i велiчы, пачуцьцё зайздрасьцi i сваёй
непаўнавартасьцi?
I тады, забыўшыся на гонар,
сьпяшалiся зайздросьнiкi засьведчыць
сваю адднасьць чужому каралю,
зракалiся сваiх звычаяў, традыцыяў, мовы,
забыйшыся на цябе, Полацак.
Быў у гэтых краёх, прынамсi, адзiн палачанiн,
якi выправiўся юнаком у далёкi Кракаў,
звалi яго Францiшак;
толькi не блукаў ён па каралеўскiх залях,
не разглядваў бiблiйных сюжэтаў
на вялiкiх - на усю сьцяну - габэленах,
не частаваўся смажанай алянiнай са стала манарха
па веды выправiўся ў чужанiцу Францiшак.
Я ступаў на тыя самыя сходы,
па якiх хадзiў дапытлiвы палачанiн,
гукаў у тыя самыя сутарэньнi,
якiя памятаюць голас юнака зь берагоў Дзьвiны,
дакранаўся да сьценаў храму навукi,
якiя захоўваюць цеплыню ягоных далоняў,
пытаўся ў прафэсараў: як пабачыць земляка?
Усе пацiскалi ў адказ плячыма.
Дзiўным чынам я знайшоў яго...
На хвiлiну Скарына адарваўся ад пiльнага занятку
i, як сучасны кампутар, iмклiва счытаў з майго твару
апошнiя навiна з Бацькаўшчыны.
Ня буду доўга замiнаць, дружа Францiшак,
о! колькi наперадзе ў нас працы!
Да пабачэньня! Плёну дзеля велiчы роднага Полацку!