Літоўскі воўк
Автор: Наварыч Алесь
Праз глухія мясьціны Палесься нясьпешна праточваецца рэвалюцыйная хваля 1863 году: патаемныя перавозкі зброі, наіўна-ўзьнёслыя маладзёны, натхнёныя павевамі сталічнага студэнцкага вальнадумства, сакрэтныя паўстанцкія цыркуляры, гвалтоўныя дзеяньні супраць улады, наплыў войскаў, паразы, перасьлед… Даўно, вельмі даўно, у рамантычным ХІХ стагодзьдзі, нашы высакародныя і вальналюбныя продкі чарговым разам кінулі выклік прыгнятальніку. Іх не спыняла, што магутная імпэрыя набірае сілу, не бянтэжыла, што трыццаць гадоў таму спроба вызваліцца скончылася паразаю і рэпрэсіямі. Яны натхняліся ідэямі свабоды, роўнасьці, братэрства…
- Скачать книгу