Ну, не! Пачуцці, што ў ёй бушуюць,— праява самага чыстага, самага шчырага кахання. Мала сказаць, што яе слёзы і ўздыхі — лівень і вецер. Такое буры, такое навальніцы не адзначаў яшчэ ніводзін каляндар. Гэта ў ёй натуральна, а калі прытворства, то яна кіруе перунамі не горш, чым у небе Юпітэр.
Антоній
Энабарб
Вось яшчэ! Гэтулькі паездзіць і не пабачыць аднаго з цудаў свету, гэта значыць — вандраваць упустую.
Антоній
Фульвія памерла.
Энабарб
Што?
Антоній
Фульвія памерла.
Энабарб
Фульвія?
Антоній
Памерла.
Энабарб
Ну, то падзякуй багам і прынясі ім ахвяру. Яно, калі іх божым вялікасцям уздумаецца забраць у мужа жонку, дык муж няхай цешыцца тым, што на зямлі ёсць краўцы, якія замест паношаных трантаў пашыюць яму новы гарнітур. Вось каб Фульвія была адзіная жанчына на свеце, то гэта быў бы ўдар. А так — няма чаго бедаваць: памяняеш старую кашулю на новую сарочку. Трэба вочы цыбуляй нацерці, каб праз гэта плакаць.
Антоній
Энабарб
Але ж і ты тут завязаў вузел. Без цябе яго наўрад ці разблытае Клеапатра.
Антоній
Энабарб
Выходзяць.
Там жа. Іншы пакой.
Уваходзяць Клеапатра, Харміяна, Ірада і Алексас.
Клеапатра
Харміяна
Клеапатра
(Алексасу)
Алексас выходзіць.
Харміяна