MoreKnig.org

Выбраныя творы: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Чорны Кузьма



Шрифт:

- Дык што ж мне з жонкай развод браць, цi што?! - устрапянуўся збянтэжаны Крамарэвiч.

- Калi ты браў яе замуж, то ты ў мяне не пытаўся. Што ж ты цяпер пытаеш! У цябе павiнна быць свая галава на плячах.

Слабавольны Антон Крамарэвiч уныў душой. Ён пачаў думаць, што дзеля якiх-небудзь, яму невядомых, а Сушчэвiчу вядомых прычын трэба, каб ён разлучыўся з жонкай. Дык жа трэба ратавацца. Самае лепшае, каб доўга не паказвацца Сушчэвiчу на вочы. Але ж трэба канчаць хату. Ужо нямнога асталося. I вось ён надумаўся: зноў з'ехаць i астацца на чыгунцы, пакуль развеецца над яго галавой хмара, а хату няхай паспрабуе канчаць жонка, няхай наймае людзей, а грошы ён падашле. Аднак жа сталася не зусiм так, як ён думаў. Праўда, хмара i сапраўды развеялася: неўзабаве i сам Сушчэвiч пра ўсё забыў. Але адной жанчыне было занадта ўжо клопатна давесцi да заканчэння i парадку новую будынiну. Яна пiсала яму аб гэтым пiсьмо за пiсьмом. Ён жа не адважыўся так адразу назад вярнуцца. "Яшчэ год цi два", - думаў ён. Да таго ж яму вельмi спадабалася новая служба на чыгунцы. Нарэшце прыйшло пiсьмо: "Хату я накрыла, каб сцены не гнiлi, а вокны i дзверы забiла дошкамi. Няхай так стаiць сабе, пакуль усё выйдзе на лад, нейк жа скончыцца пакрысе. Дзякуй Богу, жыць ёсць дзе, дождж i ў старой хаце за карак не лье". Ён прачытаў пiсьмо i аддаўся горкай задуменнасцi. Дзень пайшоў за днём i месяц за месяцам, i не тое што год, а i два, i больш прайшло. I так нейк жылося да часу. Усё чагосьцi чакалася. I дачакалася да вялiкага няшчасця. Ужо i не пайшлi пiсьмы ад яе i дзяцей, i невядома стала, цi хаця жывыя яны асталiся.

Праз тую станцыю, дзе служыў Антон Крамарэвiч, прайшлi апошнiя цягнiкi, i немцы былi ўжо зусiм блiзка. Не тое што ад кананады, усё траслося i рвалася ад частых налётаў нямецкай авiяцыi, але ўжо i нямецкiя танкi падышлi былi да самай станцыi i зноў знiклi. Антон Крамарэвiч разам з усiмi, з кiм ён жыў i працаваў тут доўгi час, быў у знiшчальным атрадзе, якi затрымлiваў падазроных асоб, капаў супрацьтанкавыя равы, узводзiў насыпы, забiваў надаўбы, спаткаў быў нямецкiя танкi стральбой i гранатамi. I многа тут яшчэ было работы гэтаму атраду. Але яшчэ няясна было: цi астанецца атрад тут, як прыйдуць немцы. Падыходзiў апошнi момант. А на станцыi аставалiся яшчэ таварныя вагоны, цэлы эшалон. Гэта быў таварны цягнiк, у паравоз якога трапiла бомба i ранiла машынiста. Начальнiк станцыi выбраў з усiх Антона Крамарэвiча: ён ведаў, што Крамарэвiч такi чалавек, што калi ў яго не хопiць пачуцця абавязкаў давесцi справу да канца, то таксама не хопiць i смеласцi не давесцi яе да канца. Антон Крамарэвiч увесь час, некалькi гадзiн, стаяў на паравозе пры раненым машынiсце. Машынiст быў забiнтован па твары, плячах i жываце i сядзеў на высокiм табурэце. Крамарэвiч стаяў пры iм i то даваў яму пiць, то рабiў тое, што казаў яму машынiст. Без агнёў i цiхiм ходам яны адводзiлi цягнiк у тыл. Але паравоз быў сапсаваны бамбардзiроўкай, i язда была такая марудная, а нямецкiя самалёты шукалi сабе спажывы так часта, што цяжка было гнаць ад сябе безнадзейнасць. Ехалi, цi, праўдзiвей сказаць, паўзлi ўсю ноч i ранiцу i тады, калi сонца рушыла на поўдзень. Тут якраз i здарылася тое, што вырашыла далейшыя Крамарэвiчавы паводзiны: немец зверху заўважыў цягнiк i стаў над iм кружыцца. Машынiст спынiўся. Трэба думаць, што немец пачаў трацiць цягнiк са сваiх вачэй i, можа быць, каб зусiм не згубiць яго для сябе, ён бадай што на ўсялякi выпадак скiнуў увесь груз сваiх бомбаў. Гэты страшны пачастунак упаў так блiзка ад цягнiка, што паравоз i пярэднiя чатыры вагоны ўздрыганулiся, зрушылiся набок, пагнулiся i сталi нягоднымi для далейшага руху. Машынiста i Крамарэвiча выкiнула з паравоза. Крамарэвiч ачомаўся праз некалькi гадзiн, i не так сабе, а ад артылерыйскай кананады. Немцы абстрэльвалi гэтую мясцовасць з гармат. Усюды ўзнiмалiся ўзрывы. Пыл з дымам раз'ядаў вочы i грудзi. Крамарэвiч хацеў прыўзняцца i адчуў, што ранен у грудзi. Кроў закарэла i пакiнула iсцi. Уночы свяцiў месяц. Крамарэвiч хацеў стаць на ногi i ўпаў у непрытомнасць. Вельмi можа быць, што жудасны холад, якi можа быў i ад хворасцi, вярнуў яго да памяцi. Ён калацiўся з холаду i не ведаў, колькi часу ён так праляжаў. Заходзiла сонца, i зямля была мокрая, мусiць, нядаўна прайшоў дождж. З нечалавечай натугай Крамарэвiч усё ж такi падняўся на ногi i паспрабаваў паволi iсцi. Яго вадзiла ўбакi, i ў вачах стаялi чорныя кругi. Сам не ведаючы куды, ён усё iшоў, растапырыўшы рукi, быццам мацаючы паветра i трымаючыся за яго. Разышоўшыся, ён аднак жа пайшоў лягчэй. Ён садзiўся i лажыўся на зямлю i зноў iшоў. У адным месцы, дзе чарнелiся кусты i дрэвы, ён чуў зусiм блiзка ад сябе нямецкую гаворку i ледзьве мог схапiць грудзьмi паветра. На рассвiтаннi ён бачыў, як прайшло палявой дарогай многа нямецкiх танкаў. Ён лёг пад куст палявога быльнягу i не варушыўся. I нiколi так моцна, як у гэтыя моманты, не ныла яго душа па Алесi, Ганцы, Толю i ёй, добрай яго жонцы, такой блiзкай i роднай жанчыне. I па тым кутку пры лесе, дзе сэрца многа знаходзiла цiхай радасцi i дзе ўцеха з малога была лепш за радасць з вялiкага. Пераляжаўшы так многа гадзiн, ён зноў пайшоў. Ужо ён быў слабы i ад раны, i ад голаду. Многа сiлы адабрала i ўся гэтая валтузня. Ён ведаў адно. Па ўсёй мясцовасцi панавалi ўжо немцы, а мясцовасць была незнаёмая. Яшчэ праз паўсутак ён дацягнуўся да нейкай дробнай вёсачкi, дапаў да скошанай i прывялай травы каля частакола з рассунутымi прутамi. Бязвусы, босы i ў чорнай рубашцы без падпяразкi чалавек угледзеў яго i разгаварыўся з iм. Ён паспагадаў яму ў няшчасцi i паклаў на леташнюю салому ў сваёй пунi. Кожны дзень ён прыносiў яму два разы хлеб i малако, i так пайшоў тыдзень за тыднем. Адно што душа была не на месцы, а так усё iшло добра. Хоць паволi, марудна, як свiтанне ўвосень, але варочалася здароўе, а значыцца, у чалавека i надзеi ажывалi. Антон Крамарэвiч, ужо ўвосень, упершыню выйшаў з пунi, ахоплены одумам, што яму цяпер рабiць. Гаспадар яго быў чалавек цiхi i баяўся немцаў. Ён распытваў па людзях, што дзе чуваць, а пасля падоўгу сядзеў з Крамарэвiчам, i яны раiлiся i думалi, як далей трымацца i цi трэба Крамарэвiчу падавацца цяпер у свой раён, дзе аставалiся жонка i дзецi. Хадзiлi аднак жа чуткi, што ў тым раёне, далёкiм адгэтуль, многа нямецкага войска, i там людзi забiлi трох гiтлераўскiх афiцэраў, i карны атрад там даўно ўжо, i няма як туды паткнуцца. Вельмi можа быць, што Крамарэвiч занадта рана падняўся з саломы i не вылежаў хваробы да канца. Бо праз невялiкi час рана адкрылася i хвароба адкiнулася. Ён зноў ляжаў на саломе ў пунi, пад кажухом i ў ботах, бо восень была позняя i пачыналiся замаразкi: снег пайшоў, i маразы пачалiся. Стала зiма. А ён усё ляжаў. Добры лёс паслаў яму чалавека з душой i розумам. Ён прыводзiў да Крамарэвiча доктара, i той сказаў берагчыся i раней часу не ўставаць. Так i зiма прайшла, i вясна настала. I толькi як высахла зямля, Антон Крамарэвiч па-сапраўднаму ўбачыў, што ён як мае быць робiцца здаровы. На пераломе вясны на лета ён цвёрда надумаўся брацца ў свой бок. А там будзе вiдно, што i як далей. Скрываючыся i трымаючыся глухiх закуткаў, ён больш як тры тыднi iшоў у свой бок. Да знаёмай стараны ён дайшоў якраз тады, калi яна апустошылася. Многа людзей забраў з сабою карны атрад. Казалi, што многiя апынулiся ў канцэнтрацыйным лагеры, а многiх пагналi ў Германiю. Дзе-нiдзе Антон Крамарэвiч натыкаўся на чутку, што далёка адсюль, па дарозе ў лагер, многа людзей уцякло з-пад варты. Iм памаглi партызаны, напаўшы на канвой i перабiўшы яго. Самымi гарачымi днямi Крамарэвiч прыйшоў у свой пасёлак. новую сваю хату ён знайшоў з забiтымi дзвярыма i вокнамi, так, як i пiсала яму калiсьцi жонка. Што ж да старой хаты, то яна была як пустка якая: усё паадчыняна, паразварочвана, кiнута абы-як, i нi душы нiдзе. Крамарэвiч кiнуўся па суседзях. Але толькi ў двух хатах знайшлiся людзi. Астатнiя хаты пуставалi. Суседзi казалi ў адзiн голас, што трое Крамарэвiчавых дзяцей i жонка знiклi немаведама дзе. Разам з тысячным цi большым натоўпам людзей i iх гналi некуды. А цi ўцяклi яны, цi не - невядома. I што з iмi, i дзе яны - нiхто не ведае. Антон Крамарэвiч абышоў увесь раён, дападаў куды толькi мог i нiчога не дазнаўся. Вялiкае гора здушыла яго. Да самай глыбокай восенi ён стаў сумным вандроўнiкам. Дзе ён толькi нi быў! Абышоў круг на сотнi кiламетраў. Быў i ў тым баку, дзе з-пад варты ўцяклi людзi. Дзе што чуваць было яму спанаднае, ён кiраваўся туды. I на след не напаў. Нарэшце, ужо ўбачыўшы марнасць сваiх пошукаў, ён узгадаваў у сабе прагу знайсцi дзе сляды партызан i астацца з iмi. Але партызаны сваiх слядоў напаказ не выстаўлялi. Дзе грамаздзiлiся на дарозе куча лому з разбiтых машын i парваных гранатамi на кавалкi немцаў, там, здавалася, яшчэ цiшэй было, як дзе. На дрэвах спявалi сабе птушкi, i спакойна шастала трава пад ветрам. Здавалася, што тут няма i не было нiкога нiдзе жывога. Адзiнокi, як саломiна на дарозе, Антон Крамарэвiч зноў рушыў у свой бок. Ужо нiякiх цвёрдых намераў ён не меў. Дзесьцi ў глыбiнi душы была толькi, як яснасць сонца па той бок хмар увосень, надзея, што пакрысе, як павелiчэнне дня к вясне, выкiруецца ўсё на дабрыню i шчасце. На гэта патрэбен час, i ён радаваўся кожны вечар, што яшчэ адзiн дзень мiнуўся. Так, у маруднай хадзе, ён прычакаў позняй восенi. Ужо быў кастрычнiк, i дзiўна, як гэта так доўга стаяць цёплыя днi. Хоць поле было i пустое, хоць трава была злеглая i збляклая, але часам, з вялiкай задумы, здавалася, што зараз над прыгрэтай сонцам травiнай загудзе пчала. А ў лесе зусiм было цёпла. Часамi яшчэ чуўся пiск камара. Антон Крамарэвiч дайшоў да роднага кутка ў канцы ночы. Было холадна i мокра. Мiнулым днём доўга лiў дождж. Крамарэвiч падыходзiў да лесу. Сцежка, калiсьцi знаёмая, губiлася ў змрочным падлеску. Ён доўга шукаў сцежкi i з прыкрасцю крывiўся, калi пад нагамi трашчала ламачча. Ён кружыўся на адным месцы, убiўся ў мурашпiк, пакаўзнуўся i выцяўся тварам аб зямлю, усхапiўся i, ужо не шукаючы больш сцежкi, рушыў проста ў прастор памiж дрэвамi. Тут жа адразу пачалося поле, i як быццам сцежка чарнелася i вiлася ўгару на ўзвышша. Ён пайшоў сцежкаю i ўбачыў перад сабою дрэва з ададранай галiнай. "Гэта тая самая арабiна, каля якой я некалi араў i на нiзкi сучок торбу з хлебам вешаў". Ён прыгнуўся, абмацаў сук. Сэрца яго як бы ўздрыганулася. Ён пайшоў шпарчэй. Ужо добра свiтала. Дзень пачынаўся ясны. Ён падышоў да шасцi хат. Дзесьцi тут у хляве рыкала карова. Ён падышоў да новай сваёй хаты. Усё таксама яна стаяла з забiтымi вокнамi i дзвярыма. Але бярвенне ўжо яе пачарнела. Быццам стараючыся адкаснуцца ад страшных прывiдаў, ён паддаў ходу, проста да той старой хаты. Ён тады яе замкнуў, калi пакiдаў яе апошнi раз. Ён здалёк бачыць: замок вiсiць на дзвярах, нiхто не зачапiў нiчога. Ён увайшоў у двор. Тое самае ржавае i сплюшчанае ў бляху вядро валялася пад нагамi. Пасярод двара стаяла вада. Белы певень, худы i нейкi доўгi, з вострым i высокiм грэбенем на галаве, спалохаўся чалавека i з крыкам, узмахваючы крыллем, рынуўся наўцёкi. Ён адзiчэў у адзiноце. Ён пакiнуў след пасля сябе, ён начаваў перад вокнамi на плоце. Крамарэвiч згубiў ключ у часе свайго вандравання. Ён падняў камень, адбiў прабой i адчынiў сенцы. Як яго ўразiў пах вiльгацi ў хаце! Першае сонца бiлася ў акно i ляжала на столi. Са сцяны тырчаў той самы драўляны крук, убiты яшчэ дзедам, на якi два цi можа тры пакаленнi вешалi вопратку, хусткi, шапкi. Смутак здушыў Крамарэвiчу грудзi. Ён зноў пад гэтым крукам, пад якiм быў малым, пад якiм часта курыў, седзячы тут на лаве. Яго душа ныла аб тым, што яшчэ так нядаўна было, напаўняла жыццё i радавала чалавека. Ужо ж быў даведзены да даху дом. Гэта нiчога, што заканчэнне дома адклалася, самае большае было зроблена. А дзецi! Старэйшая Ганка ўжо даўно пiсьмы яму пiсала. Яго душу рвала тое, што ён зноў апынуўся ў дзедаўскай хаце, быццам злы лёс сумысля не даваў яму выбрацца на прасторнейшую сцежку, чым тая, па якой iшоў дзед. А каб ён i скончыў дом, i пажыў год цi два ў iм. Тое шчасце было б нiчым перад тым няшчасцем, што цяпер агарнула яго. Ён быў адзiн, без дзяцей i жонкi, без нiкога на свеце. Што з таго, што ён мае дзве хаты! Навошта цяпер канчаць новую хату, калi iх няма. Хоць цэлую вулiцу дамоў дай яму. Гэта толькi павялiчыць яго смутак, нiчога яму цяпер не мiла, няма яму цяпер за што зачапiцца, каб жыць. I няма каму скардзiцца, над душой вiсiць гад з гадаў, бязлiтасны прышэлец з чужой зямлi. Пакуль чалавек жыве, ён ратуецца ад усякай злой навалы. Каб уняць свой смутак, Антон Крамарэвiч падумаў, што трэба ж жыць на свеце. Ён выйшаў, набраў лому, напхаў у печ i падпалiў. Некалькi разоў ён падкiдаў у печ дровы. Печ нагрэлася, па хаце пайшла парнасць. Ён падумаў, што будзе чад, i яму карцела iсцi шукаць людзей i зноў пытацца, цi не ведаюць дзе следу яго жонкi i дзяцей. Замест замка ён укруцiў дротам клямку i рушыў з двара. Той белы худы певень выткнуўся з-за вугла, i зноў убачыў чалавека, i зноў кiнуўся ў лес з крыкам. "Як адзiчэла птушка! Нейк жа i жыве адна, начуе сабе на плоце, жывiцца сама". Думаючы аб усемагутным жыццi, якое на кожным кроку ўкараняецца i iмкнецца да красавання, адчуваючы гэта ўсёй душой сваёй, ён пайшоў у той вялiкi пасёлак, дзе быў раней цэнтр раёна. Там ён гаварыў з людзьмi, нiчога не выяснiў i каб трохi, дык трапiў бы ў рукi палiцаяў, якiя заўважылi нейкага новага тут чалавека. Добрым змрокам вярнуўся ён дадому. Праз пабiтую шыбу дзьмуў па хаце вецер. Ён заткнуў анучаю дзiрку ў акне i агню не запальваў. Ён памятаў, што на тым дзедаўскiм круку вiсiць чорны ад гразi ручнiк. Яго не паспелi памыць. Вобмацкам ён паклаў ручнiк у ночвы, якiя бачыў у сенцах, налiў вады i абмацаў ля комiна на печы мыла. Доўга ён мыў ручнiк, i гэтая разрыўка гнала ад яго смутак. Ужо было позна, калi павесiў ручнiк на плот. У цеменi ночы ён заўважыў, што той белы певень сядзiць на плоце перад хатаю i схаваў пад крыло галаву. Яму захацелася як-небудзь прылашчыць гэтую адзiнокую птушку. Пасля ён пайшоў на той бок арабiны ў полi, дзе бачыў, калi iшоў сюды, цэлы загон нявыбранай бульбы. Цi ёсць на яе гаспадар, цi не? Няхай сабе як хоча. Ён навыграбаў бульбы ў мех як панесцi мог. Вярнуўся з мехам у хату. Белы певень спаў усё на плоце. Ён лёг на цёплую печ i адразу заснуў. Перад днём выбiўся з-за хмар месяц i пачаў цьмець. Ранiца пачалася ясная. Ён прахапiўся, быццам было ў яго многа важных справаў. Зазiрнуў у акно. Белы певень дзёўб нешта пасярод двара. Ён падпалiў у печы, узяў з-пад лавы чыгун i паставiў да агню бульбу, каб хапiла i сабе, i пеўню. Управiўшыся з гэтым важданнем, ён сеў на печ, звесiў ногi i курыў. Неўзабаве дым ад яго папярос плаваў па ўсёй хаце. Круцiў ён папяросы адну за адной, смутак, як самы востры боль, пёк яму грудзi. Ён адчуў, што так не вытрымае доўга. "Толькi пераначую яшчэ адну ноч i тады сыду куды". Ён, здаецца, чуў, як iдзе час, секунда за секундай. Ён быў такi насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад цiхага бразгату сенечнай клямкi. Як той певень ад чалавека, так ён ад гэтага гуку як бы хiстануўся ўбок, да сцяны, пасля саскочыў з печы i стаў у гатовай да ўсяго паставе. Адчынiлiся дзверы, i цераз парог пераступiў Коля Сушчэвiч. Антон Крамарэвiч убачыў перад сабою хударлявага, з абветраным вострым тварам, хлапчука, у якiм (i гэта адразу кiдалася ў вочы) нерашучасць i баязлiвасць змагалiся з самай выразнай адвагай. Можа гэта было штучна напушчанае iм на сябе, але яно было i ўладала гэтым малым, нечаканым i незнаёмым госцем. Коля Сушчэвiч бачыў перад сабой незнаёмага чалавека ў зрыжэлых ботах, у ватоўцы, з дробнымi светлымi вусамi, з вачыма, адначасна i рухавымi, i задуменнымi. Гэты незнаёмы чалавек стаяў нерухома i, здавалася, еў вачыма свайго малога госця. Так ён пiльна прыглядаўся да яго. Коля Сушчэвiч засадзiў пальцы рук за раменную сваю падпяразку на кароткай вопратцы з шэрага сукна i, здавалася, думаў i меркаваў. Антон Крамарэвiч падазрона ўглядаўся ў яго i сказаў тонам чалавека, якi не так дапытвае другога, як сам шукае апiрышча:

- Што скажаш? Адкуль ты? Чаго ты забрыў сюды?

Коля ўзяў спакойны тон. Хiтрасць яго межавалася са шчырасцю.

- Я шукаю свайго бацькi.

- А дзе ж твой бацька дзеўся?

- Хiба ж я ведаю? З першага дня вайны я яго не бачыў.

- А ты здалёку?

- З раёна.

- Хто ж твой бацька?

- Сушчэвiч.

Антон Крамарэвiч перасмыкнуў усiмi рысамi свайго твару. З гарачым уздымам ён нi то запытаў, нi то дапытлiва крыкнуў:

- Як жа ты не ведаеш, дзе твой бацька?! Хiба твой бацька адцураўся цябе? Можа ён самахоць ведаць цябе не хоча? (Яму было прыемна гаварыць нядобрае пра Сушчэвiча яго сыну.) А можа ён i рад, што такая завiруха на свеце, каб адцурацца ўсiх сваiх i аднаму астацца. Знайшлiся i такiя.

Сказаўшы гэтае жорсткае слова, Крамарэвiч змоўк. Ён убачыў, што яго малы госць уздрыгануўся, замiргаў вачыма, а вочы ў яго зачырвонiлiся. Ён нейк дзiўна кiўнуў галавой, чмыхнуў носам i гатоў быў у той жа момант заплакаць. У кожным разе так здалося Антону Крамарэвiчу. Ён спалохаўся, як кожны слабавольны, хто нарабiў вялiкай бяды. Ён гатоў быў праклiнаць сябе за гэтую сваю дурноту, што перад малым хлапчуком пачаў нядобрым словам спаганяць сваю злосць на Сушчэвiча.

- Можа ты змерз? - сказаў ён. - Дык лезь на печ. Печ цёплая.

- Мне не холадна, - сказаў Коля нейкiм панурыстым тонам,

I тут Коля раптам зiрнуў на Крамарэвiча вачыма, поўнымi просьбы:

- Хiба вы што-небудзь дрэннае чулi пра майго бацьку? - сказаў ён. Мусiць, i ўсе нешта пра яго ведаюць, бо нiчога мне пра яго не кажуць, а самi яго ўспамiнаюць, што ён тут недзе поблiзу з'явiўся. Я не раз чуў, як яны гаварылi.

- А хто гэта яны?

Коля маўчаў.

- А дзе твая, калi так, мацi?

- Маю маму гiтлераўцы павесiлi за тое, што яна не хацела сказаць, дзе бацька. Яго немцы шукалi. А яна не ведала, дзе ён.

- Давай хiба будзем есцi бульбу, хоць халодную, у мяне повен чыгун, сказаў Крамарэвiч, адчуваючы прагу сказаць што-небудзь добрае i ласкавае Колю Сушчэвiчу.

- Я не хачу есцi, - адказаў Коля.

- А ты тут можа i раней бываў каля гэтага месца?

- Быў часта. Калi яшчэ тут фашысцкiх афiцэраў забiлi, i пасля карны нямецкi атрад шукаў тых, хто iх забiў, дык я тады ўвесь раён абышоў: многа людзей тады адусюль iшло хавацца. Дык я хацеў, каб убачыць: можа мой бацька з людзьмi дзе. Я тут на гэтым пасёлачку тады дзве ночы начаваў у аднаго чалавека.

- А каго з гэтага пасёлачка немцы забiралi? З гэтай хаты трое дзяцей i жанчына прапалi.

- Ведаю. Iхняга чалавека не было дома. Дык думалi, што гэта ён забiў афiцэраў i скрываецца. Тут так многа тады людзей стралялi i вешалi, што доўга не разбiралi, а адразу: або застрэляць, або гоняць некуды далёка. Тых трое дзяцей i iхнюю мацi паставiлi, з аўтаматаў адразу застрэлiлi, а самi на грузавiк i паехалi.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
1941 Другая реальность. Дилогия
1941 Другая реальность. Дилогия
[Альтернативная история / Попаданцы]
ФИНАЛ Подполковник Алексей Дронов погибает от снайперской пули в сирийской пустыне, и в ту же секунду приходит в себя на мокрой лесной поляне в теле шестнадцатилетнего деревенского паренька. Дата
0
Невеста на удаленке. Без риска получить кирпичом
Невеста на удаленке. Без риска получить кирпичом
[Детективы / Триллер / Любовные романы / Современная проза]
Божечки-кошечки! Всегда думала, что только моя Зойка — ходячая неприятность. Но теперь, глядя на себя в зеркало, понимаю: похоже, я ничуть не лучше! Всё началось с самого обычного свидания. Какой-то
0
Жёлтый парень
Жёлтый парень
[Детективы / Биографии и Мемуары / Историческая проза]
Он бросил школу в семнадцать и пообещал матери заработать состояние — и сдержал слово. Правда, не совсем честным путём. Джо Уэйл — легенда американского мошенничества: фальшивые тотализаторы,
0
Последний Романов
Последний Романов
[Исторические приключения / Фэнтези / Попаданцы]
Он не должен был выжить. За мгновение до выстрела в подвале Ипатьевского дома в теле Николая Романова оказался другой человек. Он знает, чем всё кончится. И не собирается умирать. Он бежит из
0
Знаки Тишины
Знаки Тишины
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
Действие происходит в Белграде. Доктор Любица Радич — успешный сербский психиатр, любящая мать и жена. Она привыкла помогать другим, оставаясь незаметной для самой себя. Её жизнь давно стала
0
Таверна
Таверна "Капитан и василиск"
[Классическое фэнтези]
Много лет мы сотрудничали, как автор и редактор, а сейчас иногда пишем в соавторстве. Эти рассказы и стихи я писала, будучи редактором, - потому что, когда погружаешься в интересный мир, очень трудно
0
Костоправ
Костоправ
[Ужасы]
Эдвард Смоллс получил прозвище "Костоправ" за то, что резал людей на органы, работая на русского парня по имени Роберт. Теперь мелкий наркоторговец, Альфред Леонард, хочет, чтобы Эдвард снялся в
0
С Новым годом, Цветняшки!
С Новым годом, Цветняшки!
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Наступила зима – самое время готовиться к Новому году! Вместе с Цыплёнком Пи, Лисёнком Айяяй, Волчонком У, Котёнком Мур и Зайчонком Скок малыши узнают, сколько всего интересного приносит снежная
0
Аптека госпожи попаданки, или Не будите травницу
Аптека госпожи попаданки, или Не будите травницу
[Проза / Историческая проза / Попаданцы]
Вчера я заведовала рецептурной аптекой в Новосибирске. Сегодня я — Оливия Ланге, наследница разгромленной лавки в чужом мире. За домом числится долг в тысячу золотых крон, ростовщик уже примеряется к
0
Принц в мои планы не входил
Принц в мои планы не входил
[Любовное фэнтези / Фэнтези]
У Маргарет были вполне разумные планы на жизнь. Привести в порядок поместье, наладить торговлю, открыть собственный ресторан и, наконец, заняться тем, что ей действительно нравится. Желательно без
0
Настоящий американец 7
Настоящий американец 7
[Альтернативная история]
Осень 56 года становится всё жарче и жарче. Ставки растут, враги копятся.
0
Воспитанник драконьего рода, или Наставницу ждали?
Воспитанник драконьего рода, или Наставницу ждали?
[Юмористическое фэнтези]
Если после застолья на 8 Марта вы не попали в другой мир, значит, вы еще не знаете, что такое хорошо посидеть с девочками. Я думала так же, когда открыла глаза и увидела светящуюся пещеру,
1

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
12
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Оружейникъ. 1866
Оружейникъ. 1866
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Умереть в шестьдесят шесть, заслонив собой молодого стажёра, — достойный финал для оружейника. Очнуться в теле семнадцатилетнего подручного на Тульском оружейном заводе в 1866 году — уже второй
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Безмолвная. Книга четвёртая
Безмолвная. Книга четвёртая
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Избитый сюжет о попаданце в тело девушки. Не новый сюжет, рассказывающий о его нелёгкой жизни в Стране Утренней Свежести, и долгом восхождении на музыкальный олимп. И совсем древний сюжет о том, что
4

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
15
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
11

Прямо сейчас читают

Барон Оболенский 2
Барон Оболенский 2
[Боевое фэнтези / Городское фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Князь решил, что отправил меня в ссылку, а точнее на погибель? Как же он жестоко ошибался! Я не только выжил, но и продолжаю развивать свою деревню, которая очень скоро станет настоящим баронством, а
1
Система «Мастер-ключ»
Система «Мастер-ключ»
[Психология]
Секрет успешных людей заключается в главном навыке – умении управлять собственным мышлением. Именно этому учит классическое руководство по силе мысли и достижению успеха Чарльза Энела, американского
1
Самый живучий шиноби
Самый живучий шиноби
[Фанфик / Повесть / Попаданцы / Фантастика: прочее]
Есть упоминание наркотиков. --- Создано с помощью нейросети. --- Я мечтал о спокойной жизни. Но какой-то ублюдок решил, что тело Наруто - идеальное место для её исполния! Мир, где
1
Ненавижу тебя, мажор
Ненавижу тебя, мажор
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
— Я предлагаю сделку, — сказал он, нагло обводя мою фигуру взглядом. — Не заключаю сделок с дьяволом, — ответила я, крепко держа полотенце на груди. — Разве я дьявол, Солнце? Я — Верх, это
0
Напарница звездного стража
Напарница звездного стража
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
ФИНАЛ. Не успела я пережить любовную драму и стать агентом тайной космической организации, как первое задание не заставило себя ждать: Землю атаковали чудовища, и теперь мои родные в опасности. Мало
0
Пленница варваров
Пленница варваров
[Любовная фантастика / Самиздат]
Пробравшись на исследовательский космический корабль, я сбежала от опекунов и привычной жизни. Они не желали отпускать меня в опасные приключения, а потому мне пришлось исчезнуть тайно. По пути к
0
Не идеальная жена для предателя
Не идеальная жена для предателя
[Детективы / Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Однотомник! — Ты?.. — Я, любимый, — скидываю с плеч шубку и присаживаюсь за стол. — Ты меня ещё помнишь? — Что тебе тут нужно? — бывший муж кривит губы в усмешке, махнув охране. — Как что?
2
На краю мира
На краю мира
[Классическое фэнтези / Героическая фантастика]
Прошло два цикла с тех пор, как Рю потерял своего приемного отца. Воин надеется, что наконец обрел покой. Но Клинки Ночи живут мечом, и когда война угрожает Южному Королевству, Рю и Морико
0
Ночь на Ивана Купалу
Ночь на Ивана Купалу
[Классическое фэнтези / Мистика]
В жизни начинающего музыканта не было ни признания, ни славы. Однажды он узнал старинную легенду о волшебном цветке папоротника и, хотя скептически относился к подобным сказаниям, решил испытать
0
Разве можно забыть Мерекюла?
Разве можно забыть Мерекюла?
[О войне]
Эта книга о малоизвестном героическом эпизоде Великой Отечественной войны — о мерекюльском десанте, сыгравшем важную роль в боях за освобождение Прибалтики в 1944 году. В результате многолетних
0
Попаданка в тело обреченной жены
Попаданка в тело обреченной жены
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Когда я открыла глаза в чужом теле, первое, что поняла — эта женщина не должна была дожить до утра. В этом доме меня уже приготовились оплакивать. Муж смотрел так, будто моя смерть была удобнее моей
3
В стиле Ллойда (ЛП)
В стиле Ллойда (ЛП)
[Детективная фантастика]
Вор, частный детектив, Странствующий в тени. Войдите в Ноктис, царство, параллельное нашему и существующее только в темноте. Каждая тень это дверь, и только один человек знает, как пройти через нее.
0