шпікі і следчыя не змаглі б адшукаць мяне на ўсім зямным шары... Ведаю, перакананы нават, – каб ты магла, то ператварыла б мяне ў матылька ці божую кароўку, – хоць на нейкі час, на той час, пасля якога мне ўжо нічога не магло пагражаць.

Дзякую табе, Марыся…

Марыська, Марыська... Шчаслівыя мы ўсё ж з табою людзі. Шчаслівыя хаця б таму, што Вышні надзяліў нас светлым дарам – неспатольным каханнем. А каханне – гэта жыццё. Каханне – гэта Бог. Вышні дае нам сілы вытрымаць самыя цяжкія хвіліны свайго жыцця. Як і мне во цяпер. Я спавядаўся перад Ім. Не ведаю, ці заслужыў я даравання грахоў, але пачуў ад Вышняга такія словы: “Ідзі, і нічога не бойся!” І я паслухаўся Яго. Сапраўды, я нічога не баюся, бо не абмінуць таго, што мне выпала, не падману свой лёс... Я свядома выбраў такую дарогу.

Святы апостал Павал у сваім пасланні да рымлянаў гаварыў (этыка і правіла хрысціянскага жыцця): “Каханне ды будзе шчырым; бойцеся і пазбягайце зла, рабеце дабро; будзьце браталюбівыя адзін да аднаго з пяшчотаю; у пачцівасці адзін да аднаго папярэджвайце; у рупнасці сваёй не слабніце; духам палымнейце; Госпаду служыце, жывіце спадзяваннем; у скрусе будзьце цярплівымі, у малітве пастаянныя; у патрэбах святых прымайце ўдзел; раўнуйце ў пераемнасці” (12:9-13) Яшчэ ён казаў, што трэба заўсёды паступаць так, ведаючы час, што прыйшоў ужо час абудзіцца нам ад сну. Вось і мы, ліцьвіны, абудзіліся.

Чарнабрыўка мая, каханая!..

Я гатоў табе пісаць гэты ліст да апошняга ўздыху.

Бо і пішу яго сэрцам.

Другія ж лісты, калі яны дойдуць да цябе, калі ты атрымаеш іх, будуць амаль сухія, недзе і халодныя, каб, не дай Бог, на цябе не ўпаў і цень падазронасці, што ты далучана да мяне…

Кастусь нахіліўся над сталом, пісаў, спяшаўся…

“І да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду польскага, адкрые яму нашу грудзь да і пакажа, што па-нашаму рабіці трэба, каб панаванню маскоўскаму не цяпер, то пазней канец ужэ палажыці.

За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. З гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых. Ронд польскі, правіўшы намі, не браў з нас рэкрута, не адрываў народу ад дзяцей, ад бацькоў да і ад зямлі роднай і не гнаў гдзесь у канец света, каб завадзіць няволю, выціскаць слёзы і пракленства на душы нашай. Ронд польскі калі браў з нас падымнае, то не заводзіў гэтакіх стаенных падаткаў на душы нашы, што то да Бога адно належаць. Ронд польскі, маючы Бога ў сэрцу, не ўпісаў нас у сызму, у каторай адно за цара да за цара маліціся трэба, як бы ўжэ цар быў Богам на свеце, а вера да казны належала. Ронд польскі ўжо таму будзе 70 лет, выперажаючы многа суседскіх народаў, пачаў ужэ талкаваці а свабодзе мужыцкай і роўнасці братняй мужыка з шляхціцам, а енарал Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і на каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды. Пагляньма ж цяпер, што ён зараз пачаў рабіці, гэты дабрадзей мужыцкі, як сам цяпер кажа: найперш, каб не магло вырабляціся сумленне народнае, пакасаваў маскаль усе сходкі людзей выбарных, усе школы нашы, а так, абабраўшы з сумлення да і з розуму, а завёўшы ў нас свой парадак маскоўскі, пазволіў кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толька хоча. Паноў заўсім увольніў ад усякіх ценжараў, даў ім права завадзіць паншчыну маскоўскую, а яна то не тры дай не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай. Мужыку не толька што не даў ніякага права, но яшчэ адабраў і тое права, якое ён меў ад ронду польскага; многа людзей вольных да і каралеўшчызны вялеў у паншчызну ўпісаць, кажнаму можна было мужыка крыўдзіць, а чыноўнікі маскоўскія не рабілі яму ніякай справядлівасці, но яшчэ калі суд на глум не ссылаў мужыка ў Сібір, то аддаваў на вечнасць у салдаты. Калі які пан, паслухаўшы сумлення, ішоў за праўду і справядлівасць і спраціўляўся прыказу царскаму, каторы кажа: «дзяры, бяры да і маўчы», тады яго, калі не ўцёк да пранцуза, у турму бралі да і ў Сібір гналі, а двор з людзьмі ў казну забралі, стуль то ў нас і мужыкі казённыя. Пярвей яны служылі казне паншчызну, а после ў аброк іх упісалі, дай акром аброку ганялі без ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу: то акружному, то асэсару дай кожнаму, хто адно перакупіў. Начальства ось то якое маскоўскае для мужыкоў, а нібы дабрадзей! Няхай той сам судзіць, хто пісьмо маё чытаці будзе, я адно скажу па шчырай праўдзе: што калі нам пад рондам польскім не заўсім было добра, то як маскаль стаў намі правіць, зрабіў ён для мужыкоў чыстае пекла на свеце. Тут сказаці яшчэ трэба, што ён змусіў нас пакідаці бацькаўшчызну, ісці ў рэкруты, дай ваяваці не за прыказ Боскі, не за праўду і справядлівасць, но за глум, за няволю не раз проціў братоў да бацькоў нашых. Тут сказаці трэба, што маскаль, дабрадзей мужыцкі, зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкія дзеці, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмёршых. Но не тут яшчэ канец маскоўскага дабрадзейства. – З дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў схізму пагану. Такім спосабам, абабраўшы з гроша, з рук спасобных, запраглі нас у паншчызну, і каб слёзы мужыцкія не трапілі перад трон праўдзівага Бога, забралі нам і духоўну нашу пацеху – нашу веру уніяцкую. Праўда, людцы, ёсць за што падзякаваці!.. А чыноўнікі то маскоўскія – яшчэ адно дабрадзейства. Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю «праўдаю» і «справядлівасцею», яны людзі вельмі здатныя, што то па-маскоўску «праворныя», умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі як маці радзіла – і жыві пад гэтакім рондам без суду і праўды. Зараз па вайне з пранцузам пад Севастопалем пачалі меж намі слухі хадзіці, што маюць мужыкам даць вольнасць. Ждалі мы доўга, аж нарэшце тры леты таму выйшаў указ царскі, - праўда, многа там было напісана, а карысці то для нас мала. Парабілі адно канцылярыі, пасрэднікаў, старшынаў, пісараў усё за грошы мужыцкія, а паншчызну як хадзілі, так і трэба было хадзіці. Дачуўшы мы гэта, сталі праціўны, і тут то і маскалі нашліся, каб прымусіць нас да міласці царскай, а нагайка казацкая мела скрапіць наш братні узёл, не ведаю адно з кім: ці з панамі, ці з маскалямі. Няхай за мяне скажуць тыя, што мелі ахвоту скрапляці, дабрадзеі нашыя, браты маскоўскія.

Трудна сказаць, як доўга мы бы паншчызну хадзілі, каб не паўстанне польскае. Ронд польскі, аб’явіўшы свой маніхвэст, зямлю мужыцкую аддаў мужыком на вечнасць, і мы то перасталі зараз паншчызну хадзіць. А калі Бог усёмагучы навярнуў паноў да праўды і зрабіў іх паслушнымі прыказам ронду польскага, тагды маскалём настаў кепскі час, і ён мусіў паняволі прыпісаціся да нашага і жыдоўскага брацтва. Бач, які мудроны брат; аднак крыху і так ашукаўся, бо як той казаў: «і ў брата не свая хата», і брат пайшоў бы ў паўстанне, каб меў якую качаргешку ў рукі ўзяці; а жыд, хаця пагаворка і кажа: «што як бяда, то да жыда», не заўсягды голых прымае, тым бардзей такіх, што нажлапталіся нямала і слёз і крові жыдоўскай. Но каб ляпей пазнаць маскоўскую хітрасць, пагляньмы шчырым окам, што цяпер маскалі выраблялі з намі, у гэту ліхую для сябе гадзіну, калі, пабіўшыся з палякамі, каб удзяржаць сваё панаванне, да нашага брацтва хоча ўпісаціся; ронд польскі цяпер аддае нам на вечнасць зямлю нашу за нашу працу, маскаль піша дай устанаўляе якіясь там чыншы, каторым ніколі ніякага канца не будзе, як то меж мужыкамі казённымі. Калі ронд польскі дае нам вольнасць праўдзівую, маскаль, не кажу цэлымі сёламі, а цэлымі грамадамі гоніць людзей, заўсім адняўшы свабоду, у сібірскія пустыні. Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кажнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта раска[за]ці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што слёзы льюцца, чытаючы бяспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць. Хто хоча дазнаць праўдзівага смаку, няхай сам пажыве пад рондам маскоўскім, то і паглядзіць, якое дабрадзейства мужыкі мелі; ось то для чаго кажам: што польскае дзела гэта наша дзела, гэта вольнасці дзела.

Но не мала працы трэба, каб здабыць гэту свабоду, каторай жджэ ўсякі, пачаўшы ад дзіцяці да старога дзеда, бо калі маскаль гэтулькі лет упускаў свае пазуры ў грудзь нашу, так не дзіва, што трэба пацярпець доўга, каб вырвацца з-пад яго братняй апекі, для таго і не без карысці будзе, калі цяпер паталкуем, якія мы маем на то спосабы; гаварыць тут будзем мало, кожны ведае для чаго, бо маскаль не павінен ведаць, пераняўшы на прыпадак пісьмо гэта.

Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці. Двесці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: «Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему» і ішлі бараніць хрысціянства ад татарскай дзічы; да гэтакай памоцы хаця і маем права, но мы не вымагаем, няхай кожан робіць, як яму ляпей здаецца. Аднак сказаці тут трэба, што калі ўсе каралі падпісалі нашу няволю маскоўскую, то яны вельмі скрыўдзілі чэсць сваю, што змыць гэтае бясчэсце не толька патрэба, но кожан мусіць, каб мець сумленне чыстае. Для таго, знаючы, як стаіць наша дзела за граніцай, не перастаем верыць, што мысль Боска, правёўшы векі, не дасць загінуць праўдзе і справядлівасці, калі ўжэ не найдзе для таго спосабу ў цяперашнім парадку, разарве гэты узёл дай паверне сілу народу куды схоча. Нам адно сільна з шчырай верай за сваё стаяці трэба, а ронд наш павінен быць на ўсё чуткі, каб мог для дабра народнага за ўсяго карыставаць; сілы нашы яшчэ вялікі, ваяваць з німі можам Бог ведае як доўга, но для таго трэба, з аднэй стараны, іх аберагаць, а з другой, вырабляць што раз то новыя. І так калі паўстанне зроблена пад добрую пару, узрастае і ажыўляе народ, – не ў час, марнуе сілы кожнага, аслабляе ў прастоце духа дай разводзіць страх і няверу ў дзела наша, у моц Божу. Ронд польскі і яго чыноўнікі ведаюць гэта і для таго, каб служылі добра перад Богам і сумленнем народным, робяць не штучныя завірухі, но, паняўшы духа народнага, яго патрэбы і волю, [будуць] падхватываць дай разумна застаўляць палкі народныя, а развіваючы непадатлівасць у народных несканчоных бунтах, ставіць апору маскоўскаму ў нас панаванню. Работа тут не хутка дай непаказна, но за то пэўна, і яна нас давядзе да канца добрага. Работа тут сярмяжна, для таго каб была скутэчна, павінна быць так шчыра і проста, як тое сэрца, што б’е пад сярмягай, як той розум мужыцкі, што не перабірае, калі рабіць трэба. Тагды слова ронду польскага – «вольнасць, роўнасць дай свабода народу» – пяройдзе ў кроў кожнага і цэла моц маскоўская нас не пераможа, хаця ж бы яму самое пекла памагаці стала.

Рук ахвотных і сягодня ў нас даволі, но з голымі рукамі не ісці на штыкі маскоўскія. Ронд польскі і яго чыноўнікі павінні добра над гэтым падумаць, грошы ў нас будуць, бо мы знаем патрэбу таго, бо мы маем спосабы на тое. Но каб за нашы грошы мы мелі што ў рукі ўзяці, Ронд польскі гэтаму зарадзіць; а калі натрапіць перашкоды, то пры памоцы Бога і свайго права, упісанага ў нашых грудзях, усё з часам пераможа. Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бяспраўнаму, не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога не можна. А калі народы загранічныя, з дзіва разінуўшы рот, скажуць: «шалёныя», Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленне цяжкім грэхам ляжа”.

Скончыў пісаць, доўга і ўзбуджана хадзіў па пакоі.

Потым як што скаланула яго, нехта нябачны асцярожна дакрануўся да яго спіны.

Дапісаўшы гэта, тут жа пераключаўся на іншае:

«…Браты мае, мужыкі родныя! З-пад шубеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана. Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.

Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шубеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні

…Караліна глядзіць у заснежанае акно.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
1941 Другая реальность. Дилогия
1941 Другая реальность. Дилогия
[Альтернативная история / Попаданцы]
ФИНАЛ Подполковник Алексей Дронов погибает от снайперской пули в сирийской пустыне, и в ту же секунду приходит в себя на мокрой лесной поляне в теле шестнадцатилетнего деревенского паренька. Дата
0
Невеста на удаленке. Без риска получить кирпичом
Невеста на удаленке. Без риска получить кирпичом
[Детективы / Триллер / Любовные романы / Современная проза]
Божечки-кошечки! Всегда думала, что только моя Зойка — ходячая неприятность. Но теперь, глядя на себя в зеркало, понимаю: похоже, я ничуть не лучше! Всё началось с самого обычного свидания. Какой-то
0
Жёлтый парень
Жёлтый парень
[Детективы / Биографии и Мемуары / Историческая проза]
Он бросил школу в семнадцать и пообещал матери заработать состояние — и сдержал слово. Правда, не совсем честным путём. Джо Уэйл — легенда американского мошенничества: фальшивые тотализаторы,
0
Последний Романов
Последний Романов
[Исторические приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Он не должен был выжить. За мгновение до выстрела в подвале Ипатьевского дома в теле Николая Романова оказался другой человек. Он знает, чем всё кончится. И не собирается умирать. Он бежит из
0
Знаки Тишины
Знаки Тишины
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
Действие происходит в Белграде. Доктор Любица Радич — успешный сербский психиатр, любящая мать и жена. Она привыкла помогать другим, оставаясь незаметной для самой себя. Её жизнь давно стала
0
Таверна
Таверна "Капитан и василиск"
[Классическое фэнтези]
Много лет мы сотрудничали, как автор и редактор, а сейчас иногда пишем в соавторстве. Эти рассказы и стихи я писала, будучи редактором, - потому что, когда погружаешься в интересный мир, очень трудно
0
Костоправ
Костоправ
[Ужасы]
Эдвард Смоллс получил прозвище "Костоправ" за то, что резал людей на органы, работая на русского парня по имени Роберт. Теперь мелкий наркоторговец, Альфред Леонард, хочет, чтобы Эдвард снялся в
0
С Новым годом, Цветняшки!
С Новым годом, Цветняшки!
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Наступила зима – самое время готовиться к Новому году! Вместе с Цыплёнком Пи, Лисёнком Айяяй, Волчонком У, Котёнком Мур и Зайчонком Скок малыши узнают, сколько всего интересного приносит снежная
0
Аптека госпожи попаданки, или Не будите травницу
Аптека госпожи попаданки, или Не будите травницу
[Проза / Историческая проза / Попаданцы]
Вчера я заведовала рецептурной аптекой в Новосибирске. Сегодня я — Оливия Ланге, наследница разгромленной лавки в чужом мире. За домом числится долг в тысячу золотых крон, ростовщик уже примеряется к
0
Принц в мои планы не входил
Принц в мои планы не входил
[Любовное фэнтези / Фэнтези]
У Маргарет были вполне разумные планы на жизнь. Привести в порядок поместье, наладить торговлю, открыть собственный ресторан и, наконец, заняться тем, что ей действительно нравится. Желательно без
0
Настоящий американец 7
Настоящий американец 7
[Альтернативная история]
Осень 56 года становится всё жарче и жарче. Ставки растут, враги копятся.
0
Воспитанник драконьего рода, или Наставницу ждали?
Воспитанник драконьего рода, или Наставницу ждали?
[Юмористическое фэнтези]
Если после застолья на 8 Марта вы не попали в другой мир, значит, вы еще не знаете, что такое хорошо посидеть с девочками. Я думала так же, когда открыла глаза и увидела светящуюся пещеру,
1

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11

Прямо сейчас читают

Барон Оболенский 2
Барон Оболенский 2
[Боевое фэнтези / Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Князь решил, что отправил меня в ссылку, а точнее на погибель? Как же он жестоко ошибался! Я не только выжил, но и продолжаю развивать свою деревню, которая очень скоро станет настоящим баронством, а
1
Система «Мастер-ключ»
Система «Мастер-ключ»
[Психология]
Секрет успешных людей заключается в главном навыке – умении управлять собственным мышлением. Именно этому учит классическое руководство по силе мысли и достижению успеха Чарльза Энела, американского
1
Самый живучий шиноби
Самый живучий шиноби
[Фанфик / Повесть / Попаданцы / Фантастика: прочее]
Есть упоминание наркотиков. --- Создано с помощью нейросети. --- Я мечтал о спокойной жизни. Но какой-то ублюдок решил, что тело Наруто - идеальное место для её исполния! Мир, где
1
Ненавижу тебя, мажор
Ненавижу тебя, мажор
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Я предлагаю сделку, — сказал он, нагло обводя мою фигуру взглядом. — Не заключаю сделок с дьяволом, — ответила я, крепко держа полотенце на груди. — Разве я дьявол, Солнце? Я — Верх, это
0
Напарница звездного стража
Напарница звездного стража
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
ФИНАЛ. Не успела я пережить любовную драму и стать агентом тайной космической организации, как первое задание не заставило себя ждать: Землю атаковали чудовища, и теперь мои родные в опасности. Мало
0
Пленница варваров
Пленница варваров
[Любовная фантастика / Самиздат]
Пробравшись на исследовательский космический корабль, я сбежала от опекунов и привычной жизни. Они не желали отпускать меня в опасные приключения, а потому мне пришлось исчезнуть тайно. По пути к
0
Не идеальная жена для предателя
Не идеальная жена для предателя
[Детективы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Однотомник! — Ты?.. — Я, любимый, — скидываю с плеч шубку и присаживаюсь за стол. — Ты меня ещё помнишь? — Что тебе тут нужно? — бывший муж кривит губы в усмешке, махнув охране. — Как что?
2
На краю мира
На краю мира
[Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Прошло два цикла с тех пор, как Рю потерял своего приемного отца. Воин надеется, что наконец обрел покой. Но Клинки Ночи живут мечом, и когда война угрожает Южному Королевству, Рю и Морико
0
Ночь на Ивана Купалу
Ночь на Ивана Купалу
[Классическое фэнтези / Мистика]
В жизни начинающего музыканта не было ни признания, ни славы. Однажды он узнал старинную легенду о волшебном цветке папоротника и, хотя скептически относился к подобным сказаниям, решил испытать
0
Разве можно забыть Мерекюла?
Разве можно забыть Мерекюла?
[О войне]
Эта книга о малоизвестном героическом эпизоде Великой Отечественной войны — о мерекюльском десанте, сыгравшем важную роль в боях за освобождение Прибалтики в 1944 году. В результате многолетних
0
Попаданка в тело обреченной жены
Попаданка в тело обреченной жены
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Когда я открыла глаза в чужом теле, первое, что поняла — эта женщина не должна была дожить до утра. В этом доме меня уже приготовились оплакивать. Муж смотрел так, будто моя смерть была удобнее моей
3
В стиле Ллойда (ЛП)
В стиле Ллойда (ЛП)
[Детективная фантастика]
Вор, частный детектив, Странствующий в тени. Войдите в Ноктис, царство, параллельное нашему и существующее только в темноте. Каждая тень это дверь, и только один человек знает, как пройти через нее.
0