Антоній
Лепід
Антоній
Цэзар
Антоній
Цэзар
Антоній
Цэзар
Антоній
Лепід
Трубы.
Цэзар, Антоній і Лепід выходзяць.
Мецэнат
Віншую з прыездам, шаноўны Энабарб.
Энабарб
Любімец Цэзара, высакародны Мецэнат! — Мой слаўны друг Агрыпа!
Агрыпа
Доблесны Энабарб!
Мецэнат
Як добра, што ўсё так цудоўна ўладзілася.— А вы, мабыць, весела пажылі ў Егіпце.
Энабарб
Дзіва што! Уставалі так позна, што сонца ад сораму закрывала твар, а пілі і закусвалі — аж пакуль ноч не бляднела, стаміўшыся.
Мецэнат
А ці праўда, што на сняданне падавалі па восем вепрукоў на дванаццаць асоб?
Энабарб
Для нас гэта было як муха для арла. На нашых банкетах такія цуды тварыліся, якіх свет не бачыў, ёсць чым пахваліцца.
Мецэнат
Калі верыць доўгім языкам, Клеапатра такая красуня, што ёй раўні няма.
Энабарб
Яна завалодала сэрцам Антонія адразу ж. А сустрэліся яны ўпершыню на рацэ Кідне[21].
[21] А сустрэліся яны ўпершыню на рацэ Кідне.— Кідна — рака ў Малой Азіі (цяперашняя Кірасу).