У абедзвюх залах рэстарана «Юттутупа», назву якога вытанчана можна было б перакласці словам альтанка, калі б пафінску ён проста і без выкрутасаў не называўся гаварыльняй, ці дакладней нават балбатоўняй, яблыку яшчэ было месца, дзе ўпасці, але ўжо гарбузу ўпасці не было дзе. Увайшоўшы ў рэстаран і ўбачыўшы за піўнымі куфлямі нядаўніх, паздаваўшых сваю ідэалагічную зброю, дэманстрантаў, Вад зім Альбертавіч з палёг кай канстатаваў, што логіка развіцця падзей, якая па нуе ва ўсім свеце, не абмінула і суровую зямлю Суомі з яе таямнічымі жыхарамі. Цяпер стала абсалютна зра зумела, куды і навошта крочылі яны гэтай першамай скай раніцай і чаму не пасаскоквалі па дарозе з маста. Знайшла сваё тлумачэнне і адносна невысокая маса васць маніфестацыі: калі б дэманстрантаў было болей, дык большасці з іх не заставалася б у перспектыве нічога іншага, як бегаць вакол рэстарана «Юттутупа» са спушчанымі порткамі. Мусіць, усе тут пра тое веда юць і папярэдне дамаўляюцца адны з аднымі, каму гэ тым разам выходзіць змагацца на вуліцы, а каму заста вацца ў кватэрах і на хутарах, падтрымліваючы бараць бу за лепшую будучыню ў хатніх умовах.
У першай зале Пекка адразу ж, каб не пачуваліся яны ніякавата, узяў па куфлі піва, але тут не тое што сесці, а нават стаць так, каб злаўчыцца і выпіць хоць глыток, не штурхнуўшы суседа, было немагчыма. Пек ка жэстам паказаў, каб прабіваліся за ім — і паўз дзвюх велічных калонаў, што падпіралі скляпенне першай залы, Вадзім Альбертавіч і Алег Мікалаевіч, узняўшы над галовамі куфлі і абліваючыся пенай, прабраліся за Пеккам у аздобленую дрэвам залу другую. Сюды народ яшчэ толькі набіваўся, і ў гэтай зале можна было воль на пастаяць, але шалёны Пекка распіхаў за сваім сталом сваіх партыйных саратнікаў — і неяк між імі ўсе трое яны ўціснуліся і селі.
— Мае сябры, — пазнаёміў Пекка тых, каго піхаў, з тымі, дзеля каго піхаўся. І пашырыў уяўленне сваіх ста рых сяброў пра сваіх сяброў новых:
— Вадзім і Алег з Беларусі.
— А!.. — адразу пацягнуўся да іх з куфлем лысаваты і скуласты чалавек, падобны на фіна гэтак жа, як пу стэча на лес. — Сокалы Лукашэнкі!.. А я Цімур, узбек. Мінулым годам Іслама Карымава хацеў забіць, але не выйшла. Таму збег у Фінляндыю. У Фінляндыі, між іншым, не так хораша, як вам здаецца, але жыць можна. Хоць нуда невыносная…
— Забіваць няма каго? — спытаў Вадзім Альбертавіч.
— Не, чаму, ёсць каго, я з сабой прывёз… Зараз піва нап’юся, нож навастру — пайду і заб’ю!
— Не заводзься, Цімур, — папрасіў Пекка. — Адпачні, на святы ў Фінляндыі не забіваюць.
— Для мяне, як заб’ю кагонебуд зь, так свята, — прызнаўся Цімур. — Так што будзённых дзён у мяне няма.
— Не варта з ім размаўляць… — сказала адстаронена прыгожая жанчына ў акулярах, якая задуменна паліла, нібы аддаленая ад усяго, што побач. — Ну яго… Чаму на огул усе згаджаюцца трываць ягоную прысутнасць?..
Яна сказала гэта ціха і ні да каго не звяратаючыся, таму ў словы яе ніхто і не ўслухваўся, апроч Цімура.
— Таму што ўва мне неўтаймаваныя жарсці! — адказаў
Цімур чамусьці не гэтай жанчыне, а прысеўшаму і замер ламу насупраць яе Алегу Мікалаевічу. — Фіны праз гэта мяне не разумеюць і збіраюцца здаць у псіхушку. Уяўляеш: там — у псіхушку, тут — у псіхушку… Я, бач ты, сваю бабу хачу зарэзаць! Дык жа мая баба, хачу рэжу — хачу не. Не свет, а псіхлякарня нейкая! І наўкол адны дактары!
— А вам, канечне, Лукашэнку хочацца зарэзаць?.. Ці ўжо зарэзалі? — спытала, задуменна палячы, адстароне ная жанчына замерлага Алега Мікалаевіча.
— Так, — паспешна адказаў Алег Мікалаевіч, які не чакаў, што яна ўважыць яго настолькі, што звернецца з пытаннем. — Хоць не, нашто?..
— А чаго вы так спалохаліся, калі не зарэзалі? — усміх нулася жанчына, здымаючы акуляры, і вочы яе пры ўсмешцы так блакітна закрасавалі, як першыя кветкі ў вясновай тундры. — Тым болей, што ваш жа прэзідэнт: хочаце — рэжце, хочаце — не.
— Я палітыкай не займаюся, я па цэменту спецыяліст, — ачмурэўшы, як ад хмелю, ад яе ўсмешкі, нібыта зусім не смешна адказаў Алег Мікалаевіч, але тут нават Пек ка засмяяўся:
— Замуруюць яны яго! Мафія!
— Рэзаць у Грэцыі добра, — прыглядваючыся да Вадзіма Альбертавіча, узяў нож са стала Цімур. — Там за гэта год даюць, а праз тры месяцы выходзіш. І зноў рэж, каго хочаш.
— Чуў звон… — махнуў рукой на яго Пекка. — У Грэцыі не за любое забойства год даюць, а за любоўнае, зза рэўнасці…
— Усё правільна, — згадзіўся Цімур. — Я, не любячы, і не забіваю.
І тут за суседнім сталом, застаўленым піўнымі куф лямі так, што між імі і соль бы не прасыпалася, усталі і заспявалі «Варшавянку». Заспявалі пафінску — і толькі цяпер Вадзім Альбертавіч здзівіўся, што ўсе да іх за іхнім сталом звярталіся паруску, і нават зараз магутны фін у чырвоным свэтары з дальняга канца стала гучна, па руску спытаўся ў Пеккі:
— Пераспяваем?
— Пераспяваем! — прыстукнуў піўным куфлем Пекка, падняўся і заспяваў «Інтэрнацыянал».
Як яны стараліся перамагчы! Стараўся перамагчы Пекка, стараўся перамагчы мужык у чырвоным свэ тары, стараўся, не ў такт размахваючы нажом, Цімур, стараліся ва ўсе грудзі яшчэ пяць фінаў і дзве фінкі — і толькі адстароненапрыгожая жанчына з вачамі вяс новай тундры сядзела і ўсміхалася так, нібы даўно ўжо ўсіх перамагла…
— А вы чаго? — крыкнуў ім уніз Пекка, і Вадзім з Алегам падняліся і таксама сталі старацца, неўпапад выкрыкваючы разам з Цімурам нешта азіяцкае, таму што ні пафранцузску, ні пафінску не ведалі, паруску забыліся, а пабеларуску ніколі і не помнілі. Праз гэ та было няёмка, ніякавата, але Пекка падміргваў ім — маўляў, нічога, галоўнае старацца! — і яны старалі ся, стараліся, стараліся, і ў рэшце рэшт суседзі ім за пляскалі і ўзнялі ў іх гонар куфлі: яны перамаглі!.. Пераможаныя прысунулі свае сталы да сталоў перамож цаў, пачаліся пераходы, перасядкі, куфлі пайшлі кру гам — і праз паўгад зіны яны ўжо ўсе разам перамагалі яшчэ некага за нейкімі сталамі, дзе таксама ўсе былі разам, і ўсё змяшалася…
— Тост хачу сказаць! — запатрабаваў Вадзім Альберта віч. — У нас без тостаў не прынята — і гэта абышто!.. — Да таго ж яму здалося, што да іх, прадстаўнікоў вялікай краіны — а прадстаўніком адной толькі маленькай Беларусі ўнутрана ён ніяк не згаджаўся сябе лічыць — не ўдзяляюць належнай увагі: балбочуць ды балбочуць пра сваё, ці нават зусім ні пра што не размаўляюць.
— Скажы! — заахвоціў яго Алег Мікалаевіч, які паў сюль цяпер ладзіўся побач з Элізабэт, як звалі адстаро неную, што ўсё задуменна паліла, прыгожую жанчыну, і глядзеў у яе прахалоднаблакітныя вочы, ужо не хава ючы закаханасці.
— У доме гэтым бываў Ленін, у гэтым доме бываў Сталін… — пачаў Вадзім Альбертавіч і зрабіў невялічкую паўзу, патрабуючы большай павагі да такіх значных, названых ім імёнаў.
— А цяпер тут мы — і няхай жыве Першага Мая! — уклініўся ў паўзу ўсё той жа Алег Мікалаевіч, які пры кожным зручным выпадку — і па зразумелых прычы нах — спрабаваў вытыркнуцца над усімі…