MoreKnig.org

Читать книгу «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн.

I выцер здрадніцкую слязу.

Лейтэнант перастаў смяяцца. На яго нібы хмара найшла — пачарнеў. У першы раз ён загаварыў сур'ёзна:

— Рана табе, Ванюха. Мы самі ўправімся. I за сябра твайго доўг аддадзім...— I зноў засвяціў белымі зубамі.

— Каб ты хоць да дзяўчат хадзіў...

Ляпнулі дзверцы кабіны.

— Што там яшчэ такое? — пачуўся нездаволены голас капітана.

— Добраахвотнік тут падсеў, таварыш капітан! — далажыў начальнік сувязі.— Трэба высадзіць.

Сяргеіч сунуў мне ў рукі чорствую цагліну хлеба, бляшанку кансерваў і дапамог вылезці.

— Бяжы, брат, да бабулі, ёй дапамагай. I ў школу хутка табе...

У двары патух ужо касцёр. У хаце Глыжка з бабуляй налягаюць на пакінутую штабам пшонную кашу.

— У вас папелі, а ў нас паелі.— Бабуля так заўсёды сустракае мяне, калі я спазняюся на абед.

Я прамаўчаў. Падумаеш, напалохала. У чалавека не такое гора. Моўчкі падаўся на печ.

40. Бацькава пiсьмо

Бульба зазімавала ў полі. Не да яе было: людзей выганялі ў бежанцы, а мы сядзелі ў бабульчыным бліндажы. Тую, што паспелі на агародах схапіць, паелі, а зараз ходзім на поле з ламамі, б'ём імі зямлю, адварочваем цяжкія глыбы, капаем мёрзлую. На полі чорна ад людзей, і бабуля баіцца, што нам не хопіць, таму яна водзіць з сабой не толькі мяне, але і Глыжку. Праўда, помачы ад яго небагата — пасшее, сагнецца крукам. Бабулі мёрзлая бульба больш па смаку, чым з-пад подлогі, якая засталася на насенне, сядзе лупіць — хваліць:

— Глядзі, як лупіцца, што вараная!

— Стане мыць — зноў хваліць:

— Глядзі ты, і белая трапляецца, як быццам і немарожаная.

I драць на драчцы яе не трэба, бо сама распаўзаецца, высушыш — крухмал крухмалам, толькі сырамаццю пахне. I пампушкі, ці, як кажа старая, «лапонікі», з яе атрымліваюцца добрыя. А што крыху гніллю нясе, дык няма чаго нам насамі круціць.

— Бач, паны якія! Можна падумаць, што, апроч пячэння, яны нічога і не бачылі.

Ходзяць па вёсцы чуткі: то той пісьмо прыслаў, то гэты. Гавораць людзі, што Пятро-каваль і сам прыйшоў. Праўда, без рукі, але дзякуй і за гэта — усё ж такі мужык, усё ж такі гаспадар у доме. Не баба. Бабе куды ні павярніся — усё прасіць трэба: ці дроў прывезці, ці агарод засеяць. А з мужыком лаўчэй, хоць будзе і без рукі.

Так мяркуе ўся наша хата. А ў хаце цяпер чатыры сям'і пагарэльцаў. Пакуль тыя зямлянкі выкапаюць, але ў цеснаце — не ў крыўдзе.

Я, Глыжка і бабуля, як гаспадары, спім на печы, а астатнія ўпокат на падлозе.

— Ці гэта наш пра дзяцей забыўся, ці ён думае, што я сто гадоў пражыву,— уздыхае старая, калі заходзіць гаворка пра гэтыя самыя пісьмы.

— Адзавецца,— супакойвае яе баба Гапа, а наша бабуля не верыць.

— Ага ж, адзавецца. Можа зямлю парыць ужо. Ён такі ж дурны, як і гэты хлопец, дзе якая ні хвароба — і ён туды лезе, галаву сваю пхае.

Дурны хлопец — гэта я. Толькі не пра мяне размова, а пра бацьку. Мне крыўдна, што бабуля думае пра яго так. Вунь камісар казаў, танк падпаліў. А старая камісаравых слоў слухаць не хоча: дурыў, маўляў, ён нас, а мы вушы развесілі.

Аднойчы ў нядзелю прыйшоў да нас дзед Мікалай. Снег з шапкі абцерушыў, нагамі ў парозе патупаў і неяк па-святочнаму вусы пагладзіў — спачатку адзін вус, потым другі. А пад вусамі ўсмешка.

— Табе што, Мікалай, абаранак далі? — здзіўляецца бабуля, а сама чыгун ставіць на чалеснікі.

— Пісьмо вам,— паведамляе дзед,— ад бацькі.

Ішоў міма сельсавета — забраў.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code