MoreKnig.org

Ператвораныя ў попел: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Мудроў Вінцэсь



Шрифт:

У лябірынце

“Першы мой сон у полацкім гатэлі стрывожыў ціхі стук у акно. Я ўскочыў з ложка і, падышоўшы, пабачыў у акне вусатае аблічча “Падземнага Чалавека”.

Так пачынаюцца “Лябірынты” – самая містычная і самая патаёмная аповесьць беларускай літаратуры.

Тым пахмурным кастрычніцкім ранкам полацкі гатэль, дакладней, двухпавярховы гэбрайскі гатэлік асавела глядзеў фіялетавымі вокнамі на мокрую, пазначаную лапікамі першага сьнегу, вуліцу. На цёмным калідоры рыпелі масьніцы, суха трашчала лучына – стары прыдзьвернік распальваў трохвядровы самавар, шторазу выціраючы далоні аб пацёхканую камізэльку, і ў паветры прыемна пахла гарачымі абаранкамі ды халамі, якія гадзіну таму прынесьлі зь пякарні. Такім вось пахмурным ранкам аднаму з пастаяльцаў прысьніўся дзіўны сон пра таямнічыя лёхі, і ён, падышоўшы да акна, спрабаваў угледзець у згалелай маладой таполі, што расла на другім баку вуліцы, відарыс Падземнага Чалавека.

Сама аповесьць, у якой ажывуць цені забытых продкаў і заселяць паралельную прастору, будзе напісаная праз шмат гадоў, на пачатку дваццатых, але першы, дарэшты няўцямны й невыразны зык, зь якога народзіцца неўзабаве гуканьне крыўскай будучыні, быў пачуты Властам менавіта тут, у Полацку. Дый дзе ж яшчэ можна было яго пачуць, як не ў пракаветнай крыўскай сталіцы, і дзе яшчэ мог быць уваход у таямнічы лябірынт, як не на княжым Верхнім замку, у лёхах напаўзруйнаванага Базыльянскага кляштару. Згаданым часам, як піша Власт, “частка ягоная, як раз левы вугал у ніжнім паверсе, меў яшчэ цэлыя скляпеньні”, і, відочна, блукаючы па зьнішчаным расейцамі кляштары, будучы аўтар “Лябірынту” прыгледзеў падобны да ўваходу ў падземныя лёхі атвор, які ўзбунтаваў ягоную сьвядомасьць.

Мінулага аўторку, ці, як называў гэты дзень тыдня Власт, ярцу, я завітаў на Верхні замак. Быў золкі адвячорак – тая пара, калі асабліва востра адчуваеш сваю аддзеленасьць ад сьвету. Волкі туманок, што наплываў ад Дзьвіны, халадніў твар, рабіў невыразнымі відарысы пракаветнай Сафіі і старых таполяў, што шумелі ад ветру. Навокал шэрай рыбінай луской ляжалі лапікі першага сёлетняга сьнегу, а пад нагамі ціха рыпалі кавалкі цаглянага друзу – адзінага напамінку аб старым Базыльянскім кляштары. Я адмераў ад сьцяны сабору сто дваццаць крокаў – менавіта ў гэтым месцы знаходзілася, па маіх падліках, вуглавая заля, дзе быў ход у падзямельле, і намаляваў мыском чаравіка на зямлі вялікі крыж. Падумалася: у летувісаў, зь якімі Власт быў зьвязаны крэўнаю лучнасьцю, і ў якіх уся старажытная гісторыя – адзін суцэльны міт, на гэтым месцы б стаяла сылюмінавая шайба з надпісам, што менавіта тут Vaclovas Lastauskas ir Požeminis Žmogus (Падземны Чалавек) спусьціліся ў нетры лябірынту. І, вядома, нават самаму дурному летувісу ніколі б не прыйшло ў галаву нашкрэбаць на шайбе кароткае слоўца “bibis” альбо разьбіць аб яе пустую пляшку з-пад улюбёнай властаўскай “Старкі”.

У кішэні ляжаў дыктафон – узяў на ўсялякі выпадак, каб запісаць якіх галасоў. Акурат непадалёку зьявілася купка жанчын, але ісьці да іх не хацелася. Спытаеш, а потым давядзецца тры разы паўтарыць прозьвішча, каб пачуць, што яны не тутэйшыя і пра Ластоўскага нічога ня чулі. Я быў перакананы, што Власт, калі ўпершыню наведаў гэтую мясьціну, усклаў далоні на ўсходнюю, старажытную сьцяну Сафійскага сабору. Я таксама падышоў да сьцяны, і сьледам за сваім вялікім папярэднікам прашаптаў: “Вось яна, наша крывіцкая Сьцяна Плачу”. Далоні працяў холад. Але гэта быў ня холад восеньскай зямлі, а халадэча вялікага абледзяненьня. І падумалася, што мы, адраджэнцы, і ёсьць тымі падземнымі людзьмі, якім няма месца на паверхні і якім ніколі ня выбрацца з завілага лябірынту.

Эсэ напісанае для перадачы „Вострая Брама”Беларускай службы Радыё Свабода.

Героі прамінулай эпохі

Колькі сябе памятаю, у краіне гэтай заўсёды нешта забаранялі і зь нечым змагаліся.

Змагаліся з саксафаністамі і фармалістамі, з стылягамі і вэйсманістамі, зь міні-спадніцамі і сыяністамі, з ансамблем Веаtles і буржуазнымі нацыяналістамі, з царкоўнікамі і абстракцыяністамі, з даўгімі валасамі і экзыстэнцыялістамі, з шабашнікамі і абстрактнымі гуманістамі, з дысыдэнтамі і бязроднымі касмапалітамі, з гумовай жуйкай і баптыстамі, з джынсамі, з заходнімі ўплывамі, з амэрыканскай ваеншчынай, з бонскімі рэваншыстамі, з кітайскімі гегеманістамі, з правымі й “левымі” апартуністамі... Савецкая ідэалягічная інквізыцыя не стамлялася выкрываць зьвярыную сутнасьць, абяшкоджваць, ідэйна абяззбройваць, зрываць маскі, сур’ёзна папярэджваць, рашуча пратэставаць, зьвяртацца да людзей добрай волі, дарэшты выяўляць, гнеўна ганьбіць і, нарэшце, узьнімаць мужныя галасы ў абарону вязьняў імпэрыялістычных катоўняў. І хаця “змагары за мір і сацыяльны прагрэс” траплялі за краты, як правіла, па “мокрых” справах, тарквэмадам агітпропу гэта не замінала ладзіць з тае нагоды гучныя палітычныя кампаніі.

Маладой генэрацыі імя Маноліса Глезаса мала што кажа, а вось людзі паважнага веку, пачуўшы пра яго, міжволі пасьміхнуцца.

Пры канцы саракавых гадоў гэтае імя не давала спакою прагрэсіўнаму чалавецтву. Яго гукалі вулічныя рэпрадуктары, зумкліва прамаўлялі папяровыя талеркі радыёкропак, ім — з садысцкім захапленьнем — туравалі прамоўцы на шматлікіх мітынгах пратэсту, мянуючы Маноліса Глезаса сымбалем змагарнай Элады.

Савецкія газэты называлі Глезаса грэцкім патрыётам, і з гэтым можна пагадзіцца, калі згадаць самую адметную падзею ягонага жыцьця. Цёплай травеньскай ноччу 1941 г. васямнаццацігадовы Маноліс, разам зь сябрам, узьлез на Акропаль і, скінуўшы адтуль фашыстоўскі штандар, узьняў над Атэнамі бела-блакітны сьцяг свабоднай Грэцыі. Неўзабаве “атэнскага Мірона” арыштавалі, потым адпусьцілі, потым зноў арыштавалі; ён зьбег з-пад арышту і, каб не трапляць на вочы акупантам, падаўся ў горы, да партызанаў. Увосень 1944 г., калі ангельскія войскі выбілі немцаў з Атэнаў, партызанскае войска сышло з гор, і ягоныя ачольнікі, пераважна камуністы, паспрабавалі захапіць уладу ў краіне. На той час Маноліс Глезас ужо рэдагаваў газэту “Рызаспастыс”, орган грэцкае кампартыі, і знаходзіўся ў самым эпіцэнтры палітычнай барацьбы, якая хутка перарасла ва ўзброены канфлікт. Камуністы, не атрымаўшы народнай падтрымкі, ізноў падаліся ў горы й разгарнулі партызанскую вайну, ахвярамі якой сталіся тысячы грэкаў.

Наагул, пра дзейнасьць Дэмакратычнай арміі — так называлі грэцкія сталіністы свае «незаконныя ўзброеныя фармаваньні» — і дагэтуль вобмаль згадак у папулярнай і навуковай літаратуры. Трохгадовая грамадзянская вайна ў Грэцыі дарэшты выкінутая з гісторыі, а яна цікавая хаця б тым, што ў ёй бралі актыўны ўдзел савецкія вайскоўцы.

Колькі год таму аўтар гэтых нататак пераглядаў хатні архіў аднаго вэтэрана, і зацікавіўся фотаздымкам, на якім яго гаспадар — тады яшчэ малады чалавек — быў сфатаграфаваны на тле антычных руінаў.

“Гэта ў Грэцыі”, — незадаволена буркнуў вэтэран, а калі я пачаў пытацца, як ён туды патрапіў, яшчэ больш незадаволена прабурчэў, што даваў сакрэтную падпіску і пра сваю “грэцкую камандзіроўку” нічога ня скажа. Паведаміў толькі, што асабіста бачыў тадышняга генэральнага сакратара КПГ Нікаса Захарыядыса, чые партрэты віселі ў кожнай партызанскай зямлянцы.

Вернемся, аднак, у 1948 г., калі Маноліс Глезас патрапіў “у лапы марыянэтак англа-амэрыканскага імпэрыялізму”.

Пасада галоўнага рэдактара галоўнай камуністычнай газэты вымагала паказальнага суду і жорсткага выраку. Так яно і сталася. Знайшліся сьведкі, якія паказалі, што Глезас асабіста ўдзельнічаў у забойствах, і вайсковы суд, прычым двойчы — у чэрвені 1948-га і лютым 1949-га, — вынес яму сьмяротны прысуд.

Ініцыяванае ў Крамлі цунамі “народнага абурэньня” пракацілася ня толькі па Савецкім Саюзе, але й па краінах “народнай дэмакратыі”. Крамлёўскія верхаводы, якія трымалі ў турмах і лягерах мільёны сваіх грамадзянаў, разгарнулі кампанію ў абарону асуджанага грэцкага камуніста. Паўсюдна адбываліся мітынгі, зьбіраліся подпісы за вызваленьне Глезаса, майстры паэтыцкага цэху Саюзу пісьменьнікаў услаўлялі незломнага барацьбіта ў рыфмаваных тэкстах, і ягонае імя неўзабаве ўвайшло ў народны фальклёр.

Мой бацька, афіцэр савецкага войска, распавядаў, як у 1952 г. судзілі — судом афіцэрскай годнасьці — аднаго апівуду. Калі яму пачалі дакараць і пагражаць звальненьнем у запас, той плаксівым голасам выдаў: “Ну што вы да мяне прычапіліся, як да Маноліса Глезаса?”

Кампанія падтрымкі мела плён — “марыянэткі імпэрыялізму” ўрэшце зьмянілі сьмяротнае пакараньне на дзесяць гадоў адседкі, а ў 1954 г. вызвалілі вязьня па амністыі.

Праз чатыры гады Маноліс Глезас ізноў патрапіў за краты — гэтым разам за “садзейнічаньне шпегаўству”, — крамлёўскія валадары паспрабавалі арганізаваць чародную хвалю “народнага гневу”, але само прозьвішча вязьня выклікала ў народа алергію, і кампанія атрымалася даволі млявай. Дый палітычныя прыярытэты зьмяніліся: арэна змаганьня зь міжнародным імпэрыялізмам перамясьцілася на афрыканскі кантынэнт.

Пачатак 60-х прайшоў пад знакам “антыкаляніяльнай барацьбы” народаў Афрыкі. Мастакі-афармляльнікі тае пары, поруч з выявай першага савецкага спадарожніка, малявалі грыбулістых мурынаў, што рвалі цяжкія ланцугі-кайданы. Адно такое кайдана-разрыўнае пано вісела на Полацкім кірмашы, і я, сямігадовы падшыванец, кожны раз з захапленьнем глядзеў на мурына, тузаў бацьку за рукаво і пытаўся: “Гэта хто, Патрыс Лулумба?” “Лумумба, — папраўляў бацька і ці то жартам, ці то ўсур’ёз дадаваў: — дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху”.

Як і ў выпадку з Манолісам Глезасам, савецкая прапаганда шмат зрабіла дзеля “раскруткі” камэрцыйнага дырэктара піўной кампаніі “Браконга” Патрыса Лумумбы, які воляй лёсу аж цэлых два месяцы прэм’ерыў у трапічным Конга, пакуль 2 сьнежня 1960 г. ня быў захоплены ў палон “лёкаямі бэльгійскіх калянізатараў і міжнароднай рэакцыі”.

Паланеньне палымянага барацьбіта за свабоду Афрыкі, як пісалі тадышнія СМІ, болем і абурэньнем адгукнулася ў сэрцах савецкіх людзей. Аднак пры гэтым апошнія не маглі дабраць да розуму, дзе тое Конга знаходзіцца, хто там з кім ваюе і навошта бэльгійскім калянізатарам трэба заломваць рукі «кіраўніку кангалескага ўраду». Дый само прозьвішча афрыканскага правадыра пісалі з памылкаю. Праглядаючы неяк старыя газэты, я ўгледзеў фотаздымак мітынгу, удзельнікі якога трымалі плякат: “Рукі прэч ад Патрыса Лулумбы!” Так што праблемы ў гэтым пляне мелі ня толькі сямігадовыя падшыванцы.

Пасьля таго, як Лумумбу забілі, і, магчыма, зьелі правадыры варожага племені, савецкі народ роспачна, але з прыхаванай палёгкай уздыхнуў і горача вітаў рашэньне ўладаў надаць маскоўскаму ўнівэрсытэту Дружбы народаў імя ахвяры канібалізму. Імем Патрыса Лумумбы ахрысьцілі таксама вуліцы гарадоў ды мястэчак, але год дзесяць таму нязручнае для славянскага языка афрыканскае прозьвішча прыбралі з шыльдаў, надаўшы вуліцам імёны землякоў, што загінулі ў Аўганістане.

Праз пару гадоў Краіну Саветаў скаланула чарговая пратэстацыйная ліхаманка. Гэтым разам пратэставалі супраць арышту гішпанскімі ўладамі палымянага камуніста Хуліана Грымаў.

У маладосьці Грымаў змагаўся на баку рэспубліканцаў, потым жыў на эміграцыі, а ў 57-м вярнуўся ў Гішпанію, каб узяць удзел у барацьбе з дыктатурай Франка. Палымяны камуніст, ужываючы навачасны палітычны слэнг, некага “замачыў”, быў схоплены на гарачым і аддадзены пад суд ваеннага трыбуналу. Суд вынес Хуліану сьмяротнае пакараньне, і савецкі народ, у асобе функцыянэраў аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК КПСС, запатрабаваў адмены ганебнага выраку. Тут як ніколі дарэчы, прыдалася Пасіянарыя — старшыня кампартыі Гішпаніі Далорэс Ібаруры, якая жыла ў Маскве. Дагэтуль шасьцідзесяцігадовая змагарка ціхенька сядзела ў прэзыдыюмах партыйных зьездаў, торкаючы, на пару з Хведарам Пятровым (членам партыі з 1896 году) арліным носам, а тут мусіла схамянуцца, выступіць на мітынгу.

Кампанія ў абарону Хуліана Грымаў была марнай: у красавіку 1963 г. франкісты выканалі сьмяротны прысуд, і на палымянага камуніста адразу ж забыліся. У памяць аб ім засталася толькі паштовая марка ды грубаваты выраз у народным фальклёры. Яшчэ й сёньня, ляснуўшы па стале косткай даміно, сёй-той з гульцоў задаволена крэкне і з аптымізмам у голасе выдыхне: “Х...я нам Грымаў!”

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Бартек-победитель
Бартек-победитель
[Классическая проза]
Новелла Действие происходит во второй половине ХIХ века. Главный герой, Бартек Соловей - простой крестьянин живет в той части Польши, которая после её раздела, относится к Пруссии. У него есть жена и
0
Чёрт из Чертаново. Том 5
Чёрт из Чертаново. Том 5
[Юмористическая фантастика]
После смерти моя жизнь стала заметно насыщеннее. В нижнем ящике кухонного гарнитура храпит дух леса страдающий алкоголизмом. Над ночными девятиэтажками скользят тени размером с автомобиль, а в
0
Пан Володыевский
Пан Володыевский
[Историческая проза]
Последняя часть исторической трилогии «Огнем и мечом» о событиях второй половины XVII века в Речи Посполитой.
0
Босс, снимайте полотенце!
Босс, снимайте полотенце!
[Эротика, Секс / Короткие любовные романы]
— Давайте начнем! И без стеснений, я знаю, что за всё уплочено! — заявляю я огромному брюнету, на бедрах которого чудом держится полотенце. — Девушка, вы ошиблись дверью. Выйдите вон, — чеканит он
1
Дневник фамильяра ликвидатора
Дневник фамильяра ликвидатора
[Научная фантастика / Ужасы]
Автор задумывала эту книгу как серьезный психологический труд по ПТСР (посттравматическому стрессовому расстройству), анимал-терапии и реабилитации ветеранов..., а получилось глубокое концептуальное
0
Возвращение на перевал Дятлова
Возвращение на перевал Дятлова
[Ужасы]
В 1959 году девять российских студентов отправились в лыжную экспедицию по Уральским горам. Их изуродованные тела были обнаружены несколько недель спустя. Их странные и необъяснимые смерти - одна из
0
Сталь и хлопок
Сталь и хлопок
[Альтернативная история / Попаданцы]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Оскверненные души
Оскверненные души
[Ужасы]
Шон Хатсон и Мэтт Шоу представляют новый хоррор, действие которого разворачивается во времена коронавируса. Мир превратился в Ад. Вирус, казалось бы, появился неизвестно откуда, породив множество
0
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
Конфедерация. Том 1. Сталь и хлопок
[Повесть / Попаданцы / История / Альтернативная история / Самиздат]
Он умер сегодня. А очнулся — на сто пятьдесят лет раньше. На дворе 1859 год, он не знает устройства промежуточного патрона и не умеет ломать кирпичи голыми руками. Но он умеет управлять финансами.
0
Отцы.
Отцы.
[Повесть / Проза / Современная проза / История / Альтернативная история / Самиздат]
1953 год. История пошла по другому пути: вместо Хрущева у руля СССР встает Лаврентий Берия. Страна меняется на глазах, но великие эпохи строятся руками обычных людей. Перед вами история двух братьев
0
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
Дядя самых честных правил. Компиляция. Книги 1-12
[Альтернативная история]
Мир, где дворяне гордятся магическим Талантом, князьям служат отряды опричников, а крепостные орки послушно отрабатывают барщину. Мир, где кареты тащат магомеханические лошади, пушки делают колдуны,
0
"Зарубежный детектив 2026-33". Компиляция. Книги 1-13
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
33
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
8
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Петербургский врач 11
Петербургский врач 11
[Военное дело, спецслужбы / Медицина / Проза / Современная проза]
Вадим – хирург и микробиолог, попавший волей судьбы в Петербург 1904 года, в тело медицинского секретаря, работающего у богатого врача-мошенника. …Во дворах-колодцах тускло горят газовые фонари.
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
11
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
13
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
9
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
1
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
4
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
9
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
17

Прямо сейчас читают

Корниловъ. 1917
Корниловъ. 1917
[Самиздат / Попаданцы]
Один из главных ястребов российской политики оказывается на месте командующего 8-й армией Юго-Западного фронта Лавра Георгиевича Корнилова. Июль 1917 года, летнее наступление с треском провалилось,
2
Прокси-войны. Армия невидимок всегда победит
Прокси-войны. Армия невидимок всегда победит
[Военная история / Публицистика / Военная документалистика]
Эндрю Мамфорд — главный теоретик прокси-конфликтов в современном мире. Именно он ввёл термин «прокси» для описания современной политики США по борьбе со своими врагами в Третьем мире и сформулировал
1
Вперед, за Питер!
Вперед, за Питер!
[Историческое фэнтези]
Преданному футбольному болельщику снятся удивительные сны – с рыцарями, инквизицией и красочным триумфальным шествием, а наяву он уговаривает свою непокладистую и острую на ответ супругу лететь на
0
Отдел по борьбе с милицией 2
Отдел по борьбе с милицией 2
[Попаданцы / Детективная фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Продолжение приключений героя-попаданца, служащего в Прокуратуре СССР и раскрывающего преступления, совершённые сотрудниками милиции, включая хищение бриллиантов в особо крупных размеров и даже...
2
Жиган.Перо и волына
Жиган.Перо и волына
[Боевик]
Он опять остался один на один с рвущимися к его горлу врагами – отмороженными бандитами и не менее отмороженными ментами. Друзья Константина Панфилова, несгибаемого Жигана, убиты, а сам он в
0
Двойной удар цветущей сакуры
Двойной удар цветущей сакуры
[Попаданцы / Классическое фэнтези]
Двойной удар цветущей сакуры написана Риной Львович и относится к жанру попаданцев и любовного фэнтези. Главными героями являются две девушки — Фукуи и Касуми, которые оказываются в совершенно другом
0
Бегущий по лезвию DISCO
Бегущий по лезвию DISCO
[Фанфик / Повесть / Попаданцы / Недописанное]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещён и влечет установленную законодательством ответственность --
0
Ты ко мне вернешься, жена
Ты ко мне вернешься, жена
[Короткие любовные романы / Самиздат]
— Твой дом — со мной, — муж делает шаг ко мне. Марат умеет подавлять одной лишь энергетикой. — Трехдневный побег я, пожалуй, проигнорирую. Но хватит. Мое терпение ограничено. — Твое терпение? — во
0
Сердце Дезертира
Сердце Дезертира
[Боевая фантастика]
В Зоне объявился богатый «турист» – пожилой иностранец, требующий, чтобы его называли Шейхом. Свита старика велика и хорошо подготовлена, вот только в Зоне эти ребята никогда не бывали. А значит, им
1
Изгнанники Небесного Пояса
Изгнанники Небесного Пояса
[Научная фантастика]
Роман из цикла «Зоны мысли», рассказы и эссе. Иллюстрация на обложке и внутренние иллюстрации Винсента Ди Фейта. Перевод Конрада Сташевски. Амбер «Виталион» Тираж 30 экз. 2017 (2018) (прим. OCR)
0
Искатель, 2008 № 07
Искатель, 2008 № 07
[Приключения: прочее / Детективы / Газеты и журналы / Фантастика: прочее]
«ИСКАТЕЛЬ» — советский и российский литературный альманах. Издаётся с 1961 года. Публикует фантастические, приключенческие, детективные, военно-патриотические произведения, научно-популярные очерки и
0
Простить невозможно забыть
Простить невозможно забыть
[Современные любовные романы]
Не в то время, не в том месте, не с теми людьми — вот все, что можно было сказать о судьбе 16-летней Катерины. Она росла избалованным ребенком в обеспеченной семье, училась в частной школе, брала от
0