MoreKnig.org

Читать книгу «Таямніца закінутай хаты» онлайн.

Тады Анёл стаў заглядваць ва ўсе вокны, адкуль струменіўся свет ад чыстых душ, нядаўніх жыхароў Чароўнай Краіны.

...У пустой бальнічнай палаце, на маленькім халодным ложачку ляжала спавітае дзіця. Яно ляжала ціхенька, не плакала, не звала, нават калі былі мокрыя пялюшкі ці хацелася есці. За кароткі адрэзак часу на Зямлі дзіця спасцігла, што галасіць — марна. Трэба цярпліва чакаць, пакуль нехта падыдзе.

У палату ўвайшла медсястра. Прывычным рухам нават не расхінула пялюшкі, а тузанула іх на сябе — і дзіцятка вылузнулася са сваёй пасцелькі. Медсястра таксама бяздумна як разгарнула, так і памяняла пялюшкі, торкнула ў роцік дзіцяці смочак і заспяшалася па справах.

Белы Анёл з зіхоткімі крыламі і сэрцам, вялікім і гарачым, як сонца, счарнеў ад гора, зразумеўшы, што дзіця — пакінутае...

Калі немаўляткі ўсміхаюцца, кажуць, што гэта анёлачкі іх дражняць. Гэта праўда, яны з’яўляюцца ў першыя месяцы жыцця дзетак і забаўляюць іх.

Але з гэтым дзіцем няможна было забаўляцца. У дзяўчынкі былі па-даросламу сур’ёзныя, збалелыя ад гора вочы.

Анёл апусціўся на край бальнічнага ложачка.

— Дзіця маё,— прамовіў Анёл да дзяўчынкі,— я магу вярнуць цябе ў Даліну Шчасця. Твая душа такая чыстая і лёгкая, што імгненна дамчыць да яе...

— Мне балюча, Анёл... — ціхутка ўздыхнула дзяўчынка.

— Бог пакарае тваіх бацькоў за тое, што кінулі цябе,— не сказаў, а прастагнаў Анёл.

— ...Але яшчэ горш маім бацькам, бо яны ж не разумеюць, што зрабілі,— сказала дзіця, сэрца якога знала толькі любоў і спагаду.— Раптам яны адумаюцца і вернуцца за мной. Дазволь мне застацца на Зямлі, Анёл, дазволь пачакаць сваіх маму і тату...

Анёл моўчкі пацалаваў дзіцячы лобік. Яго вялікае гарачае сэрца не магло не саступіць міласэрнасці дзіцяці.

Праходзілі дні за днямі. Дзяўчынка падрастала і гадавалася ў прытулку разам з такімі ж гаротнікамі, як і сама. Ва ўсіх дзяцей у гэтым доме было аднолькавае адзенне, аднолькавыя пасцелькі, посуд, пароўну на ўсіх ласункаў і ежы. І адна на ўсіх мара — каб знайшліся іх мама і тата.

Дом, дзе месціўся прытулак, стаяў недалёка ад мора. Вечарамі, перад заходам сонца, золатавалосай дзяўчынцы дазвалялі пасядзець на беразе, паслухаць гоман хваль.

Дзяўчынка брала жалейку, на якой да той пары вывучылася іграць, і старалася перакласці на музыку таямніцы, якія прыносілі з усяго свету хвалі і пакідалі ля яе ног.

Музыка атрымлівалася чароўная. Слухаючы яе, супакойвалася мора, засынала трава. Нават птушкі змаўкалі, саступаючы жалейцы.

Але дзяўчынка пакутліва шукала гукі, якія наканавана сыграць ёй, ёй адной,— і не знаходзіла.

І вось аднойчы села дзяўчынка на беразе мора і заплакала. Гарачыя слязінкі-кропелькі ўпалі ў ваду.

— Мора, можа, ты ведаеш, дзе шукаць тую музыку, якая падорыць людзям шчасце? Ёю поўніцца душа, а выказаць не можа,— роспачна спытала дзяўчынка.

На марской гладзі з’явіліся беласнежныя лебедзі. Трымаючы ў дзюбах залатыя ланцужкі, яны везлі за сабой сярэбраны човен.

— Вада мая салёная ад слёз, што праліваюць на Зямлі людзі. Але твае слязінкі самыя горкія, дачушка, бо твая музыка не складзецца на Зямлі без бацькоўскай любові!..— сказала мора.— Сядай у сярэбраны човен, дзіцятка, і гэтыя птушкі вернуць цябе ў Даліну Шчасця. Ніколі-ніколі там ты не будзеш плакаць, а жыццё пакарае людзей, якія кінулі і цябе, і музыку...

— Адпусці гэтых гордых птушак без мяне, мора, крышку пачакай! — узмалілася дзяўчынка.— Мае ж мама і тата не ведалі, што пакідаюць не толькі мяне! Я так люблю іх, так чакаю! Вось убачыш, мора, яны адумаюцца, вернуцца, і тады я ўсё змагу!

Цяжка ўздыхнуўшы, далёка-далёка за далягляд аднеслі марскія хвалі белых птушак з сярэбраным чоўнам.

Мора пацалавала ножкі дзяўчынкі цёплым дотыкам хваль — і растварыла свой гнеў у незямной дзіцячай спагадзе.

Праз некалькі дзён у дзверы прытулку пастукаліся мужчына і жанчына. Яны былі вельмі багатыя, а вось дзяцей не мелі. Таму хацелі ўзяць сабе на выхаванне дзяўчынку або хлопчыка.

У прытулку былі не супраць гэтага.

— Зараз дзеці гуляюць у двары,— сказалі наведвальнікам.— Паназірайце за імі і скажыце, да каго з іх ляжыць ваша душа.

Мужчына і жанчына адразу ўгледзелі золатавалосую дзяўчынку. Нават у Даліне Шчасця сярод чыстых і светлых душ яна была адметная сваёй прыгажосцю. Тут жа, на Зямлі, яна іскрылася, як кропелька расы ў сонечных промнях.

Наведвальнікі сказалі пра свой выбар у прытулку.

— За табой прыйшлі твае мама і тата,— жадаючы дзяўчынцы дабра, падманулі дарослыя.

Перейти на стр:
Изменить размер шрифта:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code