MoreKnig.org

Дом з дамавікамі: читать книгу онлайн полностью и бесплатно

Автор: Арлоў Уладзімер



Шрифт:

Мама зазвычай купляла яму на рынку якраз такую, цёмна-фіялетавую, неверагодна сакаўную ды салодкую і, пэўна, самую дарагую гронку. Калі Марцін ласаваўся падарункам, здаралася, што адна-дзве вінаградзіны адрываліся і закочваліся пад ложак. Ён абавязкова знаходзіў іх, абціраў ад пылу і парушынак і таксама з’ядаў. Гадоў да дванаццаці Марцін думаў, што дні нараджэння — найшчаслівейшыя ў жыцці.

Мамы даўно не было на свеце, але ён і цяпер не ўяўляў дня, калі прыйшоў на свет, без вінаграду. Буйная ягадзіна не ўтрымалася на гронцы і, упаўшы на падлогу, закацілася за лядоўню. Марцін знайшоў яе, выцер і кінуў за шчаку.

Знізу патэлефанавалі. Стакгольмскі выдавец Нільс чакаў яго ў кавярні, каб разам выправіцца на кніжны кірмаш.

Нільс, з якім яны дагэтуль звязваліся адно праз электронную пошту, выявіўся чалавекам надзвычай камфортным ва ўсім, пачынаючы з аблічча. Гэта быў падхорцісты бландын, чые нечакана карыя, як у самога Марціна, вочы не дазвалялі назваць яго тыповым скандынавам. Нільса вылучала няспешлівасць і, як уявілася Марціну, упэўненасць у кожным слове і руху — пачынаючы ад прывітальнага поціску сухой цёплай рукі. Адчутай да выдаўца сімпатыі спрыяў і іхні прыкладна аднолькавы век.

Велізарнай палёгкай было тое, што Марцін мог гаварыць на сваёй мове. З ліставання, якое распачыналася па-англійску, ён даведаўся, што Нільс тры гады працаваў у Львове і вывучыў украінскую. Пазней — калі швед стварыў сваё выдавецтва — тая акалічнасць прывяла яго да ідэі спецыялізавацца на кнігах усходнееўрапейскіх аўтараў. На Марцінаву просьбу Нільс у лістах перайшоў на ўкраінскую і сам прапанаваў адказваць па- беларуску. У выпадку неразумення яны паслугоўваліся англійскай, але такое здаралася нячаста.

Калі яны селі ў цягнік, Марцін зрабіў усцешлівае адкрыццё, што Нільс па-ўкраінску не толькі ўпэўнена піша, але і гаворыць. Зрэшты, у дарозе яны размаўлялі няшмат. Нільс выбачыўся і, папіваючы каву, узяўся рэдагаваць тэрміновы тэкст: ягонае выдавецтва мела ўсяго трох супрацоўнікаў. Аднак заўтра, сказаў швед, ён будзе дзеля госця самым гаваркім чалавекам у Швецыі.

Цягнік мякка бег на поўнач. Марцін глядзеў на бясконцыя лясы, азёры ды скалы і спадзяваўся ўбачыць статак дзікіх аленяў, аднак Нільс патлу- мачыў, што для гэтага трэба праехаць сотні кіламетраў.

Узгадваючы сённяшнюю начную прыгоду, Марцін думаў, што магічны дзень яшчэ наперадзе, але ўсё незвычайнае, відаць, ужо адбылося. Праўда, Сервантэс і Шэкспір не пакінулі яго. За вакном праплывалі серабрыстыя ветракі электрагенератараў, і памяць адразу адгукнулася:

Пасля маленькага, лялечнага гарадка яны праміналі доўгае возера з парослымі хвоямі скалістымі выспамі. Марціну ўзгадалася, як у юнацтве, аддаючыся сваёй гульні, ён у адпаведныя красавіцкія дні па-хлапчукоўску сам шукаў прыгодаў і аднойчы прыехаў у родных мясцінах на вялікае лясное возера.

На лодцы, узятай у дзеда-рыбака, што жыў у доме на высокім беразе, Марцін адплыў далёка на сярэдзіну. Возера ўражвала спакоем і бязлюднасцю. Яму не сустрэлася ніводнай лодкі, адно чародка вужоў, якая кіравалася некуды па сваіх вужыных справах. Вясновы дзень быў па-летняму цёплы. Марцін склаў вёслы, паслаў на карме вятроўку, прылёг на ласкавым сонцы і няўзнак заснуў.

Ён прачнуўся ад моцнай гайданкі. Усё навокал перайначылася. Замест нядаўняга сонечнага зацішку панавала змрочнае сутонне, што дыхала волкім холадам. Палову неба займала чорная, з жудлівым арабінавым падбоем хмара, якую нястомна разрывалі звілістыя маланкі. Вецер сарваў з кармы і панёс кудысьці ў невараць ягоную вятроўку. Возера разгулялася гэткімі хвалямі, што — каб не важкая, а таму ўстойлівая лодка — ён, відаць, мусіў бы дабірацца да берага наўплаў.

Марцін колькі змогі працаваў вёсламі, ды навальніца няўхільна насоўвалася і заспела на паўдарозе, наводліў ударыўшы цяжкімі пасамі залевы. З няўцямным вясёлым адчаем ён працягваў веславаць. У змаганні са стыхіяй нават заспяваў 90-ты санет, кідаючы словы проста ў твар развар’яванаму вятрыску:

Хвалі і шчыльная заслона проліўня збівалі з курсу, аднак Марцін, да крыві сцершы мокрыя далоні, зноў і зноў раўняў лодку і паволі набліжаўся да выратавальнага берага. Яму ўжо свяціў маяк — вакно ў рыбаковым доме на пагорку. Хмару перагнала, маланкі білі радзей і недзе ўбаку.

І раптам, калі да прыбярэжнага трыснягу заставалася мо якіх пару сотняў метраў, сляпучая серабрыста-блакітная страла ўдарыла паміж лодкай і берагам проста ў возера. Не, гэта была не страла: у навальнічнай прасторы між небам і хвалямі вырас жывы зіхотка-пульсоўны слуп, па якім імкліва прабягалі чорныя змеі. Слуп як быццам спрабаваў падтрымаць гатовы абрынуцца на зямлю небасхіл. На момант чорныя змеі зніклі, і на слупе як быццам праявіліся невыразныя абрысы жаночай постаці. Але ў наступнае імгненне, успыхнуўшы наастачу сінім агнём, слуп абрынуўся ў возера.

Марціна скаланула і, каб не страціць зрок, ён закрыў твар рукамі. На хвіліну аглух і не пачуў грукатання перуна, а як вушы адклала і ён адняў далоні ад вачэй, то адчуў, што і слых, і ягоная оптыка змяніліся. Вакол запала зусім інакшая ціша. Дождж суняўся, хвалі ўвачавідкі паменшалі. Наваколле ўспрымалася нібы праз акуляры, якія не перайначвалі памераў і колераў, але надавалі ўсяму няўлоўнае дадатковае вымярэнне з прыхаванымі сэнсамі.

Ён узяўся за вёслы і неўзабаве прамінуў месца, дзе, паводле яго разлікаў, неба і вада кагадзе былі паяднаныя вусцішным зіхатлівым слупом. На пацішэлай азёрнай паверхні мёртва пагойдваліся, пабліскваючы белымі, з блакітным адлівам чэраўцамі, пэўна, тыя самыя, сустрэтыя ім вужы.

З блізкага берага махаў вялікім ліхтаром дзед-рыбак. Марціну больш за ўсё іншае хацелася зараз пераапрануцца ў сухое, выпіць шклянку славутай тамтэйшай самагонкі і заснуць да раніцы.

Швецыя — немалая краіна, і ў горад, дзе адбываўся кніжны кірмаш, яны прыехалі надвечар. Вікіпедыя не падманула: з таксоўкі Марцін угледзеў і возера, што замяняла гораду галоўную плошчу, і напраўду велічны змрочны замак на выспе. Пасля вячэры ў гатэльным рэстаранчыку яны з Нільсам прайшліся старадаўнімі вулачкамі, што кружлялі вакол возера, зліваліся адна з адной і зноў разыходзіліся, выклікаючы рэмінісцэнцыі з Борхеса. Нільс паказаў госцю чумны слуп, да якога хтосьці ўсклаў букецік нарцызаў, і месца, дзе кароль некалі пакараў дэпутатаў-здраднікаў, літасціва дазволіўшы не аддаваць іх на тартуры, а проста адсекчы неразумныя галовы. Выдавец падвёў Марціна да самай старажытнай царквы, быццам высечанай з цэлай скалы, а потым да сучаснага, падобнага да павялічанага ў тысячы разоў слімачынага дамка, будынка, дзе ўчора завірыўся іх кірмаш.

Дарогаю назад Нільс запрапанаваў выпіць па кілішку за мір у карчомцы, што прымала наведнікаў з часоў вайны паміж іхнімі, Нільсавымі ды Марцінавымі, продкамі ў сярэдзіне сямнаццатага стагоддзя. Уладкаваліся пад куродымнымі скляпеннямі за драўляным сталом, спярэшчаным выразанымі ў розныя эпохі надпісамі, сярод якіх вылучалася свежае расейскае слова з трох вялікіх літар. Нільс паставіў на іх скрыначку з сурвэткамі і прызнаўся, што якраз тут у школьныя гады ўпершыню пакаштаваў з сябрамі віскі.

Працяг прагучаў нечакана: «Ты памятаеш, — яны перайшлі на «ты» яшчэ ў Стакгольме, — што для цябе ў дзяцінстве было галоўнай праблемай?» Марцін не стаў перабіраць варыянты адказу: цэлыя два гады яго найбольш займала загадка адначасовай смерці Сервантэса і Шэкспіра. «Чаго толькі не напрыдумляў. І іншапланетнікі, і магічныя сілы…» Нільс з павагаю ўзняў брыво: «І ты знайшоў адказ?» — «Не я, а мой брат. Іспанія з Англіяй мелі розныя календары». — «Шкада… — Нільс ненадоўга задумаўся. — А ў мяне, уяві сабе, галоўная праблема ў малодшых класах, дый пазней, палягала ў тым, чаму ў нашым горадзе не растуць бананы. Я іх вельмі любіў і марыў, зрабіўшыся дарослым, вывесці бананавыя дрэвы, якія будуць расці ў Швецыі да самага Палярнага круга». Ён засмяяўся.

Марцін прызнаўся, што першы раз паспрабаваў бананы, як быў студэнтам. У ягонага аднакурсніка бацька быў намеснікам міністра і прывозіў экзатычныя фрукты з Масквы. У мясцовых крамах іх ніколі не бачылі. Нільс з лёгкім недаверам паківаў. Яны выпілі па другім кілішку, і выдавец папрасіў рахунак. «Скажы, а калі Шэкспір з Сервантэсам… — ён пашукаў слова, — пакінулі жыццё?»

«Дык гэта ў пятніцу!» — выслухаўшы Марцінаў адказ, падлічыў Нільс.

Марцін у прыліве даверу прызнаўся, што з дзяцінства наіўна называв той дзень магічным і чакае ад яго чагосьці такога, бо якімсьці акрайцам душы, як і раней, верыць у таемныя сілы. Нільс адгукнуўся працяглым сур’ёзным позіркам. «Не ўздумай браць з класікаў прыклад. У нас наперадзе дзве прэзентацыі». — «Дзве?!» — «А гэта сюрпрыз. Пабачыш горад, дзе не растуць бананы».

Гатэль, што складаўся ўсяго з сямі нумароў, пераглядаўся з ратушай. Адно цяпер Марцін змог як след раззнаёміцца са сваім жытлом на вечар, ноч і раніцу. Яно спадабалася нязмерна больш за сталічнае стакгольмскае — ад цяжкага жалезнага ключа замест пластыкавай карткі да велізарнага трох- ці чатырохспальнага ложка з тканаю шпалерай у галавах, што прапаноўвала сюжэт купання Артэміды з німфамі. Даспадобы прыйшлася Марціну і мэбля з пацінаю старасвеччыны.

Пасля званка Нільса, які прабачаўся за няўдалы жарт наконт Марціна і памерлых класікаў, ён вярнуўся да вывучэння нумара.

Найбольшае ўражанне пакідала зробленая нібыта наадварот планіроўка. Адразу са стромай лесвіцы вы траплялі ў сам вялікі, з густам абстаўлены пакой, а ўжо ў канцы яго, за камодаю з тузінам шуфляд і шуфлядак, ды за высокай шафай, што прыводзіла на памяць раманы Дыкенса, пачынаўся вузкі калідор. Якраз там знаходзіліся дзверы ў прасторную лазенку. На іх пазірала вакно з гэткімі ж, як у пакоі, важкімі залаціста-вохрыстымі шторамі, якія хацелася расхінуць, каб пераканацца, што за імі ніхто не затаіўся.

Але на тым асаблівасці нумара не заканчваліся. У канцы калідора госця чакалі другія, дакладна такія ж, як уваходныя, дзверы. Ключ ад нумара бездапаможна патанаў у шырокай замочнай адтуліне. Куды вялі дзверы, заставалася ані незразумелым, гэтаксама, як і тое, дзе і якія свяцільні запальваліся ад белага квадраціка з уключальнікам пры вушаку.

І гэта не ўсё. На пачатку калідора на выступе сцяны насупраць дыкенсаўскай шафы вісела вытрыманая ў колеравай гаме штораў карціна з трыма размешчанымі адны за аднымі дзвярыма. З-за іх выглядвалі тры аголеныя, бачныя напалову маладыя жанчыны: тры кулі поўных грудзей, тры ножкі, тры крутыя палавінкі клубоў. Але кожная са спакусніц воляю мастака ці кагосьці іншага дзівосным чынам зрабіла такі няўлоўны рух клубамі, што вабны чорны трохкутнічак ва ўсіх маладзёнак быў навідавоку. Разам з чацвёртымі дзвярыма ў канцы калідора карціна стварала ўражанне цэлай анфілады пакояў, у якой шырозны пусты ложак успрымаўся абсалютнай недарэчнасцю і трохі палохаў.

Ён патануў у мяккай пасцелі і міжволі адляцеў ва ўспамінах у свой колішні гатэль у Браціславе.

Калегі, што запрасілі Марціна з лекцыямі, зрабілі яму своеасаблівы падарунак, пасяліўшы ў пустым гатэльчыку пры зачыненым на летнія вакацыі тэатры. Гаспода, дзе без лішняй раскошы магла спыніцца вялікая гастрольная трупа, уяўляла сабой прастору з паробленымі ўсцяж сценаў кабінкамі-келлямі: кожная з ложкам, крэслам і столікам, але без дзвярэй.

Перейти на стр:
Шрифт:
Продолжить читать на другом устройстве:
QR code

Новые книги

Смотреть все
Снова Интерн!
Снова Интерн!
[Альтернативная история / Попаданцы]
1984 год. Мне снова двадцать четыре, но в зеркале вижу лицо Макса Ладыгина, однокурсника, чья жизнь после отчисления пошла под откос. Теперь я в его халате, а заведующий велел доработать смену и
1
Поймать мать
Поймать мать
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Проза]
Кто был рядом с нами, когда мы росли, и кто остался, когда мы выросли? Одни авторы создают объемный материнский портрет, другие размышляют о детских травмах, а некоторые ищут родительскую фигуру в
0
Зомби из трущоб. Освобождение
Зомби из трущоб. Освобождение
[Ужасы / Любовное фэнтези / Фантастика / Фэнтези]
Энджел Кроуфорд наконец-то собрала себя по кусочкам. В буквальном смысле. Теперь можно вернуться к работе в морге, продолжить учёбу и попытаться разобраться в своих отношениях с Ником. Но с каких это
0
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
Волшебная книга Нового года и Рождества. Традиции, сказки и рецепты со всего света
[Сказка / Публицистика / Кулинария / Хобби и ремесла]
Переиздание «Книги Нового года и Рождества». Что может быть лучше под Новый год, чем дни, проведенные в кругу семьи с хорошей книгой. Это богато иллюстрированное подарочное издание рассказывает о
0
Надеюсь, ты это прочтешь
Надеюсь, ты это прочтешь
[Современные любовные романы]
Новый роман автора бестселлеров «Невидимая Элис Сун» и «В этот раз по-настоящему» Сэйди Вэнь идеальна во всех отношениях: староста, отличница, активный участник внеклассной жизни школы.
0
The Griffin Sisters: главные хиты
The Griffin Sisters: главные хиты
[Музыка / Проза / Современная проза]
Это история о музыке, вдохновении, амбициях, оглушительном успехе, любви, семье и разрушенных жизнях. Когда-то сестры Кэсси и Зои были музыкальной сенсацией, сердцем группы, покорившей молодежь
0
Леди Тремейн. Золушка и мачеха: конец старой сказки
Леди Тремейн. Золушка и мачеха: конец старой сказки
[Любовные романы / Проза / Современная проза / Историческая проза]
Бедная сиротка и суровая мачеха, бал, где нежданная гостья танцует с принцем весь вечер… Эту историю знает каждый. Но что, если ее расскажет тот, кто прежде был лишен права голоса? На виду
0
Счастье быть другом. О дружбе как о самом свободном и самом загадочном чувстве
Счастье быть другом. О дружбе как о самом свободном и самом загадочном чувстве
[Публицистика / Психология / Культурология / История]
Фактически дружба – это единственные стабильные социальные отношения, для которых мы не изобрели никаких институтов. Мы не подписываем договоров, не регистрируемся, не клянемся в верности перед
0
Под бой курантов. Новогодние истории
Под бой курантов. Новогодние истории
[Боевик / Ужасы / Проза]
До наступления Нового года остается совсем немного времени, вот-вот начнут свой праздничный отсчет кремлевские куранты. Пора остановиться, вспомнить, что хорошего случилось в этом году и что
0
Окровавленная республика: Берлин, Вена и истоки нацизма
Окровавленная республика: Берлин, Вена и истоки нацизма
[Военное дело, спецслужбы / История / Историческая проза]
Как рождаются самые страшные диктатуры? Для того чтобы понять истинную природу нацизма, необходимо обернуться к событиям, которые предшествовали его появлению. Конец Первой мировой войны
0
Лапочка для эгоиста
Лапочка для эгоиста
[Секс и семейная психология / Современные любовные романы / Эротика, Секс / Проза]
В обычной жизни мы бы никогда не пересеклись. Слишком уж мы разные. Но “никогда” - это, оказывается, слишком туманное понятие. Я врач-терапевт в обычной городской больнице. Он - наш спонсор,
0
Год во французской глуши
Год во французской глуши
[Современные любовные романы / Проза / Роман]
Отработав десять лет в дизайнерской фирме, Лили Баттерворт неожиданно попадает под сокращение и с горя перебирает вина с лучшей подругой. Наутро Лили осознает, что выиграла на онлайн-аукционе дом во
0

Самые популярные книги

Хорошая, плохая, грешная 3
Хорошая, плохая, грешная 3
[Попаданцы]
У Эвирейл Миардо нет ни единой свободной минутки на грусть и рефлексию! Да и когда? Столько дел, столько дел! Шахту выкопай, лавку открой, артефакты создай, эльфа за попу укуси... Ничего не
14
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Граф поневоле. Книга вторая
Граф поневоле. Книга вторая
[Юмористическая фантастика / Альтернативная история / Попаданцы / Самиздат]
Умереть от пули киллера — обидно. Очнуться в 1827 году — странно. Обнаружить, что я теперь двадцатилетний граф, а моё имение разорено, — перебор. Хотя… Жив, молод, с титулом — уже хорошо. С
5
Двадцать два несчастья 16
Двадцать два несчастья 16
[Попаданцы]
Финал первого сезона! Теперь серьезно! Мы не шутим! В общем, «сказочке конец, а читатель — молодец». Дубль 2. Чтобы окончательно расставить все точки над «ё», Сереге нужно закрыть несколько важных
4
Наследник $$$ уровня Х
Наследник $$$ уровня Х
[Попаданцы / Книги про волшебников / Городское фэнтези / Самиздат]
Надо судить человека, прежде чем полюбил его, ибо, полюбив, уже не судят.
4
Тени сумрака
Тени сумрака
[Альтернативная история / Попаданцы / Боевая фантастика / Самиздат]
Один известный драматург сказал: вся жизнь – театр. А у Егора вся жизнь сплошное приключение. Вроде и не собирался ни с кем воевать, даже ссоры не искал, а неожиданно для себя вдруг нарвался на
4
Без страха и упрёка 7
Без страха и упрёка 7
[Альтернативная история / Попаданцы]
Алексей Штурмин достиг многого, но настоящее восхождение на вершины власти только начинается.
4
Лешие. Том 1
Лешие. Том 1
[Самиздат / Альтернативная история / Попаданцы]
Август 1914 года. Армия Самсонова идёт в Восточную Пруссию — прямо в немецкую ловушку. До катастрофы под Танненбергом десять дней. Подполковник Гордеев изучал её в военной академии. Теперь он
4
Второй шанс для Лекаря. Том 9
Второй шанс для Лекаря. Том 9
[Альтернативная история / Попаданцы]
Умереть после спасения чужой жизни — не самый плохой финал для врача. Всю свою жизнь я посвятил медицине. Последняя операция стала для меня одновременно победой и приговором — прямо у хирургического
4
Студент. Том 7
Студент. Том 7
[Книги про волшебников / Самиздат / Попаданцы]
Ну вот, наконец, я в Москве! Но, как оказалось, меня здесь совсем не ждут. Придется доказывать свое право учиться в медицинской академии и пользоваться способностями, дарованными свыше.
4
Повелитель Стихий. Том 5
Повелитель Стихий. Том 5
[Боевое фэнтези / Бояръ-Аниме / Книги про волшебников / Попаданцы / Самиздат]
Что общего у разведчика Легиона и белки-летяги? Оба они живут не более трёх лет. За это время средний разведчик успевает провести около пяти экспираций, после чего встречает свой конец. Я же
3
Мастер 16
Мастер 16
[Бояръ-Аниме / Попаданцы / Технофэнтези]
Приключения целителя Алекса Ан Бергена в Содружестве миров продолжаются. Очередной жизненный этап пройден и сейчас он по-прежнему занят становлением и развитием Рода и закреплением собственных
3

Самые комментируемые

Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
Семья для брошенки. Вторая жизнь с нуля
[Любовная фантастика / Самиздат / Попаданцы]
Семь лет унижений, презрения и пустой постели. Герцог Дрейк Ашфорд объявил свою истинную жену бракованной и отправил в ссылку на Ольцег — умирать среди таких же «ненужных». Он думал, что сломал
23
Замок над морем
Замок над морем
[Героическая фантастика / Любовное фэнтези]
Волны перемешивают гальку, жизнь перемешивает людские судьбы. Воины и рабы, дети Ардена и слуги Ириона, все равны перед вечностью. Казалось бы, все решено, расставлены фигуры и начата игра. Но
7
Отбор невест, или Три орешка для темного
Отбор невест, или Три орешка для темного
[Любовная фантастика]
Каждая приличная драконица должна пройти отбор невест, иначе внукам у камина будет нечего рассказать. Так говорила моя маменька, а ей можно верить — за ее спиной аж четыре таких отбора! Так что я
14
Печать Забытой Эпохи
Печать Забытой Эпохи
[Любовная фантастика / Попаданцы]
— Скажи спасибо, что не оставил босой на улице, Верадель. Забирай свои проклятые северные руины и убирайся, — самодовольно бросил мне бывший муж, швырнув на стол бумаги о разводе. Он думал, что
26
Кодекс Магических Зверей XI
Кодекс Магических Зверей XI
[РеалРПГ (RealRPG) / Попаданцы / Городское фэнтези]
Десятки лет спасения жизней и смерть на полу собственной ветеринарной клиники. Только вместо небытия — пробуждение в теле юнца, чья лавка «целителя чудовищ» на грани полного развала. Вот только у
2
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
Хозяйка Тиховодья. Развод на краю болот
[Любовное фэнтези / Попаданцы]
- Двадцать четыре года, Веста. Наследника нет. Подпиши, и получишь Тиховодье. - А где это? - На краю Хляби. Тихо, сыро, никого. Утром я собирала клюкву в Мещёре и шагнула в болотное окно. Очнулась в
16
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
Шахматистка. Выжить на Арене Смерти
[Любовное фэнтези / Попаданцы / Книги про волшебников / Самиздат]
Кто-то попадает в имбовых персов: Избранных, Тёмных властелинов и прочих крутых ребят. А я попала в тело бездарной адептки магической академии. Как она сюда поступила-то, без грамма магии? Неважно,
14
Пулеметчик Федя
Пулеметчик Федя
[Альтернативная история / Юмористическая фантастика / Попаданцы / Самиздат]
Пулеметчик — это не звание, это диагноз. Тридцать пять лет, пулемёт «Печенег», рукавица прилипла к раскалённому кожуху — и здравствуйте: июнь сорок первого, чужие двадцать два года, чужие руки,
11
Диагноз
Диагноз
[Самиздат / Детективная фантастика / Городское фэнтези / Юмористическая фантастика]
Некромантия в нашем мире давно стала такой же частью жизни, как радио, кино, телефоны и аэропланы. Но разве могла я подумать, что однажды приду наниматься на службу к лучшему некроманту столицы! Он —
18
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
Будущее начинается с привычек. Ежедневные ритуалы, которые развивают мозг ребенка, самостоятельность и уверенность в себе
[Дом и семья / Психология / Секс и семейная психология / Саморазвитие]
Если ребенок не хочет самостоятельно одеваться, вовремя ложиться спать и правильно питаться, значит, ему нужно развить привычки, которые помогут стать более организованным и ответственным. Корейская
0
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
Ведьма и Экзорцист. Второй шанс на жизнь
[Детективы / Триллер / Любовное фэнтези / Фэнтези]
Приказ ясен: отравить Дерека вель Гранна. Последствия – костёр и пепел. Белладонна уже прошла этот круг, сгорела и получила второй шанс. Теперь она знает, что приказ – лишь верхушка заговора, в
4
Последняя Гадина империи
Последняя Гадина империи
[Попаданцы / Бояръ-Аниме / Русское фэнтези / Самиздат]
Пятьсот лет назад я была прославленным зельеваром, матриархом и почтенной основательницей династии. А сегодня очнулась в теле изнеженной барышни на пепелище семейной усадьбы и обнаружила, что весь
13

Прямо сейчас читают

Деревенщина в Пекине 4
Деревенщина в Пекине 4
[Альтернативная история / Попаданцы / Социальная фантастика / Самиздат]
Провинция Хэйлунцзян, далёкая глубинка. Жениться на Сяо Ши, первой красавице района - идея неплохая. На первый взгляд: она далеко не дура, дочь нашего председателя и мой отец уже обо всём
1
Торум и кедровый посох. Ханты-мансийские сказки
Торум и кедровый посох. Ханты-мансийские сказки
[Сказка / Детская литература: прочее]
Сибирь и Урал – огромные российские регионы, древние, величественные и разнообразные. Здесь есть горы, реки, степи и густые таёжные леса. Почти тысячу лет в Западной Сибири и на Северном Урале живут
0
Увидеть Пруссию и… умереть
Увидеть Пруссию и… умереть
[Биографии и Мемуары / Научная литература: прочее]
Восточная Пруссия была, без преувеличения, адом для советских разведчиков. Во время Великой Отечественной войны в этой провинции Третьего рейха располагалась штаб-квартира Гитлера «Волчье логово». Ни
0
Магритт
Магритт
[Киберпанк / Детективная фантастика / Социальная фантастика]
Неоновый город Яндаш – вторая столица маленького государства Сиболия на самой границе с Поднебесной. Город наслаждений и ужасов, киберпреступников, подпольных врачей и уходящих в небо башен
0
Временная жена
Временная жена
[Современные любовные романы]
Когда секретарша Луки Виндзора увольняется с работы вскоре после того, как его принуждают к нежеланной помолвке, устроенной его семьей, он решает обе проблемы. …тайно женившись на своей
0
Преступление актрисы Марыськиной
Преступление актрисы Марыськиной
[Юмористическая проза]
«… Раздавая роли, режиссер прежде всего протянул толстую, увесистую тетрадь премьерше Любарской. – Ого! – сказала премьерша. Потом режиссер дал другую такую же тетрадь любовнику
0
S-T-I-K-S. Новая жизнь 2
S-T-I-K-S. Новая жизнь 2
[Попаданцы / Фантастика: прочее / Постапокалипсис]
Улей раз за разом подкидывает сюрпризы. Хватит ли команде упорства, чтоб достичь намеченных целей? Продолжение истории о похождениях Кулака и его друзей по Стиксу. Может в этот раз у них все и
0
Vita Longa. Четыре измерения
Vita Longa. Четыре измерения
[Любовная фантастика]
После страшной автокатастрофы Зоя Свиридова целый год просто плыла по течению. Все у нее складывалось хорошо: замечательная дочь, любящий муж, дорогие родители. Почему же так щемит сердце и кажется,
2
Бойня [Том 2]
Бойня [Том 2]
[Самиздат / Классическое фэнтези / Юмористическая фантастика]
Так похожие на людей внешне существа - священные звери. Гордые, сильные, властные, они безраздельно правят великим миром. Почитают родословную и ненавидят чужаков, но что, если каждый из этих идеалов
0
Обряд
Обряд
[Триллер]
Пятеро подростков однажды ночью задумали провести мистический обряд в лесной чаще. Спустя шесть лет один за другим участники ритуала начинают погибать при загадочных обстоятельствах. Чтобы не стать
1
Математика нуждается в систематизации
Математика нуждается в систематизации
[Публицистика]
В книге излагаются общие представления о теории систем, на основе которых создаются принципиально новые представления о системах в математике. Обобщая известное и собственное понимание сущности
0
Нравственные основы норм уголовного права о преступлениях против личности
Нравственные основы норм уголовного права о преступлениях против личности
[Юриспруденция]
В монографическом исследовании дается юридическая оценка уголовно-правовых норм, обеспечивающих охрану личности, с точки зрения их нравственной обоснованности. Большое внимание уделяется анализу
0