MoreKnig.org

Читать книгу «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн.

У Санькавай хаце ўжо месяц жыве трое немцаў. Бабулю, маці і самога Саньку яны выгналі ў трысцен, а ў хату нацягалі нейкіх скрынь з радыёлямпамі. У двары немцы паставілі доўгую жэрдку і на самы яе верх прычапілі дрот з нейкім абручом. Другі канец дроту правялі ў хату.

— Дык гэта ж радыё,— здагадаўся я.

Цяпер немцы па чарзе ў навушніках дзяжураць каля самай вялікай скрыні, над якой устаноўлена нейкая хвароба ў выглядзе рамкі з жалезнага тоўстага дроту. Немец спакваля паварочвае гэтую хваробу то ў адзін бок, то ў другі, а скрыня пішчыць, быццам у ёй поўна пацукоў і мышэй. Гэты піск і слухае немец ды штосьці ў сшытак запісвае.

Усё гэта Санька ўласнымі вачыма бачыў праз шчыліну ў дзвярах, і ён думае, што гэта тое, чым знаходзяць, адкуль гавораць па радыё партызаны. Так і болыпыя хлопцы гавораць: Косцік Буслік, капрыклад, з сёмага класа. Больш таго, Санька паказаў мне чорную, відаць, перагарэлую радыёлямпу. Праўда, ён бажыўся, што лямпа цэлая, што ён яе сцягнуў з-пад самага носа фашыстаў.

I вось мы з прыяцелем сядзім у кухні на прыпечку, праз адчыненыя дззеры назіраем, што робіцца ў пярэдняй хаце. Сапраўды, Санька не выдумаў. Скрыня пішчыць, мігае лямпачкамі, а даўганосы, з прылізанымі русымі валасамі радыст без мундзіра, у сподняй кашулі курыць цыгарэты і круціць раму.

— Гэта Рауль,— шэптам пазнаёміў мяне Санька з немцам.

Другі, у акулярах, тоўсты, з абвіслымі, налітымі салам шчокамі, рассеўся за сталом і абедае. На стале кавалак сала, з дзесятак яек і цагліна нямецкага хлеба, загорнутага ў празрыстую паперу.

— А гэта Пауль,— прадставіў таўстуна Санька.— Есць, як карова, і вясёлы, гад! Усё яму жартачкі.

Пауль, нібы кот, мармыча сабе пад нос напханьш ротам песеньку і падміргвае нам. Сапраўды, весялун. Вось ён бярэ са стала яйка, раскалупвае і вылівае ў рот:

— Оп!

Пры гэтым ён зноў падміргвае нам маленькім, прыпухлым вокам, калупае другое яйка і зноў:

— Оп!

Па-мойму, ён нават забыўся ўкусіць хлеба. Хіба так яйкі ядуць? Мы з Санькам, калі здараецца, з адным можам аплесці па лусце хлеба. Можам нават хлеб без яйка. Толькі бабуля дае па мерцы. Прыкіне на вока, адрэжа к баршчу, і больш не прасі.

А Пауль:

— Оп!

3 печы саекочыў лянівы Санькаў кот. Ен пацягнуўся, пазяхнуў ва ўсю сваю каціную пашчу і, падняўшы хвост клічнікам, падаўся да Пауля. Абышоўшы пару разоў вакол стала, кот як бы без ахвоты мяўкнуў і пачаў церціся аб немцавы боты. Пауль не адштурхнуў ката, а заглянуў пад стол і заўсміхаўся.

— О! — узрадаваўся ён.— Рускі кошка. Гутэн таг!10 Рускі кошка хацел кушат?

I ён кінуў на падлогу кавалачак сала. Санька ўздыхнуў. У іх зусім дрэнна з ежай. У нас хоць бульбы хопіць да шчаўя, а цётка Марфешка ўжо зараз па родзічах ходзіць: хто ячменю з паўвядра дасць, хто пуд бульбы. Яна зараз не шые. Немцы не дазваляюць. Ім не чуваць, як піпкае ў навушніках, калі на кухні строчыць машына.

— Каб яго чарвякі елі,— сказаў Санька ці то пра немца, ці то пра ката і ўздыхнуў. Дома маці няма, і калі будзе той абед, яшчэ невядома.

— Во, паразіт, меліць,— кіўнуў я на ката.

— Вельмі мне трэба смярдзючы шпэк! — з пагардай адазваўся Санька і нават зморшчыўся.

А кату хоць бы хны: есць на поўны рот і толькі хыркае ад здавальнення. Наеўшыся, Пауль адкінуўся на спінку крэсла, сыта ікае, назірае за катом, за намі, дыміць цыгарэтай і ўвесь час усміхаецца. Відаць, штосьці смешнае надумаў.

Нарэшце кот соладка аблізаўся, панюхаў падлогу, крыху яшчэ пасядзеў і, зразумеўшы, што нічога больш не выседзіш, хацеў падацца на печ. Але Пауль не збіраўся адпусціць яго проста так. Ён вырашыў паказаць да канца сваю гасціннасць.

— Рускі кошка караша кушаль. Рускі кошка даваць айн цыгарэт!

I пачалася шумная валтузня. Кот вырываецца, жаласліва мяўкае, а тоўсты Пауль рагоча на ўсю глотку, пхае яму ў зубы цыгарэту і падміргвае нам вокам. Вось, маўляў, які я жартаўнік!

Нарэшце прылізаны Рауль, які сядзеў з навушнікамі за скрыняй, не вытрымаў, штосьці злосна буркнуў і паказаў на апарат. Відаць, яму з-за шуму дрэнна чуваць, як пішчыць скрыня.

Пауль выйшаў на кухню, зноў пхае кату цыгарэту. Той круціцца, адварочвае морду і не хоча курыць. Нарэшце, злаўчыўшыся, ён драпнуў немца за руку. Пауль перастаў рагатаць. У вачах яго мільганулі злосныя агеньчыкі. Але толькі на адзін момант, мільганулі і патухлі. Яго тоўстыя, масляныя губы зноў расплыліся ва ўсмешцы. Фашыст падміргнуў нам з Санькам і сказаў ці то жартам, ці то сур'ёзна:

— Рускі кошка іст партызан...

Кот заверашчаў, быццам з яго жывога здзіралі шкуру. Ён ірвануўся з апошніх сіл, яшчэ раз драпнуў немца за руку і маланкай сігануў за комін: Пауль прысмаліў яму гарачай цыгарэтай нос.

— Партызан капут! — паведаміў нам пасля гэтага фашыст і, разглядаючы сваю руку, пайшоў у пярэднюю хату. А тут, ля печы, застаўся толькі непрыемны пах паленай кацінай поўсці.

[10] Добры дзень (ням.)

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code