MoreKnig.org

Дзікі Луг: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Федарэнка Андрэй



Шрифт:

І

Урочышча называлася Дзікі Луг. Было да яго кіламетраў дваццаць ад вёскі, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі.

Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнага двара, правяраў, ці ўсё ў парадку. Мужчыны кляпалі косы, устаўлялі зубы ў граблі, выразалі з сырых асін мянташкі, запасаліся новенькімі зярністымі брускамі. У кожнага мелася адмысловае паленца з убітай бабкай, каб там, на месцы, пакляпаць. Жанкі пакавалі ў клункі закуску, рыхтавалі флягі, бідоны, біклажкі — пад ваду, а некаторыя, самыя эканомныя — пад беражоны яшчэ з вясны бярозавы квас, перастаялы, сівушны на выгляд і на смак.

Асабліва радасці было малым. Дзікі Луг у іх уяўленні — рай зямны. Там начуюць у шалашах з сена, ядуць каля вогнішчаў, расказваюць розныя гісторыі, там Прыпяць, у якой столькі рыбы, што сама выскоквае з вады на бераг. Малыя рабілі вуды, плавілі ў лыжках волава для грузілаў, вучыліся на выгане закідваць донкі, збіралі пад калодамі тоўстых чарвякоў-выпаўзкаў і складвалі ў бляшанкі з-пад халвы, не забыўшы прабіць у накрыўцы дзірачкі, каб даставіць чарвякоў жывымі — шлях няблізкі!

Выязджалі зацемна, гадзіны ў чатыры раніцы, на дзвюх грузавых машынах. Людзі набіваліся ў кузавы: мужчыны, дзеці, бабы — каторая і з немаўлём. У пярэднюю кабіну побач з шафёрам сядаў Маслоўскі. Дома заставаліся толькі самыя старыя і падлеткі — глядець гаспадарку.

Машыны ехалі з уключанымі фарамі. Дарога вяла праз поле з жытам, праз пясчаныя заносы, дзе колы буксавалі і трэба было выгружацца і штурхаць, праз лес з каранямі, ад якіх кішкі з цябе вытрэсвала, і нарэшце кацілася гладкай роўненькай шашою. У ліпені віднее хутка. Сонца яшчэ не ўстала, а ўжо каля Нароўлі светла, толькі над ракой белы туман, нібы вада кіпіць. Прыткнуты да берага, людзей чакаў маторны паром. На беразе каля яго тапталіся ажно тры начальнікі, усе ў белых сарочках, без пінжакоў, штаны запраўлены ў боты і ва ўсіх трох на раменьчыках афіцэрскія планшэты. Калі пачалі грузіцца, убачылі на пароме бабулю з кароваю — вяроўка накінута на рогі. На нагах у старой кірзавыя чобаты з белымі працёртымі дзірачкамі на халявах, на плячах ваенны кіцель, за спінаю гарбом — хустка з прыпасамі, на твары суровая акамянеласць.

«Хворая карова, — пранеслася між людзей. — На травы вядзе…»

Гэта не было рэдкасцю — калі ў мяcцовага люду хварэла скаціна і не памагаў ветэрынар, дык ішлі ў Дзікі Луг, з надзеяю, што жывёліна сама адшукае, што ёй трэба, і вылечыцца.

Застопарылі колы ў машын, адвязалі канат, завёўся матор. Карова павярнула галаву і пачала глядзець на свой бераг.

…Плыве, скрыпіць паром. Плюхае знізу ў дошкі вада. Над ракой туман. У тумане на сярэдзіне адзінокая лодка з рыбаком. І так прыемна пахне бензінчыкам і дымам ад цыгарак!..

ІІ

Паром з разгону тыцнуўся тупым носам у пясчаны пляж. Мужчыны перакінулі на бераг дашчаты насціл. Бабуля, ні на кога не зірнуўшы, сышла па ім са сваёй кароваю і пасунулася ў прырэчныя зараснікі, трушчачы ботамі сцябліны балегалову. Выгрузіўся народ, з’ехалі машыны.

Нідзе не было ні пазнакі дарогі. Шырокая, доўгая затока з вербамі адыходзіла ад Прыпяці. За ёй у тумане на пагорку і быў Дзікі Луг. Людзі са сваімі клункамі, граблямі, косамі і віламі на плячах, у сутонні падобныя на паўстанцаў Каліноўскага, цугам пагрэбліся на пагорак, стараючыся ступаць след у след, каб лішне не таптаць траву. Пакуль дабраліся, пярэднія былі мокрыя з галавы да пят, а хітраму начальству, якое замыкала калону, — хоць бы што, толькі боты ад расы блішчэлі.

Адсюль пачыналіся ўчасткі. Уся прасторная абалонь ляжала перад вачыма. Клін нечапанай, белай ад мокрага павуціння травы шырэў на пагорку, звужаўся да затокі і ўпіраўся ў бераг. Злева, унізе, яго мяжу абазначала Прыпяць, а справа, на ўзвышку — няроўная сцяна кустоўя. Хмызняк то залазіў на травяное поле, то адступаў, утвараючы прагалы. А далей, за пагоркам і вакол распасціраліся суцэльныя палескія джунглі, непралазныя зараснікі, пышныя шаты лазняку і алешніку, крушын і вольхаў, шывельгі і вербалозу, і сярод усяго гэтага бяскрайняга зялёнага прастору рэдка вырэзваліся клінкі чыстай травы, ды яшчэ ўзвышаліся, як маякі, то там, то сям адзіночныя дубы з буслянкамі ў ралах.

Гэта было поўнае ўладарства дзікай прыроды, аддадзенай самой сабе, панаванне амаль не кранутай чалавекам першабытнасці, чароўнае запусценне, глушэча, непралазная нізінная дзіч. Толькі рака звязвала з цывілізацыяй, і адзіны спосаб сувязі калі, не дай Бог, што здарыцца — было крычаць, гукаць цераз раку, каб прыслалі з таго берага паром ці лодку.

Даўно, гадоў дзесяць назад, людзей прывезлі сюды ўпершыню, кожнаму адмералі надзел, абазначылі ўбітымі ў зямлю калочкамі, на зачэсаным месцы хімічным алоўкам упісалі прозвішча касца. Калочкі даўно пусцілі карані, сталі добрымі вербалозінамі. Ужо не трэба было кожны год перамяраць па-новаму. Кожны ведаў свой куст і свой надзел да апошняй купінкі, як уласныя паплоўчыкі дома ў агародзе.

Пакуль людзі звыкла разбрыдаліся і разбіраліся, складвалі клункі, бабы ладзілі шалашыкі з посцілак, мужчыны пастуквалі малаткамі — асаджвалі косы, а каторы спрытнейшы ўжо і мянтачыў, — тры начальнікі таксама не гублялі часу. Адзін паказаў пальцам направа, другі рукой махнуў налева, трэці прыставіў далонь да ілба, хоць сонца было збоку ад яго і яшчэ не свяціла ў вочы… І на тым місія іх скончылася. Завярнуліся і спаважна пайшлі пратаптанай сцежкаю ўніз да парома. Маслоўскі на хаду даў апошняе неабавязковае распараджэнне Кулінічу, якога яшчэ ў вёсцы прызначыў замест сябе: «Ну, глядзіце тут», — і заспяшаўся следам. Замарочны дзень у яго наперадзе: мітусня, бегатня, кантора, бухгалтэрыя… Аднаму дагадзі, з другім падхалімнічай, на трэцяга прыкрыкні, з чацвёртым цераз сілу выпі… А ўсё для людзей, каб грошай больш выцыганіць.

Яшчэ цяжкая ад расы трава калыхалася за імі, а мужчыны ўжо шахалі адладжанымі косамі. Трава па пояс, роўная, не пераспелая, дажджом і ветрам не здратаваная, косіцца лёгка; толькі чутно: жых! жых! Фізічная асалода чуць гэты гук — як падсякае танюткая сталь падатлівыя сцябліны, скідвае іх справа налева. Туман апаў на зямлю. Роснае павуцінне блішчыць на сонцы. Хоць сонца ўжо добра ўгравае, а паміж касцоў не ўбачыш голага цела: адзіная вольнасць — адкасаць у кашулі рукавы. Маленькія жабкі так і пстрыкаюць з-пад кос. З бліжэйшых дубоў зляцелі буслы і ходзяць кожны за сваім касцом, дзюбаюць недарэзкаў. Уперамешку з бусламі ззаду бабы з большымі дзецьмі растрасаюць траву; меншыя не адыходзяць ад шалашыкаў — аказваецца, ім забаронена нават пазіраць у бок ракі, не тое, што да вады спускацца: Прыпяць такая непрадказальная, што, калі захоча, можа ўтапіць нават на сухім беразе. Вось табе і рыбалка, вось табе і чаканы Дзікі Луг! Хаця, калі шчыра, саміх туды не надта цягне, яны яшчэ на пароме ўбачылі, што гэта сапраўды небяспечная, глыбокая, шырокая, вялікая рака, асабліва тут, перад упадзеннем у Дняпро. Так што цяпер толькі і забаўкі, калі хто з касцоў захоча папіць і яму паднясеш, або знарок, па дабрыні душэўнай, папросіць прыкурыць папяросіну, — прыкурваеш, маці бачыць, а нічога не кажа.

Мужчыны косяць зверху ўніз. Пакосы доўгія, канчаюцца ля самай затокі. Пад вербамі, схаваўшыся ў цень, стаяць машыны. Вербы тут такія старыя і тоўстыя, што ў абхваце не саступяць дубам. У трэшчынах іх шурпатай кары лёгка хаваецца далонь. Самі дрэвы стаяць на беразе, а карані пераблытанымі вяроўкамі круцяцца па зямлі і залазяць у ваду. Вада каля гэтага берага глыбокая, цёмная, халодная, калі апусціць руку, і чыстая — ні травінкі, нават раскі няма. Затое процілеглы бераг — адкаты, нізкі, раскашуе расліннасцю. Ён увесь зарос сітнікам, аерам, рагозам, а бліжэй да сярэдзіны — трохліснікам, і там на вадзе песцяцца жоўтыя гарлачыкі і незвычайнай белаты буйныя лілеі. І канешне ж, скрозь — і на беразе, і ў вадзе — знаёмы чарот са сваімі карычневымі і чорнымі катахамі; з яго сцяблін атрымліваюцца неблагія шпагі, на якіх можна біцца, пакуль ліпкі пух не пачне лезці ў вочы і ў рот, казытаць у носе; а яшчэ іх можна, каб паддобрыцца да маці, зрэзаць тры-пяць штук і паставіць у слоік на стале — прыгожа…

Там, каля таго берага, поўна рыбы. І ўздрыгвае ў касца сярэдзіна, калі даносіцца адтуль салодкі плёхат… Але ведаюць з горкага вопыту — нялёгка здабыць прыпяцкую рыбку, з-за чаратоў не кінеш ні вуду, ні донку, не ўлезеш з таптухай ці «кабылаю», якія прыдатны толькі для балацянак, копанак, стаўкоў глыбінёй жабе па калена, а тут трэба адмысловыя снасці, якіх яны нават назваў не ведаюць, толькі бачылі, як мясцовыя ловяць…

Застаецца толькі з зайздрасцю на той чаратовы рай пазіраць.

Дакошваючы да затокі, мужчыны боўтаюць з берага косамі ў вадзе. А хто спускаецца да Прыпяці, на пляж, куды прычальваў раніцай паром. Па свежых і высахлых зеленаватых палосках ціны, як па гадавых кольцах, можна вызначыць, якой велічыні бываюць хвалі ў непагадзь, ці калі расплюхае іх буксір з цяжкай баржай або пасажырская «Ракета» на сваіх крылах. Тут сярод рознага нанесенага вадой друзу трапляюцца ракавіны — чорныя, цяжкія, а ўсярэдзіне, калі створкі такой расчапіць ножыкам, — з перламутравым адлівам і з вострым пахам свежай рыбы. Касцы мочаць у вадзе мянташкі, шлэпаюць імі па белым дробным пясочку, каб набіўся ў пазы, — і лепш за любы брусок.

ІІІ

— Давай, давай, давай! — падганяе Кулініч, калі бачыць, што хто прыстаў, ці спыніўся выцерці пот, ці каса не так ходзіць у руках, або занадта марудна падымаецца на пагорак.

— Ніжай! ніжай! ніжай! — пакрыквае ён, калі няма да чаго прычапіцца. У роце яго паблісквае залаты цыганскі зуб, даўно дакураная, патухлая беламорына прыліпла да губы.

Сам ён худы — скура, косці ды мускулы. Такіх звычайна ніякая ўтома не бярэ. Лясніцкая фуражка з зялёным аколышам зухавата ссунута набок, з-пад брыля вылазіць чорны чуб з белымі павуцінкамі сівізны. З халявы звешваецца раменьчык мянташкі. Яму ўжо за сорак, але ён толькі нядаўна, у мінулым годзе, ажаніўся; узяў не са сваёй вёскі, а ажно з Махнавіч — таксама, праўда, немаладую, затое якую ўдалую! У свае трыццаць яна выглядае як дзяўчынка-падлетак. Такая вясёлая, спрытная, са зграбнай постаццю і з мілым наівам у твары. Ёсць у іх ужо маленькі сынок. І ён з імі тут, на лузе, спіць у шалашы пад полагам з марлі. Рахманы, хоць бы піскнуў Махновачка час ад часу ўтыркае граблі ў мяккую зямлю і бяжыць глядзець, выдзьмухвае з шалаша камароў, якія шыюцца ў цень ад сонца. Яна сама ўся як сонца. Усё ёй у навіну — і яе роля замужняй кабеты, і маладой маці, і клапатлівай гаспадыні… Яна ніколі не ведала самастойнасці, век пражыла ў адной хаце разам з бацькамі, і цяпер прагна, з жарам аддаецца гэтым новым абставінам свайго жыцця, якое, аказваецца, можа быць такім поўным, аграмадным!.. Шчаслівая! І як ні стараецца прытушыць бляск у вачах, а ўсё роўна зыходзіць ад яе ззянне, аж наўкол разліваецца: толькі гляньце, людзі, якой я ўмею быць! — і хіба што зрэдку, як воблачка на сонца, набягае на твар вінаватасць — за тое, што ёй пашанцавала, і нават лёгкі спалох: а возьме ды здарыцца нешта, і знікне так раптоўна зваленае на яе шчасце?..

Кулініч да жаніцьбы быў ціхі, спакойны чалавек, «дабрачы», як яго малодшы брат Пятро характарызуе. Працаваў у лясніцтве. За парубкі дужа не ганяў, наадварот, калі натыкаўся ў лесе на свежы пень, дык закрываў мохам і прытоптваў тырсу. Толькі калі ўжо зусім нахабна, проста на вуліцы звальвалі машыну крадзеных дроў, дык папярэджваў, каб схавалі на задворкі, ды не шморгалі двухручкаю, а яго Кулініча, з бензапілою пазвалі. Ніколі не браў ні грошай, ні магарычоў. «Аддасі які дзень», — буркаў, што значыла, каб баба памагла жаць, ці бульбу скапаць, ці памалаціць, ці сечкі нарэзаць, ці капусты ўвосень нашаткаваць. Прычым, як некаторыя з усходніх палешукоў, ён не змякчаў «ц» і ў яго гучала — «капац, рэзац, шаткавац». Удачлівы паляўнічы, ён часта прыносіў з лесу то зайца, то лісу, а бывала, глушца цецерука, адзін раз нават янота. Да яго ў хату знарок прыходзілі падзівіцца, ківалі галовамі, цмокалі языкамі ды так і не верылі, што здабыча з іхняга лесу. Мясцовы люд, вякамі жывучы ў сваіх лясах і балотах, па большасці нецікаўны, флору і фаўну ведае слаба: звычка бачыць вакол сябе адно й тое ж прытупляе ўвагу. Ім лягчэй паверыць, што ў Дальніх Ставах жыве нешта, вогненным шарам гарыць і пужае, чым у сапраўдныя, рэальныя рэчы, у тое, што пад носам.

«Не, то не ў нас… У нас не водзіццца, у нас бедненько… Кудысь ездзіў, але ж ён не скажа…»

Гэта праўда, ён нешматслоўны быў. Нават калі збіраліся зімою мужчыны выпіць, у карты пагуляць — выпіваў крышку, сядзеў маўчком, глядзеў, як іншыя гуляюць, сам адмахваўся: ай, яны сняцца ўночы!..

Варта ж было чалавеку ажаніцца, то быццам яго падмянілі. Задраў Кулініч нос! Набраў у галаву, што ён ужо немавед хто. Пачаў вылазіць наперад, умешвацца ў размовы, перабіваць, нават камандаваць… Як і цяпер, на лузе. Толькі чуваць:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12 Вперед
Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Лунтик. Сладких снов!
Лунтик. Сладких снов!
[Детские приключения / Сказка / Детская литература: прочее]
Сказки на ночь – с советами от любимого пушистика! На лес опускается тихий вечер, в небе загораются первые звёзды, а значит, Лунтику и его друзьям пора готовиться ко сну. Но прежде, чем закрыть
0
Три вектора вины
Три вектора вины
[Современная проза]
Треугольник Карпмана, популяция психологических паттернов поведения человека, объясняющий скрытые механизмы созависимых межличностных отношений, внутренних манипуляций и токсичное давление
0
Измена. Ты не становишься моложе
Измена. Ты не становишься моложе
[Психология / Секс и семейная психология / Современная проза / Роман]
— Посмотри на себя, Марин. Нет, серьёзно. Подойди к зеркалу и посмотри. Не хочу. Не пойду. Я знаю, что там. — У тебя безлимит на карте! — он разводит руками. — Безлимит, Марин! Лучшие клиники
0
Бывший, вы опять мой пациент
Бывший, вы опять мой пациент
[Современные любовные романы / Роман]
Двенадцать лет назад он ушёл из моей жизни. Жестоко, без объяснений и возможности что-либо исправить. Сказал, что больше не любит, и оставил меня собирать осколки собственного сердца. Я
0
Орел Центурии I
Орел Центурии I
[Военное дело, спецслужбы / Приключения / Попаданцы]
«Игры затягивают» – говорила мне мама, а я не слушал. Кто ж знал, что затягивают буквально… Еще вчера я был студентом в благополучном XXI веке, а сегодня – легионер первой шеренги Центурии, которую
0
Руководство для леди по этикету и убийству
Руководство для леди по этикету и убийству
[Исторический детектив / Иронический детектив / Детективы]
Остроумный исторический детектив в атмосфере сериалов «Аббатство Даунтон», «Позолоченный век» и «Белгравия». Окунитесь в водоворот балов и интриг высшего общества, где очаровательная графиня
0
Встречи в пути
Встречи в пути
[Документалистика / Проза]
Ключи к счастью
Ключи к счастью
[Советская классическая проза / Публицистика]
В сборник «Ключи к счастью» вошли документально-художественные очерки. Герои повествования — это бывшие участники Великой Отечественной войны, люди интересной боевой судьбы, ставшие в мирное время
0
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
Журнал «Рассказы». Сквозь пепел звезд
[Ужасы / Космическая фантастика]
Планеты-тюрьмы, превращённые в свалки целых галактик, где шанс на спасение оборачивается новым приговором. Мёртвые миры, в чьей тишине скрывается нечто, что не должно было выжить. Сознание, выросшее
0
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
Журнал «Рассказы». Смерть меняет жизнь
[Ужасы / Социальная фантастика]
Мертвые не всегда уходят, а прошлое не всегда остается позади. Оно возвращается знакомым голосом, случайной встречей, забытым воспоминанием или ночным стуком в дверь. Оно живет в старых домах и
0
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
Русский гений. Биографическая повесть о Пушкине
[Биографии и Мемуары / Современная проза]
Повесть Светланы Замлеловой – это лаконичная и в то же время всеобъемлющая биография Александра Сергеевича Пушкина. Одна за другой перелистываются самые яркие страницы жизни Поэта, наполненные
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
13
Те, кто приходит в тишине
Те, кто приходит в тишине
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат / Боевая фантастика]
Редкий бой бывает похож на предыдущий. Мы учимся. На своих и на чужих ошибках. Стараемся расти над собой. Противник – тоже. Он анализирует наши ошибки, учитывает остроумные решения. То есть
10
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
6
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
25
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Дерзкий. Любовь без правил
Дерзкий. Любовь без правил
[Любовные детективы]
Мой отец — бывший криминальный авторитет. Он оставил прошлое позади, но прошлое не отпустило его. Расплачиваться пришлось мне: меня похитили, чтобы заставить отца отказаться от сделки.Я думала, самое
0
Инженер из будущего. Книга пятая
Инженер из будущего. Книга пятая
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
1935 год. Красноярск. Сюда, в глухую сибирскую деревню, судьба забрасывает инженера Максима из 2026. Он выжил после чудовищного разряда на секретном заводе, чтобы очнуться в мире, где нет
2
Второй шанс начать все с начала
Второй шанс начать все с начала
[Любовная фантастика / Короткие любовные романы / Попаданцы]
Мне был дан второй шанс, который нельзя упустить. Очнувшись в полуразрушенном доме, я поняла, что все это не сон. Старик-отец, пустые амбары и прячущийся на сеновале каторжник-беглец. Одним словом
0
Зацепила меня
Зацепила меня
[Современные любовные романы]
— Эй-эй, отлипни от меня уже! — упираюсь в грудь этому мажору-переростку. — Ммм, — мычит что-то бессвязно в ответ и продолжает тянуться к моим губам. — Сказала же, отвянь, а?! — закрываю ему
1
Адский Ангел
Адский Ангел
[Ужасы]
Добро пожаловать на вторую экскурсию в Ад!!! В этой части, признанной критиками серии ужасов от мастера экстремального хоррора Эдварда Ли "Инферно", вы присоединитесь к демонам, мутантам,
0
Десерт из тайн для Скорпиона
Десерт из тайн для Скорпиона
[Детективы / Любовные детективы / Самиздат]
Даниэла Гримальди думала, что жизнь – как десерт: сладкая, предсказуемая, с привкусом счастья. Пока не попробовала тот, что приготовила для неё судьба. В тихой тосканской деревне, где запах ванили
0
Метод Макаренко
Метод Макаренко
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Следователь из девяностых погибает, а потом приходит в себя уже в нашем времени, в теле молодого школьного учителя. Теперь вместо преступников — наглые подростки, вместо начальства —
2
Наташа Славина. Повесть для юношества
Наташа Славина. Повесть для юношества
[Детская проза / Русская классическая проза]
После смерти матери шестнадцатилетняя Наташа Славина вынуждена жить в доме Дмитрия Сольского — молодого врача и друга детства. И если сам Дмитрий относится к Наташе ласково и искренне, то его сестра
0
Учитель. Назад в СССР 6
Учитель. Назад в СССР 6
[Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Не успел выпустить одних учеников из школы, как стал классным руководителем у самого шебутного седьмого класса. Впереди - летние каникулы, позади - будущее, в котором я прожил развал великой страны.
0
Деловое предложение. Том 2
Деловое предложение. Том 2
[Современные любовные романы]
Син Хари снова соглашается на безумную авантюру и ввязывается в опасную игру с чувствами. На этот раз ей предстоит играть роль девушки своего начальника Кан Тхэму, чтобы навязчивый дед-председатель
0
Архимаг с пеленок. Том 6
Архимаг с пеленок. Том 6
[Боевое фэнтези / Самиздат / Книги про волшебников]
Попасть в другой мир после смерти от предательства? Ха! Оставьте это слабакам! Я умер сам, отправившись на перерождение. Ибо после века поисков я наконец создал Универсальное Заклинание,
0