MoreKnig.org

Читать книгу «Мы з Санькам у тыле ворага» онлайн.

Я нанасіў кніжак поўную дзежку, якая цяпер усё роўна будзе пуставаць, бо агуркі і капусту вытапталі біцюгі. У Санькі на гарышчы атрымаўся цэлы штабель. Міцька напакаваў дзве скрынкі з-пад яблыкаў. Мы не ўкралі кніжкі. Прыйдуць нашы — аддадзім у школу. А пакуль што, калі будзе час, пачытаем.

12. Шукаем сабе хваробы

Паўлік Здор, сын камандзіра апалчэнцаў, жыве на другім канцы вёскі. Ён старэйшы за нас з Санькам гады на два, перад вайной скончыў пяць класаў. Паўлік дужы, каржакаваты, хутчэй за ўсіх бегаў, далей за ўсіх ныраў. Хлапчукі з яго вуліцы хадзілі за ім гужам.

А мы з Паўлікам не сябравалі. Дакладней кажучы, ён не хацеў звязвацца з такой драбязой, як мы. Іншы раз у школе на перапынках, калі з нас хто-небудзь трапляўся яму пад руку, Паўлік. даваў пстрычку ў нос ці ў лоб — гэтым нашы адносіны і абмяжоўваліся. А за-раз у нас толькі і размовы пра Паўліка. Мы нават ідзём яго праведаць. Паўліку мінай адарвала ногі. Яго насілі чэрці ў полі, ён сам шукаў сабе хваробы, а такім шустрым, як мы, на думку маёй бабулі, і галовы пазносіць.

— Не прыходзь тады, бязбацькавец, і дамоў,— часта папярэджвае яна мяне.

Мы крочым па вуліцы і мяркуем, што давядзецца, мабыць, цяпер Паўліку ездзіць на трохколавай «лісапеце», як ездзіць кавалёў бацька, дзед Цімох. Але кавалёваму бацьку яшчэ добра, у яго ёсць жалезныя ногі. Сын выкаваў. Гэтыя ногі нас вельмі здзіўлялі. Заўсёды, калі стары прыязджаў у сельмаг купіць тытуню, мы з цікаўнасцю разглядалі і яго «лісапету», і яго ногі, падобныя на качэргі. Ен тупаў імі да прылаўка, грукаючы аб падлогу, а ступні на шрубах згіналіся і разгіналіся, як сапраўдныя. У некаторым сэнсе яны былі і лепшыя за сапраўдныя: стары каваль хадзіў босы ў самую моцную сцюжу. Жалеза, настыўшае на марозе, у цяпле толькі пакрывалася інеем — і ўсё.

А хто выкуе такія ногі Паўліку? Бацька яго, відаць, не ўмее. Мог бы зрабіць той жа каваль, дзядзька Пятро, ды ён, напэўна, дорага возьме, і больш таго, каваля зараз няма дома: ён на вайне.

У Здораў двор нас не пусцілі. Мы пастаялі крыху пад варотамі, паглядзелі ў шчыліну, як фельчар Цімафей Іванавіч адмывае на ганку рукі ад крыві, паслухалі, як галосіць у хаце Паўлікава маці, і пайшлі. Мы пайшлі за вёску, на калгаснае поле, дзе нядаўна грукатаў бой. Там, кажуць, валяецца процьма ўсялякага дабра, можна нават гармату ўзяць, абы захацеў. Міцька хваліўся, што ён знайшоў сапраўдны камандзірскі компас. 3 тым компаеам залезь куды хочаш, у які хочаш густы дзядоўнік ці ў лазу на лузе, усё роўна будзеш ведаць, дзе поўнач, дзе поўдзень, дзе ўсход і дзе захад: стрэлка паказвае. Нам бы такі компас з Санькам, нізашто ў партызанах не заблудзіліся б. Чаго толькі Міцьку мы за яго не давалі — і тры гільзы, і раменны трэнчык, і нават ракету зусім яшчэ цэлую,— не хоча мяняцца, і ўсё тут.

— Можа, ён мне і самому спатрэбіцца,— стаіць Міцька на сваім.

А то, кажуць, Коля Бурэц, той самы, у якога бацька быў матросам, прывалок дамоў вінтоўку з усімі прычындаламі — штыком і затворам. Толькі сам Бурэц нікому ў гэтым не прызнаецца, баіцца, каб маці не дазналася: вушы абарве.

Мы ідзём па вузкай сцяжынцы ўздоўж дарогі, абіваем босымі нагамі пыл з шырокага лісця і дзябёлых, ужо сухіх сцяблін трыпутніку, ідзём і марым: вось бы нам знайсці па нагану ды патронаў да іх па кішэні або гранат штук па дзесяць.

— Вінтоўкі таксама возьмем, калі што,— згаджаюся я на ўсякі выпадак.

— Можна і кулямёт прыцягнуць,— разважае Санька.

Абапал дарогі стаіць пераспелае жыта, схіліў дадолу каласы сухі, як порах, ячмень. Дакраніся да яго, і зерне дажджом пасыплецца на зямлю. Там, дзе да прыходу немцаў пачалі жаць, стаяць снапы, складзеныя ў бабкі, і копы. Шмат бабак павалена, раскідана. Каля самай дарогі два папялішчы. Тут былі сцірты хлеба. Яны згарэлі пасля таго, як прыйшлі фашысты. Мы думаем, што без партызанаў тут не абышлося. А можа,апалчэнцы спалілі, каб не застаўся хлеб ворагу.

Поле скрэмзана ўдоўж і ўпоперак танкамі, перакапана акопамі. Мы ходзім па акопах, шукаем наганаў. Думалася, што іх тут будзе валяцца колькі хочаш, але так толькі думалася. У вялізным, круглым акопе знайшлі адны гільзы ад снарадаў ды пустыя скрынкі. Відаць, тут стаяла гармата. Наперадзе акопа зямля высмалена, чорная ад сажы, а навокал ямка на ямцы — поле ўзарана выбухамі. Люты быў бой.

Далей у жыце знайшлі процівагаз. Паглядзелі — цэлы. Вырашылі ўзяць. Можна многа рагатак зрабіць. Затым трапілася чырвонаармейская каска і маленькая пехацінская рыдлёўка. Каску мы памералі. Спачатку Санька, а потыя я. Яна была вялікая, закрывала вочы. Затое рыдлёўка самы раз, па нашай сіле. Забралі яе з сабой.

— Сюды! Сюды! — раптам закрычаў Санька. Я думаў, што там ужо немаведама што, аж нічога асаблівага. На дне неглыбокай ямкі, відаць, варонкі ад снарада, крыху прыстасаванай пад акоп, як насыпана пустых стрэляных гільзаў. Былі яны і проста так і ў кулямётных стужках. Перакапалі, перагледзелі ўсе да адной — няма цэлых. Відаць, кулямётчык адбіваўся да апошняга патрона. Тут жа, у ячмені, мы знайшлі брудныя, акрываўленыя бінты і прастрэленую наскрозь біклажку. Жывы ён застаўся ці не?

Лазячы па аколах, мы вымазаліся ў гліну, як чэрці, Санька да ўсяго яшчэ залез і ў нейкі мазут, а потым чоркай рукой выцер пот з ілба. Цяпер ён, як дзядзька Пятро, калі той вечерам ідзе дамоў з калгаснай кузні. Ды ўсё гэта дробязь у параўнанні з тым, што мы не знайшлі яшчэ ніводнага нагана.

Мы ляжым на чыстым пясочку каля акопа і адпачываем. Гаварыць нічога не хочацца. Санька калупае пальцам зямлю, а я проста гляджу на неба. Па небе плывуць белыя, мяккія воблакі, часта махаючы крыльцамі, амаль вісіць на адным месцы і звініць, заліваецца жаўрук. Яму ўсё роўна, зжата ці не зжата поле, знайшлі мы з Санькам наганы ці не, ёсць вайна ці няма. Усё звініць і звініць, як і ўчора, і пазаўчора, і год, і сто год назад.

Цвыркаюць у ячмені конікі, пераліваецца хвалямі гарачае паветра. Я гляджу на неба і думаю пра свайго бацьку. Дзе ён, у якім жыце адбіваецца ад ворагаў? Думаю пра дзядзьку Назара. Дзе ён зараз лятае на сваім «ястрабку»?

I раптам Санька штурхнуў мяне ў бок:

— Глянь сюды!

Я паглядзеў. Непадалёку, абапёршыся на рыдлёўку, стаіць наш сусед, дзед Мірон. Мы не любім дзеда. Гзта сквапны чалавек. Сквапны і злосны. Ён спіць і ў сне мяркуе, як бы нас з Санькам крапівой адсцёбаць. А сустрэне на вуліцы, кожны раз пальцам трасе і глядзіць з-пад калматых броваў, як з-пад страхі, наскрозь праймае. I ўсё з-за грушы-спасаўкі, да якой мы сваімі локцямі і каленямі праклалі па яго бульбе цэлую дарогу.

— Чаго ён тут? — хмура спытаў я ў Санькі.

— Чаго? Можа, здабычу якую шукае...

— Давай падгледзім.

Дзед Мірон стаіць, стаіць доўга, нерухома, быццам акамянеў. Зношаная, зашмальцаваная шапка вісіць пад рукамі на цаўі рыдлёўкі, і на сонцы блішчыць спацелая лысіна.

Калі глядзець на дзеда знізу, уткнуўшыся падбародкам у пясок, ён здаецца вялікім-вялікім. За яго спіной на гары відаць царква, але галава старога большая за царкоўную макаўку і намнога вышэй яе. Мы разумеем — гэта таму, што царква далёка, а стары блізка. Нарэшце, ён паківаў лысай галавой, нацягнуў на самыя вушы сваю шапку, ускінуў на плячо рыдлёўку і пайшоў проста па жыце далей, у поле. Мы з Санькам кінуліся да дарогі: што ён там рабіў — цікава.

Перад намі курганок свежай зямлі. На курганку каска з чырвонай зоркай і вінтоўка без затвора. Нам не трэба тлумачыць, што гэта такое. Пад курганком ляжыць баец. Наш баец. Нам чамусьці стала сорамна. Горка і цяжка на душы.

— Здагадзька! — упікнуў я Саньку.— Здабы-ы-чу. Санька ўздыхнуў і сказаў:

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code