Ён намацаў нож, які насіў заўсёды з сабою, для чаго пашыў у портах патаемную кішэню. Не, з нажом супраць ахоўнікаў не пойдзеш.
Добра, што грабцоў мімаходзь аглядае варта. Яны — навідавоку. Запісалі колькасць ix на прыстані, прымаючы струг — столькі i адпусцілі, забыўшыся на памерлага. За магчымасць вырвацца з Полацака, паехаць, а не прабірацца ляснымі дарогамі, кіруючыся на далёкую, страшэнна далёкую сталіцу булгар, i заплаціў ён такую вялікую цану: згадзіўся стаць грабцом. Можна было купіць каня i паспрабаваць узабрацца на які карабель далека ад Полацака, забрацца госцем, заплаціць за праезд... Але ж усё роўна ён адзін, усё роўна ўсюды могуць яго забраць у рабства! Трэба нешта рабіць, трэба добра пакумекаць, пакруціць галавой, каб усё-такі дабрацца да сталіцы булгар, ал^ застацца вольным чалавекам. Можа, гэта Род i парадзіхі памагаюць яму, што так пацягнуўся да яго гэты невядомы чалавек, гэты Бібо з такой дзіўна белай скурай i вачамі, у якіх свецяцца спагада i бясстрашша?
Міналі дні. Нямала валокаў адолеў карабель, нямала серабра перайшло ў рукі цівуноў, якія жывуць на валоках, каб першымі адправілі на колах карабель. Цягнулі насустрач тавары ў Полацкую зямлю: персідскія тканіны, сірыйскія вазы, візантыйскую парчу, кіеўскае шкло. Лоўкі трапіўся на Алексавым струзе начальнік каравана: заўсёды жэрабя выпадала на ягоны карабель, i не было яму асаблівых. затрымак ні на Эсе, ні на Друці.
Вось ужо i магутны Днепр, які нясе свае хвалі ў Понцкае мора, празвапае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў. Шырокі Днепр, страшныя яго хвалі ў непагадзь, таму i спяшаліся булгары, каб адолець яго да восені. Але яшчэ сграшнейшыя дняпроўскія парогі. Даўно чуў пра ix Алекса: кажуць, што разбіваецца штогод на ix мноства караблёў, i нават самы вопытны лоцман бялее i моліцца сваім багам, калі набліжаецца да дняпроўскіх парогаў. Першы з ix называецца «He спі», i іншаземцы ўслед за русамі гавораць: «Эс супі». Ён вузкі, але пасярэдзіне яго выступаюць абрывістыя i высокія скалы, што падобны да астраўкоў. А адтуль вада ліецца з шумам вялікім з вышыні, ад чаго сэрца сціскаецца страхам. Праз кожны парог трэба валачы судна, а падчас, кажуць, нават выцягваюць з ладдзі покладзь i цягнуць усё па беразе. I тут, на Крарыйскай пераправе, усё яшчэ разбойнічаюць печанегі, i неаднойчы падчас ніроў расказваюць гусляры аб гераічнай смерці кіеўскага Святаслава ад печанегаў, што заспелі князя тут, на дняпроўскіх парогах. I недзе ў скарбніцы печанежскага хана ляжыць акаваны золатам чэрап Святаслава, з якога семдзесят гадоў назад піў печанег, як з чашы... I ўсё яшчэ палююць разбойнікі на берагах супраць гасцей гандлёвых. Таму не спыняецца карабель ні ўдзень ні ўначы, толькі мяняюцца весляры, i ўсё болей наліваюцца цяжкім свінцом ix рукі, i хутчэй клоняцца на брудныя, затхлыя сеннікі іхнія галовы. За гэты час добра нагледзеўся Алекса на паднявольнае жыццё рабоў: білі ix за кожны ненавісны позірк, за кожнае слова супраць. Раны ад бізуна зажывалі не скора: у хвост яго Ьыла ўпраўлена свінчатка, i такое таксама бачыў хлопец упершыню. Іншая справа — баявы цэп: на яго канцы матляецца жалезны калючы шар. Але гэта — зброя. A бізун быў страшнейшым, таму што тыя, на каго ён уздымаўся, не мелі чым адказаць.
Алексу краталі пасля першай сутычкі з начальнікам стражы рэдка: відаць, зразумеў той, што не ўдасца іначай давезці да сталіцы непакорнага. Да таго ж насустрач увесь час плылі караблі з наўгародскімі, кіеўскімі, полацкімі купцамі, i, калі б дазналіся тыя, што вольнага чалавека ўзялі булгары за раба, то маглі б i кінуцца ў бойку — не, не каб Алексу бараніць, а мець добры повад памацаць, што там ляжыць у купецкіх скрынях. Гандляр гандляром, але ж калі ў цябе нешта бясконца адбіраюць на гандлёвых дарогах, то ці такі грэх забраць нешта i сабе пры паходзе! Тым болей што кожны купец мае зброі ці не болей, як любы дружыннік, i бачыў ён многае такое, чаго не ўбачаць людзі аседлыя, таму падчас душа ў яго зачарсцвелая, як хлеб, што доўга ляжаў на складзе сярод тавараў.
Ішлі тыдні, i, хаця лета павінна было канчацца ў Полацаку, тут, бліжэй да стэпаў, яно па-ранейшаму раскашавала: густа ўздымалася трава на берагах, праўда, крыху паблякла яна ад гарачыні, выглядвалі з-за дрэў ці ішлі на вадапой, не зважаючы на карабель, дзіўныя, не бачаныя ніколі звяры, i на стаянках прыносілі мясцовыя людзі на абмен не бачаныя Алексам ягады i прыпасы. Кашуля на плячах палачаніна парвалася, i яму далі новую, але папярэдзілі, што грошы за яе трэба аддаць начальніку каравана. Бібо аднойчы выменяў за медны грош, дадзены яму Алексам, кавалак грубай тканіны, падобнай на лямец, толькі танчэйшай, i лоўка скроіў новаму сябру нешта падобнае на кабат. Цяпер, калі карабель насцігала непагадзь, Алекса не курчыўся так ад холаду, нібыта грэшнік, якога насцігае нячысцік,— так намалявана на карціне, што аднойчы бачыў у царкве Сарака пакутнікаў на Кажэвеннай вуліцы. Але болей ён не патраціў ні куны, ні веверыцы, i ніхто не ведаў, што ляжыць у невялікім скураным мяшэчку, якіх хаваўся, як i нож, у портах. A ляжалі там сярэбраныя маністы, i аднаго дырхема з ix было дастаткова, каб апрануць i абуць чалавека, а яшчэ ляжала некалькі медных грыўняў, якія Алекса бярог для пераезду за Хваліскае, або Хвалынскае мора, туды, адкуль ідзе дарога на старажытную Бухару. Можа, не спатрэбяцца там грабцы, там, на тых чужаземных караблях, тады трэба плыць госцем, бо не станеш пехатой пераходзіць мора. Што такое мора, Алекса не ведаў, але ўсе, расказваючы аб ім, уздымалі вочы ўгару i ўздыхалі, i пры гэтым не забывалі падзякаваць багам за тое, што жывымі выбраліся з ягонай бездані. Мора было загадкавае i страшнае, але Алекса верыў, што застанецца жывы, што не возьмуць яго ні хваробаагнявіца, ні трасавіца, не захопяць людзі ліхія, таму што там, за морам, чакае збавення ад палону бялявая дзяўчына з сінімі, глыбокімі вачамі, апушанымі доўгімі цёмнымі вейкамi. Тонкі, чуць кірпаты нос, шэрыя бровы i нясмелая захмельваючая галаву усмешка. Ці ведала Бяроза, што красуня яна? Мабыць, ведала, але сарамліва адпрэчвала ад сябе хлонцаў, не дамаўлялася ні з кім ісці ў лес у вірлівую купальскую ноч. А можа, проста чакала суджанага? Яго чакала, каб абудзіў ён у маладым сэрцы такое ж шчаслівае чаканне незвычайнага, прагу шчасця, няхай сабе кароткага, таму што кароткі чалавечы век, асабліва ў воіна. Ды кожнаму хочацца пражыць свой век без гора, без нядолі, паспытаць слодычы, што дае жыццё.
Вяла Алексу i помста. Заўсёды ведаў ён, што безліч дзяўчат прыгожых i паланёных маладзіц вывозяць з княства, але тое не тычыла яго. Не раз, збіраючы палюддзе, разам з маладой дружынай забіраў ён дачок у смердаў, што не мелі чым заплаціць даніну, разам з дружыннікамі прыводзіў на княжы двор, дзе ix рабілі халопкамі. Але ні разу, бадай што, не задумваўся над тым, ці маюць права адны людзі рабіць рабамі i халопамі другіх. Толькі цяпер, у тыя хвіліны, калі рукі яго прывычна i натруджана паднімаліся i апускаліся разам з магутным вяслом, ён мог, забываючыся на ўсё, думаць аб тым, што на працягу дваццаці гадоў рабіў бяздумна i ахвотна, атрымліваючы за гэта пахвальбу i ўзнагароду.
Але ж i іншыя, сталыя дружыннікі, вірнікі, мечнікі — усе яны прывозілі, збіраючы даніну, мяхі i воск, лён i мёд. А магчыма, гэтыя карцы мёду ці сувоі палатна былі апошнімі ў беднай хаце? Хто думаў над гэтым?
Ноч i дзень цяпер бачыліся яму вочы ўдавы, асірацелай i як бы зламанай нечаканай крыўдай. За што, у чым яна вінаватая? Гаварылі ў царкве, што трэба быць пакорлівым i смірэнным. Але на княжым двары, кал i ў вольны час вучылі ix трымаць меч i валодаць сякерай, настойліва ўбівалі ў галаву, што воін павінен быць бязлітасным i жорсткім, што адзіна патрэбная справа мужчыны — ваяваць, умець абараніць сябе i заханіць леншае. Karo ж слухаць?
Ды, закрываючы сабой усе развагі, жыла ў ім крыўда: у яго, мужчыны, воя, забралі дзяўчыну! Хіба можна жыць далей з такой ганьбай? Хіба можа ён праглынуць гэта? Не, забраць яе, вырваць, кінуць у ненавісны твар купца падораныя маністы! I тады можна будзе легка дыхаць, хадзіць па зямлі.
— Раю табе, палачанін, не чакаць Понцкага мора, а пастарацца знікнуць у Кіеве,- аднойчы, калі яны з Бібо ляжалі без сну побач, сказаў Алексу белатвары алан.— Ад Кіева лягчэй ісці альбо ехаць да Булгар. Я ведаю гэтыя пераходы. Там усяго 20 станцый, i калі скакаць ад адной станцыі да другой, кожны пераход займае дзень. А без каня ісці туды два месяцы. Затое там часта па рацэ Іціль да самай сталіцы ходзяць караваны. Адтуль, з Іціля, ты паедзеш па Хваліскім моры да Бухары, а я... там не так далека да маіх зямель.
— Ты... Ты хочаш ісці са мной? — ціха запытаў Алекса.
— Хачу, i чым хутчэй мы прыедзем у Кіеў, тым лягчэй нам будзе ўцякаць. Блізіцца восень, а мы амаль голыя. Рабам не выдаюць добрага адзення, a калі мы працуем, мы i так мокрыл ад поту i вады.
— Удвух нам будзе ўцякаць цяжэй.
— Лягчэй! Я бачыў цябе, ты сапраўды храбры воін. А я... Паглядзіш на мяне, калі што якое... Ты толькі дапаможаш разагнуць ланцуг на назе і, калі ўзнікне такая патрэба, захіліш маю спіну.
— Чаму ж ты не ўцякаў раней?
— Я ўцякаў ужо два разы. I абодва разы мяне лавілі i збівалі так, што я не мог пасля нават рухацца. Апошні раз мне пераламалі дзве рабрыны. Трэці раз мне ўжо не ўстаць. Я i так амаль ашукаў наглядчыка, ён думае, што ўва мне не засталося ні іскрынкі жыцця,— толькі трымаць вясло. I сам я так думаў раней. Аж не — ачуняў. А тут ты...
Яны асцярожна шапталіся, ажно пакуль не абмеркавалі ўсё самае важнае, i тое, што наглядчык заснуў, дапамагло ім. Нідзе не схавацца рабу — то падслухае ix наглядчык, то данясе свой жа, той самы раб, які за данос атрымае хіба што лішнюю жменю варанага проса. Але нават i гэтая нікчэмная ўзнагарода спакушала некаторых. Былі i такія, каго штурхала на здраду зайздрасць,— звычайна яны з тых, чые сілы змарнелі ў шматгадовым рабстве, хто страціў надзею калі-небудзь убачыць родныя мясціны.
У цёплы, па-летняму ясны i пагодны дзень яны прыплылі ў Любеч.
Тут, на беразе дняпроўскага затона, каля прыстані, было шмат-людна — нібы так жа, як i ў іншых гарадах. Ды тут асабліва адчувалася блізкасць Кіева, стольнага горада вялікай дзяржавы русаў: непадалёк ад прыстані, ва ўрочышчы, звонка стукалі сякеры i з гулам падалі сосны. Там, было відно, будавалі ладдзі, ці, як ix называлі візантыйцы, што стаял i побач,— манаксілы, ix выдзёўбвалі з аднаго ствала вялізнай сасны. За ўзгоркам, на гары, аддзеленай пад’емным мостам, будаваўся замак, далека бачны адусюль. Ён быў яшчэ малы, толькі ўнізе моцна трымалі будучыя сцены вялізныя дубовыя бярвенні, імі ж была ўсцеіеная да рога, якая вяла да галоўных варотаў будучай крэпасці. Вакол замка была ўжо пабудаваная сцяна i мноства складаў — відаць, для гатавізны. Злева ад замка будавалася высокая вежа.
Ля прыстані выгружаліся тавары, i булгары хутка знайшлі знаёмых, завязалі з імі гаворку. Услед прыплылі візантыйцы, пыталіся, ці ўсё спакойна ў імперыі? Адказы былі добрыя: у імперыі спакойна. Бог літасцівы да базілеўса Канстанціна IX Манамаха, ураджай сабралі багаты. Гэта не тое, што пры папярэдніку, Раману III Аргіру. Тады адны звады жонкі базілеўса, парфірароднай Зоі, з яе малодшай сястрой, Феадорай, чаго каштавалі імперыі.
A ў Ітылі? Спакойна, толькі вось рабоў паменшала, яны падняліся ў цане. Патрэбныя набегі, патрэбная здабыча, бо царства небагатае на зямлю, многа ў ім стэпаў, дзе расце толькі кавыль...
Весляроў i воінаў адвялі на падвор'е i рабоў запёрлі ў вялікае драўлянае гумно, а каля дзвярэй паставілі стражнікаў. Саміх жа купцоў павялі далей, дзе на падвор'і стаяў вялікі дом з бярвення — там звычайна спыняюцца багатыя купцы. У візантыйцаў тут асобныя харомы, i абстаўлена ўнутры так, як прывычна для ix — пад іконамі гарыць кадзільніца са сціраксай — благавоннай смалой, абітыя аксамітам табурэты з візантыйскай залатой каймой, сцены абабіты таксама аксамітам. Гэтак жа, як у самім Цар-горадзе на рускім падвор'і ўсё звыклае для русаў, i нават стравы гатуюць ix любімыя, i дзічыну для таго спецыяльна прывозяць у Візантыю.
Булгарам такой раскошы не было — завялі, дзе было вольна. Рабам жа, дзеля таго каб сэрцы ix трохі ачысціліся ад злосці i роспачы, падчас вячэры далі віна — самага таннага, з астаткамі вінаградзін, трохі ўжо забрадзелага — таго, што сапсавалася ў любецкіх мядушах i што аддавалі амаль задарма. I ўсё ж нават такое віпо было рэдкасцю, рабы прагна хапалі яго і, захмялелыя, начыналі спяваць песпі родных мясцін. Іншыя плакалі, a другія хутчэй клался спаць, каб хаця ў сне ўбачыць свой даўно пакінуты край.
Цёпла было на двары, і, калі сцямнела, вартаўнікі таксама прыклаліся да біклагі з віном, угодліва прынесенай ім хлопчыкам, што служыў тут на пасылках i зарабіў на гэтым цэлую куну. Пасля яны паслалі хлопчыка за новая біклагай i, зусім забыўшыся на сваю службу, яшчэ пілі за блізкую ўжо Булгар, за яе стэпы, пілі за здароўе каганаДНекалькі візантыйцаў з бяднейшых падселі да ix.
— Я ўспамінаю часы бажэсцвеннай Зоі,— захмялеўшы, пачаў спавядацца адзін ca стражнікаў.— Яна ведала смак у жыцці! Ужо за пяць дзесяткаў, а яе яшчэ за маладую прымеш. Мужчын мяняла ледзь не штомесяц.
— Цьфу! — сплюнуў другі.— Што за цела можа быць у жанчыны, якой за паўвека?
— Але калі б табе прапанавалі быць фаварытам у парфірароднай, ты не глядзеў бы на яе цела. Улада — хаця б раз пакаштаваць яе! А то сцеражэш брудных рабоў!
— Мы! Мы з табой затое будзем мець маладых, стройных, са скурай мяккай i пяшчотнай, як шоўк, якая пахне ружай i лавандай!
Булгары ж глыталі мяса i марылі аб сакавітых кавунах, што прачышчаюць жывот. Пасля яны пілі за знаёмых блудніц, якія, мабыць, час ад часу ўспамінаюць ix у вясёлым квартале на Мядзянай вуліцы, куды яны пойдуць зараз жа, як толькі атрымаюць грошы за увесь гэты неймаверна доўгі шлях у краіну русаў. I яны заспявалі таксама, папярэдне добра грукнуўшы ў сцяну, дзе весяліліся рабы, ад чаго там усё змоўкла — але ж на кароткі час.