MoreKnig.org

Балада пра сумнае кафэ: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Маккалерс Карсан



Шрифт:

— Глядзіце, каб вам самой усё гэта не вылезла бокам, міс! Ха! Ха!

Міс Амеліі заставалася толькі бездапаможна змоўчаць, бо ніхто не мог падказаць ёй выйсце з пасткі, у якую яна трапіла. Яна не магла прыдумаць ліха, якое, пажаданае Марвіну Мэйсі, сапраўды не вылезла б бокам ёй самой. Апошняе слова заўсёды было за Марвінам Мэйсі, і яна тут не магла нічога зрабіць.

Вось такім чынам усё і ішло. А што адбывалася паміж імі ноччу, там, на друтім паверсе, гэтага ніхто не ведаў. А наведвальнікаў у кафэ увесь час станавілася ўсё больш. Давялося паставіць яшчэ адзін стол. Нават пустэльнік, вар’ят па прозвішчы Рэйнер Сміт, які шмат гадоў назад перасяліўся на балота, пачуў пра тое, што адбываецца, і аднойчы вечарам прыйшоў паглядзець на ярка асветленыя вокны кафэ і паразважаць наконт кампаніі людзей, што сядзела за імі. Кульмінацыяй кожнага вечара быў той момант, калі міс Амелія і Марвін Мэйсі сціскалі кулакі і, падрыхтаваўшыся да бойкі, пачыналі ва ўпор глядзець адно на аднаго. Звычайна гэта не было вынікам сваркі, падзеі разгортваліся таямніча, абодва бакі рухалі інстынкты. У кафэ рабілася так ціха, што было чуваць, як шамацяць на скразняку папяровыя ружы. I кожны раз яны стаялі так, падрыхтаваўшыся да бойкі, крыху даўжэй, чым напярэдадні.

Бой адбыўся на Дзень сурка[1], значыць, другога лютага. Надвор’е спрыяла — яно было не дажджлівае, не сонечнае, не халоднае, але і не цёплае. Ужо з раніцы адчувалася, што бойка адбудзецца менавіта ў той дзень, і да дзесяці гадзін вестка абляцела ўсю акругу. Яшчэ на досвітку міс Амелія выйшла ў двор і перарэзала вяроўку, на якой вісела баксёрская груша. Марвін Мэйсі сядзеў на ганку з двара і, заціснуўшы паміж каленямі бляшанку свінога тлушчу, старанна мазаў ім рукі і ногі. Ястраб з акрываўленым пер’ем праляцеў над горадам і зрабіў два кругі над домам міс Амеліі. З кафэ вынеслі сталы і паставілі іх на заднім ганку, такім чынам зала кафэ была вызвалена ад мэблі і падрыхтавана да бойкі. Усё сведчыла пра яе немінучасць. Міс Амелія і Марвін Мэйсі з’елі на абед па чатыры порцыі спецыяльна недаваранай свініны і ляглі, каб набрацца сілы. Марвін Мэйсі адпачываў у вялікім пакоі на другім паверсе, а міс Амелія выцягнулася на лаўцы ў канторы. Па яе бледным напружаным твары было відаць, як цяжка ёй вось так лайдачыць, але яна ўсё ж ляжала нерухома, нібыта нябожчыца, заплюшчыўшы вочы і склаўшы рукі на грудзях.

Для Лаймэна гэта быў неспакойны дзень, і яго тварык увесь перакрывіўся і выцягнуўся ад хвалявання. Прыхапіўшы з сабой яды, ён выправіўся на пошукі сурка — праз гадзіну вярнуўся ўжо з пустой кайстрай і аб’явіў, што сурок бачыў свой цень і што іх чакае дрэннае надвор’е. Паколькі міс Амелія і Марвін Мэйсі адпачывалі, набіраючыся сілы, а гарбуну не было чаго рабіць, ён вырашыў пафарбаваць ганак. Апошні раз дом фарбавалі шмат гадоў назад — па праўдзе кажучы, адзін бог ведае, ці фарбавалі яго калі-небудзь наогул. Гарбун сеў на кукішкі, і хутка палова падлогі ганка была пафарбаваная ў вясёлы зялёны колер. Гэта была больш пэцканіна, чым работа, і неўзабаве ён увесь — з галавы да ног — быў у фарбе. I, як заўсёды, не паспеўшы скончыць падлогу, узяўся за сцены і вадзіў па іх пэндзлем, пакуль мог дастаць рукой. Потым падставіў пад ногі скрыню і падмаляваў сцены яшчэ на фут вышэй. Калі фарба скончылася, правы бок ганка быў ярка-зялёны, а на сцяне была намалявана вялізная пляма. Але Лаймэн кінуў усё, як было.

Ён займаўся гэтай справай з нейкім дзіцячым захапленнем. Дарэчы, тут варта нагадаць адзін цікавы момант. Ніхто ў горадзе, нават міс Амелія, не ведаў узросту гарбуна. Адны сцвярджалі, што, калі ён прыйшоў у горад, ён быў зусім малы — дзіця гадоў дванаццаці — не больш. На думку іншых, яму было ўжо за сорак. Ягоныя вочы былі блакітныя і спакойныя, як у дзіцяці, але пад імі ляжалі зусім не дзіцячыя ліловыя цені. Нельга было вызначыць узрост і па яго недарэчным перакрыўленым целе. Нават па зубах не было відаць, колькі яму на самой справе гадоў — усе зубы былі цэлыя (апрача двух, абламаных аб арэхавую шкарлупіну), але настолькі зжаўцелі ад любімай салодкай сумесі, што па іх цяжка было пазнаць узрост гарбуна. Калі ж у яго пыталіся пра гэта, ён прыкідваўся, што не ведае, колькі гадоў жыве на свеце — сто ці дзесяць! Таму яго ўзрост заставаўся таямніцай.

Лаймэн скончыў маляванне а палове шостай. Пад вечар пахаладнела, паветра патыхала вільгаццю. Узняўся вецер, зашумелі сосны ў лесе, заляпалі аканіцы, над дарогай праляцела старая газета і, зачапіўшыся за куст, павісла на калючых галінах. З усяго наваколля пачалі збірацца людзі: па дарозе чарадой ехалі аўтамабілі, поўныя пасажыраў. З іх вокан высоўваліся дзіцячыя галовы. Старыя мулы, жмурачы з кіслай мызай стомленыя вочы, цягнулі вялізныя фуры. З Сасаеці-Сіці прыехалі тры хлопцы, падобныя адзін да аднаго як блізняты — у жоўтых віскозных кашулях і кепках брылямі назад. Іх часта бачылі на пеўневых баях і царкоўных сходах. У шэсць гадзін на фабрыцы прагудзеў гудок, абвясціўшы канец рабочай змены, і хутка ўсе гледачы былі ў зборы. Сярод прышлых людзей былі, вядома, і бадзягі, і прайдзісветы, але, тым не менш, у натоўпе панавала цішыня. У маўклівым горадзе, шэрым ад святла прымерклага дня, твары людзей дзіўным чынам перамяніліся. Цемра паволі ахінала ўсё навокал; на нейкі момант неба яшчэ заставалася ясна-жоўтае, на яго фоне выразна вылучаўся абрыс царквы. Потым святло ў небе паволі згасла, вячэрні змрок ператварыўся ў начную цемру.

Сем — магічная лічба, яе вельмі шанавала і міс Амелія. Ад ікаўкі — выпіць сем глыткоў вады, у выпадку расцяжэння мышцаў на шыі — сем разоў прабегчы вакол става каля фабрыкі, ад глістоў — сем порцый «цуду», прыгатаванага па рэцэпце міс Амеліі. Усе яе лекі былі звязаны з гэтай лічбай. Сем — лічба, што спалучае ў сабе самыя розныя магчымасці, і ўсе прыхільнікі таемнасці і чараўніцтва шануюць гэтую лічбу. Таму і бойка мелася адбыцца ў сем гадзін. I хоць ніхто не рабіў ніякай абвесткі, усе гэта ведалі і ўспрымалі як з’яву, такую ж натуральную, як дождж ці балотны смурод. Такім чынам, а сёмай гадзіне ўсе з суровым выглядам стаялі каля дома міс Амеліі. Самыядасціпныя зайшлі ў кафэ і пасталі каля сцен. Астатнія тоўпіліся на ганку ці знайшлі сабе месца ў двары.

Міс Амелія і Марвін Мэйсі пакуль не паказваліся. Адлежаўшы палову дня на лаўцы ў канторы, міс Амелія пайшла на другі паверх. Затое Лаймэн увесь час мазоліў вочы, праціскаючыся праз натоўп, пстрыкаючы нервова пальцамі і лыпаючы вачыма. Без адной мінуты сем ён пралез праз натоўп у кафэ і ўскочыў на прылавак. Пакуль што ўсё было спакойна.

Відаць, усё было нейкім чынам абгаворана загадзя. Як толькі гадзіннік адбіў сем, міс Амелія паказалася на лесвіцы. У той самы момант да кафэ падышоў і Марвін Мэйсі. Натоўп моўчкі расступіўся, прапускаючы яго наперад. Сціснуўшы кулакі, яны нібы лунацікі паволі ішлі адно насустрач аднаму. Міс Амелія паспела пераадзецца, змяніўшы чырвоную сукенку на камбінезон і закасаўшы калашыны да каленяў. Яна выйшла босая, а на правую руку пачапіла сталёвы бранзалет. Марвін Мэйсі таксама закасаў калашыны. Ён быў без кашулі, густа намазаны тлушчам і абуты ў цяжкія чаравікі, якія ён атрымаў, выходзячы з турмы. З натоўпу выйшаў Стампі Мак-Фэйл і правай рукой паляпаў абаіх па кішэнях, правяраючы, ці не схаваны там нажы. Нарэшце яны засталіся ўдваіх пасярод ярка асветленага кафэ.

Ніякага сігналу не было, але абое ўдарылі адначасова. Удары прыйшліся па зубах; галовы адкінуліся назад, баксёры захісталіся. Некалькі секунд пасля першых удараў яны шаравалі нагамі па падлозе, спрабавалі розныя пазіцыі і выпады. Потым раптам счапіліся, як дзікія каты. Пачуліся ўдары, сапенне, тупат ног. Яны рухаліся вельмі хутка, таму пяжка было разабрацца ў тым, што адбываецца. Потым Марвін Мэйсі зрабіў міс Амеліі падножку, тая адляцела назад і ледзь не павалілася, а сам ён атрымаў такі моцны ўдар у плячо, што закруціўся ваўчком.

Бойка працягвалася ў шалёным тэмпе, і ніхто не збіраўся адступаць.

У час паядынку, калі праціўнікі такія энергічныя і дужыя, як гэтыя двое, варта на нейкі час перавесці позірк з непасрэдных удзельнікаў бойкі на гледачоў. Людзі адступілі як мага далей ад цэнтра і ціснуліся да сцен. Стампі Мак-Фэйл стаяў у куце, выцягнуўшы шыю, і падбадзёрваў удзельнікаў бойкі, сціскаючы кулакі і выкрыкваючы нешта незразумелае. Бедалага Мэрлі Раен так шырока разявіў рот, што не заўважыў, як туды заляцела муха, і праглынуў яе, не паспеўшы зразумець, у чым справа. А кузен Лаймэн! Вось на каго варта было паглядзець! Гарбун стаяў на прылаўку і таму ўзвышаўся над усімі. Рукі ў бокі, шыя выцягнута наперад, ножкі сагнуты ў каленях, што тырчэлі ў розныя бакі. Твар пакрыўся плямамі, збялелыя губы дрыжэлі.

Так працягвалася паўгадзіны. Праціўнікі нанеслі адно аднаму сотні ўдараў, а на чыім баку будзе перавага, пакуль што было невядома. Раптам Марвін Мэйсі здолеў схапіць левую руку міс Амеліі і закруціць ёй за спіну. Але міс Амелія адразу вырвалася і абхапіла яго абедзвюма рукамі: тут і пачалася сапраўдная бойка. Звычайна ў гэтай акрузе аддаюць перавагу барацьбе, а не боксу, які лічыцца занадта паспешным і патрабуе шмат увагі і засяроджанасці. I вось цяпер, калі міс Амелія і Марвін Мэйсі заціснулі адно аднаго мёртвай хваткай, гледачы нарэшце апамяталіся і падышлі бліжэй. Нейкі час барцы, моцна ўхапіўшыся адно за аднаго, куляліся то ў адзін, то ў другі бок. Марвін Мэйсі пакуль не спацеў, а вось вопратка міс Амеліі была зусім мокрая, пот цёк па нагах, і босыя ступні пакідалі мокрыя сляды на падлозе. I вось цяпер, калі ўсё павінна было вырашыцца, у момант найвялікшага напружання ўсе зразумелі, што міс Амелія дужэйшая за Марвіна Мэйсі. Той быў хітры і вёрткі, намазанае тлушчам цела было цяжка ўхапіць, але міс Амелія была мацнейшая за яго. Яна паволі, цаля за цаляй, гнула яго да долу. Гэта было жудаснае відовішча: цішыню парушыў толькі натужлівы хрып. Нарэшце міс Амелія паваліла Марвіна Мэйсі на падлогу і села на яго верхам; яе моцныя вялікія рукі ляглі на ягонае горла.

Але ў тую самую хвіліну, калі паядынак ужо быў вырашаны, у кафэ пачуўся пранізлівы крык, ад якога ў кожнага па спіне пабеглі мурашкі. I тое, што адбылося, да гэтага часу застаецца таямніцай. Увесь горад быў сведкам таго, што здарылася, але некаторыя ўсё ж не паверылі сваім вачам. Бо ад прылаўка, на якім стаяў Лаймэн, да сярэдзіны пакоя, дзе ішла бойка, было не менш за дванаццаць футаў. Але ў той самы момант, калі міс Амелія ўхапіла Марвіна Мэйсі за горла, гарбун раптам кінуўся наперад і, праляцеўшы ў паветры, быццам у яго выраслі крылы, апынуўся на шырокай спіне міс Амеліі і ўхапіўся сваімі крывымі, нібы кіпцюры, пальчыкамі за яе шыю.

Пасля гэтага ўсё пераблыталася. Не паспелі гледачы апамятацца, як міс Амелія была ўжо на падлозе. Дзякуючы гарбуну перамог Марвін Мэйсі, і вось міс Амелія нерухома ляжала на падлозе, раскінуўшы рукі. Марвін Мэйсі стаяў над ёй, вылупіўшы вочы, але тым не менш крывячы рот сваёй звычайнай усмешкай. Гарбун жа раптам знік. Ці ён спалохаўся таго, што нарабіў, ці то быў у такой радасці, што хацеў пацешыцца сваім геройствам сам-насам — як бы там ні было, ён выскачыў за дзверы і залез пад лесвіцу, што вяла з двара ў дом. Нехта абліў міс Амелію вадой, і праз нейкі час яна паволі паднялася і пацягнулася ў кантору. Праз адчыненыя дзверы людзі бачылі, як яна сядзела за сталом, паклаўшы галаву на рукі і цяжка ўсхліпваючы. Потым сціснула правую руку ў кулак і тройчы ўдарыла ім па стале. Рука яе аслабла, выпрасталася і лягла на стол далонню ўверх. Стампі Мак-Фэйл падышоў да дзвярэй і зачыніў іх.

Людзі моўчкі, адзін за адным, павыходзілі з кафэ. Прачнуліся мулы, загрымелі рухавікі аўтамабіляў, трое хлопцаў з Сасаеці-Сіці рушылі пешкі па дарозе. Пра бойку не гаварылі, не абменьваліся думкамі — кожны пайшоў дадому і з галавой накрыўся коўдрай. У горадзе было цёмна, і толькі ва ўсіх вокнах у доме міс Амеліі да самай раніцы гарэла святло.

Марвін Мэйсі і гарбун пайшлі з горада, відаць, за якую гадзіну да ўсходу сонца. I вось што яны зрабілі на адыход:

Яны адчынілі сервант і ўзялі адтуль усе каштоўнасці.

Яны паламалі механічнае піяніна.

Яны накрэмзалі на сталах у кафэ брыдкія словы.

Яны знайшлі гадзіннік з вадаспадам на вечку — узялі з сабой і яго.

Яны вылілі на падлогу ў кухні галон соргавага сіропу і пабілі ўсе слоікі з варэннем.

Яны пайшлі на балота і паламалі ўшчэнт бровар, разбіўшы новы куб і змеявік і спаліўшы заадно і будыніну.

Яны прыгатавалі любімую страву міс Амеліі — кукурузу з кілбасой, насыпалі туды столькі атруты, што ёй можна было б знішчыць насельніцтва ўсёй акругі, і паставілі на прылаўку ў кафэ спецыяльна, каб убачыла міс Амелія.

Яны знішчылі ўсё, да чаго маглі дадумацца, спыніўшыся хіба толькі перад дзвярыма канторы, дзе начавала міс Амелія. А пасля ўсяго гэтага яны выправіліся ў дарогу, удвух.

Вось так міс Амелія засталася ў горадзе адна. Людзі дапамаглі б ёй, калі б ведалі як, бо жыхары горада былі здольныя на добрыя пачуцці — была б толькінагода. Некалькі жанчын былі пасунуліся з венікамі, прапануючы дапамогу, але міс Амелія глядзела на іх сваімі невідушчымі косымі вачамі і толькі моўчкі круціла галавой. На трэці дзень у краму зайшоў Стампі Мак-Фэйл, каб купіць пачак тытуню, і міс Амелія сказала, што ён каштуе долар. Усё ў кафэ вырасла ў цане да аднаго долара. А што гэта за кафэ? I лячыць яна пачала вельмі дзіўнымі спосабамі. Раней яна была куды больш вядомай, чым доктар у Чыха. Яна не даставала духі з пацыентаў і не пазбаўляла іх такіх неабходных рэчаў, як, напрыклад, віскі ці тытунь. Толькі зрэдку яна магла параіць хвораму не есці смажанага гарбуза ці якой-небудзь яшчэ стравы, пра якую той ніколі нават не думаў. Але цяпер замест былых разумных парад было зусім іншае. Палове пацыентаў яна сказала, што яны хутка памруць. Астатнім яна параіла такія мудрагелістыя і пякельныя лекі, што, бадай, толькі прыдурак пагадзіўся б лячыцца імі.

Валасы міс Амеліі збіліся ў калматыя пасмы і пачалі сівець. Твар выцягнуўся, мышцы зрабіліся вялыя, і паступова ўся яна высахла, быццам здурнелая старая дзеўка. А яе шэрыя вочы... з кожным днём яны ўсё больш каселі, нібы хацелі абмяняцца поўнымі смутку і адзіноты позіркамі. I слухаць тое, што яна гаварыла, было непрыемна: яна зрабілася невыносна з’едлівая.

Калі хто-небудзь успамінаў гарбуна, міс Амелія гаварыла звычайна так:

— Хо! Трапіў бы ён мне ў рукі, я б зараз жа выдрала ягоную паганую глотку і кінула сабакам!

[1] Дзень сурка — сярод амерыканцаў існуе павер’е, што ў гэты дзень сурок вылазіць з нары і, калі ўбачыць свой цень, зноў вяртаецца дазімоўваць у сваё сховішча, г. зн. што, калі ў гэты дзень сонечна, наперадзе — халоднае і ветранае надвор’е, а калі пахмурна — вясна будзе ранняя і цёплая.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
Книга сердца. Светлый источник любви. Боль в твоём сердце
[Здоровье / Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Лууле Виилма (1950–2002) – известная эстонская целительница и парапсихолог. Общаясь с пациентами, она поняла, что любая болезнь – результат обид и стрессов, которые мы порой копим в себе годами.
0
"Зарубежный детектив 2026-30". Компиляция. Книги 1-12
[Детективы / Криминальный детектив / Полицейский детектив / Триллер]
Настоящий томик зарубежного детектива содержит детективы разных жанров и и вполне сможет завоевать симпатии читателей детективами включёнными в сборник! Приятого чтения, уважаемый читатель!
0
Ночь, когда он исчез
Ночь, когда он исчез
[Детективы / Триллер]
Новинка от автора супербестселлера №1 The New York Times! Долгожданный роман Лоры Дейв – автора феномена «Последнее, что он сказал мне», покорившего мир и экранизированного Apple TV+! Иногда,
0
Чайная под солнцем Тосканы
Чайная под солнцем Тосканы
[О любви / Современные любовные романы]
В свои тридцать четыре Тилли привыкла жить осторожно: черно-белые фотографии, крепкий кофе и никаких лишних надежд. Но после пожара, уничтожившего ее галерею, и предательства любимого человека
0
Я не мертва
Я не мертва
[Полицейский детектив / Детективы / Триллер]
Три года детектив Джуди Фонтейн была изолирована от внешнего мира. Заключенная в подземной камере, она общалась только со своим садистом-похитителем, и чтение его мыслей по выражению лица стало
0
Рождество с подвохом
Рождество с подвохом
[Классический детектив / Детективы]
Идеальное уютное чтение для поклонников «Убийств и кексиков» Питера Боланда, «Опасной игры бабули» Кристен Перрин и «Рецепта убийства для настоящей лентяйки» М. С. Битон. Детективы Вероники Хэли
0
Гнездо кабана: Истории из заповедника
Гнездо кабана: Истории из заповедника
[Современная проза / Биология]
Книга «Гнездо кабана: Истории из заповедника» написана человеком, для которого кабаны – не просто объект исследования. По мнению автора, кабан – зверь выдающийся и достоин особого внимания. Надежда
0
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
Магия Мастера Сефирот: тайные знания предков. Практики, ритуалы, заклинания, Таро
[Эзотерика, оккультизм, фэн-шуй, йога]
Если вы мечтали обучаться магии у настоящего Мастера, узнать все тайны сильнейших заклинаний, то у вас в руках – исполнение вашей мечты. В книге собраны уникальные техники, которые сделают из вас
0
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
Американский Освенцим. История больницы Пенхёрст
[Публицистика / Военная документалистика / Документалистика]
Психиатрическая больница Пенхёрст — кровавое пятно в истории Соединённых Штатов. С 1908 по 1987 год там проводились бесчеловечные опыты над больными, в том числе над детьми. Им делали лоботомию,
0
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
Американская глубинка. Реднеки, хиллбилли и трейлеры
[Публицистика / Документалистика / Обществознание]
Книга рассказывает о жизни американской глубинки так называемого Deep South — Глубокого Юга или Диксиленда. Автор книги, после многолетних путешествий по Югу США, повествует о жизни хиллбилли (горцах
0
Лейтенант. Том 3
Лейтенант. Том 3
[Альтернативная история / Исторические приключения / Попаданцы / Самиздат]
Весна 1905-го. Артур выстоял, блокада прорвана, море — своё. Но война не кончена: через полсвета идёт Вторая эскадра, и в книгах, которые помнит капитан 2 ранга Андрей Маринин, её дорога кончается
0
Стример из иного мира. Том 2
Стример из иного мира. Том 2
[Книги про волшебников / РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Самиздат]
Пусть и не по своей воле, но я попал в иной мир. Здесь я, по сути, продолжаю заниматься тем же, что и раньше, — стримить для зрителей. Вот только теперь за мной следят так называемые Небожители, а
1

Самые популярные книги

Железный характер Кристианы Морли
Железный характер Кристианы Морли
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Удар копытом лошади рушит блестящие перспективы дебютантки. По мнению общества, хромота испортила не только плавную поступь девицы, но и характер! Это ж надо умудриться — вместо монастыря или
30
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
6
Комдив
Комдив
[Попаданцы / Альтернативная история / Самиздат]
Комдив Алексей Турчин отправляется в Соединенные Штаты Америки для изучения военно-промышленного комплекса и перспективных образцов вооружения. Удастся ли ему подтолкнуть развитие Рабоче-Крестьянской
5
Измена. Я тебя (не) любил
Измена. Я тебя (не) любил
[Современные любовные романы]
— Как тебе… — слышу прерывистый голос подруги, — мой подарок в честь твоего дня рождения?По меньшей мере иду я в верном направлении. Но вот предчувствие не из лучших. Голос Светы перемешивается со
6
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
Я попал в мужа любимой супергероини и теперь буду оберегать её от посягательств других суперов
[Попаданцы / Городское фэнтези / Юмористическое фэнтези / Самиздат]
Попытка создания пародии на попаданцев в комикс. Не фанфик, все герои и сюжет комикса, известные герою книги, выдуманы и не являются калькой с какого-то существующего произведения. Ну а главный
5
Мир без вуали
Мир без вуали
[Любовная фантастика / Самиздат]
Незаконное потребление наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов причиняет вред здоровью, их незаконный оборот запрещен и влечет установленную законодательством ответственность.
4
Возлюбленная ишхасса
Возлюбленная ишхасса
[Любовная фантастика / Попаданцы / Классическое фэнтези]
Когда рушатся все планы и надежды, что делать, если нет сил пойти и убивать врага? Что если все что у тебя есть только гостиница, работники и интриги конкурентов? Да ничего, жить дальше, разбираться
4
Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
4
Майор: Сорокапятка 3
Майор: Сорокапятка 3
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Бобруйск. Минск. Брест. Висла. Одер. Красная армия наконец идёт туда, куда должна была идти с самого начала войны, — на запад. Так быстро, что карты не успевают за передовыми частями. А
4
Имперец. Ранг 4. Воевода
Имперец. Ранг 4. Воевода
[Боевая фантастика / Боевое фэнтези]
Спасение цесаревича от пули принесло Александру титул, должность личного телохранителя и редкую магию стихий. Теперь он – правая рука наследника престола и командир его личного отряда особого
5

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
22
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
13
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
23
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
9
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
12
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
17
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
3
Хорошая, плохая, грешная 2
Хорошая, плохая, грешная 2
[Любовное фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Новый Свет полон самых разных неожиданностей, как приятных, так и не очень. Новый Свет полон шикарных возможностей, только успевай их реализовывать. Новый Свет полон сильных мужчин и
6
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
8
Регистрация
Регистрация
[Современная проза]
Может быть, если подождать, оно само рассосется. Надо только не думать про него: вот как оно туманом или тенью болтается где-то рядом, так пусть там и болтается. Имени ему не давать, не вызывать его.
15
Драконий брак, где всё не так
Драконий брак, где всё не так
[Любовная фантастика / Попаданцы]
Я оказалась в другом мире, у моего питомца тяжёлая психотравма, а всё из-за того, что один бестолковый дракон за сыном недосмотрел. И хоть бы извинился за своего драконёнка! Так нет, рычит,
2

Прямо сейчас читают

На распутье семи дорог
На распутье семи дорог
[Космическая фантастика]
Пелена темных туч закрыла будущее Земли, России и главного героя. Всему виной космические цивилизации, пришедшие на Землю со своими планами. Его путь пролег через учебку ЧВК и поля боя на окраинах
0
Некроманты пьют кофе со сливками
Некроманты пьют кофе со сливками
[Юмористическое фэнтези]
Хорошо быть некромантом! Ровно до того момента, как у тебя появляется назойливый поклонник с группой поддержки. А другой парень сбегает со свидания, стоит услышать о твоем призвании. Третий... Ну
0
Озверение
Озверение
[Боевое фэнтези / Книги про волшебников / Попаданцы]
Кажется, чем ближе столица, тем сложнее в неё попасть. Но зато скоро станет понятно, что именно не поделили Настоятель и глава Бурого Приората и почему им так нужны одарённые первушники. Первая мера
0
Где умирают хорошие девочки
Где умирают хорошие девочки
[Современные любовные романы / Эротика, Секс]
Зеркала и паутина
Зеркала и паутина
[Современная проза]
Андрей Аствацатуров – петербургский прозаик, филолог, эссеист, профессор СПбГУ. Автор романов «Люди в голом», «Скунскамера», «Осень в карманах», «Не кормите и не трогайте пеликанов» и книги эссе
0
Я есть Закон! Том 2
Я есть Закон! Том 2
[Попаданцы / Самиздат]
Раньше он выносил приговоры целым планетам, но волей судьбы оказался в теле заурядного юриста на Земле. Теперь его практика состоит из соседских разборок из-за кота, боёв за алименты и тяжб за
0
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
Попаданка в 1812: Любить и не сдаваться
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Я попала в прошлое, в 1812 год. Самый разгар войны с Наполеоном. Моё имение разорено солдатами французской армии. Мои люди убиты. Однако война подарила мне дочь и встречу с мужчиной, которого я могла
4
Шанхай [litres]
Шанхай [litres]
[Проза / Историческая проза / Старинная литература: прочее]
Имя Риити Ёкомицу (1898–1947) не так хорошо известно отечественному читателю, как имена его знаменитых современников – Акутагава Рюноскэ, Дзюнъитиро Танидзаки, Ясунари Кавабата – а между тем в
0
Роковой обмен
Роковой обмен
[Любовная фантастика]
Он — ее враг. Тот, кто пытался убить ее. И кого она пыталась убить. Но только он сможет спасти ее от жестокого безумного отца. Но что ей ему предложить? Он равнодушен к красоте. Он жесток. Ему никто
1
Убийство в доме свиданий
Убийство в доме свиданий
[Исторический детектив / Триллер]
«Убитая проститутка была совсем нагой. Она лежала на спине в своей холодной доступности, и тело ее, уже успевшее пожелтеть, напоминало хорошо полированную кость мамонта. Из-под ее правой груди
0
Ванька 13
Ванька 13
[Попаданцы / Боевая фантастика / Альтернативная история / Самиздат]
Три войны, плен, каторга, пара революций, вообще непонятно что... Эй, а нормальная-то жизнь здесь будет? Нет? Не в то время попал? Понятно...
3
Слабейший из Сильнейших! Том 2
Слабейший из Сильнейших! Том 2
[Юмористическое фэнтези / Боевая фантастика / Самиздат]
Обман. Хитрость. Улыбка. Главное всё делать с широко открытыми глазами! Не повезло? Любая проблема лишь песчинка в пустыне! Отдельно каждая крупинка ничего из себя не представляет, но вместе —
0