«Я? В смысле, языков? Мне пока одного русского хватает…»
«А я — дзве! Трухан — тры, — хлусіў і не моршчыўся Ведрыч. — Церашкоў вунь — чатыры. Яшчэ ёсць пытанні?»
«Да зачем её знать?! Разговаривай неправильно порусски — и вся мова! Было бы различие большое, а то в однойединственной букве разница! Поехали — а повашему — пАехалі!»
«Парень, супакойся! — сам Ведрыч пачынаў заводзіцца. — Хай у нас мова блізкая да расейскай, але яна як мінімум ёсць. А што швейцарцам, аўстрыйцам рабіць? Бельгійцам? У якіх роднай мовы зусім няма?»
«Ээ, нет! Это другая опера…»
У вушах у Трухана пачало шумець, мяшацца, накладвацца адно на адно…
«Дзядзька, выбачай за выраз, але…»
«А на так?»
«Так конь ляціць...»
«Мова — гэта табе не язык!»…
«…Они вам бросят эту кость! Хорошо, согласен: пусть мова —первая ступенька на лестнице перестройки…»
«Сюды…»
«А мы — сюды…»
«Не ведаю, які з цябе юрыст, але нясеш ты ахінею…»
"Ну, зачем вы так сразу…»
Ілья то надзяваў, то здымаў акуляры, размахваў імі ў Ведрыча перад носам — увесь у экстазе спрэчкі; на ніжняй губе ў яго выступіла белая пена, разам са словамі з рота ляцелі пырскі... Ведрыч дэманстратыўна прыкрываўся далоняю і нават прыплюшчваў вочы, нібы пазіраў на лямпу без абажура. Ілья нічога не заўважаў.
«Вы добьётесь этого... Но это тот же фашизм! Получается, Беларусь превыше всего?»
«… А так?»
«… Так — пешка праходзіць…»
«Дзядзька, мы такое семдзесят гадоў слухалі, і досыць; цяпер вы будзеце слухаць нас…»
«… І яшчэ слонікам!»
«… Это же сознательное обеднение! Неужели два великих языка, русский и английский…»
«Ды ў тым і справа, што родная мова толькі памагае засвойваць чужыя…»
«Не знаю, не думаю… Мне, например, не помогла…»
«Табе паможа толькі клініка...»
«… Я же не оскорбляю вас, не кривжу, то есть…»
Трухан, асцярожна прычыніўшы дзверы, выйшаў у прыбіральню.
Каля «сабачага» пакоя спыніўся, прыслухаўся. Адказам яму было перш бурчэнне, а потым і нейкі шып, быццам каты ці гадзюкі там жылі, а не сучка са шчанюком.
Калі ён вярнуўся на кухню, Церашкоў з Альбертам Казіміравічам пачалі новую партыю. Церашкоў папіваў з юрыставага бакала віно. А юрыст бы той клешч прысмактаўся да Ведрыча.
Цяпер ужо і Трухану было што сказаць… Вось толькі, на жаль, ніхто ў яго нічога не пытаў. А сказаў бы ён так: ну, навошта такая цвердалобая прынцыповасць? Навошта нам гэты юрыст? Перад кім мы сыплем бісер, на што трацім энергію, чаму самі сябе не беражэм? Навошта самахоць узвалілі на сябе гэтую няўдзячную місію — агулам, паўсюдна, без разбору агітаваць за беларушчыну абыкаго? Да беларускай мовы трэба яшчэ права допуску мець, трэба заслужыць гонар быць да яе далучаным.