— Ні кроплі.
Яніна пырснула.
У той час падпольшчыкі давалі сабе клятву ні ў якім выпадку не піць гарэлкі і не курыць. Клятву ўзялі і з мяне.
— Хоць крыху! — не адставала Дануся.
Па яе інтанацыі я адчуў, што такая якасць яшчэ больш узняла мяне ў вачах паненкі.
— Віно, кажуць, мазгі выбівае!.. Нават кроплі ў рот не вазьму гэтай атруты, не прасі!
Дануся не ведала, што рабіць.
— Не звяртайце на мяне ўвагі, піце самі. Няхай вам будзе на здароўе!
Яніна паднесла чарку да вуснаў, але на яе строга глянула Дануся, і паненка папярхнулася. Паставілі чаркі.
— То еш!
— О, гэту работу люблю, і жывот у мяне ўмяшчальны, будзь спакойная! — пачаў я выграбаць з талерак.
Яніна зноў пырснула.
З кніжак я ведаў, што багачы ў абед карыстаюцца сурвэткамі. Калі ж над руку трапіла накрухмаленая палатніна, я яе паклаў на буфет.
— Няхай ляжыць, будзеш выцірацца, Ясю!— заўважыла Дануся.
— Хіба я грудное дзіця і пачну тут бурбалкі пускаць?!. А, правіла добрага тону, прабач!..
Яніна на гэты раз ад смеху аж зайшлася. Ну, з мяне хопіць!.. Я ўскочыў з-за стала. Узнялася і Дануся.
— Не падабаецца табе? Не затрымліваю, можаш ісці! — заявіла яна, абураная, і паказала сяброўцы на дзверы; вочы яе блішчалі гневам.
— Дурніца! — захлынаючыся, здолела толькі выціснуць з сябе і пакацілася да выхада Яніна.
— Я табе гэтага ніколі не дарую! — кінула Дануся наўздагон сяброўцы і папрасіла мяне: — Еш, Янусь, калі ласка, не звяртай увагі, прашу!..
7
Але я ўжо больш не сеў. Раздражнёныя, выйшлі мы ў залу.
— Ну вось, нарэшце мы і адны!..— паспрабавала мяне развеся-ліць Дануся.— Я яе прагнала, ты здаволены?.. Панасі мяне на руках, Янэк... I сцісні моцна-моцна, як на гары, каб аж косці затрашчалі і дыхаць не было чым! О, як я люблю гэтыя ўладарныя рукі! Якія яны мне родныя!.. Яны ў цябе як з жалеза... Скажы, ты мяне кахаеш? Ну, гавары: слёзка мая...
На фартэпіяпа ў рамцы стаяла яо фатаграфія з Любецкім.
— Прасі князя, няхай носіць, рукі яго дарагім мылам пахнуць! — буркнуў я, успамінаючы спачувальную інтанацыю, з якой яна гаварыла «еш, Янусь!».— I няхай ён прызнаецца табе ў каханні! — кінуў я на фота.— Любецкі ўмее гэта рабіць куды лепш за мужыка!
— Ага, нездаволены, што прагнала яе? — успыхнула Данута.— Бачыла, як на яе пазіраў, як рысаваўся!
— Я рысаваўся?
— А то не? Нават какетнічаў!
— Я какетнічаў?
— А тады са студэнткай над Віліяй? Думаеш, дурная, нічога не бачу?
Расчырванелая і злосная, Дануся цяпер чамусьці нагадвала раз'юшаную кошку. Нешта прыгожае было ў яе гневе. Але пра гэта я ўспомніў потым.