MoreKnig.org

Гісторыя Ролянда: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Ліпень Піліп



Шрифт:

– Калі хочаш спраўдзіць сваё каханьне, – уздымаў раптам паказьнік Толік, – трэба адкінуць ейную зьнешнасьць. Уявіць яе бязь цела й падумаць, за што яшчэ яе можна кахаць. Калі знойдзецца, за што – дык гэта й ёсьць сапраўднае каханьне. Бо цела тленнае.

– Не, Толік, – адказваў натхнёна Хуліё, – сапраўдным каханьнем кахаюць менавіта за прыгажосьць. Прыгажосьць – гэта боская іскра, і ў часовасьці – ейная праўдзівасьць. Кахаць мінучае – вось сапраўдны арыстакратызм духу! Вечнасьці прагне толькі баязьлівец альбо дурань.

– Што вы вярзеце? – абураўся ў такія моманты Колік, – хіба не зразумела, што кахаць за нешта – гэта нізасьць? Прыгожае цела, шчырая душа, тонкі густ аб'екта – гэта ўсё толькі мыліцы для вашага каханьня! Адкіньце іх! Вы можаце хадзіць! Сапраўднае каханьне ня ведае прычынаў.

Яны глядзелі на мяне, але мне было няма чаго сказаць, і я нічога ня ўмеў рабіць з запалкамі. Я казаў толькі: «я люблю вас, брацікі!» – і лашчыўся. «Але мы не пра гэта!» – хмурыўся Толік. «Ён як раз пра гэта!» – заступаўся Хуліё. «Не пра гэта ані ён, ані мы!» – заяўляў Колік. Ну а Валік дык і зусім грэбаваў спрачацца, ён увесь час працаваў: бяз стомы майстраваў з запалак хаткі, дрэвы, чалавечкаў і нават сэрцайкі.

94. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра служанак

Наш тата, люты й непрымірымы сноб, любіў зьневажаць простых звычайных людзей і ўсяляк зь іх зьдзекавацца. Прыкладам, прыблізна раз на месяц, зьведаўшы, што Валік дапісвае чарговы партрэт, ён абавязкова клікаў служанку і загадваў ёй мыць, а сам сядаў у фатэль і чакаў. Неўзабаве зьнясілены музай Валік, кладучы на палатно апошнія мазкі, пачынаў – гэта было ягонай нязьменнай артыстычнай манерай – пачынаў крычаць са свайго пакоя «о, як жа цяжка канчаць! о, лепш бы я не пачынаў! о, канчаць цяжэй за ўсё на сьвеце!» – і тата гукаў яму ў адказ «будзь мужны, сыну! канчай цьвёрдай рукою!» Тата ведаў, што на плябейскім арго «канчаць» азначала «аргазьміяваць», і чакаў рэакцыі служанкі. І калі служанка хіхікала, ці хаця б усьміхалася, ці хаця б сарамліва чырванела, тым самым прызнаючыся ў веданьні нізкага нэалягізму – тата ў той жа момант ускокваў і пагардліва роў: «што?! ды як вы можаце! прэээч! прэээч з маёй хаты, бессаромная пачвара! разьлік вам дашлюць па пошце! прэч адсюль прэээч!» Няшчасная са сьлязьмі ўцякала, мы рагаталі, а тата адзьдзімаўся й разгладжваў змакрэлыя з гневу вусы. Але аднойчы каса снабізму трапіла на камень жыцьцёвай мудрасьці – пажылая служанка, пачуўшы Валікавы крыкі, выпрасталася, задуменна абаперлася на швабру і з уздыхам мовіла: «так, дзеткі, канчаць цяжэй за ўсё на сьвеце, чыстая праўда». Тут ужо тата нічога ня мог зрабіць, і прыйшлося яму зь вялікай неахвотаю пакінуць служанку яшчэ на адзін месяц.

95. Ліст Толіка. Пра таталітарызм

Аднойчы мы вярнуліся з гуляньня і засьпелі маму ў сьлязах. «Што здарылася, матухна?» Яна сядзела ў фатэле ля вакна, агаломшана разгладжваючы падол сукенкі на каленях. Яна падняла з падлакотніка канвэрт, паказала нам, і зноў апусьціла руку. «Што гэта, што?»

– Ліст ад Толіка.

Наш брат Толік, дасьведчаны інжынэр, некалькі тыдняў таму паехаў у камандыроўку ў чужую краіну.

– Я вядома чула, што там трывожна, у навінах перадаюць часам, але такога! Такога я не чакала! Усё жахліва, жахліва... Ах, хоць бы ён вярнуўся жывы! Вось паслухайце.

Мы расьселіся вакол, усхваляваныя.

«Добры дзень, мілая матухна. Пішу пасьпешліва й нават ня ведаю, ці хопіць часу скончыць ліст – на першым паверсе грукат ботаў, ляск і крыкі. Гэтае зьвяр'ё ўварвалася ў кватэру да чарговае ахвяры, і зараз пачнуцца ператрусы ў суседніх кватэрах, таму напэўна не абмінуць і мяне. Хоць да іншаземцаў пакуль ставіліся паблажлівей, але яны вар'яцеюць з кожным днём. Як я радуюся, што ня ўзяў з сабой у дарогу аніводнае кніжкі! За кантрабанду тут бязьлітасныя пакараньні. Матухна, ты не ўяўляеш, якія тут парадкі! Народ жыве ў пастаяннай боязі з таго часу, як дарвалася да ўлады партыя культур-дэмакратаў. Яны прапагандуюць высокую культуру, а ўсіх нязгодных бязьлітасна рэпрэсуюць. Ты ня слухаеш акадэмічную музыку? Ты не чытаеш паэзію? Ня ходзіш у тэатар? Значыць, ты ўжо ў чорных сьпісах. А калі ў цябе знойдуць тамок з дэтэктывам ці фантастыкай, дык ты без суда й сьледзтва адпраўляесься на лесапавал!  Людзі стогнуць, літаральна стогнуць пад фашысцкім прыгнётам! Школьнікаў штомесяц экзамэнуюць, і дзетак, якія ня ўмеюць адрозьніць на слых Гайдна ад Гендэля, высылаюць у пэрыфэрыйныя інтэрнаты. Колькі зламаных лёсаў! На вуліцы цябе можа спыніць патруль, і калі ты ня ведаеш, што адбывалася ў дзесятай частцы Адысэі альбо ў другім акце Тангейзэра, цябе цягнуць на прымусовыя работы да паўгода. Рэгулярныя аблавы! За знойдзены пры вобыску дыск Аббы адзін тутэйшы фармацэўт атрымаў дзесяць гадоў бяз права перапіскі. Людзі зьнікаюць бязь вестак! Сантэхніка, які адкрыта заявіў, што не разумее Матыса, на наступны дзень павезьлі ў кайданках, і больш пра яго ніхто ня чуў. А фашысты весяляцца й жыруюць. Уладкавацца працаваць можа толькі член партыі – які мае два дзясятка рэцэнзіяў на кінастужкі францускай новай хвалі альбо выдадзены зборнік санэтаў. Хунта перасягнула ўсе межы дазволенага! Людзей зганяюць на выставы экспрэсіяністаў і прымушаюць выказваць думкі! Нязгодных і некампэтэнтных – за краты. Апазыцыя вымушаная хавацца ў каналізацыі. Матухна, тут дзеецца жудаснае! Нядаўна, пасьля гучнай справы над маладой жанчынай, якая ўсяго толькі спытала ў краме казку пра Гары Потэра – а я ж яе таксама чытаў! – калі ёй, маці дзьвюх маленькіх дзяўчынак, прысудзілі пажыцьцёвую катаргу, народ ня вытрымаў і выйшаў на вуліцы пратэставаць. Я бачыў гэта з балькона! Адважныя бяззбройныя людзі, каля тысячы чалавек, сабраліся на плошчы з плякатамі і гукалі – свабоду! Імгненна плошча была акружаная паліцыяй і ўнутранымі войскамі. Фашысты кідаліся на старых, на жанчын і дзяцей, зьбівалі дубінкамі й шпурлялі ў аўтазакі. Дэманстрацыю задушылі за паўгадзіны, на асфальце засталіся лужыны крыві. Мамачка, я плакаў! Я, дарослы мужык, плакаў! Матуля, усё, у дзьверы стукаюць! Я запячатваю канвэрт і хаваю ў кальсоны. Пацалуй за мяне тату і брацікаў».

96. Уцёкі ды туляньні. У чужым горадзе

Чужы горад прыняў мяне нібы ўзьбітыя пярыны, мякка й глыбока. Сам сабой усталяваўся асьцярожны парадак: ноччу й раніцай спаць, пасьля абеду альбо ўвечары – выходзіць. Баючыся жалезнага ліфта, я спускаўся лесьвіцамі з пахам пабела, прабіраўся блытанымі лёджыямі, імкліва праскокваў жудасны чорны тамбур на першым паверсе. Ішоў спачатку прама, пасьля ўбок, потым наўздагад, блукаў, бадзяўся па незнаёмых вуліцах, пад лютаўскімі ліхтарамі. Насоўваў на вочы вэльвэтавую жакейку, хаваючы твар у цені брылю.

Але часам адбываліся незразумелыя ўсплёскі быцьця, і вакол раптам пачыналі ўзьнікаць сябры дзяцінства. Зьяўляліся наплывамі – адразу памногу, розныя, маладыя, старыя, разнаполыя, рабыя, пярэстыя. Ідзеш па бульвары, прыкладам, а насустрач мужык у пухнатым капюшоне, раскарачаны, шчакасты. Яшчэ здалёк пачынае прыглядацца i ўсьміхацца, зьбівае капюшон на патыліцу, расчыняе рот: Ро... Але ты ныраеш у цёмную арку. Ён не рызыкуе за табой, расчаравана праплывае міма. У цёмнай арцы – уркі-падлеткі, трое. Здароў, Ролю! Як ты, прачухаўся пасьля выпускнога? Мы тут гэта, з адным жэўжыкам хочам перацерці. Пастаіш на шухеры? А потым піўка вып'ем! Няпэўна матнуўшы галавой, вынырваеш назад, пад ліхтары. Там табе ўжо махаюць зь нісана пышныя шматдзетныя брунэткі: Ролю, Ролю, ты настаўніцу павіншаваў? Паехалі з намі ў рэстарацыю! Тоўстыя чырвоныя вусны, салодкія блясткі. Мужык у капюшоне аглядаецца на іхны сьмех: Роооллю! Вось ты дзе! Колькі гадоў! Радасна паварочвае і насоўваецца, пар з рота. Падлеткі круцяць мантыроўкай, прыязна выскаляюцца скрозь сьняжынкі.

Ідзіце к чорту! Я вас ня ведаю! Усе мае сябры даўно здохлі!

Бяжыш, бяжыш, кудысь па прыступках, да засьнежаных набярэжных.

97. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Кафяня

У далёкія школьныя гады мы з брацікамі любілі зьбірацца ў старой дрывотні, якая выходзіла тылам на пустку. Калісьці тут запасіліся дровы, а цяпер захоўваліся дошкі, іржавыя ровары ды ўсякая драбяза, якую шкада выкінуць. У паўзмроку мы рассаджваліся па сваіх улюбёных мястэчках і вялі бясконцыя гутаркі пра высокае і чыстае. А аднойчы ў пачатку ліпеня мы засьпелі ў дрывотні чалавека: маленькі, худзенькі мужчына за трыццаць, з шэрай скурай і замучаным тварам, ён убіўся паміж дошкамі і зламанай шафай, сьціскаючы ў руках кніжку. Убачыўшы нас, ён спалохана прыгнуўся, але ня ўцёк. Колік працягнуў руку, і той пакорліва аддаў яму кнігу, якая аказалася Кафкай.

Мы празвалі яго Кафяня. Ён амаль не размаўляў і быў істотай бяскрыўднай і рахманай – пакорліва чысьціў нам чаравікі, паслужліва праціраў рукавом дошкі, каб мы не запэцкалі штаны, і нават некаторы час вырашаў за нас арытмэтыку, пакуль ня высьветлілася ягоная слабасьць у дробах. Мы зьлітаваліся над ім, не праганялі, і нават прыкормлівалі рэшткамі сьняданкаў, але еў Кафяня квола. Кафку мы час ад часу адбіралі ў яго й выкідалі, але ён кожнага разу зноў аднекуль здабываў яго і зноў чытаў. Мы прыносілі яму нармальныя кніжкі, але здаровага рэалізму ён не разумеў і, прачытаўшы паўстаронкі, уздымаў на нас зьдзіўленыя журботныя вочы. Мы любілі яго дражніць: Валік выскаляў зубы і праводзіў адзінцам па горле, намякаючы на Ёзэфа К., Толік мераў падлогу дрывотні шырокімі крокамі, паказваючы каморніка, а я знаходзіў вялікага жука-гнаявіка, саджаў яго ў запалкавы скрынак і прапаноўваў Кафяняці паглядзець. Ён высоўваў скрынак і пацешна ўздрыгваў, палохаючыся жука. У адзін зь дзён Кафяня сьціпла адкашляўся і выказаў ціхае жаданьне пабачыцца з нашым татам, але мы толькі пасьмяяліся. Наш тата цябе праглыне й не заўважыць! Лепш ня лезь.

У жніўні, калі надышла сьпёка, і мы ўсе дні бавіліся на возеры, Кафяня яшчэ больш заціх і запаволіўся. Ён пачаў худнець, зьмяншацца, скукожвацца, і за тыдзень зусім сышоў на нішто. Ягонае прахалоднае бязважкае цельца зьмясьцілася ў кардонке з-пад красовак, і мы закапалі яе на пустцы.

– Можа, мы дрэнна зь ім абыходзіліся? – спытаў я.

– Ды кінь. Ня білі, не абражалі, не прымушалі. Нават кармілі. Што яшчэ чалавеку трэба? – запярэчыў Колік.

– Там кніжак не засталося пасьля яго? Трэ было б спаліць, – прадбачліва сказаў Толік.

І сапраўды, за дошкамі мы знайшлі некалькі Кафкаў у безнадзейна карычневых вокладках, рознай ступені зачытанасьці. Мы выграблі іх у гарод, лінулі газай і дачакаліся, пакуль дагараць.

98. Аповед Коліка. Пра галоўнае пытаньне

Аднаго разу, вярнуўшыся з суду ў прыўзьнятым настроі, цалкам апраўданы, Колік распавёў пра дзіўнага спадарожніка ў прыгараднай электрычцы:

– Аўтобусы я не выношу, а на таксі грошай не хапіла. І вось вам загадка, брацікі. Падсеў да мяне мужык зь перабітым носам і пачаў пытаньні задаваць. Паслухайце. «Сябра, куды гэтая электрычка ідзе?» Я кажу, куды; зразумелая рэч, што ён і сам ведаў – але трэба ж размову распачаць. «Сябра, вінца вып'еш?» Я адмаўляюся – ня п'ю ўраніцу. «Сябра, як цябе зваць?» Кажу. Ён кажа, што ў яго адзін сябар добры ёсьць, таксама Коля. «А гадоў табе колькі, Колік?» Кажу. Ён кажа, што яму трыццатнік восеньню. Ні многа, ні мала, кажа. «Колік, а футбол ты любіш? За каго балееш?» Кажу. Расказвае хвілін пяць, як ён таксама зь дзяцінства заўзее за Дынама. «Колік, а дзяўчына ёсьць у цябе?» Кажу. Гэта было важнае для яго пытаньне: ён зажурыўся і два прыпынкі бедаваў пра памылкі маладосьці і пра страту каханай. І тут мне надышоў час сыходзіць. Ну дык вось, брацікі, гэта я ўсё навошта. Калі я падняўся, ён затрымаў маю руку ў сваёй і, засяроджана ўзіраючыся ў мяне, задаў апошняе, сёмае, самае галоўнае пытаньне. Вось вам і загадка! Якое было самае галоўнае пытаньне?

– Колік, ці йснуюць дабро і зло? – зьмеркаваў я.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
К вознесению
К вознесению
[Научная фантастика / Зарубежная фантастика]
Роттердам будущего окружен сложной системой дамб, призванной сдерживать поднимающийся уровень моря. И хотя вода в теории должна представлять угрозу, для юной Ли она становится утешением – к воде она
0
Две таблетки плацебо
Две таблетки плацебо
[Социальная фантастика / Современная проза]
Здесь порядок превыше всего, и каждый начинает свой день с составления личного плана. Но когда лаборанту Филиппу попадает в руки лекарство, в условиях эпидемии способное спасти тысячи жизней,
0
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
Дело государево. Очерки русской военно-дипломатической истории времен Ивана Грозного. 2-я половина 40-х – начало 60-х гг. XVI в.
[История / Военная история / Документалистика]
С успешных набегов в 1545 г. судовой рати князя С.И. Микулинского на Казань начался новый этап в русской военной и дипломатической истории времен Ивана IV. Постепенная стабилизация
0
Как помочь голодному оборотню
Как помочь голодному оборотню
[Современные любовные романы / Любовное фэнтези / Фэнтези / Юмор]
Как-то раз оборотень и ведьма заключили сделку… Когда Кассандра Кэмберуэлл возвращается в свой родной город Холлоу-Брук, чтобы навести порядок в ветхом доме покойной бабушки, последнее, чего она
0
Ключница для зверинца проклятого принца
Ключница для зверинца проклятого принца
[Попаданцы]
Горбунья, кривоножка, кривошея... как там еще меня обзывает местная шантрапа? И угораздило же меня попасть именно в это тело! Принцев вокруг аж три, но на личную жизнь рассчитывать не приходится.
0
Эхо Алитеры
Эхо Алитеры
[Эпическая фантастика]
Однажды меня призвала Истинная Земля — мир, который медленно погибает из-за Серой смерти. В этом мире есть магия и бессмертные, но нет места людям из Алитеры — таким, как я. Теперь я заложница в
0
Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Поймать мать
Поймать мать
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Проза]
Кто был рядом с нами, когда мы росли, и кто остался, когда мы выросли? Одни авторы создают объемный материнский портрет, другие размышляют о детских травмах, а некоторые ищут родительскую фигуру в
0
Зомби из трущоб. Освобождение
Зомби из трущоб. Освобождение
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фантастика / Фэнтези]
Энджел Кроуфорд наконец-то собрала себя по кусочкам. В буквальном смысле. Теперь можно вернуться к работе в морге, продолжить учёбу и попытаться разобраться в своих отношениях с Ником. Но с каких это
0
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
[Сказка / Публицистика / Кулинария / Хобби и ремесла]
Переиздание «Книги Нового года и Рождества». Что может быть лучше под Новый год, чем дни, проведенные в кругу семьи с хорошей книгой. Это богато иллюстрированное подарочное издание рассказывает о
0
Надеюсь, ты это прочтешь
Надеюсь, ты это прочтешь
[Современные любовные романы]
Новый роман автора бестселлеров «Невидимая Элис Сун» и «В этот раз по-настоящему» Сэйди Вэнь идеальна во всех отношениях: староста, отличница, активный участник внеклассной жизни школы.
0
The Griffin Sisters: главные хиты
The Griffin Sisters: главные хиты
[Музыка / Проза / Современная проза]
Это история о музыке, вдохновении, амбициях, оглушительном успехе, любви, семье и разрушенных жизнях. Когда-то сестры Кэсси и Зои были музыкальной сенсацией, сердцем группы, покорившей молодежь
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

(Не)Падай
(Не)Падай
[Современные любовные романы]
Когда-то Нора Фирс была обыкновенной фанаткой. Она знала наизусть цитаты из интервью со своим кумиром, взахлёб пересматривала фильмы с его участием и не думала, что через пару лет станет его близкой
0
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
Срочно требуется Пушкин! Прикольные рассказы
[Детская проза]
В сборник вошли весёлые рассказы о школе лучших отечественных писателей — В. Драгунского, И. Пивоваровой, С. Махотина, А. Гиваргизова и других. Из книги дети узнают, как действуют на школьников
0
Люблю. Целую. Босс
Люблю. Целую. Босс
[Современные любовные романы]
Правило первое: никогда не давайте обещаний, которые не сможете выполнить. Правило второе: никогда не становитесь участником чужих отношений. Правило третье: не устраивайтесь на работу, если
0
Ошибка сценария
Ошибка сценария
[Криминальный детектив]
Большую часть жизни главный герой романа проводит в Интернете: там он легко находит все что только может пожелать, и только чудо способно вырвать его из виртуального мира. Чудо не заставляет себя
0
Бухта Скорби
Бухта Скорби
[Детективы / Триллер]
НЕЗАКОННОЕ ПОТРЕБЛЕНИЕ НАРКОТИЧЕСКИХ СРЕДСТВ, ПСИХОТРОПНЫХ ВЕЩЕСТВ, ИХ АНАЛОГОВ ПРИЧИНЯЕТ ВРЕД ЗДОРОВЬЮ, ИХ НЕЗАКОННЫЙ ОБОРОТ ЗАПРЕЩЕН И ВЛЕЧЕТ УСТАНОВЛЕННУЮ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВОМ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ. ОТ
2
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
Создание персонажей фильмов и сериалов. От главного до второстепенных героев
[Кино / Руководства]
Когда мы смотрим кино, что запоминается больше всего? Операторская работа? Сюжетные повороты? Изящество диалогов? Нет! В первую очередь в нашу память врезаются персонажи! Ведь если нет героя – нет и
0
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
Галина Вишневская и Мстислав Ростропович. Концерт для голоса и виолончели. Неформальный разговор
[Музыка / Биографии и Мемуары / Театр]
У журналиста и телеведущего Вадима Верника было всего несколько встреч с Галиной Вишневской и Мстиславом Ростроповичем. Но все они связаны с очень яркими и насыщенными впечатлениями. В основе книги —
0
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
АНАФЕМА: Свобода Воли. ТОМ 5. Часть XII
[Альтернативная история / Боевая фантастика / Социальная фантастика / Самиздат]
События в мире закручиваются всё быстрее. Враждующие стороны наглеют и огрызаются, стремясь переделать мир. А сам Азраил при поддержке своей новой семьи и вездесущего Омикрона вступает в эту
0
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
Самые юные преступники, приговорённые к смерти. Казни детей и подростков от 10 до 17 лет
[Юриспруденция / Детективы / Домоводство / Биографии и Мемуары]
Что такого страшного могли совершить юные преступники, что их приговорили к столь суровому наказанию? Не всегда это убийство. Хорошо, что во многих странах действуют моратории на подобные казни
0
Путь Воли. Часть вторая.
Путь Воли. Часть вторая.
[Фанфик / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Вторая часть фанфика по One Piece (Ван Пис) Турнир завершён блистательной победой, условия договора на крови выполнены, но это только начало... Мировое правительство выжидает где-то рядом и
0
Лондонский туман
Лондонский туман
[Классический детектив]
Лондонский туман London Particular 1952 Перевод В. ТИРДАТОВА © Составление, художественное оформление, редакция произведений. Издательство «Артикул-принт», 2005 Одна из, вероятно,
0