MoreKnig.org

Читать книгу «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн.

— Хворая яна, зусім хворая,— звярнулася чамусьці бабуля не да паліцэйскага, а да эсэсаўца, які каменнай глыбай стаяў у парозе.

— Гут,— кіўнуў каскай немец, і Ахонька адчапіўся. Ен узяў з міскі кіслы агурок і, чакаючы, пакуль мы збяромся, пачаў хрумстаць яго, нібы конь. Відаць, дзесьці з раніцы нажлукціўся, а закусіць не закусіў.

Вуліца ўжо гамоніць устрывожанымі жаночымі га-ласамі. Немцы і з іншых двароў выганяюць людзей.

— Шнэль! Шнэль!6— штурхае фашыст у плечы дзеда Мірона.

— Ды не назаляй ты ім,— просіць яго і баба Гапа.

3 намі побач кульгае дзядзька Захар.

— Вось і дажыліся,— дудзіць ён сам сабе.— Спачатку курэй ды свіней, а потым і нас. А на што мы, уласна кажучы, спадзяваліся, мой татка?

— Куды гэта яны нас, дзядзька? — спытаў я.

— На кудыкіну гару,— горка ўсміхнуўся ён і заскакаў шпарчэй.— А мой ты татка, каб мне такія ногі, як у цябе, я даўно б...

А што даўно, ён не дагаварыў. На другім канцы вуліцы грымнуў стрэл. Ён пракаціўся рэхам па вёсцы, устрывожыў сабак у дварах, варон на школьных таполях.

Заўважыўшы, што я трымаюся бліжэй да платоў і часта азіраюся на мардатага немца, які цягнецца воддаль за намі, дзед Мікалай тузануў мяне за каўнер світкі.

— Ты глядзі,— буркнуў ён у свае сівыя вусы,— а то пакажуць табе пачым хунт ліха.

Ды яно і так уцякаць позна. Нас прыгналі да новай школы. А тут ужо амаль уся вёска: жанчыны, дзяды, дзеці, мужчыны. У вачах людзей трывога: што задумалі гэтыя немцы?

Мардаты салдат, што прыгнаў нашу вуліцу, падышоў да афіцэра, які курыў каля чорнай легкавой машыны цыгарэткі, і штосьці прагаўкаў, прыклаўшы руку да каскі.

Афіцэр абыякава махнуў пальчаткай у бок школы, і нас далучылі да натоўпу.

Мая галава быццам на шрубе круціцца ва ўсе бакі. Усё хочацца ўбачыць, усё пачуць. Як скрозь туман даносяцца галасы.

— Усіх жа не будуць страляць,— супакойвае сябе хрыплы бас.

— У зубы табе паглядзяць,— злосна адказвае другі.

— Можа, паперу якую прычытаюць і адпусцяць,— спадзяецца трэці.

I тут жа той самы злосны адгукваецца:

— Можа — надвае варожа...

— Мам, а чаму мы не ідзём да бабы? — цікавіцца хлопчык год трох.

— Пойдзем, пойдзем,— абяцае маці.

— Кажуць, і фельчара забралі: кагосьці там хаваў...

— Цыц ты! Не мялі...

— Сядзелі б ціха — не было б ліха...

— Мам, хлеба,— хныкае хлапчанё.

Прыгналі яшчэ людзей. 3 Хутара. Мяне неяк адціснулі ўбок. Дзед Мікалай з бабуляй згубіліся, але затое знайшоўся Санька. Ен узрадавана спытаў:

— I ты тут?

I, не даўшы мне рота раскрыць, зашаптаў у самае вуха:

[6] Хутчэй (ням.)

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code